Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
рачоўшчына (цяпер у межах г. Косава) нарадзіўся палкаводзец Т.Касцюшка (1746—1817), у былой в. Някрасаўшчына — Герой Сав. Саюза М.Мультан (1900—75), у в. Сакоўцы — бел. пісьменнік П.Пестрак (1903—78), у. в. Быцень — бел. літаратуразнавец М.Грынчык (1923— 2001), у в. Воля — юны геройпартызан М.Гойшык (1927—44), у в. Мілейкі — бел. пісьменнік Я.Пархута (1930—96), у в. Гошчава — бел. літаратуразнавец А.Майсейчык (1936— 2002), у г. Косава — бел. паэт У.Мароз (н. 1953).
ІВАЦЗВІЦКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага адзення, які бытаваў у 19 — пач. 20 ст. ў раёне памежжа Зах. і Усх. Палесся і Панямоння (Івацэвіцкі рн). Своеасаблівасцю вылучаўся летні варыянт жаночага касцюма. Ён шыўся з вельмі тонкага даматканага палатна і складаўся з кашулі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, вузкім стаячым ці адкладным каўняром, спадніцы і фартуха, пашытага з 2 ці 2,5 падоўжаных полак. Галаўным уборам служыў сплецены ўручную ажурны сеткавы чапец з дадатковым арнаментам у выглядзе падоўжаных бардзюраў з белых, чырвоных і чорных палос. Ён пакрываў прычоску з валасоў, накручаных на «тканку» — аб’ёмны, абшыты палатном валік з кудзелі, і фіксаваў яе на патыліцы. На чапец у 19 ст. завівалася намітка, у 20 ст. завязвалася хустка. Характэрная асаблівасць І.с. — тонкі лінейнапаласаты арнамент, які ўпрыгожваў
159
ІВАЦЭВІЦКІ
Да арт. Івацэвіцкі строй.
Жаночы касцюм.
Вёска Аброва Івацэвіцкага раёна.
усе часткі адзення. Звычайна ён канцэнтраваўся на наплечніках сарочкі, ніжняй частцы фартуха і спадніцы, у выглядзе невялікага бардзюра праходзіў упоперак грудзей, дэкарыраваў вузкія манжэты і каўнерык. Дадатковым аздабленнем былі нізкі дробных пацерак. Мужчынскі касцюм істотна не адрозніваўся ад строяў інш. раёнаў Палесся. М.М.Віннікава.
ІВАЦЭВІЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ХОР «ЛІРА». Створаны ў 1996 у г. Івацэвічы пры гар. Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.В.Лайша. У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя песеннай творчасці, эстэтычна
муз. выхаванне маладога пакалення. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Парад Перамогі» У.Гардзеева, «Зялёная пушча» У.Будніка, «Вясна» І.Штрауса, бел. нар. песня «Ой, рана на Івана» і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (2011), раённага песеннага мастацтва «Песні роднай краіны» (2010, абодва г. Івацэвічы) і інш. В.В.Лайша.
ІВАЦЭВІЧЫ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Івацэвіцкага рна, на правым беразе р. Грыўда. За 135 км на ПнУ ад Брэста, чыг. станцыя на лініі Брэст— Баранавічы, аўтадарогамі звязаны з Пінскам, Ваўкавыскам, Баранавічамі, Бярозай. 23 тыс. ж. (2012).
Вядомы з 1508 як маёнтак у ВКЛ, уладанне Іллінічаў. 3 1565—66 у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. У 1594 уласнасць І.Сапегі. На карце ВКЛ 1613 пазначаны як мястэчка. У 1654 уладанне Юндзілаў. У канцы 18 ст. тут працавалі бровар і смалакурня. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1871 адкрыта чыг. станцыя на лініі Масква—Брэст. У 1905 вёска і маёнтак у Боркінскай воласці, 97 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, мястэчка ў Косаўскім павеце Палескага ваяв. У 1935 — 1,5 тыс. ж. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Косаўскім рне Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 12.7.1944 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Вызвалены войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 20.9.1947 гар. пасёлак, цэнтр раёна. У 1959 — 5,2 тыс. ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Бярозаўскім рне. 3 28.5.1966 горад. У 1971 — 8 тыс. ж. У 1999 — 23,9 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру 1. вызначаюць вуліцы Леніна, Клютко, Чарткова і інш., якія ўтвараюць невял. кварталы. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 2002 у паўн.зах. напрамку. Завершаны ка
пітальнае шматпавярховае будаўніцтва ў мікрараёнах Паўночны, Будаўнікоў забудова сядзібнага тыпу па вул. Меліяратараў, у мікрараёне Руднянскі і інш. Вядзецца (2012) забудова 5павярховымі жылымі дамамі па вул. М .Танка і дамамі сядзібнага тыпу ў квартале Заходні. У 2000я гг. ўзведзены 2 школы, Кірылаўская царква, кляштар Пятра і Паўла, басейн, кукурузнакалібровачны завод, новы цэх па вытворчасці драўніннастружкавых пліт пры ААТ «Івацэвічыдрэў», Лядовы палац (2011).
У 2012 — ліцэй, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 7 дашкольных устаноў, паміжшкольны вытворчы камбінат, цэнтры сац. пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, ГДК, 2 бкі, гіст.краязнаўчы музей, кінатэатр, бальніца, паліклініка, 9 аптэк, гар. цэнтр гігіены і эпідэміялогіі; царква Дзярж. іконы Маці Божай (1990я гг.), Крыжаўзвіжанскі касцёл (пач. 21 ст.). Помнік архітэктуры — сядзіба (KaHeu 18 — пач. 19 ст.). Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік воінамінтэрнацыяналістам.
ІВАШКА МЯДЗВЁДЖАЕ ВЎШКА, адзін з найбольш папулярных персанажаў бел. казачнага эпасу; хлопецасілак, народжаны жанчынай ад мядзведзя. Гэты вобраз сведчыць пра глыбока архаічныя карані чарадзейнай казкі, якая бярэ пачатак у татэмістычных уяўленнях продкаў і тыпалагічна падобная да шматлікіх еўрап. казак, дзе герой паходзіць ад мядзведзя. Нягледзячы на жывёльнае паходжанне, І.М.В. ва ўсім чалавек. Ён хоць і мае мядзведжыя вушы, але надзвычай разумны, дужы і справядлівы. Побач з асілкам яго сябры — ДубДубавік і ГараГаравік. Прайшоўшы праз цяжкія выпрабаванні, герой заслугоўвае шчасце, што з’яўляецца асн. ідэяй твора.
Літ.: Серов С.Я. Медведьсупруг (Варнацнн обряда н сказкн у народов Европы н Пспанской Амернкн) // Фольк
160
ІВОЛЬСКІ
лор й йсторнческая этнографйя. М., 1983; Пропп В.Я. Нсторйческйе корнй волшебной сказкн. Л., 1986. Т.І.Шамякіна.
ІВАШКЁВІЧЫ, беларускія мастакі.
А н д р э й, жывапісец канца 18 ст. Жыў і працаваў у Гродне. Сярод вядомых твораў: копія партрэта кн. М.В.Рапніна (1796, з арыгінала Д.Р.Лявіцкага) і алегарычная кампазіцыя «Vanitas vanitatum» («Пустая марнасць», 1806).
Клеменс (1804, г. Гродна? — 10.7.1849). Сын і вучань Андрэя. Верагодна, вучыўся ў Вільні ў Я.Рустэма. Некаторы час працаваў настаўнікам малявання ў школах Любліна. Жыў у Варшаве, з 1824 у Гродне, у 1827, верагодна, у Дунілавічах пад Вільняй у Янішэўскіх. Працаваў пераважна ў партрэтным жанры. Сярод работ: партрэты І.І.Макавельскага (1824), Ю. і I. Качкоўскіх (каля 1825), С.Янішэўскага (1827), Б.Янішэўскай (1820я гг.), Я.Эпштэйна (1835) і інш.
ІВАШКОЎ Леанід Пятровіч (2.7.1939, в. Шылавічы Чачэрскага рна — 10.12.2012), беларускі спявак (тэнар), педагог. Засл. артыст Беларусі (1995). Канд. мастацтвазнаўства (1989). Праф. (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965). 3 1960 у Бел. акадэміі музыкі. Валодаў голасам мяккага, цёплага тэмбру, высокай вак. культурай. Выканаў партыі ў операх класічнага і сучаснага рэпертуару: Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Герцаг («Рыгалета» Д.Вердзі), Звездачот («Залаты пеўнік» М.РымскагаКорсакава), Малады цыган («Алека» С.Рахманінава), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса) і інш. Першы выканаўца вак. і аратарыяльных твораў бел. кампазітараў: «Зялёная яшчарка» С.Картэса, «Мая Радзіма», «Паэт» Д.Смольскага і інш. Аўтар кн. «Гісторыя вакальнага мастацтва Беларусі» (кн. 1—2, 1995—2001).
І.У.Пілатава.
ІВАШЧАНКА Фёдар Іванавіч (20.2.1920, хутар ФілеваСарочыны Палтаўскай вобл., Украіна — 14.2.2012), беларус
кі псіхолаг. Др псіхал. навук (1973), праф. (1976). Скончыў КабардзінаБалкарскі пед. інт (1942, г. Нальчык). Выкладаў у Стаўрапольскім пед. інце. У 1974—2011 у Бел. пед. унце (у 1974—87 заг. кафедры). Даследаваў праблемы псіхалогіі выхавання, фарміравання асобы школьніка ў працэсе вучэбнавытворчай працы. Аўтар навуч. дапаможнікаў па псіхалогіі.
Тв.: Труд н развйтне лйчностй школьннка. М., 1987; Псйхологйя трудового воспчтанйя. 2е йзд. Мйнск, 1988; Задачй по обшей, возрастной й педагогчческой псйхологйй. 2е йзд. Мйнск, 1999; Псйхологйя воспчтанйя школьнйков. 3е йзд. Мйнск, 2006.
ІВАШЧАНКА Юрый Мікалаевіч (н. 2.6.1943, г. Новасібірск, Расія), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1968). Працаваў гал. архітэктарам г. Светлагорск, з 1972у інце «Белдзяржпраект» (з 1988 гал. архітэктар праектаў), з 1992 у Бел. НДІ будаўніцтва, з 2003 гал. архітэктар прыватнага прадпрыемства «Элітбудпраект». Асн. працы: будынак Аўтарэмпромпраекта па вул. Чарнышэўскага (1978), жылыя дамы па вул. Я.Коласа, Макаёнка, Бурдзейнага, Філімонава і інш. (1990—2000) у Мінску, 14павярховыя жылыя дамы з убудаванымі памяшканнямі па вул. Маскоўская ў Брэсце (1978—80). Удзельнічаў у стварэнні Рэсп. каталога індустрыяльных вырабаў і распрацоўцы асобных серый буйнапанэльных жылых дамоў і блоксекцый для Гомеля, Брэста, Гродна, інш. гарадоў (1975—85). Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
ІВАШЫН Васіль Уладзіміравіч (9.5. 1913, в. Ляхавічы Дзяржынскага рна — 7.11.2009), беларускі літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі пед. навук СССР (1967). Др філал. навук (1965). Праф. (1973). Скончыў Мінскі пед. інт (1938). 3 1946 у Інце лры АН Беларусі, у 1967—78 дырэктар НДІ педагогікі Мінва адукацыі Беларусі. Даследаваў пытанні
В.У.Івашын.
тэорыі і гісторыі бел. лры, літ. сувязей, метадалогіі 1 методыкі выкладання лры ў школе, купалаўскую спадчыну. Аўтар манаграфій «Янка Купала: Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—07 гг. (1953), «М.Горкі і беларуская літаратура пачатку 20 ст.» (1956), «Ля вытокаў сацыялістычнага рэалізму» (1963), «Да вышынь рэалізму» (1983), «Выверанае жыццём» (1988), вучэбных дапаможнікаў і інш.
7в.: Рэвалюцыя 1905—07 гг. і развіццё беларускай літаратуры. Мінск, 1955.
ІВІНСКІ Міхаіл Аўраамавіч (22.1. 1913, г. Гомель — люты 1980), беларускі разьбяр па дрэве. 3 1954 у Жлобіне. Працаваў у розных жанрах станковай скульптуры. Творчай манеры I. ўласцівы выразная пластыка і вобразная характарыстыка персанажаў. Многія работы прысвяціў барацьбе бел. народа ў Вял. Айч. вайне. Сярод твораў: «Разведка» (1936), «У абарону міру» (1939), «Партызан» (1948), «Рэйкавая вайна» (1955), «Нарачанскі рыбак» (1960), «Салігорцы» (1965), «Хірург» (1967), «Ля партызанскага кастра» (1970), дэкар. ваза «Багацце» (1965), разное аздабленне хатняга посуду і інш.
ІВбЛЬСКІ НАРбДНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СІНІЧКІ». Створаны ў 1989 г. Івольск БудаКашалёўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік П.Д.Бобікаў. У складзе калектыву 11 чал. ва ўзросце ад 46 да 74 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — выкананне фалькл. і нар. песе