Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
1) 1 Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра (1683—85) у Маскве. Зрабіў размаляваную фарбамі, серабром і золатам «Іарданскую сень» на 4 разных слупах (1668, разам з інш. майстрамі), разныя царскія вароты з сенню для царквы Фёдара Страцілата на Троіцкім падвор’і ў Маскве (былі ўстаноўлены ў іканастасе Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра, 1685).
ЗІНЧЎК Марк Васільевіч (29.3.1904, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 1945), беларускі музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934), выкладаўу ёйу 1934—35. У 1920я гг. кіраваўхаравымі гурткамі ў школах, клубах, вайсковых часцях. 3 1935 педагог Бел. кансерваторыі (у 1937—41 заг. аддз.). Аўтар апрацовак бел. нар. песень «Калыханка», «Удава», «Як на нашай ніўцы», «Зязюленька» і інш. Выступаў у бел. друку як муз. крытык.
ЗЛАТАВАЛюдміла Іванаўна (н. 22.11. 1937, г. Чыта, Расія), беларуская артыстка оперы (лірыкакаларатурнае сапрана). Нар. артыстка Беларусі (1980). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1962). 3 1962 салістка, у 1991—93 дырэктар опернай трупы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Свабодна валодае мяккім, палётным голасам. Стварыла яркія, шчырыя, праўдзівыя вобразы, надзеленыя жаноцкасцю: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Ірына, Maili («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю.Семянякі), Янінка («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Ганначка («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Шамаханская царыца, Снягурка, Марфа
117
ЗЛАТАГОРАЎ
(«Залаты пеўнік», «Снягурка», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Царліна, Сюзанна («Дон Жуан», «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), Мюзэта («Багема» Дж.Пучыні), Мікаэла, Лейла («Кармэн», «Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ) і інш.
І.У.Пілатава.
ЗЛАТАГбРАЎ (сапр. Гольдберг) Павел Самойлавіч (30.12.1907, г. Сергіеў Пасад Маскоўскай вобл. — 24.9.1969), беларускі і рускі рэжысёр оперы. Засл. артыст Беларусі (1940). Засл. артыст Расіі (1947). Скончыў Цэнтр. тэхнікум тэатр. мастацтва ў Маскве (1931). 3 1933 працаваў у Муз. тэатры імя К.С.Станіслаўскага і У.І.НеміровічаДанчанкі. Адначасова з 1935 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі (у 1939—42 гал. рэж.). Сярод пастановак на бел. сцэне: оперы «Рыгалета» Дж.Вердзі (1935), «Тоска» (1937) і «ЧыоЧыосан» (1940) Дж.Пучыні, «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага (2я рэд., 1939), «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1940) і інш.
ЗЛЁПАКу мастацтве,дакладная копія твора скульптуры, прыкладнога і інш. відаў мастацтва аб’ёмнага характару. 3. атрымліваюць шляхам зняцця з арыгінала цвёрдай (гіпсавай) або мяккай (васковай, пластылінавай 1 інш.) формы і заліўкі ў яе гіпсу, сінтэтычнай масы і інш. Выкарыстоўваецца ў музейных экспазіцыях, рэстаўрацыі, у якасці навуч. дапаможніка.
ЗЛбТНІЦТВА, выраб рэчаў з каштоўных металаў; від ювелірнага мастацтва. У Беларусі вядома з часоў жалезнага веку (7 — 6 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.). Найб. пашырана як гар. рамяство ў 12 — 18 ст. Бел. майстрызлотнікі валодалі рознымі тэхнікамі апрацоўкі і аздаблення металаў (ліццё, коўка, чаканка, гравіраванне, філігрань), пераважна серабра (залачэнне, чарненне, зярненне, паці
Да арт. Злотніцтва.
Фрагмент пушкі (цыборыум). Канец 16 cm.
ніраванне). Выраблялі посуд, упрыгажэнні, абклады кніг 1 абразоў, крыжы, дарахавальніцы і інш. Шэдэўр 3. часоў сярэдневякоўя — крыж Ефрасінні Полацкай работы Лазара Богшы (1161). У 16 — 17 ст. майстэрні і цэхі злотнікаў дзейнічалі ў Віцебску, Брэсце, Гродне, Кобрыне, Магілёве, Нясвіжы, Слуцку і інш. У 2й пал. 17 ст. больш за 50 бел. майстроў з Віцебска, Полацка, Магілёва (у т.л. П.Заборскі, В.Карпаў, М.Логінаў, Я.Магілёвец і інш.) працавалі ў Залатой, Сярэбранай, Аружэйнай палатах Маскоўскага Крамля, дзе выраблялі посуд, зброю, абклады кніг і абразоў. Пашырэнне механічнай апрацоўкі металаў у сярэдзіне 19 ст. прывяло 3. да заняпаду. Я.М.Сахута.
ЗЛОТЫ (польск. zloty), манетны намінал і лікаваграшовы тэрмін у Беларусі ў 14—19 ст. 1) Назва дуката ў 14— 15 ст. і парытэтнай яму сумы ў 30 польск. грошаўу Польшчы і ВКЛ. 2) Грашовалікавая адзінка Польшчы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. У сувязі з патанненнем серабра з пач. 16 ст. рэальны і лікавы сэнс 3. адасабляюцца: паранейшаму азначае
30грашовую суму, а для абазначэння дуката ўжываецца тэрмін 3. чырвоны. Рэформа 1526—28 увялаў Польшчы грашовую сістэму, якая грунтавалася на лікавым 3.=30 грошам=60 паўгрошам=90 шэлегам=540 дэнарыям. 3) У бел. пісьмовых крыніцах у 2й пал. 18 ст. ўпамінаецца 3. рус. — назва рас. манеты, парытэтнай 30 грошам, г.зн. польск. 3. 4) Сярэбраная манета 16 — сярэдзіны 19 ст., парытэтная 30 грошам польск., якую ў 1564—65 у выглядзе талера з пазначэннем наміналу «XXX» выпускаў Віленскі манетны двор, у 1663—66 — манетныя двары Рэчы Паспалітай, Саксоніі. Рэгулярная эмісія 3. пачалася ў 1766. У 1794 па ініцыятыве Т.Касцюшкі выпушчаны папяровыя асігнацыі 3. рознай вартасці. У час паўстання 1830—31 чаканіліся т. зв. мяцежныя манеты ў 1, 2, 5 3. 5) Папулярная ў Беларусі, Украіне і Польшчы ў канцы 19 — пач. 20 ст. назва рас. манеты вартасцю 15 капеек. 6) Грашовая адзінка Польшчы. У 1924— 39 3. абарачаўся на тэр. Зах. Беларусі.
ЗЛЎЧНІК, лексікаграматычны клас слоў, якія афармляюць сувязь паміж словаформамі ў саставе простага сказа, паміж часткамі складанага сказа, а таксама ўнутрытэкставыя сувязі ў межах складанага сінтаксічнага цэлага. Паводле марфемнай структуры 3. бываюць невытворныя, якія не падзяляюцца на марфемы і не суадносяцца са знамянальнымі часцінамі мовы («а», «ці», «каб»), і вытворныя (словаўтваральна звязаны са знамянальнымі часцінамі мовы). Сярод вытворных 3. адрозніваюць простыя («нібыта», «калі», «таму») і складаныя («зза таго што», «тады як», «для таго каб»). У залежнасці ад спосабу выкарыстання 3. дзеляцца на адзіночныя, паўторныя («і ... і», «або ... або», «ці... ці») і парныя («не столькі ... колькі», «калі ... то», «не толькі ... але і»). Па функцыянальным значэнні прынята размяжоўваць 2 асн. класы 3., да якіх адносяцца спалучальныя («і», «ды», «таксама»), супраціўныя («а», «аднак», «затое»), раз
118
«ЗМАГАННЕ»
меркавальныя («ці ... ці», «то ... то», «або ... або»), а таксама падпарадкавальныя 3. прычыны («таму што», «бо», «з прычыны таго што»), часу («калі», «пакуль», «як толькі»), выніку («так што», «у выніку чаго», «дык»), уступкі («хаця», «нягледзячы на», «няхай») і інш.
Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1. Мінск, 1962; Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987; Кароткая граматыка беларускай мовы. 4.1. Мінск, 2007.
Д.В.Дзятко.
ЗЛУЧЭННЕ, звядзенне, з’ядн а н н е, традыцыйны абрад яднання жаніха і нявесты, які праходзіў у хаце дзяўчыны абавязкова ў прысутнасці чл. абодвух сямей, што станавіліся адзін насупраць другога, а малады — насупраць маладой. Сват або брат нявесты прымушаў маладых моцна абняцца, затым тройчы абкручваў іх ручніком. Спосабы выканання абраду мелі рэгіянальную адметнасць. У некаторых мясцовасцях маладога падштурхоўвалі да маладой, злучалі іх рукі і завязвалі ручніком. У інш. рэгіёнах жаніх браў руку нявесты, моцна прыціскаў да сябе і цалаваў. Маладых звязвалі поясам або ручніком, садзілі на покуць, пакрывалі наміткай або кавалкам палатна, спляталі іх валасы і часам падпальвалі злучаныя пасмы, ставілі на стол адну талерку і клалі адну лыжку на дваіх. Усе гэтыя дзеянні азначалі яднанне, 3. маладых і для яго замацавання паўтараліся шмат разоў. Абавязкова гучалі песні, у якіх сімвалічна мацавалася 3. («Віно з мёдам зліваецца», «Ягадка к ягадзе цераз бор ішла», «А ізлянула два анёлы з неба» і інш.). Хустку, пояс ці ручнік, якім звязвалі жаніха і нявесту, захоўвалі ўсё жыццё.
В.В.Прыемка.
ЗЛЬІДНІ, нячысцікі, у беларускай народнай міфалогіі варожыя духі, якія насылаюць на чалавека няшчасці. Уяўляліся малымі, гарбатымі, скурчанымі стварэннямі ў вялізных ботах і шапках або ў выглядзе
катоў ці сабак. 3. звычайна жылі вял. гуртам у падпеччы, а калі выпраўляліся адтуль, то ва ўсёй гаспадарцы адбіралі розныя набыткі, шкодзілі так, што хата, дзе яны пасяліліся, бяднела і галела. 3. заглядвалі ва ўсе гаршкі, у лепшую кашу падсыпалі пяску, у самае тлустае малако налівалі вады, псавалі хлеб у дзяжы, кралі ў курэй яйкі. Маглі ўзнікаць без усялякае прычыны ці выклікацца людзьмі, якія мелі вял. жаданне разбагацець. 3. абавязкова нападалі на таго, хто працаваў падчас яды. У Брагінскім рне забаранялася красці ў суседзяў лыжкі, бо «завядуцца 3.», у
Злыдні. Малюнак В. Слаука. 2005.
Лельчыцкім верылі, што нельга падымаць знойдзеную лыжку — гэта 3., або класці на стол лішнюю лыжку, каб не клікаць нячысцікаў. 3. сустракаюцца сярод персанажаў нар. казак («Доля і злыдні»), згадваюцца ў прыказках: «Упрасіліся Злыдні на тры дні, а ў тры гады з хаты не выганіш».
Літ.: Романов Е.Р. Белоруссклй сборннк. Вып. 4. Внтебск, 1891; Чароўны свет. 2 выд., 2010.
Т.В.Валодзіна, У.А.Васілевіч.
«ЗМАГАННЕ», легальная рэвалюцыйнадэмакратычная арганізацыя ў Зах. Беларусі. Створанаў 1927—30 як
выбарчы рабочасялянскі кт «3.» па падрыхтоўцы да выбараў у сейм. У выніку выбараў (4.3.1928) ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій у сейм прайшлі толькі 5 бел. дэпутатаўпаслоў: І.С.Дварчанін, Я.Е.Гаўрылік, Ф.І.Валынец, І.М.Грэцкі, А.Стагановіч (у лют. 1929 яго замяніў П.С.Крынчык). Яны стварылі ў сейме бел. рабочасялянскі пасольскі клуб «3.», які супрацоўнічаў з камуніст. фракцыяй сейма і фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Клуб «3.» ўзначальваў Я.Е.Гаўрылік, ад ЦК КПЗБ яго дзейнасць накіроўваў Г.М.МухаМухноўскі. Вясной 1929 «3.» стварыла амаль ва ўсіх паветах мясц. сакратарыяты, якія па сутнасці сталі цэнтрамі легальнай паліт. дзейнасці КПЗБ сярод працоўных Зах. Беларусі. Яны арганізоўвалі антыўрадавыя мітынгі, сходы, дэманстрацыі працоўных. 3 трыбуны сейма дэпутаты выкрывалі антынар. палітыку ўрада Польшчы, выступалі ў абарону паліт. вязняў, падтрымлівалі дзейнасць Таварысmea беларускай школы. «3.» легальна выдавала газ. нац.вызваленчага кірунку: «На варце», «Свет», «Світанне», «Да працы», «Наша газета» і інш. 30.8.1930 улады арыштавалі дэпутатаў сейма і кіраўнікоў «3.» і неўзабаве ліквідавалі ўсе 50 мясц. сакратарыятаў. Паводле прыгавору суда над кіраўнікамі «3.», які адбыўся ў Вільні ў 1931, І.С.Дварчанін, Я.Е.Гаўрылік, Ф.І.Валынец і П.С.Крынчык былі прыгавораны да 8 гадоў турмы.
«ЗМАГАННЕ», 1) газета, орган ЦК Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР). Выдавалася 6.11—24.12.1920 у Мінску на бел. мове 2 разы на тыдзень. Прапагандавала і адстойвала ідэю аб’яднання Беларусі ў яе этнаграф. межах. Шмат увагі ўдзяляла абуджэнню нац. самасв