Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ЁССЕ, гісторыкаэтнаграфічны рэгіён Беларусі. Займае басейн Верхняй Прыпяці і яе прытокаў Піны і Ясельды; на 3 ўключае правабярэжжа Зах. Буга, на Пн па вярхоўях Нарава і Ясельды мяжуе з Панямоннем, на ПнУ і У па лініі на Пн ад Целяхан і Лунінца і далей па міжрэччы Гарыні і Сцвігі — з Усходнім Палессем. На Пн межы рэгіёна стасуюцца з паласой размежавання мясц. этніконаў: жыхары Бел. Панямоння называлі сваіх паўд. суседзяў палешукамі ці багнавікамі, а тыя іх — літвінамі. Межы рэгіёна ў асн. супадаюць з арэалам зах.палескіх (брэсцкапінскіх) гаворак, якія ўтвараюць асобны дыялект на памежжы бел. і
ўкр. этналінгв. масіваў. Мясц. песенны фальклор адзначаецца глыбокімі традыцыямі харавых і сольных спеваў. Абрадавым мелодыям уласціва лаканічнасць, яны выконваюцца ва ўнісоннагетэрафонным стылі (з элементамі бурданіравання) і ўтвараюць некалькі лакальных варыяцый, або «кустоў», — пінскі, пагарынскі, лунінецкі і інш. Польск. даследчык Ю. Абрэмбскі адзначаў існаванне ў 1920—30х гг. у З.П. шматлікіх этнаграф. груп з асаблівасцямі нар. гаворак, мясц. самасвядомасці, адзення, пачуццём малой радзімы (зарэчукі — жыхары Зарэчча, падгародцы, стаходцы, застырцы, братуны, хацюнылітвіны, палешукібагнюкі, гедуны, лахоўцы, палухі, балотнікі, паляне, літвакі і інш.). Мясц. насельніцтва этнагенетычна склалася на слав. аснове (валыняне, бужане, дрыгавічы, драўляне, мазаўшане) з удзелам яцвягаў, мазураў. У 12—13 ст. З.П. было зонай уплыву і дамаганняў з боку галіцкавалынскіх, літоўскарус. князёў і польск. каралёў. У гэты канфлікт былі ўцягнуты і яцвягі. У няроўнай барацьбе яны не змаглі адстаяць сваю незалежнасць і з цягам часу былі асіміляваны, прынялі ўдзел у этнагенезе беларусаў і палякаў. У складзе ВКЛ З.П. ўтварала Берасцейскую зямлю, якая захоўвала абл. аўтаномію. Брэст першым з бел. гарадоў (следам за Вільняй) атрымаў магдэбургскае права (1390). У 1566 пераважна ў межах З.П. ўтворана Брэсцкае (Берасцейскае) ваяв., якое складалася з Брэсцкага, Пінскага і Запінскага (з 1792) паветаў. Брэсцкая унія (1596) паклала пачатак царк. рэформе, вынікі якой прыкметна паўплывалі на грамадскапаліт. і духоўнае жыццё не толькі ў рэгіёне, але і ў Беларусі і Украіне. У 15—16 ст. шырокае распаўсюджанне набыло буйное землеўладанне, значныя абшары Палесся займалі магнацкія маёнткі Радзівілаў, Патоцкіх, Чартарыйскіх, Сапегаў, Скірмунтаў, Пуслоўскіх, Хадкевічаў. Агр. рэформа 16 ст., ініцыяваная каралевай Бонай Сфорца,
85
ЗАХОДНЯЕ
прыкметна змяніла культ. ландшафт краю і аказала ўплыў на сістэму гаспадарання і лад жыцця бел. сялянства. Бона запрашала ў гарады лепшых рамеснікаў, у тым ліку з Італіі і Галандыі, а таксама асаднікаў (часцей буднікаў) з Мазовіі. Адкрыццё Агінскага і ДняпроўскаБугскага (каралеўскага) каналаў у 2й пал. 18 ст. ажывіла гандлёвыя і культ.эканам. стасункі З.П. з суседнім Панямоннем, Прыбалтыкай, Польшчай. Пасля далучэння да Расіі (1793, 1795) З.П. ўваходзіла ў склад Гродзенскай і Мінскай губерняў, у 1921—39 у складзе Польшчы ўтварала асобнае Палескае ваяв. У наш час рэгіён складае асн. частку Брэсцкай вобл. Прыродныя і культ. ландшафты З.П. неаднародныя, утвараюць некалькі лакальных раёнаў — Падляскае ваяв. (Пабужжа), Загароддзе, Пінскае Палессе. Асаблівасцямі традыц. культуры вылучаюцца таксама Пагарынне і рэдка заселены масіў спораўскаясельдзінскіх балот. Своеасаблівы раён З.П. — Зарэчча, дзе шматлікія рэкі (Стыр, Ясельда, Піна, Бобрык і інш.) упадаюць у Прыпяць на невял. адлегласці адна ад адной, утвараючы мноства рукавоў, ставоў, «гнілых» рэчышчаў. Вясной гэта тэр. ператваралася ў вял. возера, сярод якога ўзвышаліся экзатычныя выспы з палескімі вёскамі. Зносіны паміж імі, а часам і паміж асобнымі дварамі магчымы былі толькі на лодках, на якіх мясц. жыхары ехалі ў лес па дровы, на сенажаць, палявалі на дзікіх качак, расстаўлялі рыбалоўныя снасці. На шугалеях ці двух спараных лодках перавозілі валоў і земляробчыя прылады на суседнія астравы, каб узараць і засеяць поле. Па вадзе адпраўляліся на могілкі, каб ушанаваць памяць продкаў, везлі на пахаванне нябожчыкаў. У кірмашовыя дні тутэйшы люд з’язджаўся з навакольных сёл і вёсак у валасны ці павятовы цэнтр і гандляваў каля прычала непасрэдна з лодак і шугалей с.г. прадуктамі і прадметамі разнастайных промыслаў. Традыц. вёскі З.П. ў
большасці былі мнагадворныя, размяшчаліся асобна ці групамі па берагах рэк, на пясчаных градах і дзюнах з краю балот. Тыповая сядзібная забудова — аднарадная (пагонная), радзей скучаная. Найб. характэрная структура традыц. жылля: хата+сенцы+камора; хата+сенцы. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. яна ўскладнілася выдзяленнем у сенцах кухні; прататыпам такой планіроўкі стала традыц. хата з курнай печчу, што выходзіла вусцем у сенцы. У Падляшшы даволі распаўсюджанымі былі хаты з падсенямі на каменным падмурку. Камень шырока выкарыстоўвалі і пры будаўніцтве скляпоў, што рабіліся часта ў выглядзе падвальных памяшканняў у сенцах ці каморы. Археал. (яцвяжская) культура З.П. прадстаўлена каменнымі магіламі. Па тэхналогіі драўлянага дойлідства, канструктыўных асаблівасцях і агульным сілуэце жыллё і гасп. пабудовы З.П. адрозніваюцца ад аналагічных збудаванняў у інш. рэгіёнах Беларусі. Зруб рабілі з расколатых ці распілаваных уздоўж бярвён («дыляў»), якія злучаліся паміж сабой у своеасаблівы вугал («у каню», «рыбін хвост»), Арэал такой забудовы абмяжоўваўся на 3 па лініі Драгічын—Хомск—Бяроза. Высокія паўвальмавыя стрэхі мелі няпоўны франтальны схіл (прычолак) з невял. шчытом уверсе; канструктыўнай асновай іх з’яўляліся кроквы, замацаваныя па канцах бэлек. У пач. 20 ст. сустракаліся і больш стараж. 2схільныя стрэхі зрубнай канструкцыі (закотам) са скляпеністай, як у храме, столлю. У якасці традыц. матэрыялаў для пакрыцця стрэх шырока выкарыстоўваліся салома, трыснёг, чарот, а таксама дошкі і гонт. У Пінскім Палессі пераважалі трысняговыя стрэхі. Часта трыснёг і салома прымяняліся разам, утвараючы 2 слаі пакрыцця (ніжні — саламяны, верхні — трысняговы). Такая страхадобраўтрымлівала цяпло і магла служыць да 80 гадоў. Экзатычнасць вясковым краявідам надавалі шматлікія гняздоўі белых буслоў на стрэхах хат і клунь (ка
залі: «Бусел тут свой чалавек»), Традыц. нар. адзенне вызначалася самабытнасцю мясц. форм, дэкар. насычанасцю і разнастайнасцю спосабаў аздаблення. Асн. тыпамі верхняга адзення былі кажух і шыракаполая світа (сярмяга, латуха) у талію. Яе колер вар’іраваў ад чорнага да попельнашэрага і бурага. Выхадную світу шылі звычайна з больш цёмнага сукна; па бакавых клінах, кішэнях аздаблялі каляровымі (блакітнымі, чырвонымі) шнуркамі і кутасамі. Мастацтвам упрыгажэння і багаццем фасонаў вызначаліся таксама кажухі і паўкажушкі мясц. вырабу. Значнай разнастайнасцю форм, арнаментальных матываў і спосабаў упрыгажэння адрознівалася паясное жаночае адзенне. Узорныя андаракі, ільняныя спадніцы (летнікі), спадніцыбуркі з валенай воўны мелі лакальныя асаблівасці і насіліся ў залежнасці ад быт. сітуацыі, рытуальнаэтычных звычаяў, узросту і пары года. Толькі ў З.П. сустракаліся не ўласцівыя інш. бел. рэгіёнам буркі, блізкія да панёвыплахты ручнікі (затулкі), старасвецкія наміткі (платы) з тонкіх адбеленых нітак, рытуальныя галаўныя ўборы. Найб. распаўсюджанымі спосабамі дэкарыравання адзення былі ўзорнае ткацтва, аплікацыя, гафрыраванне. Класічнай завершанасцю форм і віртуознай распрацоўкай арнаменту вылучаюцца кобрынскі і маларыцкі строі, своеасаблівымі маст,этнаграф. рысамі адзначаны таксама дамачаўскі, мотальскі і пінскаівацэвіцкі нар. касцюмы. У З.П. існаваў шэраг буйных цэнтраў нар. промыслаў — ткацкіх, гарбарнааўчынных, ганчарных, дрэваапрацоўчых, суднабудаўнічых і інш. Адзін з найб. спецыялізаваных ганчарны промысел быў сканцэнтраваны ў некалькіх цэнтрах: Гарадной, Пагосце Загародскім, Пружанах. Мясц. майстры выраблялі белагліняны ці задымлены (чорнаглянцавы) посуд, што быў вядомы далёка за межамі рэгіёна. Прыродныя ўмовы, гасп.быт. ўклад, устойлівасць традыц. форм культуры
86
ЗАХОДНЯЯ
выяўляюць шмат агульных рыс Зах. і Усх. Палесся. Аднак культ. ландшафт гэтых рэгіёнаў мае непаўторнае аблічча, што яскрава назіраецца ў матэрыяльнай культуры, фалькл. творчасці, нар. гаворках, дэкар.прыкладным мастацтве. Такая разнастайнасць заўважаецца не толькі ў маштабе рэгіёнаў, але і ў межах асобных лакальных раёнаў і нават суседніх вёсак, і адлюстроўвае багацце мясц. традыцый, спосабы адаптацыі да канкрэтных экалагічных умоў, творчы характар нар. культуры.
В.С.Цітоў.
ЗАХбДНЯЯ БЕЛАРЎСЬ, частка тэрыторыі Беларусі, якая ў выніку польск.сав. вайны 1919—20 была захоплена Польшчай і паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 знаходзілася ў яе складзе да вер. 1939. Паводле адм.тэр. падзелу Польшчы акупіраваная тэр. была падзелена на 29 паветаў, што ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў: Беластоцкага (Аўгустоўскі, Беластоцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Сакольскі паветы), Віленскага (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, ВіленскаТроцкі, Дзісенскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцянскі паветы), Навагрудскага (Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі паветы), Палескага (Брэсцкі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі паветы). Агульная назва гэтай тэр. ў 1920—30я гг. — Крэсы ўсх. (усх. ўскраіны Польск. дзяржавы). Агульная пл. 113 тыс. км! (этнаграф. бел. зямель — каля 82 тыс. км2), нас. 4,6 млн. чал. (1931). Гал. горадам края, яго культ. і навук. цэнтрам з’яўлялася Вільня.
Палітыка польск. улад натэр. Зах. Беларусі ў 1й пал. 1920х гг. грунтавалася на тэарэтыкаідэалагічных палажэннях польск. нацыяналдэмакр. сіл, якія прадугледжвалі выключна монанац. (польскі) характар культ. жыцця, нац. асіміляцыю (паланізацыю) беларусаў, інш. этнічных супольнасцей.
У культ. жыцці заходнебел. зямель вызначальнае месца займала грамадскакульт. дзейнасць беларусаў як большасці карэннага насельніцтва. 3за мала і непісьменнасці, нізкага ўзроўню грамадскай і нац. свядомасці насельніцтва, слабасці сац.культ. сферы пераважала культ,асветніцкая праца, якая праводзілася грамадскімі аргцыямі, навуч. ўстановамі, інтэлігенцыяй рознай ідэйнапаліт. накіраванасці.
3 514 бел. пачатковых школ, якія дзейнічалі ў Зах. Беларусі да 1921, у 1923 засталіся толькі 32. Хоць прыняты польск. сеймам 31.7.1924 «Закон аб мове і арганізацыі школьнай справы для нацыянальных меншасцей» фармальна дазваляў ствараць дзярж. нац. школы, была адкрыта нязначная колькасць 2моўных (утраквістычных) — польск.бел. школ.
3 усталяваннем рэжыму «санацыі» Ю.Пілсудскага ў 1926 пачала праводзіцца дзярж. палітыка асіміляцыі. 3 25 бел. і 49 польск.бел. школ, якія дзейнічалі ў 1928, у 1938 засталося толькі 5 польск.бел. школ. Польск. ўлады закрылі 8 бел. гімназій, 2 настаўніцкія семінарыі. У Вільні адзіная бел. гімназія была пераўтворана ў філіял польскай.
Школьная рэформа пач. 1930х гг. яшчэ больш абмежавала доступ заходнебел. моладзі да сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Сярод студэнтаў Віленскага ўнта імя Стафана Баторыя ў 1919—37 беларусы складалі 0,9—2,9%. Нават у пачатковых польск. школах не было забяспечана ўсеагульнае навучанне. У 1938/39 навуч. годзе ў Зах. Белару