Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нага рэпертуару, развіццё творчых здольнасцей
161
ІВЯНЕЦ
Івольскі народны калектыў «Сінічкі».
удзельнікаў ансамбля. У рэпертуары нар. і аўтарскія песні: «Ой, капуста ды рассада», «Ой, ты сад», «Што ў лузе пры каліне», «Пасаджу я ружу», «Ажаніўся стары дзед», «Кацілася, кацілася», «Ой, чые то гусі». Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалюкірмашу «Яблычны Спас» (г. Кароча, Расія, 2010), фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), міжнар. фальклорнага свята «Траецкія хараводы ў Арлоўскім Палессі» (г. Арол, Расія, 2008), аглядаўконкурсаў абл. «Адраджэнне і творчае развіццё нацыянальнай спадчыны» (г. Гомель, 2000), ветэранскіх калектываў «Мае гады — маё багацце» (г. БудаКашалёва, 2008), 3й міжнар. спецыялізаванай выстаўкікірмашу «Шлюбны Гомель» (г. Гомель, 2010).
ІВЯНЁЦ, гарадскі пасёлак у Валожынскім рне, на р. Волма. За 31 км на ПдУ ад г. Валожын, 40 км ад чыг. ст. Койданава на лініі Мінск—Баранавічы, 60 км ад Мінска, аўтадарогамі звязаны з Мінскам, Дзяржынскам, Валожынам, Стоўбцамі, Навагрудкам. 4,3 тыс. ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 14 ст. як уладанне вял. кн. ВКЛ Вітаўта. У 1495
маёнтак, уласнасць Салагубаў. У 1522 мястэчка ў Мінскім павеце Віленскага ваяв. У сярэдзіне 16 ст. ў I. знаходзілася пратэстанцкая абшчына, кальвінскі збор, школа, шпіталь. 3 1565—66 у Мінскім ваяв. У 1606 пабудаваны касцёл. У 1640 — 27 двароў. У 1702 мінскі стольнік Т.Ваньковіч заснаваў тут касцёл і кляштар францысканцаў. У пач. 18 ст. цэнтр графства. У 1780 — 7 вуліц, 174 двары. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскіх павеце і губ. У 1815 мястэчка, цэнтр воласці, 418 ж. У 1861 — 189 двароў, 1799 ж. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 — 2 царквы, 2 капліцы, 2 малітоўныя дамы, 2 заезныя дамы, 17 ганчарных майстэрняў, 35 крам, 2 штогадовыя кірмашы. У 1897 — 399 двароў, 2445 ж. 3 1919уБССР. 3 1921 у Польшчы, у Валожынскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1923 цэнтр гміны. У 1931 — 3084 ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 6.7.1944 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 2,8 тыс. чал. У чэрв. 1943 партызаны разграмілі тут гітлераўскі гарнізон. Вызвале
ны войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 8.1.1954у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. 3 17.4.1962 у Валожынскім, з 25.12.1962 у Стаўбцоўскім, з 6.1.1965 зноўу Валожынскім раёнах. У 1971 — 3,7 тыс. ж. Гар. пас. падзяляецца ракой на паўд. і паўн. часткі.
Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуляцы Леніна, 17 Верасня, 1 Мая, Дзяржынскага, Прамысловая, якія разам з інш. Вуліцамі ўтвараюць невял. кварталы. На перасячэнні вуліц Камсамольская і 17 Верасня сфарміравалася пл. Свабоды — грамадскі і культ. гандлёвы цэнтр. Паблізу размешчаны сквер і парк са стадыёнам. I. развіваецца паводле генплана 1974. Пераважае аднапавярховая забудова сядзібнага тыпу. У 2000я гг. праведзены забудова вул. П.Броўкі, І.Мележа, Маладзёжная, рэстаўрацыя гар. бальніцы. Вядзецца (2013) рэстаўрацыя гандлёвага цэнтра.
У 2012 — сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, вучэбнавытворчы камбінат, Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, домінтэрнат для дзяцейінвалідаў, Дом культуры, 2 бкі, музей традыц. культуры, бальніца, паліклі
162
ІВЯНЕЦКІ
ніка, аптэка, Дом быту; Ефрасіннеўская царква (1998). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Археал. помнік — курганны могільнік. Помнікі архітэктуры і паркавага мастацтва — касцёл Св. Міхаіла і кляштар францысканцаў (18 ст.), касцёл Св. Аляксея (1905—07), капліцы (сярэдзіна 19 ст. і пач. 20 ст.), сядзіба (пач. 20 ст.).
ІВЯНЁЦКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з г.п. Івянец Валожынскага рна. Промысел вядомы з 16 ст. Выраблялі кухонны і сталовы посуд (тэракотавы, чорназадымлены, гла
зураваны), тэракотавую і паліваную кафлю з рэльефнымі расліннымі, зааморфнымі, геральдычнымі выявамі. Асаблівага развіцця І.к. дасягнула ў канцы 19 — пач. 20 ст. Працавалі шматлікія майстэрні, дзе вырабляўся гасп. посуд шырокага асартыменту (збанкі, слоікі, глякі, міскі, талеркі, спарышы, кубкі, чайнікі, цукарніцы, маслёнкі), рэчы ўтылітарнадэкар. прызначэння (вазы, букетнікі, попельніцы, падсвечнікі), кафля, цацкі і інш. Посуд глазуравалі празрыстай палівай, аздаблялі падпаліўнай ангобнай размалёўкай карычневага ці белага колеру ў выглядзе прамых і хвалістых паяскоў хваёвых лапак і інш. геаметрычных і раслінных матываў. У майстэрнях П.Лотыша, К.Дамброўскага, братоў Собаляў
Івянецкая кераміка.
Удзельнікі Івянецкай народнай дзіцячаіі студыі выяўленчага мастацтва.
рабілі глазураваную манахромную (жоўтую, карычневую, зялёную, белую) кафлю з рэльефнымі матывамі раслін, кветак і адвольнымі кампазіцыямі ў стылі мадэрн, а таксама карнізы і медальёны для печаў і камінаў. У 1955 быў арганізаваны цэх маст. керамікі пры арцелі імя Дзяржынскага, на базе якога ў 1960 створана фабрыка маст. керамікі і вышыўкі (з 1979 завод маст. керамікі). Яна выпускала глазураваны гасп. посуд, аздоблены гладкімі і расчасанымі хвалістымі палосамі ангобнага дэкору (фляндроўкай), фігурныя пасудзіны ў выглядзе розных жывёлін, утылітарнадэкар. рэчы, дробную пластыку. Сучасная прадукцыя завода І.к. — штампаваныя і літыя вырабы масавага гасп. і дэкаратыўнамаст. прызначэння,
аздобленыя рэльефным дэкорам ці размалёўкай.
Літ:. Сахута Я.М. Беларуская народная кераміка. Мінск, 1987; Яго ж: Беларускае народнае мастацтва. Мінск, 2011. Я.М.Сахута.
ІВЯНЁЦКАЯ НАРОДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1977 у г. п. Івянец пры сярэдняй школе. У 1989 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнікі: А.Ф.Раманоўскі (з 1977), В.М.Загавалка (з 1992), П.Л.Скрыпка (з 2010), Л.І.Капуста (2011), Ю.М.Бібік (з 2012). У складзе студыі 21 чал. ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей вучняў у выяўл. і дэкар.прыкладным мастацтве. Студыйцы — удзельнікі міжнар. конкурсаў дзіцячага малюнка «На сваёй зямлі» (2006), «Дзеці сябруюць на планеце» (2008), абл. выстаўкі дзіцячага малюнка (2007, усе Мінск) і інш. В.І.Койра. ІВЯНЁЦКІ АЛЯКСЁЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Івянец Валожынскага рна. Пабудаваны ў 1905—07 з цэглы па фундацыі генерала Э.Каверскага. Аднанефавы храм з 5граннай апсідай і квадратнымі сакрысціямі. На гал. фасадзе выступае 2ярусная шатровая званіца са стральчатым уваходным парталам у ніжнім ярусе і акномружай над ім, над апсідай
163
ІВЯНЕЦКІ
Івянецкі Аляксееўскі касцёл.
4гранная шатровая вежаліхтар. Сцены расчлянёны лапаткамі, завершанымі пінаклямі, падвойнымі стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі. Цокаль выкладзены вапняковымі блокамі. Апсіда і сакрысціі адкрываюцца ў асн. памяшканне стральчатымі арачнымі праёмамі. Прастора нефа перакрыта скляпеннямі на падпружных арках, упрыгожанымі паліхромнай арнаментальнай размалёўкай. У ніжнім ярусе званіцы вылучаны нартэкс з хорамі. Перад касцёлам 3арачная мураваная брама ў стылі неаготыкі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ІВЯНЁЦКІ ГАРПАСЯЛКОВЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў г.п. Івянец пасля Вял. Айч. вайны як раённы Дом культуры. 3 1962 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 500 м2, мае глядзельную залу на 280 месцаў і танц., 3 кабінеты, гардэроб, касцюмерную. Дзейнічаюць 13 аматарскіх калектываў, з іх 3 маюць званне «народны» (агітацыйнахарэагр. ансамбль «Журавінка», танц. гурток «Праменьчык» і танц. калектыў «Рамонак») і 1 — «узорны» (тэатр лялек «Вандроўка»); а таксама лялечны гурток «Шарада», ансамбль цыганскай песні «Ромалэ», гу
рты нар. музыкі «Івянецкія музыкі» і эстр. песні, клубы аматараў сучаснай музыкі «Дыскаманія» і пажылых людзей «Талака», гурток «Юны мастак», літ.маст. аб’яднанне «Гасціба», вак. калектыў «Вербніца». Калектывы Дома культуры — удзельнікі фестываляў: рэсп. «Грай, гармонік» (г. Нясвіж), нац. культур (г. Гродна, абодва 2012), абл. харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Дзяржынск, 2012), святаконкурсу традыц. ганчарства «Гліняны звон» (г.п. Івянец, 2011), рэгіянальных конкурсу эстр. песні «Адна зямля» (г. Вілейка, 2012) і фестывалю «Паланэз» (г. Слонім, 2013); дыпламанты 1га рэсп. конкурсу, прысвечанага творчасці Ганны Герман (Мінск, 2012).
С.І.Бурачэўскі.
ІВЯНЁЦКІ ЗАВОД МАСТАЦКАЙ КЕРАМІКІ. Засн. ў 1955 у г.п. Івянец Валожынскага рна. На базе мясц. арцелі была створана фабрыка маст. керамікі, якая вырабляла больш за 100 разнастайных відаў быт. і дэкар. вырабаў. 3 1978 у складзе вытворчага аб’яднання «Белмасткераміка», перайменавана ў завод маст. керамікі. 3 1990 самаст. aprцыя канцэрна «Белмясцпрам». 3 1999 ААТ, з 2006 у складзе канцэрна «Белмастпромыслы». Праведзена рэканструкцыя і рэарганізацыя. Прадпрыемства скла
даецца з цэха па вытворчасці керамічных вырабаў, які ўключае; масаванарыхтоўчае аддз., участкі фармоўкі (прасавання і ганчарны), размалёўкі і глазуравання, абпальвання, сарціроўкі і упакоўкі. Цэх аснашчаны сучасным абсталяваннем, якое дазваляе вырабляць высакаякасную прадукцыю. Аснову асартыменту складаюць кашпо (керамічныя гаршкі для кветак) аб’ёмам 0,5—13,5 л, разнастайныя вазы і сувеніры. Экспарт (20%) у Расію, Казахстан.
Д.А.Жалудкоў.
ІВЯНЁЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г.п. Івянец Валожынскага рна. Пабудаваны ў 1702— 05 пад кіраўніцтвам мясц. майстра А.Чаховіча. У 1868 перабудаваны пад праваслаўную Троіцкую царкву, з 1918 зноў каталіцкі кляштар. У 1948 зачынены, у 1990 вернуты католікам. У 1980—90я і 2000я гг. рэстаўрыраваны. Уключае касцёл, кляштар і браму. К а с ц ё л — мураваная 3нефавая крыжовая базіліка з дзвюма 5яруснымі вежамі на гал. фасадзе і 2 сакрысціямі з боку апсіды. Цэнтр. неф і трансепт накрыты 2схільнымі дахамі з фігурнымі франтонамі на тарцах. Ярусы вежаў значна памяншаюцца ўгору. Фасады аздоблены ордарнай пластыкай і лепкай. Вокны з лучковымі і фігурнымі завяршэн