• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ямі. Унутры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам у асн. памяшканне размешчаны крывалінейныя ў плане хоры, якія падтрымліваюцца 2 слупамі. У інтэр’еры захаваліся 3 стукавыя алтары з калонамі і ракайльнымі капітэлямі. Да зах. боку касцёла прымыкае Гпадобны ў плане мураваны 2—3павярховы будынак кляштара пад вальмавым дахам. Сцены з боку двара расчлянёны шырокімі пілястрамі. Вокны лучковыя з простымі ліштвамі. Планіроўка калідорная, з аднабаковым размяшчэннем памяшканняў. Па восі касцёла размешчана брама, якая
    164
    ІВЯНЕЦКІ
    з’яўляецца архіт.маст. акцэнтам агароджы кляштара. Уяўляе сабой 3часткавую кампазіцыю з 4 руставаных слупоў з арачным лучковым праёмам, завершаным крывалінейным франтонам. 3 усх. боку сцяны захавалася васьмігранная вежа, паўд. частка сцяны ўмацавана масіўнымі контрфорсамі. Комплекс кляштара францысканцаў (касцёл, кляштарны корпус, агароджа з брамай) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ІВЯНЁЦКІ МУЗЁЙ ТРАДЫЦЬІЙНАЙ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1957 у г.п. Івянец (цяпер у Валожынскім рне) як мемарыяльны музей Ф.Э.Дзяржынскага. 3 2006 сучасная назва. Асн. фонд — 12 746 адзінак
    ня асноў рамяства 1 прапаганды гіст.культ. спадчыны. Функцыянуе музейны аб’ект «Карчма». На базе Цэнтра рамёстваў праводзяцца абл. святаконкурс традыц. ганчарства «Гліняны звон» (з 1996), анімацыйнае прадстаўленне «Адвечны гонар — адвечнае каханне», цукеркавы фэст «IVKON», адроджаны абрад «Вяселле». В. Т.Адамовіч.
    ІВЯНЁЦКІ НАРбДНЫ АГІТАЦЬІЙНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЖУРАВІНКА». Створаны ў 1961 у г.п. Івянец Валожынскага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1975 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.В. Ляшчынскі (з 1961), В.Г.Мазура (у 1998—2009 з перапынкам), А.М.Аб
    рамовіч (з 2007), Т.А.Шыдлоўская (з 2010), В.Г.Мазура (з 2012). У складзе калектыву 21 чал. ва ўзросце ад 13 да 63 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне 1 захаванне бел. нар. традыцый, звычаяў, абрадаў шляхам правядзення свят, гульняў, абрадаў, пастановак, канцэртаў. У рэпертуары абрад «Багач», гульнёвазабаўляльная праграма «Зялёныя каралі Беларусі», «На Скокавай гары», тэатр. паст. «Стварэнне глінянага цуда» і «Базар» А.Шчэцькі і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2010), гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г. Капыль, 2006), харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Маладзечна), дзіцячага танца «Бусляняткі» (г. Стоўбцы, абодва 2009), рэгіянальнага адкрытага «Паланэз» (г. Слонім, 2012) і інш.
    Т.Г.Задрэйка.
    ІВЯНЁЦКІ ЎЗОРНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК «ВАНДРОЎКА». Створаны ў 1992 у г.п. Івянец Валожынскага рна пры пасялковым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.М.Сутугіна (з 1992), Т.І.Аляшэвіч (з 2001), Т.Г.Зайдрэйка (з 2006), А.Ю.Шчэцька (з 2009). У складзе тэатра 12 чал. ва ўзросце ад 12 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — выхаванне любові да роднай мовы, лры, культуры.
    захоўвання, навук.дапаможны — 5759 адзінак (2013). Пл. экспазіцыі музея 136,9 м2. Mae 3 залыраздзелы: гіст.этнаграф., дзе змешчаны рэдкія фотаздымкі, дакументы, кнігі, рэчы канца 19 — пач. 20 ст. з мястэчка Івянец і яго ваколіц; залу івянецкай керамікі (слоікі, глякі, спарышы, збаны, місы і інш.); залу, дзе размешчана выстаўка работ нар. разьбяра па дрэве \.Пупко. У 1998 пры музеі адкрыты Цэнтр рамёстваў пры якім дзейнічаюць майстэрні «Ткацтва», «Кузня», «Майстэрня па мастацкай апрацоўцы драўніны», працуюць вопытныя майстрыметадысты, створаны ўмовы для творчасці, вывучэн
    Удзельнікі Івянецкага народнага агітацыйнага харэаграфічнага калектыву «Журавінка».
    165
    ІГЛІЦА
    У рэпертуары бел., рус. нар. казкі і літ. творы сучасных бел. аўтараў: «Церамок» С.Маршака (1992), «Як Лыска ваўком быў» (1996), «Кветкі пад ліўнем» І.Сідарука (1999), «Пых» (2005), «Новы калабок» П.Васючэнкі (2009), «Папялушка» Ш.Перо (2010), «Страшны Пых» па матывах бел. фальклору (2013) і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестываляў дзіцячага тэатра «Казкі жыцця» (г. Стоўбцы, 2009, 2011), дзіцячай тэатр. творчасці «Чароўны куфэрак» (г. Любань, 2009, 2011) І ІНШ. Т.Г.Задрэйка.
    ІГЛІЦА, прылада для вязання сеткавага палатна. Вядома ў Беларусі са стараж. часоў. У некаторых мясцовасцях называецца чаўнок ці віліца. Mae выгляд драўлянай пласцінкі, на адным канцы якой выразаны рожкі, а другі завостраны з адтулінай, т.зв. іголкай. На іголку і канец пласціны з рожкамі намотваецца нітка. У цяперашні час выкарыстоўваецца для ручнога вязання і рамонту сеткавага палатна, а таксама для вырабу двухасноўных дываноў.
    ІГНАТОВІЧ Фёдар Іванавіч (н. 12.9.1938, в. Сяльцо Салігорскага рна), беларускі гісторык медыцыны, краязнавец. Канд. мед. навук (2002). Скончыў Ленінградскі санітарнагігіенічны мед. інт (1967). У 1967— 96 працаваў у Гродзенскім абл. цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, адначасова выкладаў у Гродзенскім мед.
    інце (1976—79) і Гродзенскім мед. вучылішчы (1982—86). У 1996—2003 у навук.вытворчым кааператыве «Біятэст», які арганізаваў і стварыў першую ў Беларусі аптэкумузей. У 1999—2008 выкладчык Гродзенскага мед. ўнта, адначасова ў 2004—06 кіраўнік музея гісторыі мед. ўнта. У 2008—09 у Гродзенскім унце. Даследуе гісторыю медыцыны, біялогіі і экалогіі Беларусі 18—20 ст., т.л. грамадскамед. дзейнасць перадавых вучоных і ўрачоў, развіццё мед. адукацыі, працэс стварэння навук. тваў і інш.
    Тв:. Уладзіслаў Борзабагаты. Мінск, 1993; Экологнческне экскурснм по лесопарку Румлёво. Гродно, 2006 (у суаўт.).
    Н.В.Пац.
    ІГНАЦЁНКА Трафім Дзянісавіч (17.3.1916, в. Рудня Споніцкая Веткаўскага рна— 2.9.1984), беларускі мастакплакатыст. Скончыў Дзярж. маст. інт у Вільнюсе (1958). У 1958—76 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у галіне плаката. Ідэйнай мэтанакіраванасцю вылучаюцца творы «Час не чакае!», «Са святам, таварышы!» (абодва 1958), «Сямігодку— датэрмінова!» (1959), «Першае Мая» (1960), «Слава КПСС!» (1962), «Ніхто і нішто не забыта!» (1967), «19181968» (1968), «Ленін» (1970)», «Якуб Колас. 1982— 1972» (1972), «1 Мая» (1973), «19451975. 9 Мая» (1975), «Слава Вялікаму Кастрычніку!» (1977), «Слава Уз
    XXVI З'ЕШ КПСС
    Т.Ігнаценка. Плакат «26 з ’езду КПСС — дастойную сустрэчу!». 1981.
    броеным Сілам Савецкага Саюза!» (1979), «26 з’езду КПСС — дастойную сустрэчу!», «Брэст— крэпасцьгерой», «Мір!» (усе 1981) і інш.
    Г.А.Фатыхава.
    ІГНАЦІЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст. на паўн. ускраіне в. Калініна (б. Ігнацічы) Мінскага рна. Належала Халецкім, Радзівілам, Каленчынскім, Ельскім. Уключала сядзібны дом, флігель, браму, свіран, сіласную вежу, парк. Найб. раннія звесткі адносяцца да 17 ст. Першыя пабудовы, узведзеныя ў 1й пал. 18 ст., былі драўляныя, крытыя гонтам і дранкай. Сядзібны дом аднапавярховы, прамавугольны ў плане. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам. У пач. 20 ст. праведзена рэканструкцыя па праекце архіт. І.Урублеўскага. Замест драўлянай цэнтр. часткі і аднаго крыла пабудаваны 2павярховы мураваны будынак у стылі неабарока, які злучаўся са старым драўляным домам аднапавярховай мураванай устаўкай. У канцы 1960х гг. драўляная частка згарэла. Парк займаў пл. 5 га, вылучаўся рэдкімі відамі дрэў. На тэр. сядзібы В.Ельскім
    166
    ІГНАЦЬЕЎ
    засн. гадавальнік рэдкіх дэкар. раслін, які адыграў значную ролю ў іх распаўсюджванні на тэр. Беларусі і за яе межамі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 на базе маёнтка створана гаспадарка па вырошчванні саджанцаў і кветкавых раслін. Пазней тут размясціўся дзіцячы дом, потым школа (да 1996). Захаваліся сядзібны дом, флігель, сіласная вежа, фрагменты парку. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. С.Ю.Жданава. ІГНАЦЬЕЎ Еўдакім, майстар разьбярнай і сталярнай справы 17 ст.; майстар беларускай рэзі. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. У 1683—85 у складзе арцелі бел. разьбяроў і цесляроў удзельнічаў ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра ў Маскве. Вырабляў сталы, крэслы, куфэркі і інш. для царскіх харомаў. Г.А. Фатыхава. ІГНАЦЬЕЎ Рудольф Веньямінавіч (н. 8.9.1941, г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія), беларускі кларнетыст. Засл. артыст Беларусі (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969, клас Л.Акапджаняна). 3 1967 артыст, у 1976—2002 саліст (1ы кларнетыст) Дзярж. акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі. Адначасова ў 1972— 80 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Выканаўца сола для кларнета
    Ігнаціцкая сядзіба.
    Р.В.Ігнацьеў.
    ў творах класічных і сучасных кампазітараў, у т.л. бел. М.Аладава, А.Багатырова, Я.Глебава, Д.Смольскага, Я.Цікоцкага і інш.
    ІГНАЦЬЕЎ Руф Гаўрылавіч (19.9.1819, Масква — 14.1.1886), этнограф, гісторык, археолаг, музыказнавец, харавы дырыжор. Скончыў Лазараўскі інт замежных моў у Маскве, курсы пры Парыжскай кансерваторыі. Чл. тваў Маскоўскага археал., аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Вольнага эканам.; гісторыі, этнаграфіі і археалогіі пры
    Казанскім унце і інш. У 1877—80 рэд. неафіц. часткі газ. «Мннскне губернскне ведомостн» па запрашэнні губернатара В.І.Чарыкава. Прымаў удзел у дзейнасці Мінскага губернскага статыстычнага кта, арганізацыі выставак бел. нар. творчасці, археал. знаходак, прадметаў побыту. Даследаваў курганы на Міншчыне, склаў карту археал. помнікаў Мінскага павета. У 1880 у «Весцях таварыства аматараў, прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі» надрукаваў даклады (у скарочаным варыянце) «Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні», з якімі выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве ў 1879, расказаў пра бел. нар. казкі, песні, легенды, павер’і, прымаўкі. Запісаў 100 песень з нотамі, апісаў нар. муз. інструменты, некаторыя архіт. помнікі і інш. Аўтар арт. «Мястэчка Заслаўль ці Ізяслаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878).
    А.Ю.Лозка.
    ІГНАЦЬЕЎ Яўген Аляксеевіч (11.11. 1936, в. Лісіна Уладзімірскай вобл., Расія — 5.8.2010), беларускі мастак кіно, жывапісец, кніжны графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1962). У 1962—95 на к/студыі «Беларусьфільм» (у 1987—93 гал. мастак). Мастакпастаноўшчык фільмаў «Трэцяя ракета» (1963), і «Праз могілкі» (1964, абодва з У.Дзяменцьевым), «Колькі лет, колькі зім» (1965), «Усходні калідор» (1966), «Чакай мяне, Ганна!» (1969), «Чорнае сонца» (1970), «Магіла льва» (1971), «Хроніка ночы» (1972), «Полымя» (1974), «Лясныя арэлі» (1975), «Сын старшыні» (1976), «Пункт адліку» (1979), «Чужая бацькаўшчына» (1982, з А.Верашчагіным), «Радуніца» (198