• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Мінск, 1985; Ладысев В.Ф. В борьбе за демократнческле права н свободы. Мннск, 1988; Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 4. Мінск, 1990; Ваб і ш ч э в і ч А.М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Брэст, 2004; Яго ж. Нацыянальнакультурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Брэст, 2008; Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 5. Мінск, 2006; Загідулін А.М. Беларускае пытанне ў польскай нацыянальнай і канфесійнай палітыцы ў Заходняй Беларусі (1921 — 1939 гг.). Гродна, 2010; Bergman A. Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984; Tomaszewski J. Ojczyzna nie tylko Polakow: mniejszosci narodowe w Polsce w latach 1918—1939. Warszawa, 1985. А.М.Вабішнэвіч.
    ЗАХОДЫ, вёска ў Рэчыцкім рне. За 45 км на ПнЗ ад г. Рэчыца, 17 км ад чыг. ст. Васілевічы на лініі Калінкавічы—Гомель, 95 км ад Гомеля, ка
    ля аўтадарогі Светлагорск—Рэчыца. Цэнтр Заходаўскага с/с. 121 гаспадарка, 280 ж. (2012).
    У з 19 ст. сяліба ў Рэчыцкім павеце Мінскай губ. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 вёска ў БССР, цэнтр сельсавета ў Васілевіцкім рне Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 4.8.1927 у Рэчыцкім рне. 3 30.12.1927 у Залатушскім, з 1930 у Дуброўскім сельсаветах. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне Палескай вобл.У 1940 —89двароў, 319ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да ліст. 1943 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ўчэрв. 1943спалілі вёску. Пасля вайны 3. адбудаваны. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 490 ж. 3 16.9.1959 у Рэчыцкім рне. У 2004 — 124 гаспадаркі, 301 ж. 3 2007 зноў цэнтр сельсавета.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАЦВЯРДЗЁЛЫЯ ЗЫЧНЫЯ, у беларускай літаратурнай мове ўмоўная назва зычных гукаў якія страцілі артыкуляцыю, што выклікае памякчэнне, і не маюць адпаведных мяккіх ([ж], [ш], [дж], [ч], [ц], [р]). У агульнаслав. перыяд З.з. былі толькі мяккія (за выключэннем мяккага і цвёрдага [р]), але пазней зацвярдзелі. Істотных функцыянальных адрозненняў паміж З.з. і цвёрдымі зычнымі ў бел. мове не назіраецца. Назоўнікі на З.з.звычайна маюць канчаткі, якія пры скланенні фаналагічна супадаюць з канчаткамі субстантываў з мяккай асновай: назоўны склон «сцюжа» / «зямля», родны склон «сцюжы» / «зямлі», давальны склон «сцюжы» / «зямлі», вінавальны склон «сцюжу» / «зямлю», творны склон «сцюжай» / «зямлёй», месны склон «аб сцюжы» / «аб зямлі». У частцы гаворак паўн.ўсх. дыялекту адзначаюнца парныя па цвёрдасцімяккасці гукі [р], [р’]: «[р]ыба» і
    91
    ЗАЦІРКА
    «г[р’]іва», «[р]ак» і «п[р’]ама», «[р] ука» і «к[р’]ук».
    Літ.: Фанетыка слова ў беларускай мове. Мінск, 1983; Крывіцкі А.А., Падлужны А.І Фанетыка беларускай мовы. Мінск, 1984; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1989; Вэкс л е р П. Гістарычная фаналогія беларускай мовы. Мінск, 2004. Д.В.Дзятко.
    ЗАЦІРКА, традыцыйная мучная страва, шырока распаўсюджаная ў Беларусі. Пшанічную, грэцкую, радзей ячную ці жытнюю муку праціралі лыжкай у пасудзіне, падліваючы патроху вады, і дадавалі сырыя яйкі. Атрыманае цеста рвалі на камячкі і варылі ў кіпені. Па той жа тэхналогіі гатавалі страву са скручаных «змеек» цеста, парэзаных на дробныя кавалкі (сяканка, 3.). Нярэдка 3. фармавалі, прапускаючы цеста праз рэшата. У Панямонні яе таксама гатавалі, размешваючы муку ў кіпені (баўтуха, калатуха, 3.). У якасці «прыварку» тут акрамя пшанічнай і грэцкай ужывалі таксама гарохавую і бабовую муку. Гатовую 3. запраўлялі маслам, салам або залівалі малаком, даводзячы яго да кіпення. Лічылася таксама паўсядзённай стравай укр. і польск. кухні. В.С.Цітоў.
    ЗАЧЫНАЛЬНІК, спявак, той, хто пачынае песню, якую падхоплівае спеўны гурт або іншы выканаўца. Спеў заводзіць звычайна самы вопытны, паважаны спявак. 3. задае гукавысотныя, ладаінтанацыйныя, тэмпарытмічныя, дынамічныя асаблівасці выканання песні. Зачын можа быць кароткім, калі на працягу першага вершарадка далучаюцца інш. спевакі, або працягам у закончаны меладычны выраз. Сольны запеў можа гучаць толькі ў пачатку песні або пачынаць кожны куплет. У абыходных песнях (калядных, валачобных) 3. спявае ўвесь тэкст, a гурт выконвае рэфрэн пасля кожнага куплета. У шматгалосных песнях з падводам зачынае звычайна ніжні (басовы) голас. Роля 3. патрабуе высокага сольнага і гуртавога спеўнага
    майстэрства: ад удалага зачыну залежьіць маст. якасць супольнага гуртавога выканання песні. І.В.Мазюк.
    ЗАЧЬІСЦЕ, вёска ў Барысаўскім рне, каля р. Сха (прыток р. Бярэзіна). За 30 км на ПнУ ад г. Барысаў 16 км ад чыг. ст. Прыяміна на лініі Мінск—Орша, 106 км ад Мінска, каля аўтадарогі Барысаў—Маісееўшчына. Цэнтр Зачысцкага с/с. 196 гаспадарак, 492 ж. (2011).
    Вядома з 1670 як вёска ў Замкаўскай воласці Аршанскага павета ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 28 двароў, 275 ж., капліца, уладанне М.Радзівіла. У 1854 тут пабудавана царква. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 41 двор, 328 ж. У 1897 — 86 двароў, 577 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Барысаўскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 118 двароў, 687 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 1.7.1941 да 28.6.1944 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1960 — 613 ж. У 1997 — 217 гаспадарак,390ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАЧЗПІЦКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў 1956 ў в. Зачэпічы Дзятлаўскага рна. Адзін з найб. буйных манетных скарбаў 17 ст. ў Беларусі. У гліняным гаршку знаходзілася каля 5 тыс. білонных і сярэбраных манет, з якіх захавалася 2529, агульнай вагой 2600 г. Ухаваны ў 1627—28.
    В КЛ: паўгрош літоўскі 1561 Жыгімонта II Аўгуста — Віленскі манетны двор; паўгрош польск. паміж 1492 і 1499 Яна Ольбрахта; паўгрош польск. (2 экз.) 1509 і са сцёртай датай Жыгімонта I Старога — Кракаўскі манетны двор; Рэч П a с п а л і 
    тая: шэлег 1583 — Віленскі манетны двор; дэнарый двайны 1579 Стафана Баторыя — Мітаўскі манетны двор; дэнарый двайны (127 экз.) 1611,1613, 1620, 1621, 162...; шэлег (1009 экз.) 16141619,161..., 162227,162...,недатаваны, са сцёртай датай; грош літоўскі (136 экз.) 1607—09, 1611, 1615, 1625—27, 162... — Віленскі манетны двор; тэрнарый (2 экз.) 1626, 1627; шэлег (2 экз.) 1596 — Пазнанскі манетны двор; тэрнарый (7 экз.) 1624, 162..., са сцёртай датай — Лобжаніцкі манетны двор; шэлег (21 экз.) 1596, 1613, 1614, 1623—26; грош польск. (7 экз.) 1613, 1623, 1624; паўтарак (238 экз.) 1614—27 — Быдгашчаўскі манетны двор; грош польск. (5 экз.) 1608, 1610 — Кракаўскі манетны двор; шэлег 1596 — Мальбаркскі манетны двор; шэлег 1588 — Олькушскі манетны двор; шылінг (766 экз.) 1588—90, 1593—1621; драйпёлькер 1616 — Рыжскі манетны двор; Bap61: драйпёлькер (3 экз.) 1611, 1612 Альбрэхта Фрыдрыха; В і л ь д Рэйнграфен фон Сальм: крэйцар трайны недатаваны Іаана Адольфа [1585—1625] — Грумбахскі манетны двор; Ліпэ: драйпёлькер 1612 Сімона VI; Магдэбург: драйпёлькер 1616 (гар. чаканка); Мансфельд — Борнштадт: драйпёлькер 1611, 1614 Бруна II, Вільгельма, Ганса Георга, Вольрата і Обста; Мюнстэрберг: элькрэйцар трайны 1616 Карла II; Падэрборн: драйпёлькер 1613 Тэадора; Памеранія — Вальгаст: драйпёлькер 161... Філіпа Юлія [1592—1625]; Памеранія — Кам і н: драйпёлькер 1617 Францыска I; Памеранія — Штэцын: драйпёлькер 1620 Багуслава XIV; Пфальц — Хальдэльберг: паўбатцэн 1582 Іаана Казіміра; Рытберг: драйпёлькер 1616 Іаана III; Свідніца: паўгрош свідніцкі 1521 Людовіка II Ягелончыка; Фрыедберг: паўбатцэн 1592 Іаана Эберхарда; Хальберштат: драйпёлькер 1617 Хрысціяна Браўншвейгскага; X a мельн: драйпёлькер 1614, 1616 (гар.
    92
    ЗАШЫРСКАЕ
    чаканка); Хільдэсхайм: драйпёлькер 1609 Эрнста; Хольштэйн — Готарп: драйпёлькер 1600 Іаана Адольфа; Шаумбург: драйпёлькер 1601 Эрнста; Юліх — Клеве — Берг: драйпёлькер (2 экз.) 1600, 1606 Іаана Вільгельма; Ягерндорф: крэйцар трайны 1616 Іаана Георга; Брандэнбург: драйпёлькер (3 экз.) 1613, 1614 Іаана Сігізмунда, драйпёлькер 1623 Георга Вільгельма — Кёльнскі манетны двор; Прусія: шылінг 1531 Альберта II, шылінг (14 экз.) 1625—27, драйпёлькер (15 экз.) 1625, 1626 Георга Вільгельма — Кёнігсбергскі манетны двор; В е н г р ы я: дэнарый (3 экз.) 1551, 1552 Фердынанда I, дэнарый 1579, 1588, 159... Рудольфа II — Крэмніцкі манетны двор; Шведская Прыбалтыка: шылінг (126 экз.) 1621, 1623—27, са сцёртай датай Густава II Адольфа, драйпёлькер (2 экз.) 1623, 1624 — Рыжскі манетны двор; Р а с і я: капейка Фёдара Іванавіча [1584—98] — Наўгародскі дзенежны двор; капейкі (4 экз.) Барыса Фёдаравіча [1598—1605] — Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі дзенежныя двары.
    Скарб зберагаецца ў Гродзенскім гіст.археал. музеі. В.Н.Рабцэвіч.
    ЗАШЧОБ’Е, вёска ў Рэчыцкім рне. За 55 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 9 км ад чыг. Ст. Васілевічы на лініі Гомель— Калінкавічы, 105 км ад Гомеля, на аўтадарозе Гомель—Калінкавічы. Цэнтр Зашчоб’еўскага с/с. 353 гаспадаркі, 1008 ж. (2012).
    У з 19 ст. сяленне ў Васілевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1858 — 24 двары, 173 ж. У 1897 — 57 двароў, 359 ж., капліца, магазін, млын, кузня. У 1908 — 95 двароў, 527 ж. У 1911 у 3. адкрыта чыг. станцыя на лініі Васілевічы—Хойнікі. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Васілевіцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 4.8.1927 у Хойніцкім рне. 3 30.12.1927 у Маканавіцкім с/с. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне
    На занятках Зашырскага народнага аліатарскага аб’яднання «Забава».
    Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 3. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.7.1954 у Васілевіцкім с/с. У 1959 — 754 ж. 3 16.9.1959 у Рэчыцкім рне. У 2003 350 гаспадарак, 1041 ж. 3 2005 цэнтр сельсавета.
    У 2012 сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны, 3 кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗАШЬІРСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЗАБАВА». Створана ў 2000 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ.спарт. цэнтр). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.С.Грыбоўская (з 2000), А.Ф.Грыбоўская (з 2008). У складзе аб’яднання 12 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дэкар.прыкладнога мастацтва: салома і бісерапляцен
    ня, выцінанкі, вязання, ніцяной графікі, вышыўкі, арыгамі і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акнябрскі, абодва 2004), рэгіянальнага гарманістаў «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2010, 2012).
    А.Ф.Грыбоўская.
    ЗАШЬІРСКАЕ ЎЗОРНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ'ЯДНАННЕ «ЛЯСНАЯ СКУЛЬПТЎРА». Створана ў 2003 у в. Зашыр’е Ельскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2004 культ,спарт. цэнтр). У 2010 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.А.Шадрына (з 2003), А.В.Каўшун (з 2005). У складзе аб’яднання 12 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дэкар.прыкладнога мастацтва. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. драўляных скульптур (г. Тарнау, Германія, 2011), харэаграф. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2010), рэсп. эт
    93
    ЗАШЫРСКІ
    накульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Пет