• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    стаўлена Дзярж. рус. драм. тэатрам. Спектакль «Нора» («Лялечны дом») ішоў на сцэне Мінскага тва аматараў прыгожых мастацтваў (1903 — 05), Бел. тэатра імя Я.Купалы (1954), Магілёўскага абл. драм. тэатра (1971), быў у рэпертуары Гродзенскага абл. драм. тэатра (1994). П’еса «Жанчына з мора» (1984) ставілася на сцэне Бел. тэатра імя Я.Купалы (1984). Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі ажыццявіў пастаноўку балета «Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга (1966).
    7в.: Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1 — 4. М., 1956 — 58; Песнь Сольвейг. М., 2005.
    Літ.: Адмонн В.Г. Генрнк Мбсен: Очерк творчества. 2 нзд. М., 1989.
    ІВАКІ, вёска ў Добрушскім рне. За 27 км на Пд ад г. Добруш, чыг. станцыя на лініі Гомель—Бахмач (Украіна), 40 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Церахоўка. Цэнтр Івакаўскага с/с. 436 гаспадарак, 1175ж. (2012).
    Вядомы з 17 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Гомельскім павеце Магілёўскай губ. 3 1777 у Беліцкім павеце. У 1788 вёскі Старыя I. (286 ж.) і Новыя I. (172 ж.) у Гомельскай воласці. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1816 у Старых I. — 80двароў, 387 ж., у Новых I. — 46 двароў, 238 ж. 3 1852 зноў у Гомельскім павеце. У 1873 тут адкрыта чыг. станцыя на лініі Гомель—Бахмач. У 1909 с. Старыя I. (192 двары, 1182 ж., царква, школа, магазін, карчма), і в. Новыя I. (68 двароў, 486 ж.). 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 вёска ў БССР, цэнтр сельсавета Насовіцкага, з 4.8.1927 Церахоўскага раёнаў, да 26.7.1930 Гомельскай акругі. 3 30.12.1927 у Гардуноўскім с/с. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 26.9.1943 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Добрушскім рне. У 1964 Старыя і Новыя
    I. аб’яднаны ў адну вёску. 3 8.12.1966 зноў цэнтр сельсавета. У 1997 — 493 гаспадаркі, 1239 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны, кафэ. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ІВАН ГАЛАВАСЁК, Галаварэз, Сценцель, Калінавік, П о с ны, свята Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля (11 вер. н.ст.). У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, ужываць у страву круглыя плады, каб не быць падобнымі на Ірадыяду, якая забаўлялася галавой Іаана Хрысціцеля, нібы яблыкам (парушэнне гэтай забароны пагражала нарывамі на целе). Верылі, што на працягу года адсечаная галава прырастае да свайго месца, але калі на І.Г. карыстацца нажамі і сякерамі, то яна можа зноў адпасці, і таму стараліся ў гэты дзень нічога не секчы і не рэзаць, нават хлеб ламалі рукамі ці наразалі лусты загадзя. Пазбягалі варыць чырвонае бацвінне, бо лічылася, што на працягу года ў доме пральецца кроў. Каб у гаспадарцы нічога не згарэла, у печы палілі напярэдадні, стараліся не звозіць у хлявы сена і наогул пазбягалі рабіць штонебудзь істотнае па гаспадарцы. Дзяўчаты ў гэты дзень не расчэсвалі косы, каб валасы не секліся, не мылі галовы, баючыся каўтуна ці галаўнога болю. На Палессі на І.Г. (Калінавага Івана) ламалі каліну і варылі з яе кісель ці кашу, што лічылася сродкам супраць галаўнога болю.
    Літ.: Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы 1 павер’і. Кн. 2. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
    ІВАН КУПАЛА, у беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў стараж. земляробчае свята, прымеркаванае да перыяду летняга сонцастаяння. Гл. Купалле.
    ІВАН МЯДЗВЁДЖЫ СЫН , казачны персанаж. Гл. Івашка Мядзведжае Вушка.
    141
    ІВАН
    ІВАН ПАДВЁЙ, Іван  Удов і н с ы н, персанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак, юнакасілак. Бел. казку ўпершыню запісаў Е.Раманаў у 2й пал. 19 ст. ў Магілёўскай губ. ад Я.Пятрова. І.П. — сын зняволенай у вежы царскай дачкі і бога ветру (падвею). Вобраз глыбока стараж., перыяду індаеўрап. агульнасці, ваен. паходаў індыйскіх арыйцаў, у якіх ваярыкшатрыі найб. шанавалі бога ветру ВаюВею. У бел. казцы юнак дэманструе цару сваю сілу, сустракае памочнікаў, вызваляе прыгажунь, перамагае Кашча. Яго вобраз стаіць у агульным радзе інш. індаеўрап. герояўволатаў у многім мае былінны характар. Казку можна разглядаць як аскепак стараж. гераічнага эпасу.
    Т.І.Шамякіна.
    ІВАНАВА, Я н а ў, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Іванаўскага рна, на р. Самароўка. За 132 км на У ад Брэста, чыг. ст. ЯнаўПалескі на лініі Брэст— Лунінец. 16,1 тыс. ж. (2012).
    Вядома з 17 ст. як мястэчка ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Часам I. памылкова атаясамліваюць з в. ЯнаўПадляскі (вядома з 1423, цяпер у Польшчы) — рэзідэнцыяй луцкіх біскупаў. У 1657 у I. забіты казакамі езуіт Андрэй Баболя, пазней абвешчаны святым. У 2й пал. 17 ст. ўладанне полацкага ваяводы, затым троцкага кашталяна Я.Копаця, які ў 1678 засн. тут езуіцкую місію, што належала Пінскаму калегіуму. 3 1694
    Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Іванава.
    уласнасць Шуйскіх. У 18 ст. засн. драўляны касцёл. 3 канца 18 ст. ўладанне Арэшкаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1848 на месцы старога драўлянага збудаваны мураваны касцёл. У 1862—64 каля мястэчка прайшла чыг. Брэст— Пінск—Гомель, адкрыта станцыя ЯнаўПалескі. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 2437 ж., царква, касцёл, капліца, 4 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, гарбарны і вінакурны заводы, 6 піцейных дамоў, 4 штогадовыя кірмашы. У 1897 — 715 дамоў, 3041 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Пінскай вобл., 463 двары, 4918 ж. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 16.7.1944 I. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 8,8 тыс. чал. 23.7.1943 на чыг. ст. ЯнаўПалескі партызаны атрада імя Чапаева брыгады імя Молатава разграмілі ням,фаш. гарнізон. Вызвалена войскамі 1га Бел. фронту ў ходзе Бел. аперацыі 1944. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Драгічынскім рне. 3 11.3.1971 горад, 7,1 тыс. ж. У 1999 — 15,9 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру I. фарміруюцьвуліцыЛеніна і Савецкая. На іх перакрыжаванні ўтвары
    лася пл. Кастрычніка — грамадскаадм. і культ.гандлёвы цэнтр. Горад развіваецца паводле генплана 2003. Зоны адпачынку — rap. парк, парк Трэцяга тысячагоддзя па вул. Савецкая (засн. ў 2000я гг.), вадаём з добраўпарадкаванымі пляжамі. У 2000я гг. ўзведзены 5 шматкватэрных дамоў у мікрараёне Усходні, кварталы індывід. забудовы Заходніі, Заходні 2, будынкі дзіцячай бкі, школы, ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», а таксама фізкультурнааздараўленчы комплекс, 3 мінімаркеты, праведзены рэканструкцыя пл. Кастрычніка, аутастанцыі, рэстарана «Палескі», цэнтр. ўніверсама, чыг. вакзала з добраўпарадкаваннем прылеглай тэр., капітальны рамонт Дома культуры. У горадзе ўстаноўлены мемар. дошка і помнік Н.Орду (1997). Вядзецца (2013) будаўніцтва дзіцячага сада.
    У 2012 — гімназія, 3 сярэднія школы, ДЮСШ, школа мастацтваў, 4 дашкольныя ўстановы, цэнтры сац,пед., карэкцыйнаразвіваючаганавучання і рэабілітацыі, дзіцячай творчасці, дзіцячаюнацкага турызму і краязнаўства, раённы Цэнтр культуры і нар. традыцый, 2 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Помнікі архітэктуры — Крыжаўзвіжанскі касцёл (1848), Пакроўская царква (1901). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. Вайну; могілкі ваеннапалонных, партызан і ахвяр фашызму; брацкая магіла супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі ад рук баевікоў Арганізацыі ўкр. нацыяналістаўу 1944—50.
    В. С. Пазднякоў, Д. В. Кашавар.
    ІВАНАЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Іванава. Пабудавана ў 1901 з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму пад 4схільным пакатым дахам, завершанага 8гранным шатровым барабанам, прымыкаюць 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з прытворам у 1м ярусе,
    142
    ІВАНАЎСКІ
    Іванаўская Пакроўская царква.
    трапезная і апсіда. У архіт. пластыцы выкарыстаны лапаткі, прамавугольныя нішы, карнізы, між’ярусныя паясы, узбуйненыя трыгліфныя фрызы, сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Шматпланавую прасторавую кампазіцыю ўзбагачае ганак гал. ўвахода ў выглядзе 2схільнай слупавой навісі. У інтэр’еры абразы «Маці Божая Рымская», «Троіца старазапаветная» (прывезены з закрытай Ільінскай царквы ў в. Дастоева Іванаўскага рна), «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Адзігітрыя» (з Успенскай царквы в. Снітава Іванаўскага рна), «Маці Божая Чанстахоўская», «Раство Маці Божай», «Святыя Канстанцін і Алена», «Уваскрэсенне» (усе 17—18 ст.), «Маці Божая ўсіх тужлівых радасць», «Святы Аляксандр Неўскі», «Цуд Георгія аб змеі» (усе 19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ІВАНАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТДКА і м я Ф.І.Панфёрава. Засн. ў 1939 у г. Іванава. У Вял. Айч. вайну спыніла дзейнасць. Аднавіла работу ў 1944. 3 1961 імя Ф.І.Панфёрава. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Іванаўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 80 тыс. экз.;
    5,25 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, адраджэнне, захаванне і развіццё нац. культуры, краязнаўства, папулярызацыя творчай спадчыны знакамітых землякоў, прапаганда здаровага ладу жыцця, прававая адукацыя насельніцтва. Прымае ўдзел у міжнар. мерапрыемствах, святах горада і кнігі, творчых сустрэчах з пісьменнікамі і дзеячамі культуры Беларусі. Пры бцы працуюць клубы: «Гараджанка» (жаночы), маладой сям’і «Элегія», бібліятэкарапачаткоўца «Імпульс». Дзейнічае пакоймузей пісьменніка Ф.І.Панфёрава (з 1993).
    ІВАНАЎСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ПАЛЕШУКІ». Створаны ў
    1988 у г. Іванава пры гар. Доме культуры (з 1991 раённы Цэнтр культуры і нар. традыцый). У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л .С.Каспяровіч. У складзе ансамбля 26 чал. ва ўзросце ад 20 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. творчасці беларусаў. У рэпертуары нар. песні Палескага рэгіёна, творчыя замалёўкі з гульнявымі элементамі, вак.харэагр. кампазіцыі, жартоўныя танцы, сюжэтнагульнявыя праграмы, сюіты на тэмы палескіх танцаў і забаў: «Палескае вяселле», «Ступкагалубка», «Анцуэ