Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ліч Радзімы», партыз. аэрадром. Комплекс адкрыты ў 1969 (архіт. Г.Заборскі). Уключае 14мятровы
абеліск з 3 вертыкальных плоскасцей, да якога вядзе шырокая лесвіца, на яе пляцоўцы пастаўлены 2 стэлы; помнік «Партызан, які смуткуе» на брацкіх могілках 290 сав. воінаў і партызан; 6 адноўленых партыз. зямлянак; мемар. зону на месцы б. аэрадрома; мемар. знакі і інш.
ЗЫЧНЫЯ ГЎКІ, гл. ў арт. Гукі беларускай мовы.
ЗЗДЛІК, зэдаль, разнавіднасць традыцыйнай народнай мэблі, невял. ўслончык. Прататып 3. — калодка. Выраблялі з камля ці карэнішча дрэва з адгалінаванняміножкамі і сядзеннем з дошкі. У наш час 3. амаль выйшаў з ужытку, саступіўшы месца табурэту.
ЗЙЙДЭЛЬ Іван (Іаган Георг; ? — пасля 1787), беларускі архітэктар. У 1764—67 кіраваў будаўніцтвам Рундальскага палаца (узведзены ў 1736— 40 у стылі барока каля г. Баўска, Латвія, архіт. В.Растрэлі). У 1774—75 стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губ. — Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). У 1777—86 магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778— 84 пад яго кіраўніцтвам здзейснена забудова гал. пл. Магілёва — Губернатарскай. Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкага і салянога магазінаў для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.
ЗЭКАЎ Анатоль Мікалаевіч (н. 20.1.1955, в. Патапаўка БудаКашалёўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў Гомельскі ўнт (1977). 3 1985 угаз. «Чырвоная змена»,з 1990у газ. «Добры вечар» і штотыднёвіку «Сталіца», з 1996 у штотыднёвіку «Кніга і мы». 3 1997 гал. рэд. «Беларускай лясной газеты», з 2002 намеснік гал. рэд. час. «Вожык». 3 2006 у час. «Полымя», з 2010 у час. «Вясёлка». Аўтар кніг паэзіі «Зона кахання» (2003), «Лісты да цябе» (2005), «Чарнобыльскі вецер» (2006), «Промнік позірку твайго» (2008), прозы
130
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ
«Вясельнае падарожжа ў Стамбул» (2000), «Генеральскі нумар» (2011), сатыры і гумару «Дуэль» (1994), «Дуэль2» (1995), «Па самую плешку» (2003), «Кругі ў галаве» (2007), «Каханне на снезе» (2011), кн. ўспамінаў пра А.Пісьмянкова «Алесь» (2007). Піша для дзяцей («Чатыры зярняткі», 2000; «Мянтуз сярод мядуз», 2007; «Зязюля Гулюля», 2011).
Тв:. Боль сумлення: вершы, паэма. Мінск, 1989; Аварыя сумлення: паэма. Мінск, 1996; На арэхавым кані: вершы. Мінск, 2003.
Літ.'. Штэйнер І.Ф. Alma mater universitatis. Гомель, 2010; Сожскі карагод: нарысы. Гомель, 2010.
ЗЭЛЬВА, гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобл., цэнтр Зэльвенскага рна, на р. Зальвянка. За 132 км на ПдУ ад Гродна, чыг. станцыя на лініі Ваўкавыск—Баранавічы, на аўтадарозе Слонім—Ваўкавыск. 7,2 тыс. ж. (2012).
Вядома з 1470 як сяло Вялікая 3. ў Ваўкавыскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ, узведзены касцёл. У 16 ст. ўладанне Кезгайлаў, Вішнеўскіх, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Іллінічаў, Камароўскіх. 3 1507 у Навагрудскім ваяв. У 1524 мястэчка. У 1й пал. 17 ст. 3. — уласнасць Сапегаў. У 1616 — рынак, 3 вуліцы, 17 корчмаў, 2 млыны. У 1690 цэнтр ключа. У 1739 тут засн. рэзідэнцыя піяраў. 3 2й пал. 18 ст. зэльвенскі кірмаш стаў адным з найбуйнейшых у ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1809 — 143 двары. У 1863 — 163 двары, 1315 ж. У 1886 мястэчка, царква, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, школа, бровар, 2 медаварні, 4 заезныя дамы, 12 корчмаў, 12 крам, млын, 2 штогадовыя кірмашы. У 1897 2879 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна ў Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 1.7.1941 да
12.7.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў гар. пасёлку і раёне знішчылі каля 6 тыс. чал. Вызвалена войскамі 2га Бел. фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Ваўкавыскім рне. У 1971 4,3 тыс. ж. У 1999 8,4 тыс. ж.
Асн. планіровачныя восі 3. вызначаюць вуліцы Пушкіна і Перамогі, забудаваныя 3—5павярховымі жылымі дамамі. Кампазіцыйнае ядро — цэнтр. плошча са скверам, абмежаваная вуліцамі Перамогі, 17 Верасня, Савецкая, Акадэміка А.Жэбрака. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1993 (карэкціроўка 2012). Капітальная шматпавярховая забудова вядзецца ў мікрараёне Паўночны (у мікрараёне Паўднёвы завершана), індывід. сядзібнага тыпу — у жылых кварталах Бародзічы 1 і Бародзічы 2. Зона адпачынку ўключае набярэжную (з паркам і спарт. ядром) ракі і вадасховішча з добраўпарадкаваным пляжам і лодачнай станцыяй. У 1990—2000я гг. ўзведзены комплекс будынкаў вытворчай базы ДЭУ54, праведзена мадэрнізацыя фасадаў кінатэатра «Мір», магазінаў, адм. будынкаў. Завершана рэканструкцыя аддз. пошты і электрасувязі, паркавай зоны са
Зэльвенская Троіцкая царква.
стварэннем водназялёнага дыяметра (уключае сістэму азёр, 6 пешаходных мастоў, малыя формы архітэктуры).
У 2012 у 3. 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, ДЮСШ, 4 дашкольныя ўстановы, санаторная школаінтэрнат, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед., творчасці дзяцей і моладзі, турызму і краязнаўства, дашкольны развіцця дзіцяці, сац. абслугоўвання насельніцтва, раённы Дом культуры, 2 бкі, бальніца, паліклініка. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1815), Троіцкі касцёл (1908—13). Каля 3. гарадзішча і курганны могільнік.
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ КАФЛЯ, вырабы мясцовых цаніннікаў 17—18 ст. з вёсак Навасёлкі і Росцевічы Зэльвенскага рна. Выраблялі тэракотавыя сценныя, паясныя і вуглавыя кафлі, якія аздаблялі манаграмамі, выявамі гербаў мясц. уладароў, раслінным арнаментам. 3 2й пал. 17 ст. найб. пашыраны зялёныя паліваныя кафлі з такім жа аздабленнем.
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўнарус. стылю ў г.п.
131
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ
Зэльва. Пабудавана ў 1815 з цэглы як касцёл на месцы драўлянай царквы 1434. Перабудавана ў 1904—09 паводле праекта архіт. І.К.Плотнікава. Падоўжаны прамавугольны ў плане аб’ём пад 2схільным дахам завершаны паўкруглай апсідай. Да гал. фасада дабудавана 2ярусная 4гранная званіца пад 4схільным дахам, які завершаны макаўкай. Плоскасць фасада расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах з замковым каменем. Зала царквы перакрыта плоскай столлю. Над уваходам размешчаны хоры з разным парапетам. У інтэр’еры апсіды мураваны іканастас у выглядзе класічнага порціка. Царква дзейнічае.
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ТЭАТРСТЎДЫЯ ГУЛЬНІ' «ПАГУЛЯНАЧКІ». Створана ў 2002 у г. п. Зэльва пры раённым метадычным Цэнтры нар. творчасці. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.К.Бусловіч (з 2002), С.У.Сонец (з 2011). У складзе тэатрастудыі 8 чал. ва ўзросце ад 24 да 48 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. гульні, правядзенне сюжэтнагульнявых, конкурсных праграм, тэатралізаваных прадстаўленняў. У рэпертуары праграмы гульнёвазабаўляльныя («Вясёлая яешня», «Кот у ботах», «Веснавыя забавы», «Айбаліт»), сюжэтнагульнявыя («Лекар Пілюлькін прымае», «Казкі Шэхера
Удзельнікі Зэльвенскай узорнай тэатрстудыі гульні«Пагуляначкі» падчас свята «Прыгоды Дзедаў Марозаў». 2011.
зады», «Масленіца — свята бліноў», «Краіна добрага здароўя»), свята для дзяцей («Чабурашка і сябры»), віншавальная паштоўка («Дзень нараджэння»), тэатралізаванае прадстаўленне («Люся ў свята запрашае»), Калектыў — удзельнік абл. фестываляў гульні «Карнавал весялосці» (г. Воранава, 2009), экалагічнага «Гамоняць пушчы беларускія» (г. Свіслач, 2011), аглядаўконкурсаў «Гарадок вясёлых гульняў» (2008), культарганізатараў «Вандраванне па родным краі» (2011, абодва г. Гродна). С.П. Якута.
ЗЭЛЬВЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1939 у г.п. Зэльва. У Вял. Айч. вайну разбурана. У 1944 аднавіла работу як хатачытальня, якая ў 1945 была рэарганізавана ў бку. У 1977 у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Зэль
венскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) звыш 118 тыс. экз.; каля 4,4 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, папулярызацыя твораў бел. пісьменнікаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, сямейнае выхаванне. Працуюць публічны цэнтр прававой інфармацыі, сац.інфармацыйны і мультымедыйны цэнтры. Пры бцы дзейнічаюць літ.муз. гасцёўня «Ліра», клуб для людзей сталага ўзросту «Восень жыцця». Штогод праходзіць свята паэзіі «Зэльвенскія Сакавіны».
ЗЭЛЬВЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «КАЛАЖ». Створаны ў 1992 у г.п. Зэльва пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2007 прысвоена званне
Удзельнікі Зэльвенскага народнага ансамбля народных інструментаў «Калаж».
132
ЗЭЛЬВЕНСКІ
Удзельнікі Зэльвенскага народнага ансалібля песні і музыкі «Весялуха».
«народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Д.В.Іваноў. У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 34 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё інструм. музыкі, папулярызацыя нар. і класічнай музыкі і песні. У рэпертуары рознажанравыя творы «Дударыкі» І.Лучанка, «Залатая восень», «Песня сяброў», «Песня вартаўнікоў» Я.Глебава, «Калаж» М.Сіраты, «Цень тваёй усмешкі» Д.Мендзела, «Іспанскі танец» Я.Бэла, «Старажытная гравюра», «Лірычны настрой» Я.Дзярбенка і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2009, 2011), аглядуконкурсу аматарскіх калектываў інструм. жанру (г. Гродна, 2010). С.П.Якута.
ЗЗЛЬВЕНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «ВЕСЯЛЎХА». Створаны ў 1992 у г.п. Зэльва пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.Л.Кісель. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 23 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. муз. спадчыны, развіццё бел. нар. інструм. мастацтва.