• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    л., рус. і замежных кампазітараў («Лявоніха» Я.Глебава, «Дзяўчына з Палесся» А.Іванова, «Травы дзяцінства» Ю.Семянякі, «Беларуская рапсодыя» П.Пагоцкага, «Беларуская полька» М.Чуркіна, «Выпадковы вальс» М.Фрадкіна, «Беларускі вальс і полька» Э.Сіліцкага, «Ой, пад гаем рэчанька бяжыць», «Зорачка мая», «Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Жартоўная ўверцюра» Я.Дзярбенкі і інш.). Калектыў — удзельнік абл. фестыва
    лю «Ляці, наша песня» (г. Івацэвічы, 2011).
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1990 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Ю.П.Кулецкі (з 1990), В.П.Кулецкая (з 2008). У складзе калектыву 17 чал. ва ўзросце ад 23 да 50 гадоў. Асн. мэты творчасці — далучэнне розных катэгорый насельніцтва да тэатр. мастацтва, папулярызацыя тэатр. жанра. У рэпертуары спектаклі, інсцэніроўкі, эстр. мініяцюры, сцэнкі, лубкі па матывах твораўбел., рус. ізамежныхаўтараў. Пастаўлены п’есы: «Адплата кахання» Я.Купалы (2007), «Беражыце мужчын» Д.Слаўковіча (2008), «Шчасце» У.Панкова (2009), «Рызыка» Э. дэ Філіпа (2010), «Нарадзіўся я ліцвінам» З.І.Дудзюк (2011), «Вей, ветрык» Я.Райніса (2012). Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. конкурсу юных талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Івацэвічы, 2010), абл. нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2010), тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г.Івацэвічы, 2011), свята роднай мовы
    Да арт. Івацэвіцкі гісторыкакраязнаўчы ліузей: 1 — партрэт М.Гойшыка, падараваны маці героя піянерскай дружынай Дзівінскай школыінтэрната; 2  нямецкі вайсковы рыштунак і трафейны тэлефон часоў Вялікаіі Айчыннай вайны.
    156
    ІВАЦЭВІЦКІ
    Івацэвіцкі народны драматычны калектыў.
    «Жывыя вытокі» (г. Брэст, 2012), нар. тэатраў «Бярэзінская рампа» (г. БераЗІНО, 2012. А.А.Цітова.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ ДУХАВЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1957 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Стральцоў (з 1957), А.А.Юр
    Івацэвіцкі народны духавы аркестр.
    кевіч (з 1960). У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 14 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя твораў класічнага репертуару, патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне слухачоў праз духавую музыку. У рэпертуары аркестра творы бел., рус., замежных кампазітараў, інструментоўкі, аранжыроўкі, ура
    чыстая, маршавая і эстр. музыка: «Ваенны марш» Г.Свірыдава, «Беларускі вакзал» Б.Акуджавы, «Юбілейны марш» Я.Глебава, «Белая Русь» М.Берсана. Калектыў — удзельнік абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Івацэвічы, 2010), святаконкурсу духавой музыкі «Фанфара2011» (г. Лунінец), канцэртныя праграмы да святкавання 490й гадавіны г. Івацэвічы (2009), Дня Перамогі (2011), Дня Незалежнасці (2012).
    І.У.Саванчук.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫВАКАЛЬНЫАНСАМБЛЬ«СЯБРОЎКІ». Створаны ў 1990 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.Я.Воўк (з 1995), К.А.Несцяровіч (з 1995). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 33 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва праз канцэртную дзейнасць. У рэпертуары аўтарскія, нар. бел., рус., укр., польск. песні: «Ой, цвіце каліна» І.Дунаеўскага, «Стаяць дзяўчаты» А.Колкера, «Вёсачка» А.Максімчыка, «Спявай, душа народная» Л.Захлеўнага, «I туды гара», «Ой, калі ж той вечар», «Ой, ляцелі гусі з бро
    157
    ІВАЦЭВІЦКІ
    ду». Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Пружаны, 2003), раённых песеннага мастацтва «Песні роднай краіны» (2009) і «Ляці, наша песня» (2011, абодва г. Івацэвічы), песеннага фальклору «Палескія ўзоры» (г. Івацэвічы, 2009). {.А.Дука.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РЭЗАНАНС». Створаны ў 2006 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ю.І.Лаўрыновіч.У складзе ансабля 3 чал. ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел. і замежных кампазітараў, а таксама бел. нар. песні («Полька» Я.Дзярбенкі, «Вясна» І.С.Баха, «А ў полі ніўкі»), Калектыў — удзельнік рэсп. і абл. мерапрыемстваў.
    Ю. І.Лаўрыновіч.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРОДНЫ ФАРТЭПІЯННЫ КВІНТЭТ «АЛЁГРА». Створаны ў 1994 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры, як нар. фартэпіянны квінтэт «Натхненне», з 2008 су
    Іварэвіцкі народны жаночы вакаіьны ансалібль «Сяброўкі».
    часная назва. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.П.Салаўёва, А.І.Ляцецкі (канцэртмайстар). У складзе квінтэта 5 чал. ва ўзросце ад 42 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай і сучаснай музыкі. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў, сучасная, джазавая, танц. музыка («Маленькая сімфонія» А.Вівальдзі, «Андантэ» К.Глюка, «Венскі вальс» І.Штрауса, «Сырба» Я.Догі, «Я толькі хачу сказаць» Ш.Уэбе
    Удзыьнікі Івацэвіцкага народнага хору ветэранаў ваііны і працы.
    ра, «Маё апошняе танга» О.Строка). Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2011), абл. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 2010). Г.П.Салаўёва.
    ІВАЦЭВІЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІIПРАЦЫ. Створаны ў 1990 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Цішкіна (з 1990), Л.І.Іванова (з 2000). У складзе хору 27 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннай творчасці. У рэпертуары патрыятычныя, жартоўныя 1 бел. нар. песні («Беларусь мая» Г.Струвэ, «Паклонімся велічнымтым гадам» А.Пахмутавай, «Удовы» А. і Г. Завалокіных, «Мяцеліца» Г.Свірыдава, «Ой, развівайся да су
    хі дубе»). Калектыў — удзельнік абл. фестывалю «Неспакойныя сэрцы» (Брэст, 2010, 2011). Л.І.Іванова. ІВАЦЗВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Івацэвічы. У складзе раёна г. Косава, г.п. Целяханы, 109 сельскіх населеных пунктаў, 18 сельсаветаў: Аброўскі, Амяльнянскі, Быценскі, Волькаўскі, Выганашчанскі, Дабромысленскі, Даманаўскі, Жытлінскі, Квасевіцкі, Козіцкі, Косаўскі, Любішчыцкі, Мілейкаўскі, Падстарын
    158
    ІВАЦЭВІЦКІ
    скі, Рэчкаўскі, Святавольскі, Стайкаўскі, Яглевіцкі; Косаўскі гарадскі і Целяханскі пасялковы саветы. Пл. 3 тыс. км2, лясы займаюць 50%. Нас. 59,6 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (94,4%), рускія (3,7%), украінцы (0,9%), палякі (0,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Мінск— Брэст, аўтадарогі Мінск—Брэст, Баранавічы—Кобрын, Івацэвічы—Пінск, Івацэвічы—Ружаны; газаправод Таржок (Расія)—Івацэвічы. Утвораны 15.1.1940 як Косаўскі раён у Брэсцкай вобл. з цэнтрам у г. Косава. 12.10.1940падзелены на ІЗсельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 3,1 тыс. чал. Дзейнічалі раённыя антыфаш. аргцыя, кт, падп. райкамы КП(б)Б (чэрв. — 12.7.1944) ІЛКСМБ (1.9.1943 12.7.1944), партыз. брыгады «Савецкая Беларусь», імя Дзяржынскага, імя Панамарэнкі (Брэсцкая вобл.), імя Панамарэнкі (Беластоцкая вобл.), 8я, 99я імя Д.Ц.Гуляева, асобныя партыз. атрады імя Шчорса, імя Кутузава, імя Катоўскага, імя Чапаева, імя Варашылава, імя І.Ф.Топкіна, «Храбрацы». У жн. 1942 партызаны захапілі і амаль месяц утрымлівалі Косава. Раён вызвалены войскамі 28й арміі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 20.9.1947 перайменаваны ў Івацэвіцкі, цэнтр перанесены ў г.п. Івацэвічы (з 28.5.1966 горад). 14.10.1957 да раёна далучаны 5 сельсаветаў скасаванага Быценскага рна, 8.8.1959 — 3 сельсаветы скасаванага Целяханскага рна. 25.12.1962 І.р. скасаваны, яго тэр. далучана да Бярозаўскага рна. 6.1.1965 раён адноўлены.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, дрэваапрацоўчай, машынабуд., лёгкай, харчовай, буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2012) ліцэй, 27 сярэдніх, 7 базавых, 2 пачатковыя школы, 5 школ мастацтваў, 2 ДЮСШ, 29 дашкольных устаноў, 3 вучэбнавытворчыя камбінаты, 2 цэнтры дзіця
    чай творчасці, дзіцячы дом, 2 школыінтэрнаты, цэнтры сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 2 ГДК, 19 СДК, 15 клубаў, Цэнтр культуры і вольнага часу, Цэнтр культуры і нар. творчасці, 3 дамы сац. паслуг, 3 кінатэатры, аўтаклуб, 39 бк, 2 музеі. У сістэме аховы здароўя раёна 5 бальніц, 6 амбулаторый, 32 ФАПы, цэнтр мед. рэабілітацыі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 4 стадыёны, лядовая арэна, 32 спарт. залы, басейн, каля 30 футбольных палёў, фізкультурнаспарт. і турысцкі клубы, 7 аграсядзіб, паляўнічарыбалоўная база, 2 дамы паляўнічага, дзіцячы аздараўленчы лагер. Праходзяць турысцкія маршруты: «Па Івацэвіцкім Палессі» (Івацэвічы—Яглевічы—Гічыцы—Козікі—Вялікая Гаць—Святая Воля—Доўгае—Целяханы—Вулька Целяханская—Выганашчы; Івацэвічы—урочышча—ГутаМіхалін; Івацэвічы—Дабромысль).
    Выдаецца газ. «Івацэвіцкі веснік». Дзейнічаюць 43 рэліг. абшчыны, у т.л. 22 праваслаўныя, 16 пратэстанцкіх, 4 каталіцкія. Археал. помнікі ў вёсках Альшаніца, Бабровічы, Бялавічы, Дабрынёва, Корачын, Святая Воля, Сенькавічы. Брацкія могілкі сав. воінаў і партызан каля в. Верашкі; брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Бызень, Даманава, Жытлін, Любішчыцы і нш.; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Бусяж, Гічыцы, Добрынёва, Даманава, Заполле, Зыбайлы, Любішчыцы, Рудня, Серазова, Хадакі; помнікі вызваліцелям ў в. Краглевічы. Мемар. комплекс «Хаваншчына» на месцы базіравання штаба Брэсцкага партыз. злучэння ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Успенская царква (1654) у в Быцень, Георгіеўская царква (1682) у в. Альба, Георгіеўская царква (18 ст.), палац (1 я пал. 19 ст.), капліца (1859), Антоніеўская царква (1868), Троіцкі касцёл (1878) у г. Косава, Успенская царква (1773— 79) у в. Бусяж, Ільінская царква (2я пал. 18 ст.) у в. Бялавічы, царква Св.
    Ганны (1845) у в. Любішчыцы, Крыжаўзвіжанская царква (1860) у в. Гошчава, Міхайлаўская царква (1860) у в. Аброва, царква Іаана Хрысціцеля (1871) у в. Була, Мікалаеўская царква (1874) у в. Дабромысль, царква Іаана Кранштацкага (19 ст.) у в. Вулька Аброўская, паштовая станцыя ў в. Няхачава (1840я гг.), СпасаПраабражэнская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Міронім, царква Раства Багародзіцы (1925) у в. Глінная, Троіцкая царква (1934) у г.п. Целяханы. У фальварку Ме