• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . помнікі ў вёсках: Моталь, Опаль, Рагадашч, Тышкавічы, Уласаўцы. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Крытышан, Опаль, Посышчава, Снітава; помнік на месцы расстрэлу мірных жыхароў у в. Застружжа, курган памяці ў в. Опаль. У в. Дастоева ўстаноўлены помнік рус. пісьменніку Ф.М. Дастаеўскаму. Помнікі архітэктуры: Мікалаеў
    ская царква (1777) у в. Дружылавічы, царква Раства Багародзіцы (1783) у в. Ляскавічы, Петрапаўлаўская царква (1792) у в. Махро, царква Параскевы Пятніцы (1796), Вазнясенская царква (18 ст.) і капліца (пач. 20 ст.) у в. Моладава, царква Аляксандра Неўскага (1800) у в. Стрэльна, Вазнясенская царква (1818) у в. Ляхавічы, Крыжаўзвіжанская царква (1865) у в. Бродніца, Крыжаўзвіжанскія цэрквы ў в. Варацэвічы (1869— 72), СпасаПраабражэнская царква (1888) у в. Моталь. У в. Варацэвічы нарадзіўся бел. мастак і кампазітар Н.Орда (1807—83), у в. Баландзічы — бел. жывапісец М. БутаўтАндрайковіч (1852—1933), у в. Бродніца — бел. мастак Ф.Бруздовіч (1861 — 1912), у в. Моталь — 1ы прэзідэнт Ізраіля Х.Вейцман (1874—1952), у в. Махро — бел. мастак А.Кузьміч (н. 1945).
    ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I НАРбДНЫХ ТРАДЬІЦЫЙ. Засн. ў пасляваен. гады ў г. Іванава як гар. Дом культуры і метадычны цэнтр аддзела культуры Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. У 1987 пераехаў у новы будынак. 3 1991сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў, у т.л. і выставачнай залы, 4131 м2. Дзейнічаюць 6 аматарскіх
    Іванаўскі ўзорны ансамбль фальклорнага танца «Каразель».
    аб’яднанняў калектывы — 7 вак,харавых маст. самадзейнасці, 3 харэагр., 5 тэатр., 4 муз.інструм., 3 дэкар.маст., у т.л. з іх 1 аматарскі калектыў мае званне «заслужаны» (ансамбль нар. музыкі і песні «Палешукі»), 7 — «народны» (акадэмічны хор, ансамбль нар. танца «Янаўцы», аркестр нар. інструментаў вак. ансамбль «Беларускія дзяўчаты», тэатр, хор «Агні Ясельды», харавая капэла), 1 — «узорны» (лялечны тэатр «Папугай»), Калектывы цэнтра — удзельнікі розных грамадскакульт. мерапрыемстваў: міжнар. фестывалю фальклору «На майскіх росах» (Польшча, 2011), міжрэгіянальных свят слав. пісьменнасці і культуры «На зямлі Баяна» (Расія, 2011) і «Фальклор без межаў» (штогадовае), нац. свята Дня бел. пісьменства, рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (абодва 2010), абл. аглядаўконкурсаў, выставак і інш.
    В.А.Барадзінчык.
    ІВАНАЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ФАЛЬКЛОРНАГА ТАНЦА «КАРАЗЁЛЬ». Створаны ў 1992 у в. Сачыўкі Іванаўскага рна пры сярэдняй школе, з 1998 працуе ў г. Іванава пры раённым Цэнтры дзіцячай творчасці. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кі
    147
    ІВАНАЎСКІ
    раўнік Н.М.Дзядзюк. У складзе ансамбля 28 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей вучняў, узнаўленне фалькл. танца. У рэпертуары нар. танцы «Лысы», «Лявоніха», «Мальвіна», «Карманчыкі», «Картузэ», «Базар», «Полька», «Мазурка», «Кракавяк», «Каробачка», «Таўкачыкі», «Полькаматылёк», «Субота», «Каханачка», «Мікіта», «Качан», «Маруся», «Сербіянка» (з прыпеўкамі), канцэртныя праграмы: фалькл,этнаграф. святы «Матулін ручнік», «Запрашаем на вячоркі», абрад «Дзень святога Юр’я», святочныя вячоркі «Пад стары Новы год», «Сачыўкаўскія хаты байкамі, песнямі ды танцамі багаты», гульняпадарожжа «Каб любіць Беларусь нашу мілую». Калектыў — удзельнік рэгіянальнага кулінарнага фестывалю «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2011), рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2012). Н.М.Дзядзюк.
    ІВАНАЎСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
    Створаны ў 1990 у г. Іванава пры дзіцячай школе мастацтваў імя Н.Орды. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.У.Касьян (з 1990), С.М.Калодзіч (з 2006). У складзе аркестра 37 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі. У рэпертуары творы бел., замежных кампазітараў: «Спеў дубраў» У.Іванова, «Распрагайце, хлопцы, коней»Я.Быкава, «Залатая восень», «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Раманс» В.Смірнова, «Лібертанга» А.П’яцола, «Гімн каханню» М.Мона і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2002), конкурсу патрыятычнай песні да 65й гадавіны вызвалення ад ням.фаш. захопнікаў (2009), раённых конкурсаў «Палескія перазвоны», «Люблю цябе, Беларусь» (абодва 2010), «Грай, гармонь» (2011, усе г. Іванава).
    Іванаўскі ўзорны дзіцячы лялечны тэатр «Папугай».
    ІВАНАЎСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «ПАПУГАЙ».
    Створаны ў 1992 у г. Іванава пры раённым Цэнтры культуры і нар. традыцый. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Сацута (з 1992), С.Кухарчук (з 2013). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, папулярызацыя тэатр. жанру. У рэпертуары інсцэніроўкі «Ай, да Мацык» Я.Чалавецкага, «Цвецік — сяміцвецік» У.Катаева, «Церамок» С.Маршака, «Давайце бу
    Удзельнікі Іеанаўскага ўзорнага дзіцячага музычнадраматычнага тэатра.
    дзем берагчы планету» У.Васняцова, «Казка пра рыбака і рыбку» А.Пушкіна, «Драпежны заяц» П.Марозава і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. нар. гумару «Спораўскія жарты» (в. Спорава Бярозаўскага рна, 2010), тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Івацэвічы, 2011), рэгіянальнага кулінарнага «Мотальскія прысмакі» (в. Моталь Іванаўскага рна, 2012). В.А.Барадзінчык.
    ІВАНАЎСЮ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ МУЗЬІЧНАДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР Створаны ў 1994 у г. Іванава пры СШ №4. У 1998 прысвоена званне
    148
    ІВАНОВА
    «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.В.Перапёлкін (з 1994). У складзе тэатра 44 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў. У рэпертуары мюзіклы, муз. казкі «Снежная каралева», «Русалачка» Х.К.Андэрсена, «Краіна — белы свет» Н.Мацяш, «Маленькі прынц» А. дэ СентЭкзюперы, «Карта вострава скарбаў» М.Краўца, «Зязюляня» С.Арлова, камедыяфарс «Цацачная крама» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу тэатр. мастацтва «Прырода. Культура. Экалогія» (Мінск, 2009), абл. фестывалю тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Івацэвічы, 2000, 2005, 2008, 2009). В.С.Фісюк.
    ІВАНАЎСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР ПАЭЗІІ I ПРОЗЫ «КРЫНІЧКА» Створаны ў 1974 у в. Пераруб Іванаўскага рна пры базавай школе, з 2003 працуе ў г. Іванава пры раённым Цэнтры дзіцячай творчасці. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
    калектыў». Кіраўнікі: Н.У.Паліўка (з 1974), Л.П.Гарох (з 2005). У складзе тэатра 25 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё паэт. і артыстычных здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары пастаноўкі «Сяброўства — цудоўная кветка», «Вясёлыя сябры», «Зайчыкава каггуста», літ.муз. кампазіцыі «Няхай гучыць беларускае слова», «Як белая кветка зямля Беларусі», «I сэрца верыць у цуды», паэтычная замалёўка «Зямля пад белымі крыламі» і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў і фестываляў: рэсп. «Карабель па імені сям’я» (2009), «Юныя таленты Беларусі» (абодва Мінск, 2010), абл. «Мой вечны шлях, мая Айчына», «Вайна вачыма дзяцей вайны» (абодва 2009), «Натхняе Беларусь», «Хараство роднай прыроды» (2010, усе г. Брэст).
    А.Я.Давідовіч.
    ІВАНКА ПРАСТАЧОК, галоўны персанаж аднайменнай казкі, запісанай А.Сержпутоўскім на Случчыне ад казачніка Рэдкага. 3 маленства І.П. быў
    вельмі хваравітым, але старцы, якія прыйшлі ў вёску, «далі яму розуму, жаласці і язык развязалі». Пасля Taro як старыя зніклі, хлопец пайшоў з дудкай па свеце, каб вучыць людзей стаяць за сваю праўду.
    Літ:. Се ржпу то в скнй А.К. Сказкн н рассказы белорусовполешуков. СанктПетербург, 1911.
    ІВАНОВАДзіна Іванаўна (н. 9.9.1929, г. Валгаград, Расія), беларуская спявачка (лірыкадрам. сапрана), педагог. Засл. артыстка Беларусі (1967). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1961). 3 1963 у Бабруйскім муз.драм. тэатры, з 1965 у Магілёўскім абл. тэатры муз. камедыі, у 1970—75 салістка Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі, у 1983—87 — Бел. філармоніі. 3 1987 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў (з 1999 праф.). Валодае голасам шырокага дыяпазону, мае выдатныя драм. здольнасці. Сярод партый: Ірына, Агата («Пяе жаваранак», «Паўлінка» Ю.Семянякі), Сільва, Адэта Дарымонд, Мад
    Іванаўскі ўзорны тэатр паэзіі і прозы «Крынічка».
    149
    ІВАНОВА
    Д.І.Іванова.
    лен («Сільва», «Баядэра», «Фіялка Манмартра» І.Кальмана), Зорыка, графіня Ілона («Цыганскае каханне» Ф.Легара). Аўтар кн. «Вакальнае выхаванне драматычнага акцёра» (2003), «3 вопыту беларускай тэатральнай школы» (2000) і інш.
    І.У.Пілатава.
    ІВАНОВА Софія Паўлаўна (н. 17.4.1921, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). У1941—47 і 1961—82 працавала ў тэатрах Расіі. 3 1947 у Брэсцкім, у 1954—59 у Гродзенскім абл. драм. тэатрах. Актрыса шырокага дыяпазону — ад лірыкадрам., драм., да характарных роляў. Адметныя рысы творчасці I. — уменне выявіць галоўнае ў вобразе і перадаць яго праз індывід. сродкі акцёрскай выразнасці. Сцэнічныя дзеянні яе персанажаў прасякнуты акцёрскім тэмпераментам і эмацыянальнай насычанасцю іх супярэчлівых пачуццяў: Юзя («Ірынка» К.Чорнага), Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ганна Карэніна (аднайм. п’еса паводле Л.Талстога), Глафіра, Варвара Міхайлаўна («Ягор Булычоў і іншыя», «Дачнікі» М.Горкага), Агнія, Кацярына, Еўлалія («Мінулася кату масленіца», «Навальніца», «Ня
    вольніцы» А.Астроўскага), Кацярына Тапіліна («Сэрца не даруе» А.Сафронава), Тызба («Анджэла» В.Гюго), Ганна Вальтэр («Апошні прыпынак» Э.М.Рэмарка) і інш. Р.І.Баравік.
    ІВАНОВІЧ Грынь, беларускі друкар і гравёр 16 ст. Нарадзіўся ў мяст. Заблудава Гродзенскага пав. (цяпер г. Заблудаў Падляскага ваяв., Польшча). Быў вучнем (каля 1570) у кнігадрукара І.Фёдарава ў Заблудаўскай друкарні. Пазней вучыўся ў майстра Лаўрэнція Філіповіча (1577—79) у Львове. Пасля навучання вырабляў шрыфты і аздобы для выданняў І.Фёдарава ў Львове і Астрогу. У 1582 зрабіў шрыфт для друкарні Мамонічаў у Вільні. Разам з інш. майстрамі ўдзельнічаў у выданні «Апостала» (1574), «Азбукі» (2е выд., 1578), «Астрожскай бібліі» (1581). У 1583 вярнуўся ў Львоў, дзе заключыў дагавор з І.Фёдарав