• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    16 ст. як маёнтак у Рагачоўскай воласці ВКЛ. У 1682 уладанне Радзівілаў у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1886 сяло ў Кісцянёўскай воласці, 96 двароў 634 ж. У 1897 — 156 двароў, 1083 ж., царква, школа, магазін, піцейны дом. У 1905 адкрыта нар. вучылішча. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Рагачоўскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 24.2.1944 3. акупіраваны ням.фаш.
    захопнікамі. У 1959 — 944 ж. У 1997 — 217 гаспадарак, 515 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЗБАРОЎСКІЯ КАРАЛІ, комплекс археалагічных знаходак 11 ст., выяўлены ў 1968 падчас земляных работ каля в. Збароў Рагачоўскага рна. Складаецца з 14 пацерак (4 шматгранныя пляскатыя з кварцу, 2 шарападобныя, 7 біпірамідальных сердалікавых, сярэбраная зярнёная «дрыгавіцкага» тыпу), 6 сярэбраных брактэатных падвесак (2 — з сямі, 3 — з васьміпялёсткавай разеткай у цэнтры і кропкавым арнаментам па краі; 1 са складаным раслінным арнаментам, дыяметрам 40 мм, вушкі для падвешвання зроблены з меднай палоскі шырынёй 3—5 мм і прымацаваны меднымі цвікамі), дырхемпадвеска (Саманіды, Нух I ібн Наср, 943—954) дрэннай захаванасці (дата і месца чаканкі не вызначаны). Пацеркі і падвескі падобныя да збароўскіх, трапляліся пры раскопках стараж.рус. курганоў.
    Каралі спачатку зберагаліся ў мясц. школе. У 1980 былі перададзены ў музей гісторыі БДУ, цяпер захоўваюцца ў лабараторыі музейнай справы гіст. фта БДУ. Некаторыя рэчы (дырхемпадвеска, брактэатная падвеска з пялёсткавым арнаментам, некалькі пацерак) перададзены ў Рагачоўскі краязнаўчы музей.
    А.М.Плавінскі.
    ЗБІРАЛЬНІЦКІЯ ПЁСНІ, разнавіднасць восеньскай лірыкі бел. фальклору. Прымеркаваны да збору дароў прыроды (ягад, грыбоў, арэхаў). Абрадавай дэтэрмінаванасці не выяўляюць. У многіх творах праяўляецца функцыя збірання («Па бару хаджу, ягадкі бяру», «Паехаў мілы па журавіны», «У цёмным лесе грыбы зарадзілі», «Схілю, зламлю арэшыну»), У З.п. таксама раскрываюцца тэмы сямейных узаемаадносін, жаночай до
    лі («Да спарадзіла мяне маці...// Ягады беручы. // Ягадкі ў прыполлі, // Мяне на далоні. // Ой, ягады ў прыполлі, // Няма ў мяне долі»). Напр., у песні «Я ў бару, ў бару ягадкі бяру» жанчына скардзіцца на мужа, што ён «ягадак не любіць» і яе «не галубіць». Блукаючы баладны сюжэт, вядомы сярод купальскіх і вясновых песень, у восеньскім варыянце распавядае пра ягадніцу, якая аступаецца на кладцы цераз Дунай і топіцца, а маці просіць ракузяця вярнуць ёй дачку. Рэкруцкая, салдацкая тэматыка традыцыйна адбілася ў восеньскіх і З.п. («Ой лістам, лістам дарожка запала», «Па сінім моры»), Восеньскай пары адпавядае і любоўная тэма.
    Літ.: Восеньскія і талочныя песні. Мінск, 1981; Л іс А.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў. Мінск, 1998; Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 1. Каляндарнаабрадавая паэзія. Мінск, 2001. А.С.Ліс, А.Ю.Лозка.
    ЗБІРбЖСКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Збірагі Брэсцкага рна. Пабудавана ў 1610 па фундацыі княгіні А.Сапегі з Пацаў як уніяцкая Прасвятой Троіцы. 3 1866 праваслаўная. У 1920 перададзена католікам. Рэстаўрыравана ў 1925. Пасля Вял. Айч. вайны зноў перададзена праваслаўным. Да простага 4сценнага асн. зруба пад вальмавым дахам з цыбулепадобнай галоўкай з усх. боку далучана больш вузкая 3гранная пад 3схільным дахам апсіда з нізкімі рызніцай і ахвярнікам. Сцены вертыкальна ашаляваны. Высока ўзнятыя прамавугольныя аконныя праёмы надаюць аб’ёму храма манументальнасць. Зала перакрыта плоскай столлю на бэльках, сцены з брусоў, пафарбаваны алеем. Уваход у храм вылучаны невял. прытворам пад 2схільным дахам. У інтэр’еры абразы «Параскева Пятніца», «Maui Божая Адзігітрыя», «Спас Пантакратар» (усе 18 ст.), драўляны разны іканастас 1830х гг. Асобна ад храма ўзведзена чацверыковая вертыкальна ашаляваная званіца з верхнім
    97
    ЗБІЦЕНЬ
    Збірожская царква Параскевы Пятніцы.
    адкрытым ярусамзвонам у выглядзе слупавой лучковай аркады, якая ўтрымлівае 4схільны гонтавы шацёр з крыжам у завяршэнні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЗБІЦЕНЬ, 1) гарачае пітво ў Беларусі ў 18—19 ст. Пры яго прыгатаванні ў кіпень з мёдам, цукрам ці патакаю дабаўлялі спецыі (перац, гваздзіку, карыцу, мускатны арэх, лаўровы ліст і інш.), а часам піва і спірт. Выкарыстоўваўся ў нар. медыцыне як сродак прадухілення цынгі. Арыентуючыся на масавага спажыўца, 3. кіпяцілі на рынках у вял. самаварах. 2) Густая маса, збітая, скалочаная з чагонебудзь.
    ЗБОР кальвінскі, тып хрысціянскага пратэстанцкага культавага збудавання. Быў распаўсюджаны на тэр. ВКЛ і Польшчы падчас пашырэння руху Рэфармацыі (16—17 ст.). Першыя 3. ў Беларусі, пабудаваныя Мікалаем Радзівілам Чорным у Мінску, Нясвіжы, Віцебску і Вільні, у асн. былі драўляныя. Большасць будынкаў узводзілася ва ўласцівых для пратэстанцкай архітэктуры лаканічных формах. Прамавугольны ці 8гран
    ны геаметрычны аб’ём звычайна меў вертыкальную дамінанту — званіцу і высокі шатровы, вальмавы альбо 2схільны дах. Часта сустракаліся і рысы абарончай архітэктуры: вокныбайніцы, умацаваныя агароджы з вежамі і брамамі. Пры 3. звычайна будавалі школы, друкарні, шпіталі. 3 заняпадам руху Рэфармацыі ў канцы 17 ст. 3. пачалі прыстасоўвацца пад касцёлы, у 1754 іх засталося не больш за 30. Да нашага часу захаваліся 3., перабудаваныя ў касцёлы (Архангела Міхаіла ў в. Гнезна Ваўкавыскага рна і г. Смаргонь), цэрквы (СпасаПраабражэнская ў г. Заслаўе Мінскага раёна) альбо зруйнаваныя (капліца ў в. Гайцюнішкі Воранаўскага, 3. у пас. Первамайск Уздзенскага рнаў).
    М.Г.Лаўрэцкі.
    «ЗБОР ПбЛЬСКІХ I РЎСКІХ ПЁСЕНЬ», вершаваны рукапісны зборнік 17 ст. Упершыню апублікаваны і апісаны А.Брукнерам у 1911. Складаўся з ананімных польск., 66 бел. і бел.ўкр. песень некалькімі перапісчыкамі, відаць, у Оршы, прызначаўся для дачкі аршанскага падчашага. Адкрывае збк «Вельмі пацешная гісторыя» — польск. пераробка ананімнай франц. навелы. У рукапісе няма тво
    раў на рэліг. тэмы. Магчыма, ён узнік у свецкім асяроддзі. Паводле меркаванняў, складаўся 4 асобамі, хутчэй за ўсё, у Оршы, і прызначаўся для дачкі аршанскага падчашага (у зборніку змешчаны панегірычны акраверш, першыя літары якога ўтвараюць словы «Poczaszanka orszanska»). Відаць, напісаны не раней за 1690. Пра гэта сведчыць песня пад нумарам «22», якая з’яўляецца пераробкай укр. думы прыдворнага караля Яна Сабескага біскупа Шумлянскага (згаданы твор вядомы па рукапісе 1690). Большасць песень носіць лірычны характар і цесна звязаны з бел. фальклорам. У творах праяўляюцца рысы барока, а таксама адчуваюцца ўплывы польск. і ўкр. паэзіі. У песнях прапагандуюцца патрыятызм, вернае каханне, асуджаюцца здрадніцтва, маральныя заганы. Захоўваецца пад нумарам «2337» у бцы Чартарыйскіх у Кракаве.
    В.І.Еўмянькоў.
    «ЗБОР ПОМНІКАЎ ГІСТбРЫІ I КУЛЬТЎРЫ БЕЛАРЎСІ», шматтомнае даведачнае выданне. Выпушчана выдвам «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П.Броўкі ў 1984— 88 на бел. мове ў 7 тамах (8 кнігах). З’яўляецца часткай «Зводу помнікаў гісторыі і культуры народаў СССР». Падрыхтавана супрацоўнікамі сектара збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, аддзела археалогіі Інта гісторыі АН Беларусі. Уключае больш за 14 тыс. артыкулаў пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, манумент. і манумент.дэкар. мастацтва), якія захаваліся на тэр. Беларусі з часоў старажытнасці да 1980х гг. і знаходзяцца або павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы. Кожны том прысвечаны пэўнай вобласці, матэрыялы, якія датычацца Мінскай вобл., складаюць 2 кнігі. Асобная кніга распавядае пра помнікі г. Мінска. Артыкулы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку). Кожны том мае імянны, геагр. і храналагічны (скла
    98
    ЗБУРАЖСКІ
    даецца з наступных падраздзелаў: недатаваныя помнікі археалогіі, ранні феадальны перыяд, 11—ІЗст., 13— 17 ст., 18 ст., 19 ст„ 190017, 191720, 192041, 194145, 194580я гг.) паказальнікі. На пачатку кожнага тома змешчаны звесткі пра рэгіён (напр., Гомельская, Магілёўская вобласці), затым — пра яго абл. цэнтр. Унутры раздзелаў, прысвечаных асобным раёнам, спачатку даюцца звесткі аб раённым цэнтры, затым (у алфавітным парадку) — аб помніках інш. нас. пунктаў Выданне змяшчае 131 карту, 6817 іл. У 1990 нарус. мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору...» па Брэсцкай вобл. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    В.І.Еўмянькоў.
    ЗБОР ТВОРАЎ, від літаратурнамастацкага выдання, у якім сабраны творыаднагоаўтара. ІснуюцьЗ.т. поўныя і няпоўныя. Поўныя З.т. уключаюць у сябе маст. творы, артыкулы, лісты, прамовы, пераклады і інш. тэксты, напісаныя не толькі на нац., але і на інш. мовах. Яны патрабуюць дасканалага вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка, з’яўляюцца плёнам шматгадовай працы цэлага навук. калектыву. Няпоўныя З.т. могуць выдавацца з пэўнай нагоды (напр., да юбілею пісьменніка) і ўключаюць толькі частку творчага набытку аўтара. Адным з першых (няпоўных) З.т. у гісторыі бел. лры стала 6томнае выданне твораў Я.Купалы, здзейсненае ў 1925—32 Дзярж. выдвам БССР. Пісьменнік сам рыхтаваў творы да выдання, уважліва пераглядаў кожны тэкст, выпраўляў памылкі ранейшых выданняў. У тым жа выдве ў 1928—29 з’явіўся першы З.т. Я.Коласа ў 2 тамах. У 1952—54 быў выдадзены З.т. Я.Коласа ў 7 тамах. У 1960я гг. супрацоўнікамі аддзела выдання і тэксталогіі Інта лры імя Я.Купалы АН Беларусі былі падрыхтаваны З.т. Я.Купалыўбтамах (1961—63), Я.Коласа ў 12 тамах (1961—64). Поўны З.т. Я.Купалы ў 9 тамах выдадзены ў 1995—2003. У 1992—95 здзейснена выданне поўнага З.т. М.Багданові
    ча ў 3 тамах. У 1927—28 і ў 1968 былі выдадзены няпоўныя З.т. паэта ў 2 тамах, а таксама аднатомнік «Творы» (1957). У 1970—80я гг. падрыхтаваны З.т.: Я.Купалы (т. 1—7, 1972— 76), Я.Коласа (т. 114, 197278), К.Чорнага (т. 18, 197275), І.Мележа (т. 1 — 10, 1979—85), М.Лынькова (т. 1—8, 1981—85), М.Гарэцкага (т. 1—4, 1984—86), П.Пестрака (т. 1—5, 198486), З.Бядулі (т. 15, 198589), П.Броўкі (т. 19, 198792). У 1987—91 выйшаў у свет З.т. У.Караткевіча ў 8 тамах (8ы том складаецца з 2 кніг). 3 2007 пачалі выдавацца першыя кнігі 20томнага З.т. Я.Коласа, падрыхтаванага супрацоўнікамі аддзела выдання і тэксталогіі Інта мовы і лры імя Я.Коласа і Я.Купалы НАН Беларусі (цяпер Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і лры), і распачалася праца над З.т. І.Шамякіна ў 23 тамах (у 2010—12 выйшлі т. 1—8). 2) Вучэбны дапаможнік з задачамі і практыкаваннямі. В.І.Еўмянькоў.
    ЗБОРНІК, 1) цэласная, завершаная па сваёй ідэйнай задуме кніга вершаў або апавяданняў, у якой размешчаны творы аднаго (аўтарскі 3.) або некалькіх