• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рыкаўскага рна, 2012). А.В.Коўшун.
    ЗАШЬІРСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЯЦЕР». Створаны ў 2000 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ.спарт. цэнтр). У 2005 прысвоена званне «народны ама
    Падчас заняткаў Зашырскага ўзорнага аматарскага аб’яднання «Лясная скульптура».
    тарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.А.Гудкова (з 2000), Ю.В.Ліпская (з 2004), А.В.Коўшун (з 2009). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 22 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары песні «Раскажыка, Марусенька», «Ой, я гуляла», «Сіне морушка», «Стаіць гара», «Ой, дзе ж ты была», «Ой, што там за шум», «Чом, чом
    пад карчом», «Ішлі салдацікі», «Ва саду дзерава цвіце», «Сказаў, як звязаў» і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: рэсп. этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2012), рэгіян. гарманістаў «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2010, 2012), песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы, 2006), абл. аглядуконкурсу сельскай самадзейнасці (г. Гомель, 2003), фестывалю калектываў са званнем «народны» (г. Тураў Жыткавіцкага рна, 2007). А.В.Коўшун.
    ЗАШЬІРСКІ НАРОДНЫ ЖАНОЧЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РАСЁНКА». Створаны ў 1985 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ.спарт. цэнтр). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Р.Есіна (з 1992), С.С.Грыбоўская (з 2008), Н.А.Алісейка (з 2011). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 22 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнас
    Удзельнікі Зашырскага народнага ансамбля народнай песні «Яцер».
    94
    ЗАШЫРСКІ
    Удзельніцы Зашырскага народнага жаночага вакальнага ансамбля «Расінка».
    ці — папулярызацыя песеннага жанру. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, аўтарскія творы П.Панамарэнкі, В.Дзехцярова, Г.Калеснікава. Калектыў — дыпламант і лаўрэат рэгіянальных фестываляў нар. песеннай творчасці «Спявай, маё Палессе» (г. Ельск, 2001), песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г. Лельчыцы Петрыкаўскага рна, 2006), абл. аглядуконкурсу «3 прадвечных крыніц» (в. Дарава Ляхавіцкагао рна, 2001) і інш.
    Н.А.Алісейка.
    ЗАШЬІРСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ «СбНЕЙКА». Створаны ў 1987 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ.спарт. цэнтр). У 1991 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.А.Шадрына. У складзе ансамбля 24 чал. ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне бел. нар. творчасці, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары творы бел., рус. кампазітараў, нар. песні, танцы, карагоды, гульні. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. юных
    талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 1991, 2005), дзіцячай творчасці «Голас дзяцінства» (Мінск, 1993) і «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2001, 2008), рэсп. юныхталентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1994, 2001), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2004); конкурсаў рэсп. «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 1992), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2003) і ІНШ. Я.А.Шадрына.
    Удзельнікі Зашырскага ўзорнага фальклорнатанцавальнага калектыву «Лянок».
    ЗАШЬІРСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛбРНАТАНЦАВАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛЯНОК». Створаны ў 2000 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ.спарт. цэнтр). У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ж.В.Рудніцкая. У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне бел. фалькл.танц. традыцый. У рэпертуары побыт. бел.,
    95
    ЗАЯМНАЕ
    рус., і інш. нар. танцы, гульні, песні, заклічкі («Какетка», «Пакутаванне», «Полькабабачка», «Лявоніха», «Кракавяк», «Картузэ», «Ва саду лі», «Сербіянка», «Базар», «Полькаверацяно», «Падэспань», «Яблычка», «Ночка», «Ойра», «Гульні», «Полькаразява», «Барыня», «Карапет», «Карманчыю», «Мальвіна», «Каза», «Вясёлая полька», «А мы сеялі, мы сеялі лянок» і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006, 2010), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2004, 2010), абл. конкурсу танц. пар выканаўцаў нар. побыт. танцаў (г. Калінкавічы, 2005, 2008).
    Ж.В.Рудніцкая.
    ЗАЯМНАЕ, вёска ў Стаўбцоўскім рне. За 5 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы на лініі Мінск—Баранавічы, 80 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр Заямнаўскага с/с. 375 гаспадарак, 937 ж. (2012).
    Вядома з 1572 як вёска маёнтка Кавалёўшчына ў Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ, уладанне Слушкаў. У 1728 — 27 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 60 двароў, 322 ж., млын. У 1837 — 53 двары, 435 ж. У 1886 вёска ў Стаўбцоўскай воласці, 56 двароў, 564 ж. У 1897 — 101 двор, 768 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Стаўбцоўскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Стаўбцоўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Ячненскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 8.6.1963 цэнтр сельсавета. У 1971 — 298 гаспадарак, 1112 ж. У 1997 — 396 гаспадарак,1127 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч.
    вайну. Археал. помнік — стаянка каменнага і бронзавага вякоў.
    ЗАЯЦ Юрый Афанасьевіч (12.1.1951, г. Ліда — 3.4.2011), беларускі археолаг, гісторык. Канд. гіст. навук(1989). Скончыў Мінскі пед. інт (1977). 3 1977 у Дзярж. музеі Беларусі, з 1978 — у унце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1979 — у Інце гісторыі НАН Беларусі. Вывучаў праблемы археалогіі горада і вёскі, пахавальныя помнікі Цэнтр. Беларусі перыяду сярэдневякоўя, станаўленне дзяржаўнасці і распаўсюджанне хрысціянства, крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Даследаваў археал. помнікі на тэр. Мінска, Заслаўя, Асіповіцкага, Барысаўскага, Дзяржынскага, Лепельскага і Мінскага рнаў. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» (т. 4, 2001). Ганаровы грамадзянін г. Заслаўе Мінскага рна (1996).
    7в.: Заславль X—XVIII вв.: нсторнкоархеол. очерк. Мннск, 1987; Заслаўская кафля. Мінск, 1990; Заславльвэпохуфеодалнзма. Мннск, 1995; Обороннтельные сооруження Менска XI—XIII вв. Мннск, 1996; Нсторня белорусскнх земель X — первой половнны XIII в. в отображеннн летопнсей н хроннк Велнкого княжества Лптовского // Гісторыкаархеалагічны зборнік. Мінск, 1997. № 12.
    Літ.: Заяц Ю.А. // Пяткевіч А. Людзі культуры з Гродзеншчыны. Гродна, 2000.
    «ЗАЯЦ», беларускі традыцыйны шматварыянтны (кампазіцыйна і пластычна) імправізаваны танец і танецгульня тыпу «Мікіты». Муз. памер 2/4, тэмп ад умеранага да хуткага. Mae прымеркаванасць да абрадаў каляндарнага (Каляды, Купалле) і сямейнародавага (вяселле, хрэсьбіны) цыклаў. Пашыраны ў Беларусі пад рознымі назвамі («Зайчык», «Заёнец», «Заінька», «У зайца», «У зайчыка»). Блізкі да танцаў «Таўкачыкі», «Гірша» (паўн. часткі Гомельшчыны, Магілёўшчына, Міншчына) і танцаў, якія бытуюць у лакальных традыцыях з назвамі «Крыжачок» (Хоцімскі рн), «Крыжык» (Мазырскі,
    Круглянскі рны), «Лучынкі» (Лельчыцкі, Ельскі, Мазырскі, Мядзельскі рны), «Цераз перакладзінку» (Дзятлаўскі рн), «Лявоніха» (Маларыцкі, Лунінецкі рны), «Грэчка» (Талачынскі рн), «Казак» (Шчучынскі рн), «Чыбір» (Бялыніцкі рн), «Купчыкі» (Валожынскі рн), «Гірша з Моўшам» (Чачэрскі, Глускі рны), «Лісіца» (Ашмянскі рн), «Чыкірда» (памежжа Любанскага, Глускага, Акцябрскага рнаў), «На вілках» (Іванаўскі рн), «На кіёчках», «На дошчачках», «На жэрдачках», «На палачках», «Танец на крыжах», «Месяц» і інш. Выконваецца ў розных узроставых групах пераважна 1, 2 і радзей некалькімі асобамі — жанчынамі і мужчынамі, аднародным і мяшаным складам пад акампанемент нар. муз. інструментаў у сольным ці ансамблевым выкананні. Распачынаецца танец (гульня) наступным чынам. На падлогу кладуцца накрыж 2 жэрдачкі. Выканаўца па чарзе перастаўляе ногі з квадрата ў квадрат, затым пераскоквае «падэбаскам» цераз кожную жэрдачку тудысюды і з квадрата ў квадрат, паступова прасоўваючыся па коле то ў адзін, то ў другі бок і паварочваючыся ў розныя бакі вакол сябе. Той, хто зачэпіць палку, выбывае з танца (гульні) ці аддае фант, а яго месца займае іншы танцор (гулец). Падчас імправізацыі выканаўца (або прысутныя) суправаджае свой танец прыпеўкамі: «На прыгорку сядзіць зайчык, // Вон вушамі шавяляе, // Ножкамі перабірае. // Гэта зайчык, гэта зайчык; або «На гарыгаронцы // Скакалі заёнцы, // Каб я такі ножкі мала, // Так і я бы танцавала». «3.» у розных формах выконваецца ў побыце, арганізаванымі аўтэнтычнымі гуртамі, маладзёжнымі, падлеткавымі і дзіцячымі фалькл. калектывамі. 3 пач. 1990х гг. «3.» ўваходзіць у абавязковы рэпертуар Рэсп. конкурсу парвыканаўцаў нар. побытавых танцаў. Як праграмны выконваўся ў розных імпрэзах Рэсп. фестывалю нар. танца «Беларуская полька» (1994—2000).
    96
    ЗБІРОЖСКАЯ
    Літ.: Традыцыйная мастацкая культурабеларусаў. У 6т. Т. 1—5. Мінск, 2001—11.
    М.А.Козенка.
    ЗБАН, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і інш. вадкіх прадуктаў; від традыц. ганчарных вырабаў. Рэгіянальныя назвы — жбан (Паазер’е), кушын, кукшын (Падняпроўе), глечык (Палессе). Mae шарападобнае ці выцягнутае тулава, звужанае горла, дзюбкуліток і вушкаручку; аб’ём пераважна 2—3 л. Адносіўся да сталовага начыння. Прататыпам 3. лічыцца гарлач. Выраблялі 3. чорназадымленыя (на ПдЗ Беларусі — чорнаглянцаваныя) і глазураваныя, аздаблялі гравіраванымі ці ангобнымі лінейнахвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады), глянцаваным арнаментам у елачку ці косую сетку, падпаліўнай ангобнай размалёўкай расліннага ці геаметрычнага характару. У цяперашні час тэракотавыя, глазураваныя, гартаваныя, чорнаглянцаваныя 3. быт., дэкар.маст., сувенірнага прызначэння вырабляюць некаторыя нар. майстрыганчары. Я.М.Сахута. ЗБАРОЎ, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Дняпро. За 12 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін, 133 км ад Гомеля. Цэнтр Збароўскага с/с. 187 гаспадарак, 422 ж. (2012).
    Вядомы з