Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
., бел. нар. песні, а таксама песні розных стыліст. кірункаў і жанраў: «Добры вечар», «Зорка ў цішыні» Р.Шанкара, «Мара» Т.Прайса, «Ехаў я з Берліна» І.Дунаеўскага. Калектыў — удзельнік рэсп. галіновага аглядуконкурсу маст. самадзейнасці прафсаюза работнікаў энергетыкі (г.п. Радашковічы, 2008), абл. фестывалю вясковай культуры «Жыве мая вёска» (в. Крупіца Мінскага рна, 2007).
В. I. Барысенка.
Г. П. Зелянкова.
ЗЕЛЯНКОВА Ганна Паўлаўна (14.1. 1923, г. СанктПецярбург — 16.2.2010), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948, клас А.Ягорава). У 1949—2004 выкладала ў Бел. акадэміі музыкі. Адначасова ў 1950— 63 маст. кіраўнік і гал. дырыжор акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё, які пад яе кіраўніцтвам дасягнуў высокага маст. ўзроўню.
ЗЕЛЯНКОЎ Анатоль Ізотавіч (н. 24.1.1947, в. Крупец Добрушскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1986), праф. (1987). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1971), з 1975 працуе ў ім (з 1987 заг. кафедры, у 1992—96 прарэктар). Даследуе праблемы філасофіі, метадалогіі навукі, сац. экалогіі. Адзін з аўтараў серыі кн. «Экалагічная думка народаў свету» ў 4 т. (т. 1—3, 200306).
Тв.: Прянцйп отрйцаняя в фнлософннннауке. Мйнск, 1981; Дннамйка бйосферы й соцйокультурные традяцйй. Мйнск, 1987 (разам з П.А.Вадап’янавым); Фйлософня н методологйя наукй. Мннск, 2011 (у суаўт.); Современная антропологня. Мйнск, 2012 (разам з Л.І.Цягака).
ЗЁМБІН, вёска ў Барысаўскім рне. За 33 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск—Орша, 76 км ад Мінска, на аўтадарозе Барысаў— Плешчаніцы. Цэнтр Зембінскага с/с. 290 гаспадарак, 714 ж. (2012).
Вядомы з пач. 16 ст. як вёска ў Віленскім ваяв. ВКЛ, уладанне Кішкаў. 3 1563 мястэчка ў Барысаўскім старостве. 3 1565—66 у Мінскіх павеце і ваяв. У 17 ст. 3. належаў Саковічам, затым Храптовічам. 3 сярэдзіны 17 ст. дзейнічалі касцёл і кляштар дамініканцаў. У 1721 — 17 двароў, карчма, 2 млыны. У 1777 — 38 двароў, цэнтр ключа. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 52 двары, 288 ж., касцёл, царква, 2 штогадовыя кірмашы. У 1865 мястэчка, цэнтр воласці. У 1886 — 2 царквы, капліца, сінагога, малітоўны дом, школа, бальніца, 20 крам. У 1897 — 123 двары, 1186 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 —
Зембінскае народнае музычнапаэтыннае аматарскае аб’яднанне «Белазоры».
141 двор, 1199 ж. 3 22.9.1927 у Барысаўскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 вёска. У Вял. Айч. вайну з 1.7.1941 да 30.6.1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліст. 1941 расстралялі тут 927 мірных жыхароў. У 1960 — 1056 ж. У 1997 — 328 гаспадарак, 834 ж.
У 2012 сярэдняя школа, Цэнтр культуры, бка, бальніца, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», гандлёвы цэнтр. Брацкія магілы партызан і сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Музей нар. славы (былы іканскі) — філіял Барысаўскага аб’яднанага музея. Помнікі архітэктуры — касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1798—1809), Міхайлаўская царква (1904), міква (іўдзейская рытуальная лазня, канец 19 ст.).
ЗЁМБІНСКАЕ НАРбДНАЕ МУЗЬІЧНАПАЭТЬІЧНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «БЕЛАЗбРЫ». Створана ў 1996 у в. Зембін Барысаўскага рна пры Цэнтры культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.І.Прадзядовіч і В.Б.Беланоўская (з 1996), І.І.Глушаніна і В.Б.Беланоўская (з 2009). У складзе 17 чал. ва ўзросце ад 15 да 65 гадоў. Калектыў прымае удзел у стварэнні летапісу Зембінскага рна, сярод асн. кірункаў
110
ЗЕМЛЯКОЎ
Да арт. Зембінскі касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў. Тымпан касцёла.
дзейнасці: гіст.патрыятычны, краязнаўчы, творчы (літ., муз.кампазітарскі, канцэртны і інтэлектуальны), арганізацыйны. Удзельнікамі аб’яднання напісана больш за 150 уласных літ.муз. твораў рознага жанру: эстр. песні і песнірамансы, лірычныя, гумарыст. філас. і нар. тэматыкі: гімн аб’яднання «Святло з нябёсаў», «Песня над палеткамі», «Усміхніся, Барысаў», «Спадчына», «Зембінград», «Нап’юся вадзіцы» В.Беланоўскай, гімн «Зембін», «На прасторах цудоўнай Зямлі», «Прывітальная» Я.Прадзядовіча. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2004), аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах «Свет творчасці, свет захапленняў» (г. Маладзечна, 2005), нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Смалявічы, 2006), нац. бел. песні і паэзіі «Паэтычны марафон» (г. Маладзечна, 2011). В.Б.Беланоўская.
ЗЁМБІНСКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ, помнік ар
хітэктуры барока і класіцызму ў в. Зембін Барысаўскага рна. Пабудаваны ў 1798—1809 з цэглы пры кляштары дамініканцаў замест драўлянага храма (згарэў у 1790). У 1833 кляштар скасаваны і перайшоў да казны, касцёл да 1880 быў прыходскім. У 1902 адноўлены. У пач. 20 ст. рэстаўрыраваны. У Вял. Айч. вайну паўзруйнаваны. Касцёл — бязвежавая 3нефная базіліка пад высокім 2схільным дахам з паўкруглай апсідай. Гал. фасад завершаны фігурным франтонам, узнятым на магутны атык, і фланкіраваны дэкар. вазонамі. Над алтарнай часткай 2ярусная сігнатурка. У арачнай нішы франтоннага тымпана ўстаноўлена скульптура Маці Божай. Сцены прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках. Фасады акаймоўвае карніз простага профілю з сухарыкамі. Прастора цэнтр. нефа пераходзіць у апсіду, завершаную насценным стукавым алтаром з абразом Хрыста, які нясе крыж. У завяршэнні бакавых нефаў вылучаны прамавугольныя сакрысціі, сцены якіх
раскрапаваны разнастайнымі нішамі. Бакавыя нефы аддзелены ад гал. 4 магугнымі слупамі, што трымаюць распор крыжовых скляпенняў і падпружных арак. Над 2слупавым нартэксам размешчаны хоры, лесвіца на якія праходзіць у тоўшчы фасаднай сцяны. У інтэр’еры храма фрэскавы роспіс (пач. 20 ст., мастак М.Вебэр, не захаваўся). Новы алтар зроблены ў выглядзе ўвагнутай мураванай перагародкі з бакавымі арачнымі праходамі і невысокім калонным парталам па цэнтры, завершаным скульпт. постаццю Маці Божай. Па баках на калонных устоях — выявы анёлаў, па фігурным завяршэнні перагародкі — постаці апосталаў Пятра і Паўла. Алтар быў распісаны пад каляровы мармур. Высунутая наперад да мяжы прэсбітэрыя архіт.скульпт. кампазіцыя эфектна ўспрымалася ў контражурным асвятленні 2 высокіх арачных аконных праёмаў апсіды. У алтары размяшчаўся абраз Хрыста работы Я.Дамеля. Меліся драўляныя бакавыя алтары: Маці Божай Шкаплернай і Св. Юзафа (справа) і ўкрыжавання і Св. Антонія (злева). Бакавыя сцены ўпрыгожвала серыя тэракотавых пано са сцэнамі Крыжовага шляху. Драўляны амбон перанесены з папярэдняга касцёла і навешаны на левым пілоне прэсбітэрыя. У касцёле быў устаноўлены арган, інтэр’р асвятляўся жырандолямі. Ж ы лы корпус (незахаваўся) — аднапавярховы, крыжападобны ў плане будынак пад гонтавым дахам. Уключаў 5 келляў, памяшканне рэфектара. Руіны касцёла ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЗЕМЛЯКбЎ Леанід Яўгенавіч (н. 2.9.1939, г. Шылка Забайкальскага краю, Расія), беларускі палітолаг. Доктар паліт. навук (2000), праф. (2001). Скончыў БДУ (1968). 3 1966 на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1971 у БДУ. У 197376 і 198188 у Мінве вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі, у 1976—90 у Мінскім радыётэхнічным інце, Бел.
111
ЗЕМЛЯРОБСТВА
інце механізацыі сельскай гаспадаркі. 3 1990 і ў 1994—97 у Сакратарыяце Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у 1993—94 ва Упраўленні справамі CM Рэспублікі Беларусь. 3 1997 у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. 3 2003 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, з 2005 адначасова ў Інце гісторыі НАН Беларусі. Даследуе праблемы дзярж.канфесіянальных адносін, сучасны стан рэлігіі і рэлігійнасці, дзейнасць рэліг. аб’яднанняў.
Тв.: Беларусь на шляху да свабоды сумлення. Мінск, 1996; Рэлігія і грамадства. Мінск, 1996; Релнгнозные процессы в Беларусн. Проблемы государственноправового регулнровання. Мннск, 2001; Республнка Беларусь в конфесснональном нзмереннн. Мннск, 2004 (разам з І.В.Катляровым); Формнрованне нацнональногосударственных ннтересов в условнях возрастаюшей глобалнзацнн: (сравннтельный аналнз на матерналах Росснн н Белорусснн). Москва; Мннск, 2008 (у суаўт.).
ЗЕМЛЯРОБСТВА. культура апрацоўкі глебы, раслінаводства. Яго аснова — ворнае 3. Да 3. далучаюць таксама лугаводства, садоўніцтва і лесаводства. Вытворчы працэс у 3. ўключае падрыхтоўку 1 апрацоўку глебы, сяўбу, догляд пасеваў, уборку, упарадкаванне і захоўванне ўраджаю. Традыц. земляробчыя прылады — рала, саха, барана, матыка, рыдлёўка, серп, каса, вілы, граблі, цэп, церніца і інш. мелі свае рэгіянальнатыпалагічныя асаблівасці і, нягледзячы на поліфункцыянальнасць, былі прыстасаваны для пэўнага віду работ. Асн. цяглавай сілай у 3. да сярэдзіны 20 ст. былі валы і коні. Для ўпарадкавання і захоўвання ўраджаю служылі спец. гасп. пабудовы — гумно, асець, ёўня, клець, свіран, варыўня, склеп, адрына і інш. Эвалюцыя 3. адлюстроўвала паслядоўныя этапы развіцця вытворчых тэхналогій і сац.эканам. адносін. Яна была цесна звязана з аселым ладам жыцця і ўзнікненнем стараж. цывіліза
цый (егіпецкай, месапатамскай, кітайскай 1 інш.). Ускосныя звесткі аб пачатку 3. на нашай тэр. адносяцца да часоў неаліту (3е тыс. да н.э.), аб чым сведчаць археал. знаходкі прылад працы той эпохі (каменныя і рогавыя матыкі, крамянёвыя сярпы, зерняцёркі). Найб. стараж. знаходкі культ. раслін (пшаніцы, лёну, проса) выяўлены ў пластах бронзавага веку (канец 3га — пач. 1га тыс. да н.э.)Пры раскопках паселішчаў ранняга жалезнага веку выяўлены таксама зерні гароху, вікі, палявых бабоў. Да гэтага часу адносіцца і знаходка першага стараж. рала (каля в. Капланавічы Клецкага рна), што сведчыць пра пераход ад матыжнага да ворнага 3. з выкарыстаннем цяглавых жывёл. Земляробчая тэхніка і структура пасеваў на працягу многіх стагоддзяў мяняліся мала, асн. месца займалі збожжавыя культуры (азімае жыта, пшаніца, авёс, ячмень, грэчка, проса), сеялі лён і каноплі, бабовыя (бабы, rapox, віка). Здаўна вырошчвалі агародніну (капуста, рэпа, агуркі, морква, рэдзька, цыбуля, часнок). Вял. геагр. адкрыцці папоўнілі агр. культуру новымі (амер.) відамі, такімі як бульба, кукуруза, фасоля, гарбузы, таматы, сланечнік, тытунь. У залежнасці ад ландшафтных умоў з мэтай узнаўлення ўрадлівасці глебы выкарыстоўваліся розныя сістэмы 3. — падсечнаагнявая (лядная), абложная (ялавінная), трох і шматполле, кожная з якіх, у сваю чаргу, мела прыватныя асаблівасці, звязаныя з размеркаваннем пасяўных плошчаў, чаргаваннем пасеваў, тэхналогіяй апрацоўкі глебы, збору ўраджаю. За шматвяковую гісторыю працоўнай дзейнасці агр. каляндар літвінабеларуса ўвабраў у сябе падмацаваныя вопытам нар. веды, назіранні за сезоннымі феналагічнымі і астральнымі зменамі (прылётам з выраю птушак, вылетам пчол з борцей, цвіценнем розных раслін, калашэннем збажыны, паводзінамі жывёл і насякомых, фазамі месяца, станам надвор’я ў пэўныя знакавыя
дні), якія суадносіліся паміж сабой і ўтрымлівалі шмат карысных парад, трапных прыкмет і прагнозаў, карысных у паўсядзённай гасп. дзейнасці: «Не сей напрасна, калі сунічка к