• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    вядаў пра радзімічаў, вяцічаў і севяран, што «схожахуся на нгршца, на плясання н на вься бесовьскыя песнн н ту умыкаху жены собе», Кірыла Тураўскі — пра «бесовскне песнн, плесанье, бубны, сопелн, гуслн, пнскове, нгранья неподобные, Русалья». Акрамя Русалляў, аўтары 12—18 ст. разумелі пад 1. Каляды, Купалле, Ярылавіцу, а таксама масленічнагукальныя, сёмушнарусальныя і
    ўраджайныя святкаванні. Пазней з I. пачалі атаясамліваць і вясковыя «вечарынкі» язычніцкага зместу з характэрнымі для іх пераапрананнем, парадзіраваным паказам вяселля, шлюбназабаўляльнымі і гульнявымі тэатралізацыямі. Асабліва вызначаецца калядны абрад («Жаніцьба Цярэшкі», «Ваджэнне казы», «Яшчур»). Што тычыцца дэфініцыі I., то сярод даследчыкаў не існуе адзінства думак. Адны з іх (У.Гусеў, Л.Салавей) называюць, напрыклад, «Жаніцьбу Цярэшкі» I., якое вельмі падобна на гіст. святкаванні «межу сёлы», інш. — гульнёй у калядным I. Рус. даследчык У.Чычараў у свой час вызначыў асн. рысы I. як песеннагульнявога комплексу, які аб’ядноўвае творы, што існуюць асобна і не маюць сувязей з каляндарнай абраднасцю. Цяпер I. можна разглядаць у гіст. сувязі, бо яны перайшлі ў шэраг нар. свят.
    Літ.: Жаніцьба Цярэшкі. Мінск, 1993; Лозка А. Да пытання аб дэфініцыі паняцця «ігрышча» // Традыцыйная фізічная культура беларусаў. Мінск, 2002; Гульні, забавы, ігрышчы. Мінск, 2003.
    А.Ю.Лозка.
    ІДАЛЫ (от грэч. eidolon вобраз, падабенства), каменныя, металічныя або драўляныя скульпт. выявы, якія служылі вобразнай візуальнай інтэрпрэтацыяй нейкай духоўнай сілы (багоў і духаў), выступалі ў ролі
    Буцькоўскі ідал. Лружанскірн.
    аб’екта пакланення і былі атрыбутам язычніцкіх рэліг. абрадаў. Кожны I. увасабляў канкрэтнага язычніцкага бога, надзяляўся магічнай сілай і ўсталёўваўся на капішчах для пакланення. Вылучаюць некалькі тыпаў I.: у выглядзе слупоў з высечанымі наверсе галовамі або тварамі; трохлікія з трыма выразна высечанымі тварамівыявамі; асабістыя, якіх звычайна насілі на грудзях; манумент. — паясныя выявы чалавека вышынёй 0,6—1,2 м; крыжападобныя, т.зв. «крыжы з капюшонамі». У Беларусі I. мелі лакальныя назвы: багі, балваны, каменныя бабы, куміры, стоды, ёлупы. Найб. распаўсюджанымі былі драўляныя I., аднак зза недаўгавечнасці матэрыялу і барацьбы з язычніцтвам з боку праваслаўнага духавенства яны не захаваліся. Да нашага часу дайшлі ў асн. каменныя 1. (знойдзена каля 20 экзэмпляраў і 10 асобных галоў). Прыкладам знойдзенага каменнага I. з’яўляецца Слонімскі I., форма якога нагадвае тулава мужчыны. Зроблены з пясчанага вапняку, невял. па памерах (46x22x15 см), ён з’яўляецца паўнавартаснай партрэтнай выявай язычніцкага бога. Галава I. паўтарае дакладную анатамічную структуру галавы чалавека з выразна абазначанай шыяй і стварае ўражанне круглага скульпт. партрэта. Твар мае ярка выражаныя мужчынскія рысы — шырокі нос з гарбінкай, завостраную бародку, выразна выдзяляюцца вочы і рот. Клінападобны ніз скульптуры ўказвае на тое, што яе маглі пераносіць і ўкапваць у глебу. 3 прыходам хрысціянства пачалася барацьба з першабытнымі культамі, а таксама працэс знішчэння (такілёснапаткаўуасноўным драўляных I.) і прыстасавання язычніцкіх святынь з іх сімваламі пад хрысціянскія. У выніку многім I. была нададзена форма крыжа або на іх выбіваўся знак крыжа (крыжыідалы з вёсак Даўгінава, Грабаўцы, Залуззе, Буцькі). Прыкладам т.зв. двукульт. спадчыны з’яўляецца Даўгінаўскі антрапаморфны крыж памерамі
    170
    ІДЫЁМА
    173x107x25 см. Верхняя яго частка нагадвае галаву чалавека, палярочка — распасёртыя рукі. У сярэдзіне каменя невял. выступы грудзей, знакі крыжападобнай формы, ніжэй размешчана выпуклая фігура дзіцяці. Форма яго выявы паўтарае контур скульптуры. 3 тыльнага боку знаходзяцца 4 крыжы. Пасля ўсталявання хрысціянтсва большасць I. была знішчана, да нашіх дзён дайшлі адзінкавыя экзэмпляры. Д.А.Краўчанка.
    ІДЗКОЎСКІ (Idzkowski) Адам (24.12.1798, с. Альшанка Мазавецкага ваяв., Польшча — 3.5.1879), польскі архітэктар, прадстаўнік позняга класіцызму. Чл. Акадэміі прыгожых мастацтваў у Фларэнцыі. Скончыў Варшаўскі ўнт (1822), выкладаўу ім. У 1840я гг. па праекце I. да цэнтр. часткі Гомельскага палаца Румянцавых—Паскевічаў прыбудаваны флігель і вежа, разбіты парк; таксама ўзведзены палац, гасп. пабудовы і пахавальня ў в. Трылесіна (Горацкі Рн).
    ІДОЛЦКАЯ СЯДЗІБА, помніксядзібнапаркавай архітэктуры 19 ст. ў в. Ідолта Мёрскага рна. Вядома з 16 ст. Належала РудамшамДусяцкім, Сапегам (з 1725), Мілашам (з 1824). Закладзена ў 1862. Уключала сядзібны дом, гасп. збудаванні, лядоўню, пейзажны парк. Сядзібны дом — мураваны 1павярховы прамавугольны ў плане будынак з мансардай. Уваход вылучаны 4калонным порцікам. Вакол дома праведзены каналы са шлюзамі, якія рэгулявалі ўзровень вады. Парк пейзажнага тыпу. У 1862 пабудавана капліца — помнік архітэктуры позняга класіцы
    Сядібны дом у Ідолцкай сядзібе.
    зму з элементамі рэтраготыкі. Невял. прамавугольны ў плане аб’ём з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі накрыты 2скатным дахам. На фасадзе вылучаецца трохвугольным франтонам і драўлянай вежайзваніцай над ім. Захаваліся сядзібны дом, драўляныя флігель і плябанія, капліца, свіран, фрагменты парку. У 2005—08 рэстаўрыравана І.с. Зараз у сядзібным доме размешчана вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Мёрскі».
    ІДОЛЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖ.АЙ, помнік архітэктуры неараманскага стылю на ўсх. ускраіне в. Ідолта Мёрскага рна. Пабудаваны ў 1939 з цэглы і бутавага каменю. Аднавежавы прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай і 2 бакавымі сакрысціямі. Да гал. фасада асіметрычна прыбудавана 4гранная шатровая вежа, да якой прымыкае арачная галерэя. Фасадную кампазіцыю падкрэслівае цэнтральнае акноружа і бакавая нішаэкседра за скульпт. выявай. Двухсхільны дах завершаны над алтарнай часткай 4граннай шатровай сігнатуркай. Фасады храма падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны шліфаваны каменьвалун, верхняга— цэгла. Касцёл падзелены на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам. У інтэр’еры абраз «Святы Ісідар»; на бакавых сценах 14 паностацый на тэму Крыжовага шляху Хрыста (1я пал. 19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    Ідолцкі касцёл Маці Божай.
    ІДЫЁМА (ад грэч. idioma адмысловы, своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, 1) семантычна непадзельнае ўстойлівае фразеалагічнае словазлучэнне, значэнне якога не залежыць ад значэння кампанентаў, што ўваходзяць у яго склад (тое, што і фразеалагічнае зрашчэнне): «цюцелька ў цюцельку», «даць драпака», «на святыя нігды», «на ўсе застаўкі» і інш. I. ўспрымаюцца як нематываваныя з пункту гледжання сучаснай мовы бязвобразныя фразеалагізмы, якія патрабуюць этымалагічнага аналізу, высвятлення матываў іх узнікнення. У склад 1. могуць уваходзіць лексічныя архаізмы або словы, якія не ўжываюцца за межамі фразеалагізма («даставаць гізунты», «даць чапаласу», «збіваць з панталыку» і інш.). Значна радзей сустракаюцца ў 1. граматычныя архаізмы або назіраецца адсутнасць жывой сінтаксічнай сувязі паміж лексічнымі адзінкамі («абое рабое», «як мага», «кесарава кесараві», «спачыць у бозе», «сабе наўме» і інш.). Як правіла, у 1. немагчымы перастаноўкі кампанентаў, a таксама інш. лексічныя устаўкі. Адрозніваюць І.марфалагічныя — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем («жыраваць», «наперснік», «льгота»); лексічныя— спалучэнні 2 ці больш слоў пастаяннага лек
    171
    ІДЫЛІЯ
    сікаграматычнага складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў («душою загавець», «у свіныя галасы», «як Mara»); сінтаксічныя— простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтаксічных адносін («Авохці мне!», «Што за ліха!»). I. вывучае ідыяматыка. 2) Уласцівы толькі пэўнай мове непадзельны ўстойлівы выраз з адзіным лексічным значэннем, які ўзнаўляецца як гатовая моўная канструкцыя і мае ярка выражаную экспрэсіўную афарбоўку (у шырокім значэнні да I. адносяць фразеалагічныя зрашчэнні і адзінствы). Напр., уласна бел. I.: «бібікі біць», «даць пытлю», «следам за дзедам», «гады ў рады», «з жабіны прыгаршчы» і інш. Крыніцамі папаўнення ўласна бел. 1. з’яўляюцца жывая нар. мова, дыялектная мова, прафес. маўленне, індывід.аўтарскія выразы.
    Літ.: Аксамітаў А.С. Беларуская фразеалогія. Мінск, 1978; Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1998; Яго ж. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Мінск, 1981; Янкоўскі Ф.М. Беларуская фразеалогія. Мінск, 1981. Слоўнік лінгвістычныхтэрмінаў. Мінск, 1990.
    В.В.Урбан.
    ІДЬІЛІЯ (грэч. eidyllion літаральна «малюначак»), адна з форм букалічнага жанру, якая ўзнікла ў антычнай, грэч. і рымскай, паэзіі (3 ст. да н.э. — 5 ст. н.э). Шырока распаўсюдзілася ў еўрап. лры Новага часу. I. малюе пераважна вясковы побыт, працу (напр., пастухоўства) і адпачынак на ўлонні прыроды, перадае адносіны любові, замілавання, пяшчоты, добрыя стасункі ўсям’і. У перыяд антычнасці мела выгляд невял. верша, напісанага гекзаметрам (творы Феакрыта, Вергілія). У эпоху Адраджэння і асабліва Асветніцтва (у лры сентыменталізму) I. ўвабрала ў сябе сярэдневяковую фалькл. песню і пачала выступаць у выглядзе пастаралі. Пад уплывам філас. ідэй
    Ж.Ж.Русо 1. супрацьпастаўляла разбэшчанаму гораду маральную чысціню вёскі, услаўляла прыгажосць прыроды, свет пачуццяў і побыту простых людзей — земляробаў, пастухоў, рыбакоў. У бел. лры да класічнай I. адносяць паэму «Яна і я» Я.Купалы і фактычна ўвесь яго «Ляўкоўскі» цыкл, вершы «Покуль, зорка, уранці твой...», «Ціхі і сіні блішча над хатай...» М.Багдановіча, «Каханне», «Ручэй», «На полі», «Усход сонца» Я.Коласа і інш. Ідылічнасць— арганічная ўласцівасць сапр. паэзіі выяўляць пачуццё з