Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
4), «Мяне завуць Арлекіна» (1988), «Пад небам блакітным...» (1989), «Усё наперадзе» (1990), тэлефільмаў «Домік на Волзе» (1970), «Час выбраў нас» (1978), «Людзі на балоце» (1982), «Сведка» (1984) і інш. Аўтар іл. да твораў В.Быкава, В.Вольскага, К.Станюковіча,
167
ІГРА
А.Якімовіча, жывапісных работ «Нацюрморт», «Партрэт бабулі» (абедзве 1986), «Цёплы вецер», «Змрок», «Мой свет», «Успаміны», «Беларускія журавіны» (усе 1990я гг.), «Прыезд на хутар» (паводле к/фільма «Людзі на балоце», 1994), «Палескі матыў» (1999) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1984. Г.А.Фатыхава.
ІГРА СбНЦА, усходнеславянскае павер’е, у т.л. беларусаў. Вядома ўсім славянам. Лічыцца, што ў вызначаныя святы сонца на У або радзей на 3 «іграе» — пераліваецца рознымі колерамі. Даследчыкі (С.Талстая) налічваюць на Палессі 2 дзясяткі дзеясловаў, якія апісваюць гэту з’яву (купаецца, змяняецца, гуляе, дрыжьшь, весяліцца, цвіце, пераліваецца, скача, кружыцца, да вянца ідзе і інш.). Часам прасочваецца сугучная сувязь паміж святам і тэрмінам (на Купалу сонца купаецца, на Узвіжанне — «здвігаецца», зрушваецца, на Розыгры — грае). Шырока распаўсюджаны матыў І.с. ў бел. купалках («А на Купалу // Рана сонца йграла // На добрыя годы...). 3 861 тэкста, змешчанага ў томе «Купальскія песні», 6,6 % песень упамінаюць сонца, 2,8 — месяц і 1,3 — зоркі. Прымеркаванасць назіранняў за І.с. ў святы, якія звязаны ці блізкія да сонцастаянняў і раўнадзенстваў, гаворыць на карысць магчымых астранамічных інтарэсаў чалавека, адшукання сталай кропкі ў годзе, сонцавароту, пошуку аптымальных сродкаў летазлічэння (Новага года). Вылучаюцца наступныя групы хранонімаў: Сёмуха, Розыгры, Купалле (летняе сонцастаянне), Пятро; Чысты чацвер, Вялікдзень, Дабравешчанне (веснавое раўнадзенства); Раство (зімовае сонцастаянне); Узвіжанне (восеньскае раўнадзенства), а таксама Ушэсце, Дзесятуха. Найб. прымеркаванасць І.с. да розных навагодніх святаў назіраецца на бел. тэр. ў Палессі, а ўзвіжанскае павер’е «сонца зрушваецца, здвігаецца» характэрна толькі для Беларусі, як і восеньскае навагоддзе, што свое
асабліва прадстаўлена земляробчым святам Багач, гульнёй «Жаніцьба коміна» і інш. Матыў І.с. існуе адпаведна і ў восеньскіх песнях («Ой, за лесам, за борам, // Ой, за сінім азёрам, // Ой, там сонца йграе, // 3 месяцам размаўляе...»).
Літ.: Толстая С. Солнце яграет // Славянскнй н балканскнй фольклор. М., 1986.
А.Ю.Лозка.
ігравОе кіно, галоўны від кінамастацтва, заснаваны на ўвасабленні акцёрамі сюжэта, створанага кінадраматургам і знятага кінааператарам пры дапамозе здымачнай групы пад кіраўніцтвам рэж. І.к. сінтэтычнае па сваёй прыродзе, аб’ядноўвае выразныя сродкі ўсіх традыц. і тэхнагенных відаў мастацтва: тэатр. (мастацтва акцёра, рэж., сцэнографа), выяўл., лры (кінадраматургія), фатаграфіі, аператарскага майстэрства (пластыка фільма), музыкі (муз.шумавая палітра кіно). У галіне экранізацыі найб. цесна звязана з лрай, актуальнымі тэмамі і праблемамі сучаснасці. Гал. фігурай у І.к. з’яўляецца рэж., які працуе над маст. цэласнацю 1 вобразнай адметнасцю фільма. Да найб. значных з’яў у сусв. кінапрацэсе належаць фільмы аўтарскага кіно. У іх выяўляецца непаўторная рэжысёрская паэтыка, ствараецца своеасаблівы лірычнафілас. экранны свет (фільмы І.Бергмана, Р.Брэсона, С.Кубрыка, С.Рэя, Ф.Феліні і інш.). У бел. кіно асноватворным з’яўляецца духоўны вопыт мужнага, працавітага, чулага і братэрскага народа, загартаванага ў складаных гіст. выпрабаваннях. Першы І.ф. «Лясная быль» паст. ў 1926 рэж. Ю.Тарычам. У фільмах 1920—30х гг. дамінавала гіст. і сац. тэматыка («Прастытутка», рэж. В.Фрэйліх; «Кастусь Каліноўскі», рэж. У.Гардзін; «У агні народжаная», рэж. У.КоршСаблін). У пасляваен. гады І.к. прайшло эвалюцыю ад героікарамант. лент пра герояўпадпольшчыкаў, партызан («Альпійская балада», 1965, рэж. Б.Сцяпанаў;
«Руіны страляюць», 1971, рэж. В.Чацверыкоў), праз лірычнае апяванне дзяцінства, апаленага вайной («Праз могілкі», 1964, «Я родам з дзяцінства», 1966, рэж. абодвух В.Тураў; «Вянок санетаў», 1976, рэж. В.Рубінчык; «Іван Макаравіч», 1968, рэж. І.Дабралюбаў), да фільмаўтрагедый пра генацыд і пакуты народа ў гады ліхалецця («Ідзі і глядзі», 1985, рэж. Э.Клімаў; «Сведка», 1985, рэж. В.Рыбараў). У гэты перыяд экранізаваны п’есы Я.Купалы («Паўлінка», 1952), В.Вольскага («Несцерка», 1955, рэж. абодвух А.Зархі), К.Крапівы («Хто смяецца апошнім», 1954, рэж. У.КоршСаблін). У 1970—80я гг. папулярнымі сталі фільмы пра сучаснасць («Аблокі», 1973, рэж. Б.Сцяпанаў; «Расклад на паслязаўтра», 1978, «Белыя Росы», 1983, рэж. абодвух І.Дабралюбаў). У 1990я гг. ўзніклі новыя тэмы і вобразы, звязаныя з экалогіяй, гісторыяй і культурай краіны. Адбілася ў кіно і тэма Чарнобыля, увасобленая ў «постчарнобыльскім сіндроме» — экранным вобразе «экалогіі душы» і пошуках новых духоўных арыенціраў: «Душа мая, Марыя», рэж. В.Нікіфараў, «Чорны бусел», рэж. В.Тураў, абодва 1993; «Эпілог», 1994, рэж. І.Дабралюбаў). Імкненне спасцігнуць глыбінную гісторыю народа, яго шматвяковы духоўны вопыт праявілася ў бел. дакум.маст. кіно. У цыкле В.Шавялевіча (фільмы «Да вас, сучаснікі мае», 1989—90; «Прыйдзі і віждзь», 1992; «Пастка для зубра. Ягайла», «Пастка для зубра. Вітаўт», 1995) героі — гіст. асобы (Рагнеда, Ефрасіння Полацкая, Вітаўт, Ягайла і інш.), а таксама нашы сучаснікі. Выйшлі шматсерыйныя тэлевізійныя фільмы: «Белае адзенне», 1992, рэж. Л.Белазаровіч, «На безыменнай вышыні», 2004, рэж. В.Нікіфараў і інш. У 2000я гг. бел. рэж. звярталіся да маральнаэтычнай праблематыкі («У тумане», 2012, рэж. С.Лозніца), стваралі фільмы, скіраваныя на ўздым патрыятызму сярод маладога пакалення («Радзіма або сме
168
ІГРУШКА
рць», рэж. А.Крыніцына, «Ворагі», рэж. М.Снежная, абодва 2007, «Кадэт», 2009, рэж. В.Дудзін; «Рыжык у Залюстроўі», рэж. А.Турава, «На скрыжаванні», рэж. В.Дудзін, «Усё, што нам трэба», рэж. У.Паўлаў, «Талаш», рэж. С.Шульга, «Сляды Апосталаў», рэж. С.Талыбаў, усе 2012, і інш.). 3 мэтай падтрымкі І.к., фарміравання яго высокага сац,культ. статусу штогод (з 1994) праводзіцца міжнар. фестываль «Лістапад». Д.М.Гіргель.
ІГРАВЬІФІЛЬМ, мастацкі фільм, твор кінамастацтва, заснаваны на вобразным увасабленні сцэнарыя сродкамі акцёрскай ігры, рэжысуры, майстэрства аператара, мастака, кампазітара. Узнік адначасова з кінематографам у канцы 19 ст. Бел. І.ф. пачаў развівацца са стварэн
Сцэна з ігравога фільма «Вока за вока». 2010.
Сцэна з ігравога фільма «Адзінокі востраў». 2012.
нем у 1926 першага айчыннага І.ф. «Лясная быль» (рэж. Ю.Тарыч). Спачатку выпускаліся нямыя фільмы (гл. Нямое кіно), з 1930х гг. — гукавыя (першы «Баям насустрач», 1932, рэж. Э.Аршанскі). 1950я гг. сталі пачаткам каляровага кінематографа (першы каляровы І.ф. «Дзеці партызана», 1954, рэж. Л.Голуб і М.Фігуроўскі). У 1960я гг. выходзілі шырокаэкранныя (першы «Рагаты бастыён», 1965, выйшаў на экран у 1975, рэж. П.Васілеўскі), поўнаметражныя і кароткаметражныя («Мост», 1963, рэж. І.Дабралюбаў) І.ф. У 1970х гг. у бел. кінапракаце з’явіліся шырокафарматныя кіналенты («Чорная бяроза», 1979, рэж. В.Чацверыкоў). Ствараліся І.ф. рознай тэматыкі: пра Вял. Айч. вайну («Канстанцін Заслонаў», 1949, рэж.
У.КоршСаблін і А.Файнцымер; «Вазьму твой боль», 1981, рэж. М.Пташук; «Акупацыя. Містэрыі», 2003, рэж. А.Кудзіненка; «У тумане», 2012, рэж. СЛазніца), гіст. («Я, Францыск Скарына», 1970, рэж. Б.Сцяпанаў; «Анастасія Слуцкая», 2003, рэж. Ю.Ялхоў), пра сучаснае жыццё («Нядзельная ноч», 1977, рэж. В.Тураў; «Рыфмуецца з любоўю...», 2007, рэж. А.Яфрэмаў, «Адзінокі востраў», 2012, рэж. П.Сім). Бел. І.ф. разнастайныя паводле жанраў, сярод якіх: меладрама («Каханнем трэба даражыць», 1960, рэж. С.Сплашноў; «На раздарожжы», 2011, рэж. В.Дундзін), паліт. памфлет («Вашынгтонскі карэспандэнт», 1972, рэж. Ю.Дубровін), псіхал. драма («Час яе сыноў», 1974, рэж. В.Тураў; «Ідзі і глядзі», 1985, рэж. Э.Клімаў; «У жніўні 44га...», 2000, рэж. М.Пташук, «Вока за вока», 2010, рэж. Г.Полак), кінаэпапея («Полымя», 1975, рэж. В.Чацверыкоў), лірычная кінааповесць («Вянок санетаў», 1977, рэж. В.Рубінчык), навела («Ваўкі», 1978, рэж. М.Лук’янаў; «Роля», 2013, рэж. К.Лапушанскі), кінараман («Людзі на балоце», 1981, рэж. В.Тураў), кінакамедыя, прыгодніцкі фільм, фільмспектакль («Паўлінка», 1952, рэж. А.Зархі) і інш. Выходзяць тэлевізійныя І.ф. («Зімні дуб», 1967, рэж. М.Кожын; «Снайпер. Зброя адплаты», 2010, рэж. А.Яфрэмаў).
Д.М.Гіргель.
ІГРЎШКА. вёска ў Крупскім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Крупкі, 13 км ад чыг. ст. Прыяміна на лініі Мінск— Масква, каля аўтадарогі Крупкі—Халопенічы. Цэнтр Ігрушкаўскага с/с. 136 гаспадарак, 333 ж. (2012).
Вядома з 1528 як маёнтак Грушка ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ, уладанне І.ДруцкагаСакалінскага. У 17 ст. сяло, уладанне князёў Сангушкаў. У 1775 у маёнтку Шыйка, 72 дымы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Сенненскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1873
169
ІГРЫШЧА
сяло ў Бобрскай воласці, 258 душ мужчынскага полу. У 1886 — 93 двары, 622 ж., царква, нар. вучылішча, заезны дом, вінная крама. У 1897 — 1032 ж. У 1917 — 145 двароў, 1099 ж. 3 17.7.1924 вёскаў Крупскім рне Барысаўскай, з 18.6.1927 да 26.7.1930 Аршанскай акруг БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926— 185 двароў, 1076 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 180 двароў, 712 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 I. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску і знішчылі тут 48 чал. Пасля вайны адбудавана. У 1959 — 820 ж. У 1971 — 212 гаспадарак, 698 ж. У 1998 — 186 гаспадарак, 438 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, ФАП, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Г.А.Фатыхава.
ІГРЫШЧА (балг. нгрнше, сербахарв. igriste, польск. igrisko і інш), народнае святкаванне з танцавальнагульнявымі і тэатралізаванымі паказамі, пераважна шлюбнаэратычнага зместу. Вядома слав. народам як відовішча ці месца для гульняў, спаборніцтваў, такавання ў птушак і жывёл. У язычніцкі перыяд I. «межу сёлы» прымяркоўваліся да найважнейшых перыядаў у гадавым кругавароце дзён, звязаных з сонцастаяннямі і раўнадзенствамі. Барацьба хрысціянства з язычніцтвам надала слову «I.» адмоўны сэнс («сборнше ндольскйх нгр», «толпнше», «позорнше», «елпанскне бесновання» і г.д.). Летапісец Нестар апа