Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Д.Букстэхудэ, творы якога, а таксама музыка інш. аўтараў прагучалі ў выкананні Г.Х.Хейна (Данія), Э.Кароляка і Д.Гайдукевіча (Польша), А.Візгерхофа (Нідэрланды), Л.Шышханавай (Расія) і інш. У 2009 фестываль «З.С.» прысвячаўся памяці М.Ільніцкага, б. дырэктара Полацкага Нац. Гісторыкакульт. Запаведніка. Выступалі К.Лявонцьева (Расія—Германія), Ю.Тамінен (Фінляндыя), П.Оверкерк (Нідэрланды) і інш. У 2011 форум праводзіўся ў рамках рэсп. Акцыі «Полацк — культурная сталіца Беларусі» і быў прысвечаны 25годдзю аргана Полацкага Сафійскага сабора. Канцэртную
праграму прадстаўлялі польск. Музыкант, гал. Арганіст Гданьскага кафедральнага сабора Р.Пяруцкі, бел. арганістка і кампазітар В.Падгайская сумесна з сімф. Аркестрам Белрадыёкампаніі і дырыжорам Ч.Грабоўскім (Польшча), а таксама К.Пагарэлая разам з муз. Капэлай «Санорус» і камерным аркестрам «ЕўропаЦэнтр» пад кіраўніцтвам дырыжора Р.Садыкава. В.Р.ГудзейКаштальян.
ЗВАР, 1) падліва з канаплянага семя (маку), якое расціралі і заварвалі. Спажывалі як посную прыправу.
3. пашыраны на тэр. Зах. Палесся. 2) Абрадавая страва, якую прыносілі жанчынепарадзісе ў час адведак. Уяўляла сабой адвар з сухафруктаў (яблык, груш, чарніц). У якасці абрадавай стравы ў наш час зрэдку сустракаецца на Палессі.
ЗВАРбТАК, граматычна незалежны і інтанацыйна абасоблены кампанент сказа або складанага сінтаксічнага цэлага, які абазначае асобу ці прадмет, якому адрасавана маўленне. 3. выражаецца назоўнікам, зай
меннікам, субстантываваным прыметнікам або эквівалентнымі ім словазлучэннямі. 3., выражаны займеннікам, інтанацыйна можа злівацца з інш. Словамі канструкцыі («Ды пачакайце ж вы!» К.Чорны). 3. бываюць неразвітыя і развітыя, могуць размяшчацца ў пачатку, сярэдзіне і канцы сказа («М а я м о в a, ідзі да людзей — ад святла да начы і да ранку!» В.Аколава; «О, Вільня, крывіцкая Мекка, о, м е с т a, — усё цуд, хараство!» УЖылка; «Але куды ты, думканепаседа? Чаму крычыш, спакойная душа?»Я.Янішчыц). Для 3. характэрны розныя тыпы інтанацыі: 1) клічная, 2) закліку, 3) уводнасці (паніжэнне голасу, паскораны тэмп маўлення). Могуць даваць ацэначную характарыстыку, выражаць адносіны гаворачага да суразмоўцы («Хутчэй шавяліся, вол п а д ’ я р э м н ы 1» Л.Дайнека).
Д.В.Дзятко.
ЗВЕЗДАРЬІ, група вясковай моладзі (пераважна падлеткі і дзеці), якая паводле старадаўняга звычаю на Каляды хадзіла ад хаты да хаты з песнямі,
Да арт. Звездары. Каяяды ў танцавальнааздараўленчым цэнтры рэабілітацыі інвалідаў у пас. Калодзішчы Мінскага раёна. 2012.
102
ЗВІНАГАРОДСКІ
скокамі, гульнямі і насіла на кіі атрыбут каляднай абраднасці — зорку («звязду»), Калядаванне суправаджалася паказам «Казы», «Мядзведзя», «Цыганоў» і інш., батлейкі, скамарохаў. 3. спявалі калядныя песні, у якіх выказвалі пажаданні дабра і заможнасці гаспадарам хаты.
ЗВЕЗДАЧОТАВА Лідзія Якаўлеўна (20.5.1919, Мінск — 8.12.1994), беларускі мастакгрымёр. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). У 1929—77 працавала ў Бел. тэатры імя Я.Коласа. Удзельнічала ў рабоце над спектаклямі: «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Бацькаўшчына» К.Чорнага, «Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага, «Рэвізор» М.Гогаля, «Праўда і крыўда» М.Стэльмаха, «Гамлет» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра, «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Авадзень» Э.Войніч і інш.
М. П. Звездачотаў.
ЗВЕЗДАЧбТАЎ Мікалай Пятровіч (27.11.1904, г. Пенза, Расія — 8.1.1985), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1944). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1929). Працаваў у Бел. тэатры імя Я.Коласа (да 1977). Артыст яркага тэмпераменту, шырокага творчага дыяпазону. Створаным вобразам былі ўласцівы цэльнасць, псіхал. глыбіня, сац. акрэсленасць, змястоўнасць і дасканаласць сцэнічнай формы: Алесь («Вайна вайне» Я.Коласа), Крыніца («Трывога» А.Петрашкевіча), Скробат («Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука) і інш. Яркія вобразы стварыў у класічным рэпертуары: Гараднічы
М. Звездачотаў у ролі Алеся.
(«Рэвізор» М.Гогаля), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій («Гамлет» У.Шэкспіра), Карандышаў, Нешчасліўцаў («Беспасажніца», «Лес» А.Астроўскага), Ягор Булычоў, Сацін («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага) і інш. Сярод камедыйных роляў: Калібераў («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Добрых («Амністыя» М.Матукоўскага), Раманюк, Горлаў («Калінавы гай», «Фронт» А.Карнейчука) і інш.
«ЗВЁННІ» («Звенья»), аб’яднанне рускіх пісьменнікаў у Беларусі. Існавала ў 1925—28. Утворана з рус. секцыі «Маладняка». Увайшлі Мінская, Віцебская, Полацкая і Магілёўская групы. Сярод членаў аб’яднання — С.Палітовіч, М.Гольдберг, Р.Лахматы (Р.Кобец), Я.Садоўскі і інш. Працавала пры газ. «Звязда». Арганізоўвала літ. вечары ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Гомелі, стварала літ. групы (Бабруйск) і літ. студыі, праводзіла кансультацыі для творчай моладзі, наладжвала сувязі з літ. аб’яднання
мі Масквы, запрашала для выступленняў паэтаў з Расіі. Выдавала альманах «Звенья» (1926). Творы чл. аб’яднання друкаваліся ў газ. «Звязда», «Рабочнй», «Чырвоная змена», час. «Беларуская работніца і сялянка», выдаваліся асобнымі зборнікамі на ўзор бкі «Огонька». У 1928 яе чл. ўвайшлі ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў як рус. секцыя.
ЗВЕСТАВАННЕ, тое, што Дабравешчанне.
ЗВІНАГАРбДСКІ Барыс Фёдаравіч (14.3.1896, г. Артвін, Турцыя — 29.9.1982), беларускі мастак тэатра, жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1917—19). У 1926— 37, 1948—57 выкладаў малюнак у школах і тэхнікумах, студыях выяўл. мастацтва г. Гомеля. У 1940— 48 гал. мастак Дзярж. тэатра лялек Беларусі. Аўтар эскізаў дэкарацый да спектакляў «Па шчупаковай во
лі» Л.Тарахоўскай (1938), «Каштанка» паводле А.Чэхава (1944), «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна (1947) і інш. Аформіў паст. «Снежная каралева» паводле Х.К.Андэрсена (1948), «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча (1955). Працаваў у жанры лірычнага пейзажа. Сярод жывапісных твораў: «Зіма» (1944), «Узнаўленне маста ў Гомелі» (1946), «Каля прыстані» (1947), «Баржы на Сажы» (1949), «Сож каля суднарамонтнага завода» (1951), «Сож. Лёд прайшоў» (1960), «Прыцемкі
103
«ЗВІНЯЦЬ...»
Б.Звінагародскі. Зіма. 1944.
на Прыпяці» (1963), «Мірнае неба» (1964), «Сож. Вялікая вада» (1965), «Зеляніна. Май», трыпціх «Вясна Палесся» (абодва 1967), «Уборка сена» (1972) і інш.
«ЗВІНЯЦЬ ЦЫМБАЛЫ I ГАРМбНІК», міжнародны фестываль народнай музыкі. Праводзіцца з 1987 штогод. Спачатку прайшоў у г. Віцебск, затым г. Магілёў (з 1990) як рэсп. фестываль «Іграй, гармонік». 3 1992 праходзіць у г. Паставы, з 1996 міжнародны. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Пастаўскі райвыканкам. Асн. мэты фестывалю — захаванне і развіццё нар. традыцый, папулярызацыя нар.інструм. творчасці, павышэнне маст. ўзроўню аркестраў і ансамбляў нар. музыкі, пашырэнне і ўзбагачэнне рэпертуару калектываў маст. творчасці лепшымі ўзорамі нар. музыкі, развіццё выканальніцкай школы ігры на нар. інструментах, далучэнне насельніцтва да нац. традыцый інструм. муз. культуры бел. і інш. народаў. Сярод удзельнікаў: аматарскія нар.інструм. калектывы маст. творчасці, індывід. выканаўцы на нар. інструментах, самадзейныя
артысты (гарманісты, прыпевачнікі, фалькл. гурты, выкладчыкі і навучэнцы муз. школ раёна, прафес. калектывы з Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Чэхіі, Казахстана, Ізраіля, Кітая і інш.). У фестывалі прымалі ўдзел Нац. акадэмічны нар. аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча, Нац. акадэмічны нар. хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, ансамбль песні, музыкі і танца «Талака» Віцебскай абл. філармоніі і інш. У праграме фестывалю: выстаўкакірмаш нар. маст. рамёстваў і промыслаў «Горад майстроў», дзе нар. ўмельцы прадстаўляюць сувеніры і вырабы з керамікі, саломкі, арганічнага шкла, тканіны, вышыванкі, габелены, бацікі і інш., выступленні калектываў маст. самадзейнасці, тэатр. пастаноўкі, масавыя ігрышчы, тэарэт.практычныя пасяджэнні па пытаннях развіцця аматарскага мастацтва і нар.інструм. творчасці, майстаркласы, творчыя лабараторыі, танц. вечарыны і інш. У 2012 падчас фестывалю прайшло святаконкурс маст. творчасці сярод устаноў адукацыі г. Паставы «Кніжны фэст», прысвечанае Году кнігі і 130годдзю з дня нара
джэння класікаў бел. лры Я.Купалы і Я.Коласа. У рамках форуму адбыўся пленэр каменячосаў з удзелам студэнтаў Бел. акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам бел. скульптара А.Фінскага (2012). Сярод лаўрэатаў фестывалю: ансамбль нар. музыкі «Лянок» Магілёўскага муз. каледжа імя М.РымскагаКорсакава (2009), нар. ансамбль нар. песні і музыкі «Рэчыцкія музыкі», нар. ансамбль гарманістаў «Гарадоцкія музыкі» і ансамбль гарманістаў «Картузане» дзіцячай школы мастацтваў г. Бяроза (2011), ансамблі «Сябрына» і «Спадчына» (Беларусь), «Аукштайцыя», «Lietuva» (абодва Літва), «Мальвы» (Украіна). Спец. дыпломы аргкамітэта фестывалю ў 2012 атрымалі Херард Эстрада Марцінэс (Венесуэла), С.Нігурэнка (Кіеў) і М.Сіняка (Мінск). Спец. дыпломам імя У.Грома ўзнагароджаны С.Ярук з Маладзечаншчыны.
В. Р. ГудзейКаштальян.
ЗВОД, 1)у мовазнаўстве —рэдакцыя тэксту літ. помніка, якая адрозніваецца ад інш. яго спісаў рэгіянальнымі асаблівасцямі мовы. У 15—16 ст. пад уплывам нар. гаворкі ўзнік бел. 3. царк.слав. мовы, на якім былі напісаны некаторыя творы канфесійнага характару, выдадзены асобныя кнігі Ф.Скарыны. 2) У літаратуразнаўстве — помнік летапіснага жанру, які ўзнік у выніку аб’яднання некалькіх твораў і пагадовых запісаў рознага паходжання. Зводамі з’яўляюцца многія стараж.рус. летапісныя помнікі: «Аповесць мінулых гадоў», «Радзівілаўскі летапіс», «Іпацьеўскі летапіс» і інш. Першы бел. летапісны 3. узнік у 2й чвэрці 15 ст. (Беларускалітоўскі летапіс 1446). У 16 ст. былі ўкладзены другі («Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага») і трэці («Хроніка Быхаўца») 3., адной з асн. крыніц для якіх паслужыла арыгінальная частка 1га 3. — «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Зводны характар маюць і летапісныя помнікі эпохі Барока: хроніка М.Стрыйкоўскага (1582), «Вялікая хроніка», «Ма
104
ЗВОНАК
гілёўскаяхроніка». 3)У юрыспруд э н ц ы і — зборы актаў і кодэксаў розных галін права, 3. законаў.