• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    іка ў калодзежы выдзяляе параўнальны зварот і адцзяляе адну прэдыкатыўную частку складанага сказа ад другой. З.п. ў сучаснай бел. літ. мове мнагазначныя, валодаюць багатымі стыліст. і эмацыянальнаэкспрэсіўнымі магчымасцямі, што спрыяе дакладнай перадачы на пісьме сэнсавых, граматычных і інтанацыйных асаблівасцей любога тэксту. У мове маст. лры З.п. выступаюць адным са сродкаў выяўл. выразнасці тэксту. Пры іх дапамозе ажыццяўляюцца нечаканыя пераходы ад аднаго паведамлення да другога, падкрэсліваецца перарывістасць або плаўнасць выказвання, актуалізуюцца яго асобныя часткі, дасягаецца натуральная прастата і лаканічнасць у афармленні думак.
    І.Л.Бурак.
    ЗНАМЕНКА (да 30.7.1964 Дурыч ы), вёска ў Брэсцкім рне, каля р. Зах. Буг. За 26 км на Пд ад Брэста, 8 км ад чыг. ст. Дубіца на лініі Брэст— Уладава, на аўтадарозе Брэст—Тамашоўка. Цэнтр Знаменскага с/с. 523 гаспадаркі, 1369ж. (2012).
    Вядома з 15 ст. як сяло ў Брэсцкім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ. 3 1520 у Падляшскім, з 1565—66 у Брэсцкім ваяводствах. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1846 вёска, 50 двароў, 242 ж., уладанне Е.Красінскай. У 1886 у Мяднянскай воласці, 33 двары, 331 ж., царк.прыход
    ская школа, карчма. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939 зноўуБССР. 3 15.1.1940 у Дамачоўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Мяднянскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канцаліп. 1944 3. акупіравананям.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 у Брэсцкім рне. У 1959 — 601 ж. У 1970 — 1073 ж. 3 20.12.1974 цэнтр сельсавета. У 1997 — 527 гаспадарак, 1371 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік на месцы бою пагранічнікаў з ням.фаш. захопнікамі 22.6.1941.
    Д.В.Кашавар, М.І.Рэменіца.
    ЗНАМЕННЫ РАСПЁЎ, стаўповы, крукавы спеў, асноўная жанравастылістычная сістэма праваслаўных спеваў у 11 — 17 ст. Узнік на аснове візант. богаслужэбнай практыкі пад уплывам нар. музыкі, першапачаткова існаваў у вуснай традыцыі. Быў пашыраны ва ўсх.слав. землях, Балгарыі, Сербіі. Назва паходзіць ад стараслав. слова «знамя» — знак неўменнай натацыі, роднаснай палеавізант. (т.зв. куаленскай). З.р. засн. на «осмагласіі» — сістэме з 8 ладоўгласаў, якія адпавядаюць пэўнаму тыдню 8тыднёвага цыкла і складаюцца з папевак — устаўных меларытмічных зваротаўформул (што набліжае З.р. да візант. спеву і грыгарыянскага харала). Mae манадыйную прыроду, элементы шматгалосся ўзніклі не раней сярэдзіны 16 ст. Падзяляецца на вял. (арыгінальны, мелізматычнага стылю) і малы (скарочаны, сілабічнага стылю, характэрны для малой літургіі). Як асобны тып З.р. выдзяляецца (Т.Уладышэўская і інш.) стаўповы распеў. Для З.р. характэрны ўрачыстасць, плаўны, паступальны рух мелодыі, дыятанічнасць, роўнасць рытмікі, апора на абіходны гукарад.
    ладавая аснова. На аснове стылю і натацыі З.р. ў 16 ст. ўзніклі пуцявы і дзямественны распевы. Мелодыі выкарыстоўваліся ў 3радковым спеве і партэсных канцэртах (з 2й пал. 17 ст.). Вывучэннем і гарманізацыяй мелодый З.р. займаліся М.Глінка, А.Кастальскі, С.Рахманінаў, П.Чайкоўскі і інш. У Беларусі З.р. вядомы з 989. Школы З.р. існавалі ў Полацку, Тураве, Віцебску. Бел. З.р. больш строгі, узнёслы; яго ўзоры змешчаны ў рукапісных і друкаваных канцыяналах, багагласніках, ірмалагіёнах (Супрасльскі ірмалагіён, 1601, і інш.). 3 канца 15 ст. выкарыстоўвалася 5лінейная квадратная натацыя, запазычаная з Чэхіі. Росквіт З.р. ў часы ВКЛ спрыяў пашырэнню яго бел. тыпаў (кіеўскалітоўскі, бел., супрасльскі і інш.) у Расіі дзякуючы бел. пеўчым 17 ст. У 1654 бел. нотныя рукапісы былі вывезены ў Маскву з Куцеінскага манастыра. Пад уплывам бел. традыц. З.р. створаны зб. кантаў «Псалтыр рыфматворны» (1680) В.Цітова і Сімяона Полацкага.
    Літ.'. Бражннков М. Древнерусская теорня музыют. Ленннград, 1972; Костюковец Л. Яз нсторнн древнерусского знаменного пення / Вопросы музыкознання. Мннск, 1981.
    Ю.В. Тарануха.
    «ЗНАМЯ ЮНОСТН», маладзёжная грамадскапалітычная газета. Заснавальнікі — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Выходзіць з крас. 1938 у Мінску на рус. мове штотыднёва. Першапачаткова называлася «Сталннская молодёжь», з чэрв. 1956 сучасная назва. Асн. тэматычныя кірункі: адукацыя, маладзёжная палітыка, здаровы лад жыцця, соцыум, спорт і інш. Спец. праекты: «Паехалі!», «Скрыня гісторыі», «Шлях да Сінгапура» і інш.
    Я.К.Мялешка.
    ЗНАМЯ (да 1964 Старцэвічы), вёска ў Слуцкім рне, на р. Вужанка. За 18 км на 3 ад г. Слуцк, 1 км ад чыг. ст. Сярэднікі на лініі Слуцк—Ba
    122
    ЗНАЧЭННЕ
    ранавічы, 116 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Брэст. Цэнтр Знаменскага с/с. 201 гаспадарка, 496 жыхароў (2012).
    У 1800 вёска ў Слуцкім павеце Мінскай губ., 65 двароў, 598 ж., уласнасць Д.Радзівіла. У 1844 вёска, заезны двор, маёнтак, уласнасць кн. Л.Вітгенштэйна. У 1897 — 129 двароў, 782 ж., капліца, 2 школы, магазін, піцейны дом. У 1911 адкрыта земская школа. У 1917 — 149 двароў 870 ж. 3 1919 у БССР. У 1920 адкрыта 4гадовая школа. 3 17.7.1924 у Слуцкім рне Слуцкай акругі. 3 20.8.1924 у Сераднякоўскім с/с. У 1926 — 151 двор, 748 ж. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 зноўу Слуцкай акругах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 1939 цэнтр Сераднякоўскага (з 1.10.1973 Знаменскага) с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 30.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. У 1959 — 830 ж. У 1986 — 238 гаспадарак, 590 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ СЛбВЫ, паўназначныя часціны мовы, якія валодаюць самаст. лексічным значэннем і з’яўляюцца пэўнымі чл. сказа («вёска», «сіні», «яна», «той», «сем», «думаць», «лёгка», «тут»). З.с. ўтвараюць гал. лексічны і граматычны фонд мовы і групуюцца ў наступныя класы: назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы, прыслоўі. Усе З.с. (за выключэннем нязменных прыслоўяў) характарызуюцца комплексам выражаных граматычных значэнняў і маюць наступныя асаблівасці: выконваюць намінатыўную функцыю (за выключэннем займеннікаў, якія выконваюць дэйктычную функцыю, г.зн. паказваюць на прадметы і іх прыкметы): называюць прадметы, прыкметы, працэсы і інш. з’явы навакольнага свету; маюць фанетычны націск: лагічны
    націск у сказе прыпадае на адно са знамянальных слоў; валодаюць марфемнай структурай; маюць граматычныя катэгорыі; функцыянуюць у складзе сказа ў якасці яго чл. Ва ўсх.слав. граматыцы падзел слоў на знамянальныя і незнамянальныя часціны мовы аформіўся ў 18 ст.
    Літ.: Беларуская граматыка. Ч. 1: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. Мінск, 1985; Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Плунгян В.А. Обшая морфологня: Введенне в проблематнку. М., 2003.
    Д.В.Дзятко.
    ЗНАХАР, знахарка, паводле даўніх народных уяўленняў, чалавек, надзелены звышнатуральнымі (магічнымі) здольнасцямі, які нібыта можа дапамагаць ці шкодзіць людзям, уздзейнічаць на прыродныя з’явы, лячыць хваробы. Ужо першыя пісьмовыя дакументы засведчылі мноства назваў заклінальнікаў3.: шаптун (шаптуха), чараўнік (чараўніца), вядзьмар, лекаркі. 3. з’яўляюцца выканаўцамі замоўных рытуалаў. Вялікае значэнне надаецца месцу і часу правядзення магічных дзеянняў. Статус 3. звычайна вызначаўся накіраванасцю яго дзейнасці: лічылася, што З.лекары, дабрадзейныя 3. карысталіся «белай», а ведзьмары і чараўнікі, якія прымянялі свае сілы і здольнасці як інструмент зла, — «чорнай» магіяй. У залежнасці ад крыніцы і спосабу атрымання магічнай сілы ў народзе вылучаюць 2 асн. тыпы 3. Е. Раманаў вызначаў іх як «ведзьмакоў навучоных» і «ведзьмакоў прыродных». «Навучоных» (сярод іх пераважалі жанчыны) налічвалася мноства, іх рэпертуар быў даволі абмежаваны і вядомы пераважна ў сваёй мясцовасці. Практычна неабходныя быт. замовы перадаваліся з роду ў род. Акрамя таямнічых слоў і магічных дзеянняў, шаптухі ўжывалі і рацыянальныя спосабы і сродкі ўздзеяння на арганізм чалавека, у т.л. травы, тлушчы і інш. «Прыродныя ведзьмакі» (да іх найчасцей належалі тыя,
    хто быў звязаны з прыродай — леснікі, мельнікі, пастухі і інш.) валодалі спец. відамі чарадзейства, надзяляліся, як правіла, страшнай патаемнай сілай і маглі шкодзіць і ратаваць ад шкоды. Да іх адносіліся пачціва, але баяліся і нелюбілі. Магічныя дзеянні лічыліся асабліва небяспечнымі ў пераломныя перыяды (на Каляды, Купалле, у першы выган жывёлы). Паводле павер’яў, перадача ведаў 3. (для гэтага выбіраюцца першыя ці апошнія дзеці ў сям’і) адбываецца перад яго смерцю або калі той перастае лячыць.
    Літ.: Романов Е.Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 5. Внтебск, 1891; Богдан о в н ч А.Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: этногр. очерк. Гродно, 1895; Барташэвіч Г.А. Магічнае слова: вопыт. даслед. светапогляднай мастацкай асновы замоў. Мінск, 1990.
    Г.А. Барташэвіч.
    ЗНАЧЙННЕ СЛОВА, змест лексічнай адзінкі, які ўтвараецца ў выніку адлюстравання пазамоўнай рэчаіснасці ў свядомасці людзей. Перадае разнастайнасць свету, якая выяўляецца ў выглядзе сувязі гучання слова (формы) і яго сэнсавай суаднесенасці (зместу). Самаст. (паўназначнае) слова заўсёды мае рэальны змест, або лексічнае значэнне. Так, лексічнае З.с. слова радзіма можна вызначыць як ‘краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына’. У словах службовых часцін мовы З.с. рэалізуецца пры ўжыванні з самаст. словам. Па граматычных законах мовы кожнаесамаст. слова можа звязвацца з інш. словамі — у гэтым выпадку яно мае не толькі лексічнае, але і граматычнае значэнне.
    У залежнасці ад спосабу намінацыі лексічнае З.с. бываюць прамымі і пераноснымі. Прамое З.с. непасрэдна адлюстроўвае рэчаіснасць: ельнік ‘яловы лес’, засцерагальны ‘які служыць для засцярогі ад чагонебудзь’, кідаць ‘штуршком прымушаць ляцець, падаць тое, што знаходзіцца ў руцэ (у руках)’; пераноснае — ад
    123
    ЗНІКЧА
    люстроўвае рэчаіснасць апасродкавана, звычайна праз прамыя значэнні і часта абумоў