• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    мілаванасці прыродай і светаадчуваннем, працай, культурай чалавека. У пераносным сэнсе слова I. — бесклапотнае, нічым не азмрочанае існаванне.
    7". /. Шамякіна.
    І'ДЫШ, адна з германскіх моў (заходнегерманская падгрупа); мова значнай часткі яўрэяў, якія жывуць у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне, ЗША, Канадзе, краінах Лац. Амерыкі і інш. У Ізраілі I. актыўна выцясняецца іўрытам. Асн. дыялекты — польскі, літоўскабел. і ўкр. (аснова літ. мовы). Склалася ў 10—14 ст. на базе аднаго з верхненям. дыялектаў. Увабрала шмат стараж.яўр. элементаў (арамейскіх і іўрыт), а пасля перасялення яўрэяў на У Еўропы і слав. элементы лексікі, фанетыкі, сінтаксісу, словаўтварэння. Літ. мова першапачаткова выкарыстоўвалася ў рэліг. мэтах, з сярэдзіны 19 ст. — у маст. лры (гл. Яўрэйская літаратура). Графікаарфаграфічная сістэма на базе яўрэйскага пісьма ў асн. паводле фанет. прынцыпу з абазначэннем галосных.
    ІДЫЯМАТЫКА, 1) сукупнасць ідыём пэўнай мовы. У склад I. некаторыя даследчыкі акрамя ўласна ідыём уключаюць прымаўкі і прыказкі, моўныя формулы і інш. Крыніцамі I. служаць фальклор, прафес. маўленне, насычанае ўстойлівымі зваротамі, біблеізмы (цытаты з рэліг. кніг), «гамерызмы» (цытаты з твораў Гамера і інш. антычных аўтараў), інды
    від.аўтарскія ўтварэнні, цытаты з публіцыстыкі. У I. захоўваюцца сістэма каштоўнасцей, грамадская мараль, традыцыі, гісторыя і культура народа, адносіны да навакольнага свету, інш. народаў. Бел. I. — сфера праяўлення нац. самабытнасці і непаўторнасці бел. народа. 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексікаграматычны склад, характар значэння, сінтаксічныя і экспрэсіўнастыліст. ўласцівасці ідыём як спецыфічных адзінак мовы.
    Літ:. Аксамітаў AC. Беларуская фразеалогія. Мінск, 1978; Лепешаў І.Я. Фразеалогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1998.
    В. В. Урбан.
    ІДЭАГРАФІЧНЫЯ СЛбЎНІКІ, слоўнікі, у якіх лексіка размеркавана па тэматычных групах, аб’яднаных на аснове агульнасці пэўных паняццяў. Першы І.с. быў створаны ў 1852 англ. лексікографам П.Ражэ. Паводле характару схемацічных сувязей паміж словамі вылучаюць некалькі тыпаў І.с.: ідэаграфічныя тэзаўрусы, задачай якіх з’яўляецца ідэнтыфікацыя і класіфікацыя паняційных груп лексікі; аналагічныя слоўнікі, у якіх лексікасемантычныя групы размяркоўваюцца ў парадку алфавітнага размяшчэння тэматычных дамінант (слоўцэнтраў); вучэбныя (тэматычныя) І.с. Першы бел. І.с. — «Катрушннцкнй лемезень: условный язык дрнбннскнх шаповалов» Е.Раманава (1890). Сярод сучасных Ес.: «Вопыт літаратурнадыялектнага слоўніка беларускай мовы» У.Анічэнкі (1999), «Русскобелорусскнй тематаческнй словарь» В.Гладкай (2000), «Раслінны свет: тэматычны слоўнік» (2001), «Чалавек: тэматычны слоўнік» (2006) і інш.
    Літ.: Морковкнн В.В. йдеографнческне словарн. М., 1970.
    С.У.Шахоўская.
    ІДЭАГРАФІЯ (ад грэч. idea паняцце + ...графія), 1) від пісьма пры дапамозе ідэаграм [спец. умоўных гра
    172
    ІДЭАЛОПЯ
    фічных знакаў (сімвалаў), за якімі ў пісьмовай практыцы былі замацаваны пэўныя паняцці аб’ектыўнай рэчаіснасці]. У адрозненне ад піктаграфічных знакаў, якія мелі выгляд малюнкаў прадметаў, з’яў і рэчаў, даволі выразна перадавалі канкрэтны змест паведамлення і былі параўнальна лёгкімі для разумення, ідэаграмы — больш умоўныя і абстрактныя знакі. Ідэаграфічнае пісьмо яшчэ задоўга да н.э. было ва ўжытку розных народаў Пярэдняй Азіі і Блізкага Усходу. Разнавіднасцю I. з’яўляецца іерагліфічнае пісьмо. Сімвалічныя знакі (іерогліфы) гэтага пісьма абазначалі паняцці, асобныя словы і склады і мелі даволі простую будову. Тэксты, напісаныя іерогліфамі, свабодна чыталі егіпцяне, асірыйцы, шумеры і інш. народы, хоць размаўлялі яны на розных мовах. Да ідэаграфічных пісьмовых сістэм адносяцца стараж. егіпецкая пісьменнасць, шумерскі клінапіс, сучаснае кітайскае і японскае пісьмо. Прыкладам складанай I. лічыцца кітайскае пісьмо, у графічнай сістэме якога налічваецца каля 60 тыс. іерогліфаў. Кітайскія іерогліфы ляглі ў аснову сучаснай японскай і карэйскай пісьменнасці. 3 цягам часу развіццё і ўдасканаленне пісьма прывяло да таго, што ідэаграфічныя сімвалы сталі абазначаць не асобныя паняцці, а толькі склады ў структуры слова, што паступова прывяло да вынаходніцтва літар. Такім чынам адбыўся пераход ад ідэаграфічнага да фанаграфічнага пісьма. Рэшткі ідэаграфічнага пісьма захаваліся і ў нашы дні. Ідэаграфічнымі паводле паходжання з’яўляюцца лічбы, разнастайныя матэматычныя знакі, знакі прыпынку, апостраф, дэфіс. Гэтыя ідэаграфічныя знакі шырока выкарыстоўваюцца ў сучасных пісьмовых мовах (у т.л. і ў бел.). 2) Тэорыя і практыка ўкладання ідэаграфічных слоўнікаў.
    Літ.: Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мінск, 1974; Павленко Н.А. Мсторня пнсьма. 2 нзд. Мннск, 1987.
    В. В. Урбан.
    ІДЭАЛ мастацкі, феномен, артэфакт мастацтва, які ўяўляе сабой узор максімальна магчымай дасканаласці, гармоніі, прыгажосці з пункту гледжання публікі і крытыкі; найвышэйшая мэта дзейнасці творчай асобы. Фарміруецца ў выніку працяглай творчай працы асобных геніяльных творцаў найб. таленавітых прадстаўнікоў розных маст. суполак і кірункаў. Увасабляецца ў выдатных творах архітэктуры, выяўл., муз., тэатр. і кінамастацтва, лры, якія вызначаюцца дасканалай маст. формай, глыбінёй зместу, арыгінальнасцю, гарманічнасцю, бездакорным маст. густам. Асн. функцыі І.м. — быць надзейным крытэрыем ацэнкі прыгожага і дасканалага ў мастацтве, найлепшай меркай эстэтычнай каштоўнасці любога яго твора натхняць мастакоў да няспыннага духоўнага самаразвіцця і творчага самаўдасканалення. 3 цягам часу І.м. паступова трансфармуецца ў залежнасці ад зменлівых знешніх і ўнутраных абставін развіцця культуры, істотных перамен у каштоўнасных арыентацыях большасці прадстаўнікоў грамадства (напр., у эпоху антычнасці І.м. выяўляўся ў найб. выдатных творах, у якіх адлюстроўвалася фіз. і духоўная прыгажосць чалавека, усемагутнасць і дасканаласць багоў, міфічных персанажаў, у эпоху Адраджэння — у геніяльных творах, што вызначаліся гуманізмам, дэмакратызмам і своеасаблівым культам гарманічна развітай асобы, а ў Новы і Найноўшы час — у высокамаст. артэфактах культуры, якія мелі пераважна свецкі характар, адрозніваліся аўтарскім суб’ектывізмам і паказвалі чалавека ва ўсёй паўнаце і складанасці яго маральнадухоўнага і інтэлектуальнага жыцця ў канкрэтным соцыуме). Найчасцей узорамі І.м. становяцца творы класікаў сусв. і нац. культуры (Фідзія, Рафаэля, В.А.Моцарта, І.В.Гётэ, А.С.Пушкіна, Я.Купалы, М.Багдановіча і інш.).
    Літ.'. Б у р я к Б. Художественный вдеал нхарактер. М., 1972;Фармаков
    с к м й Б . Художественный ндеал демократнческнх Афян. М., 2012.
    Э. С.Дубянецкі.
    ІДЭАЛІЗАЦЫЯ ў літаратуры, надзяленне рысамі ідэалу як дасканалага ўзору рознага роду аб’ектаў — радзімы, чалавека, пэўнага грамадскага ладу; адлюстраванне ў свядомасці пісьменніка найлепшых, яскравых бакоў жыцця, якія набываюць характар нормы і такімі пераносяцца ў творы. Звычайна ідэалізаваныя ў лры аб’екты пазбаўлены: людзі — эгаістычных рыс; радзіма ці грамадскі лад — ганебных эпізодаў у гісторыі, гвалту над асобай. Пісьменнік ацэньвае рэчаіснасць з пункту гледжання спрадвечных маральных норм, свайго эстэтычнага ідэалу, нар. уяўленняў аб прыгожым, добрым і справядлівым у жыцці. I. ў лры знаходзіць выяўленне ў пачуццёвых формах як сведчанне неабыякавасці пісьменніка да аб’ектаў адлюстравання і можа асуджацца толькі ў тым выпадку, калі ў творы характары герояў плоскія, прадстаўленыя сітуацыі нежыццёвыя, а яскравыя дэталі наогул адсутнічаюць. I. характэрна для лры класіцызму, рамантызму, сацыяліст. рэалізму, але ва ўсіх выпадках была абумоўлена гіст. практыкай і адпаведным станам развіцця грамадскай свядомасці. Напр., з’яўленне тэорыі бесканфліктнасці ў бел. лры ў канцы 1940х— пачатку 1950х гг. тлумачыцца псіхал. стомленасцю народа ваен. ліхалеццем і праблемнасцю жыццёвых абставін. Т.І.Шамякіна.
    ІДЭАЛОГІЯ БЕЛАРЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. сістэма ідэй, поглядаў, уяўленняў аб мэтах развіцця бел. грамадства, а таксама сродках і шляхах дасягнення гэтых мэт. Увасабляе ў сабе гіст. вопыт, традыцыі, карэнныя інтарэсы і ідэалы бел. народа і грунтуецца на яго базісных, выпрацаваных вякамі каштоўнасцях, адпаведнай сістэме адукацыі і выхавання. Да іх адносяцца, перш за ўсё, каштоўнасць Радзімы, ідэя патрыятызму, Ka
    173
    ІДЭАЛЬНЫ
    лектывісцкія каштоўнасці — якасці працавітасці, талерантнасці, пачуцця самапавагі і незалежнасці асобы, нецярпімасці да прыгнёту, прыналежнасці да хрысціянскай цывілізацыі і нац. культуры. Важнейшую інтэграцыйную ролю ў І.б.д. выконвае бел. нац. ідэя, увасобленая ў логунгу «За моцную, квітнеючую Беларусь, якая забяспечвае высокую якасць жыцця ўсім грамадзянам!». Яна ўключае ў сябе нац. самабытнасць бел. народа, ідэю бел. суверэннай дзяржаўнасці і высокай грамадзянскасці кожнага жыхара краіны. У грамадскапаліт. і прававых адносінах І.б.д. замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у сац. інтах прэзідэнцтва, урада, суда пры дакладным раздзяленні і ўзаемадапаўненні іх паўнамоцтваў і функцый. У сац.эканам. сферы рэалізуецца ў распрацоўцы і эфектыўным ажыццяўленні бел. мадэлі сац.эканам. і культ. развіцця. Ідэалогія становіцца дзейнай у той меры, у якой яна адпавядае асаблівасцям гіст. вопыту народа, традыцыям, ладу жыцця, сац.маральным каштоўнасцям, якія складваюцца на працягу стагоддзяў. Сярод фундаментальных каштоўнасцей бел. народа прыярытэтнымі з’яўляюцца адданасць Радзіме, працалюбства, добразычлівасць, добрасумленасць, талерантнасць, самапавага і незалежнасць асобы. І.б.д. зыходзіць з таго, што чалавек, яго інтарэсы і патрэбы — вышэйшая мэта і каштоўнасць сац. прагрэсу, a ўзровень чалавечага развіцця — мера сталасці грамадства, дзяржавы, эфектыўнасці сац.эканам. палітыкі. Яна арыентуе дзярж. органы, грамадскія аргцыі, прадпрыемствы, установы на пераход да інавацыйнага шляху развіцця, пабудову высокаэфектыўнай сац. арыентаванай эканомікі з развітымі інтамі прадпрымальніцтва і рыначнай інфраструктурай, дзейснымі механізмамі дзярж. і рыначнага рэгулявання. На аснове І.б.д. вызначаецца і ажыццяўляецца стратэгічная мэта развіцця Беларусі — дынамічнае
    павышэнне ўзроўню дабрабыту і якасці жыцця чалавека, прыярытэтнае развіццё сістэм аховы здароўя, адукацыі, навукі і культуры ў кантэксце сусв. сацыякульт. працэсу і на аснове агульнасістэмных інтэлектуальнаінавацыйных пераўтварэнняў эканам., сац. і духоўнай сфер грамадства.
    Літ.'. Крнштаповнч Л.Е., Котляров 14.В. Ндеологня: теормя н практнка. Мннск, 2003; Бабосов Е.М. Основы ядеологнн современного государства. 2 нзд. Мннск, 2004; Мнхеев В.М. Ядеологня: размышлення н выводы. Мннск, 2004; Основы ндеологнн белорусского государства. Мннск, 2004; Ндеологня м молодёжь Беларусп. Мннск, 2005; Паречнна С.Г. Концептуальные основы вдеологяй белорусского государства. Мннск, 2005; Бабосов Е.М. Мдеологня белорусского государства: теоретнческне н практнческне вопросы. Мннск, 2008; Слука А.Г. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці. Метадалогія фармі