Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ядомасці бел. народа, арганізацыі асветнай працы сярод насельніцтва, праблемам развіцця бел. мовы. На старонках газеты змешчаны часовы статут БПСР, матэрыялы пра парт. справы, інфармацыя пра падзеі міжнар. жыцця, асаблі
119
ЗМЕЙ
ва тыя, што тычыліся рас.польск. і польск.літоўскіх адносін, творы бел. пісьменнікаў Я.Купалы, З.Бядулі, К.Буйло, Л.Няжылы. Выйшла 9 нумароў. 2) Газета бел. нац.вызваленчага руху ў Зах. Беларусі. Выдавалася 28.10.1923—31.1.1924 у Вільні на бел. мове. Рэд. М.Шыла. Выкрывала палітыку ўрада Польшчы ў дачыненні да Зах. Беларусі і Зах. Украіны, аналізавала накіраванасць польск. дзярж. палітыкі і інш. Асвятляла дзейнасць Бел. нац. кта ў Вільні, эмігранцкага ўрада Бел. Нар. Рэспублікі, узнімала надзённыя пытанні бел. вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, пісала пра здабыткі нац. культуры ў БССР. На старонках газеты змешчаны публікацыі А.Луцкевіча, М.Краўцова, С.РакМіхайлоўскага, У.Самойлы і інш. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны. Традыцыі «3.» працягвала газ. «Голас беларуса».
ЗМЕЙ, Ц м о к, адзін з найбольш тыповых персанажаў слав. чарадзейных казак, які заўсёды выступае ў якасці антыгероя, хтанічная істота. Mae выразныя паралелі ў міфалогіях многіх народаў свету. Асн. функцыі 3. ў казках: антаганіст гал. героя, парушальнік гармоніі казачнага свету, выкрадальнік жанчын. У знешнім вобліку 3. падкрэсліваецца шматгаловасць (мае 3, 6, 9, 12 галоў). Асн. якасці 3. — мудрасць, вял. фіз. сіла, сувязь з гарамі, замагільным светам, рэкамі і мастамі, валоданне магічнымі рэчамі. Спадарожнікамі 3. з’яўляюцца конь, сабака, птушка (воран ці coKafl). Можа мець сям’ю: маціЗмяіху, жонку, дзяцей. Па сваіх якасцях і функцыях 3. падобны да Кашчэя Бессмяротнага.
Літ.: Пропп В.Я. йсторнческне корнн волшебной сказкн. Ленннград, 1986; Беларуская міфалогія. Мінск, 2004.
С.В.Шамякіна.
ЗМЕСТ у мастацтве, катэгорыя, якая служыць для абазначэння асн. бакоў маст. твора, яго ўнутраных працэсаў, сувязей, супярэчнасцей і тэндэнцый. Mae складаную ўнутра
ную пабудову, якая вызначае іерархічную структуру цэласнага твора, павінен валодаць маст. і паэт. каштоўнасцю, у цэлым — гал., вызначальная частка твора. Ствараецца, каб увасобіць думкі, пачуцці і адносіны мастака да жыцця, данесці іх да людзей. 2) Пералік раздзелаў састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці ў пачатку.
ЗМІТРАЎСКІЯ ДЗЯДЬІ, гл. Асяніны. змбвіны, тое, што заручыны.
ЗМУДЗІНСКІ Генадзь Яўгенавіч (29.1.1897, г. Ніжняудзінск Іркуцкай вобл., Расія — 22.9.1938), беларускі графік. Вучыўся ў Петраградскай акадэміі мастацтваў (1914—15). 3 1921 супрацоўнічаў у газ. «Звязда» (1927—28), на старонках якой друкаваліся яго плакаты, паліт. карыкатуры. Адзін з заснавальнікаў бел. сав. кніжнай графікі. Сярод твораў: станковыя работы «Пагром», «Мінская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (усе 1916), «Араты» (1925), марка Бел. дзярж. выдва, эскіз ордэна Прац. Чырв. Сцяга БССР і грамата да яго (усе 1924) і інш. Аформіў кнігі «Досвіткі» М.Гарэцкага (1926), «Як у нас вайна была» А.Няверава (1927), казкі і інш. У 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Г.Змудзінскі.
Бежанцы.
1916.
ЗМЯЁЎКА, Пелагееўка, археалагічны помнік — гарадзішча ў г. Магілёў, на правым беразе р. Дубравенка, за 2,5 км вышэй упадзення яе ў р. Дняпро, на Пд ад прта Міру. Вядома з 1873. У 1905 абследаваў Е.Р.Раманаў, у 1928 і 1930 — А.М.Ляўданскі, у 1951 — Ю.У.Кухарэнка. Пляцоўка трохвугольнай формы, вышынёй 15—16 м над узроўнем ракі. У зах. частцы ўмацавана ровам і 2мятровым валам. У 1960я гг. помнікзначна разбураны пры буд. работах, захавалася 96,25 м2 (1973). У 1973 Я.Р.Рыер даследаваў 22 м2, у 2008 І.А.Марзалюк — 48 м2. Гарадзішча з’яўляецца 3слойным помнікам. Найбольш стараж. знаходкі — ляпны посуд верхнедняпроўскага варыянта кіеўскай культуры 3 — пач. 5 ст. Росквіт жыцця ў 3. быў звязаны са знаходжаннем тут умацаванага паселішча калочынскай культуры 5—7 ст. Выяўлены 3 паўзямлянкі прамавугольнай формы каркаснаслупавой канструкцыі з глінянай абмазкай сцен і падлогі і печамікаменкамі, побач з імі — 2 гасп. ямы. Знаходкі прадстаўлены 6 бронзавымі бранзалетамі з патоўшчанымі канцамі, рыбацкім кручком, жалезнымі крэсівам і нажом, абломкамі ляпнога посуду. Кругавая кераміка 10—12 ст., вырабы з чорных металаў 17—18 ст. (паясная спражка,
120
ЗНАКІ
абутковая падкоўка і інш.), сярэбраная манета«лускавінка» маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча сведчаць пра выкарыстанне гарадзішча і ў больш позні час.
Літ.: Марзалюк І.А. Гарадзішча Змяёўка (Пелагееўскае гарадзішча) у Marinese: археал. даслед. Магілёў, 2010.
І.А.Марзалюк.
ЗНАЙДА ДУБРОЎСКІ, галоўны персанаж чарадзейнай кантамінаванай казкі, запісанай М.Федароўскім. Паводле сюжета З.Д. быў пакінуты сваёй маці на снезе ў дуброве яшчэ немаўляткам. Яго знайшоў купец і выгадаваў. Па даручэнні прыёмнага бацькі З.Д. пайшоўда Бога, каб даведацца, чаму не свеціць сонца і не падае дождж (ролю дарадчыка ў казцы маглі выконваць інш. персанажы — БабаЯга, Стары, Старая). Усявышні накіраваў юнака да трох марскіх каралевен — Яварак. 3 малодшай З.Д. вярнуўся дадому. Маладыя выкупаліся ў катле з кіпячым малаком і сталі яшчэ прыгажэйшыя. Казка асуджае здрадніцтва жанчынымаці, гультайства, сквапнасць, жорсткасць і інш.
Літ.: Чарадзейныя казкі. Ч. 2. Мінск, 1978.
ЗНАК АХОВЫ АЎТАРСКАГА ПРАВА, сімвал, які ставіцца на экзэмплярах твора для інфармацыі аб праве яго на ахову. Складаецца з заключанай у кружок лац. літары «С», якая з’яўляецца першай літарай англ. слова copyright («права аўтарскае»), імя ўладальніка права аўтарскага (аўтара або яго правапераемніка), года 1га выхаду твора ў свет.
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ, графічныя сродкі пісьмовай мовы, прызначаныя для таго, каб падзяляць звязны тэкст на асобныя часткі, якія пэўным чынам арганізаваны і з’яўляюцца носьбітам адпаведнага значэння. Выкарыстоўваюцца ў кожным сказе незалежна ад таго, складаецца ён з аднаго ці некалькіх слоў. Характарызуюць граматычную будову сказа, вызначаюць яго сэнсавыя і інта
нацыйныя асаблівасці. Сістэма З.п., якія ўжываюцца ў сучаснай бел. мове, складаецца з такіх графічных адзінак, як кропка [.], пытальнік [?], клічнік [!], шматкроп’е [...], коска [,], кропка з коскай [;], двукроп’е [:], працяжнік [—], дужкі і двукоссе [«»]. Некаторыя спалучаюцца і ўтвараюць састаўныя З.п., да якіх адносяцца коска з працяжнікам [,—], пытальнік з клічнікам [?!], пытальнік са шматкроп’ем [?..], клічнік са шматкроп’ем [!..], пытальнік і клічнік са шматкроп’ем [?!.]. З.п. бываюць раздзяляльныя і выдзяляльныя. Раздзяляльныя аддзяляюць самаст. сказы ў тэксце, асобныя чл. простага ці прэдыкатыўныя часткі складанага сказа. У канцы самаст. сказаў ставяцца кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е або розныя спалучэнні гэтых З.п.: Палі збажыною шумяць. (Я.Купала); Што нясе нам вясна маладая? (Я.Колас); Хмурыцца, браце, не варта! (М.Танк); Сноп апошні залатога жыта застаецца ў памяці палос... (А.Куляшоў); Навошта сэрца я параніў чарнявым поглядам вачэй?! (П.Трус); Як жа па pace халоднай босы пабяжыш?.. (В.Таўлай); Шчаслівы, хто жыве пад зорамі Радзімы дарагой!.. (П.Панчанка); А што ты цяпер рабіць будзеш?!. (Я.Брыль). Для аддзялення асобных чл. простага сказа і прэдыкатыўных частак складанага сказа ўжываюцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік і коска з працяжнікам: Буйное, густое зарадзіла жыта. (П.Броўка); Прайшла вясна садамі, адспявалі салаўі, адзванілі на пакосе, адцвілі брусніц кусты; жыта ў полі налілося воскам жоўтым і густым. (П.Броўка); Усё маўчала: і лес, і поле, і луг, і гай. (Я.Колас); Бліснула маланка — стала відна як удзень. (С.Грахоўскі); Цеплынёй вясна дыхнула, — засінелі кветкі. (З.Бядуля). Раздзяляльныя З.п. могуць быць адзіночныя і паўторныя. У якасці адзіночных ужываюцца ўсе раздзяляльныя знакі, a паўторных — толькі коска і кропка з коскай, якія звычайна аддзя
ляюць аднародныя чл. простых ускладненых сказаў і прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных ці бяззлучнікавых складаных сказаў. Адзіночныя знакі прыпынку ў адрозненне ад паўторных нярэдка сумяшчаюць раздзяляльную функцыю са спалучальнай або замяшчальнай. Раздзяляльнаспалучальным знакам прыпынку з’яўляецца працяжнік, калі ён не толькі аддзяляе асобныя словаформы, але і звязвае іх у адно цэлае: цягнік Мінск—Віцебск. Раздзяляльназамяшчальнымі З.п. служаць працяжнік і шматкроп’е, якія пры аддзяленні адной часткі сказа ад другой паказваюць на адсутныя кампаненты ў іх структуры: За лесам — поле. (М.Зарэцкі); Сонца ... высока ў небе. (П.Трус). Выдзяляльныя З.п. служаць для выдзялення са структуры сказа асобных яго частак (адасобленых чл., параўнальных зваротаў, звароткаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, простай мовы), якія маюць дадатковае значэнне ў раскрыцці агульнай думкі. Да іх адносяцца коска, працяжнік, коска з працяжнікам, дужкі і двукоссе, якія ўжываюцца ў парным выглядзе: Круглы, нібы шар, выплыў зза лесу месяц. (У.Карпаў); Дарога — вялікая яна ці малая — заўсёды хвалявала Лабановіча. (Я.Колас); Вогнішча, — яно далёка было відаць, — начлежнікі раскладалі кожны вечар. (З.Бядуля); Ад яе працы (любая мамачка!) вее ў сэрца цёплай радасцю. (М.Гарэцкі); «Прыйдзе вясна, — гаворыць селянін, — вось будзе работы!..» (А.Якімовіч). Калі чл. сказа, што выдзяляюцца, знаходзяцца не ў сярэдзіне, а ў пачатку ці ў канцы сказа, то замест выдзяляльнага (коскі, працяжніка ці коскі з працяжнікам) на стыку самаст. сказаў ставіцца раздзяляльны З.п., якога патрабуюць змест, граматычная будова і інтанацыйнае афармленне сказа: Пагойдваючыся ад ветру, дрэвы скрыпелі. (П.Галавач); У яе былі нейкія непрыемнасці — у каго іх няма! (У.Шахавец); Яна хвалюецца, — як і кожная маці. (В.Хомчанка).
121
ЗНАМЕНКА
Дужкі і двукоссе заўсёды ўжываюцца ў парным выглядзе незалежна ад таго, дзе знаходзіцца канструкцыя, якую яны афармляюць: Буслы над возерам замёрлі (нас ахапіла цішыня). (П.Глебка); «Праўда даражэй за золата», — любіў гаварыць дзядзька, (К.Чорны). Адзін і той жа З.п. можа адначасова выконваць і раздзяляльную, і выдзяляльную функцыі. Так, у складаным сказе: Згушчаліся хмары, стала цёмна, як у калодзежы, загрукацеў гром, бліснула маланка, і як з вядра лінуў дождж. (І.Мележ) коска пасля назоўн