Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
рэпертуары песні бел. нар. («Як пад горкай, ля вады», «Ехаў Ясь на кані», «3пад белага камушка», «Ой, у лузе», «Пан
і збан»), абрадавыя («Паехала Каляда», «Да нас Маслёнка прыйшла», «Вяснакрасна наступае», «Ой, рана на Івана», «Брат сястру на пасад вядзе»), аўтарскія («Каля вербаў, ля вады» А.Шыдлоўскага, «Полькавесялуха» Э.Ханка, «Ой, ішла дзяўчына» А.Палонскага). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2012), абл. нар. песні і музыкі «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2011), экалагічнага «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011). С.П.Якута.
Зэльвенскі народны драматычны калектыў. Сцэна са спектакля «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, які страціў сэнс існавання, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта». 2007.
ЗЭЛЬВЕНСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1986 у г.п. Зэльва пры раённым Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.М.Раманчук. У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 23 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё эстэтычнага густу гледачоў. У рэпертуары пастаноўкі «Паўлінка» Я.Купалы, «Мікітаўлапаць» М.Чарота, «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, які страціў сэнс існавання, яго жонку Маланку,
133
ЗЭЛЬВЕНСКІ
жыда Давіда і Чорта» У.Рудава, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба (2011), «Суд», «Варфаламееў», «Прыгавор» У.Галубка, «Юбілей» А.Чэхава, «Новы калабок» У.Васючэнкі і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: Усесаюзнага нар. творчасці (г. Гродна, 1991), абл. нар. іўзорныхтэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2009, 2011).
С.П.Якута.
ЗбЛЬВЕНСКІНАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1976 у г.п. Зэльва пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі У.К.Сарокін (з 1976), М.Л.Юрэвіч (з 2009). У складзе аркестра 11 чал. ва ўзросце ад 20 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё інструм. музыкі, папулярызацыя нар., сучаснай і класічнай музыкі і песні. У рэпертуары маршы «Перамога» А.Аруцюнава, «Марш» Б.Акуджавы, «Юбілейны марш» Я.Глебава, хор «Слаўся» з оперы «Іван Сусанін» М.Глінкі, арыя з аперэты «Цыганскі Барон» І.Кальмана, песні «Колькі ў небе зор» І.Лучанка, «Маленькая кветачка» С.Бішэ, «Дзень Перамогі», «Белы танец» Д.Тухманава, «Спі, мой хлопчык» І.Дунаеўскага, «Двухгаловы арол» І.Вагнера, «Падарожнікі» І.Раўданікаса і інш. Калектыў — удзельнік Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2010). С.П.Якута.
ЗЗЛЬВЕНСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЁІ I ПРАЦЫ «УСПАМІН». Створаны ў 1996 у г.п. Зэльва пры раённым Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.Л.Кісель (з 1996), Р.І.Малахоўская (з 2009), К.В.Лісава (з 2011). У складзе хору 22 чал. ва ўзросце ад 56 да 82 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — творчая рэалізацыя людзей сталага ўзросту. У рэпертуары творы класікаў і сучасных кампазітараў: «Зэльва — радасці крыніца» В.Войціка, «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага, «Спяваем мы аб Беларусі» У.Саўчука, «Белая Русь», «Дзя
Удзельнікі Зэльвенскага народнага хору ветэранаў вайны і працы «Успамін».
куй вам за жыццё», «Фестываль ветэранскіх хароў» А.Вілесавай, «Нам з песняй сябраваць» Э.Шварца, «Полькатрапятуха» В.Волах, «Святочная фестывальная» В.Кручкова, «Выйду ў лугі» М.Галаўнёва і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. і абл. аматарскай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2012; г.Магілёў, 2002, 2004; г. Ваўкавыск, 2012).
С.П.Якута.
ЗЙЛЬВЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п. Зэльва. У складзе раёна 126 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Галынкаўскі, Дабраселецкі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі. Крамяніцкі, Славаціцкі, Сынкавіцкі, Тулаўскі. Пл. тэр. 0,9 тыс. км2, лясы займаюць 16,1%. Нас. 18,2 тыс. чал. (2012). Жывуць беларусы (70,7%), палякі (23,6%), рускія (4,3%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,4%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ваўкавыск—Баранавічы, аўтадарогі Слонім—Масты, Ружаны—Масты, Слонім—Ваўкавыск.
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены
на 16 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да ліп. 1944 З.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Зэльве і раёне каля 6 тыс. чал. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (10.12.1943 13.7.1944) і ЛКСМБ (18.12.1943 13.7.1944), партыз. брыгады Ленінская, «Перамога». Выдавалася падп. газ. «За Советскую Белоруссню». Вызвалены войскамі 2га і 3га Бел. франтоў сумесна з партызанамі ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Ваўкавыскі, Мастоўскі і Слонімскі раёны. 30.7.1966 З.р. адноўлены.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і буд. матэрыялаў прамсці. У раёне (2012) 2 гімназіі, 5 сярэдніх і базавая школы, школа мастацтваў, муз., ДЮСШ, 3 вучэбнапед. комплексы сярэдняя школа—сад, 1 — пач. школа—сад, 7 дзіцячых садоў, санаторная школаінтэрнат, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства, дашкольны цэнтр развіцця
134
ЗЮВАНАЎ
дзіцяці. Працуюць 20 клубных устаноў, раённы ДК, Дом рамёстваў, Цэнтр нар. творчасці, аўтаклуб, 19 бк, музей. У сістэме аховы здароўя раёна 2 бальніцы, паліклініка, 6 амбулаторый, 14 ФАПаў раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам 1 турызмам ёсць стадыён, 14 спарт. залаў, мінібасейн, стралковы цір, база адпачынку, 5 аграсядзіб.
Выдаецца раённая газ. «Праца». Дзейнічае 15 рэліг. абшчын, з іх 7 праваслаўных, 5 каталіцкіх, 3 пратэстанцкія. Археал. помнікі: селішчы Іванковічы, Росуевічы, стаянкі і каменны могільнік Навасёлкі. Помнікі гісторыі: магілы ахвяр фашызму ў вёсках Бярэжкі, Дзярэчын, Старая Галінка, курган Панязі ў в. Бародзічы, помнікі землякам у вёсках Бібікі, Вострава, Горны, Казловічы, Каралін, Тулава і інш. Помнікі архітэктуры — Міхайлаўская царква (канец 15 — пач. 16 ст.) у в. Сынкавічы, Юр’еўскі касцёл (1617—20), капліца (19 ст.) у в. Крамяніца, Міхайлаўскі касцёл (1782), капліца (19 ст.) у в. Луконіца, Георгіеўская царква (18 ст.) у в. Славацічы, СпасаПраабражэнская царква (канец 18 — пач. 19 ст.), касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (1913) у в. Дзярэчын, Міхайлаўская царква (1862) у в. Вострава, касцёл Звеставання Дзевы Марыі (1906—12) у в. Міжэрычы; сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Аляксандраўшчына, вадзяны млын (канец 19 ст.) у в. Старая Галынка. У б. фальварку Крупава нарадзіўся бел. паэт, фалькларыст М.Цяплінскі (1810—47), у в. Дабрасельцы — бел. паліт. дзеяч В.І.Захарка (1877—1943), у в. Збляны — акадэмік НАН Беларусі А.Р.Жэбрак (190165).
ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1973 у г.п. Зэльва. Агульная пл. памяшканняў 2818 м2. Працуюць 13 калектываў аматарскай творчасці, у т.л. 3 са званнем «народны» (драм. калектыў, ансамбль песні і музыкі «Весялуха», хор ветэранаў вайны і працы «Успамін», 4
аматарскія аб’яднанні («Вясёлы балаганчык», «Залаты ўзрост», «Мая сям’я», «Мы разам»), 4 дзіцячыя гурткі (вак. «Вяснушкі»; «Зорачкі»; эстр. «Вясёлка» і «Асоль»), клуб «МТС» («Маладыя таленавітыя спецыялісты»), юнацкая група «АСАМС». Калектывы — удзельнікі фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (2010), абл. дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей», нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (з 1990), нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (2009, 2011).
В.М.Шаўцоў.
ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2004 у г.п. Зэльва. Спачатку працаваў у будынку Галынкаўскага сельскага клуба Зэльвенскага рна, са снеж. 2009 размяшчаецца ў адрамантаваным будынку дзіцячага сада ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна. Агульная пл. памяшканняў 116,5 м2, 3 пакоі (81,5 м2) прызначаны для гуртковай работы, 1 адведзены пад музей (35 м2). Дзейнічаюць 8 гурткоў (4 у інш. установах адцзела культуры раёна): саломапляцення, апрацоўкі гліны і драўніны, разьбы па дрэве, вязання, ткання паясоў, вышыўкі, бісерапляцення. 3 2011 пры Доме рамёстваў працуе клуб нар. майстроў «Натхненне». Калектывы — удзельнікі рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі (г. Ліда, абодва 2010), абл. экалагічнага фестывалю «Гамоняць пушчы беларускія...» (г. Свіслач), конкурсу фальклору (г. Гродна) і інш.
ЗЭЛЬВЕНСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў г.п. Зэльва. Пабудаваны ў 1908—13 паводле праекта архіт. І.П.Дзяконскага з цэглы. У 1950я гг. зачынены, у 1989 перададзены вернікам. Касцёл — 3нефавая базіліка, у якой дамінуюць высокія 2ярусныя вежы (васьмярык на чацверыку) з шатровымі пакрыццямі і шпілямі ў завяршэнні. Сцены прарэзаны спічастымі аконнымі праёмамі. Да
Зэльвенскі Троіцкі касцёл.
франтальнага фасада прымыкае адкрытая галерэяэкзанартэкс са складаным рытмам паўцыркульных і стральчатых арак, цэнтр. з якіх вылучана стылізаваным вімпергам. Высокі дах утварае паміж вежамі невялікі шчыт з акномтрыфорыумам. Над 5граннай апсідай знаходзіцца каркасная сігнатурка з ігольчастым шпілем, па вуглах і ў прасценках арачных аконных праёмаў — контрфорсы. Інтэр’ер падзелены 8граннымі калонамі на 3 нефы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЗЮВАНАЎ Міхаіл Акімавіч (1.2.1906, г. Грозны, Расія — 29.4.1977), беларускі артыст оперы (бас). Нар. артыст Беларусі (1954). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951, клас Я.Віцінга). У 1938—49 працаваў у тэатрах оперы і балета Баку, Ташкента, Фрунзе, Масквы (Вял. тэатр, 1944), Пярмі. У 1949—61 саліст Дзярж. Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1962 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Валодаючы моцным голасам цёплага
135
зюзя
тэмбру, сцэнічнай адоранасцю, увасобіў на бел. сцэне шэраг рэльефных уражваючых вобразаў. У рэпертуары партыі ў операх бел. кампазітараў: Даніла, Анішчук («Міхась Падгорны», «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р.Пукста), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Ясны світанак» А.Туранкова). Сярод роляў класічнага рэпертуару: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Барыс («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак («Клязь Ігар» А.Барадзіна), Мефістофель («Фаўст» Ш.Гуно), Грэмін, Качубей («Яўген Анегін» і «Мазепа» П.Чайкоўскага), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні).
зюзя. персанаж беларускай