• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     Першыя ва Усх. Еўропе 3. законаў былі статуты ВКЛ (1529, 1566,1588).
    В.А. Чамярыцкі.
    ЗВОН, музычны інструментідыяфон. Пашыраны на бел. землях з 11 ст. Вырабляецца з медзі ці бронзы. Складаецца з вял. корпуса груша ці цюльпанападобнай формы, прыма
    Звон з Троіцкага касцёла г. Гмібокае. 1882.
    Званы Троіцкага касцёла ў в. Забалаць Воранаўскага раёна. 1817.
    цаванага ўнутры яго языка («біла») і дугападобнага «вуха», за якое 3. падвешваюць на дрэве, слупе, драўлянай ці мураванай званіцы. У 12 ст. сігнальны 3. мела Полацкае веча. Спецыяльна пабудаваныя званіцы размяшчаліся пры храмах (з 12—13 ст.), ратушах (з 14 ст.), гар. варотах (дзе звычайна мацавалі «гадзіннікавыя» 3.). На званіцы падвешвалі да 5 спец. падабраных 3. Адрозніваюць 3. розных памераў, настройкі, сілы гучання і тэмбру. Па спосабе гукавымання ў Беларусі былі найб. пашыраны 3. 2 тыпаў: візант.рус. (гук здабываўся ўдарам языка аб край нерухома замацаванага корпуса) і зах.еўрап. (гук узнікаў пры ўдары корпуса аб нерухомы язык). Да 18 ст. 3. адлівалі мясц. (Віцебск, Дзісна, Крычаў і інш.) ці літоўскія (Коўна, Вільня) майстрыканвісары, аб’яднаныя ў цэхі майстроў па метале. Пазней 3. завозілі з Расіі. 3 16—18 ст. захаваліся 3. ў гарадах Глыбокае, Дзісна, вёсках Забалаць Воранаўскага, Крычаў, Моладава Іванаўскага раёнаў, аздобленыя рэльефным арнаментам, гербамі і сімволікай. Звычайна на 3. змяшчалі дату і месца вырабу, імя і прозвішча майстра, надпісы фундатараў вытворчасці. В.В.Калацэй.
    «звон», штодзённая палітыкаэканамічная і літаратурная газета. Выдавалася з 25.8 да 19.10.1919 у Мінску на бел. мове ва ўмовах польск. акупацыі. Рэд. Я. (Іадвіга, Ядвіга) Луцэвіч. Подпіс № 1—5 «Рэдактарвыдавец І.Луцэвіч» даў падставу некаторым даследчыкам (А.Лойка, Ю.Туронак) сцвярджаць, што рэдагаваў «3.» Я.Купала (І.Луцэвіч). Паводле звестак аддзела нацыянальнасцей і друку Грамадзянскага ўпраўлення ўсх. зямель (31.8.1919, Варшава), газетай кіраваў «кансорцыум» у складзе Я.Лёсіка, Ю.Фарботкі, А.Прушынскага (А.Гаруна), М.Касцевіча (М.Краўцова). Яе матэрыялы прасякнуты ідэяй адбудовы бел. дзяржаўнасці, адраджэння гаспадаркі і культуры. Шырока асвятляла барацьбу за стварэнне бел. школы. На старонках выдання ўпершыню пабачылі свет вершы Я.Купалы («Беларускія сыны», «3 павяўшай славы», «Паўстань», «Мая навука», «Наша гаспадарка» і інш.), творы В.Адамовіча, В.Бруевіча, З.Бядулі, М.Краўцова, Я.Лёсіка, С.РакМіхайлоўскага, М.Чарота і інш. Пераемніцай «3.» стала газ. «Беларусь».
    ЗВбНАК Алесь (Пётр Барысавіч; 14.2.1907, Мінск — 2.2.1996), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1931). Узначальваў Полацкую філію «Маладняка» (1925—27). Працаваў на Бел. радыё (1927—29), у АН Беларусі (1934—35), у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва» (1935—36). Раннія збкі паэзіі «Буры ў граніце» (1929), «На лініі агню!» (1932), «Мая радзіма» (1935), паэмы «Каршун» (1930) і «Загай» (1931) вызначаліся рамантычнай узнёсласцю, імкненнем да абагульненага паказу рэчаіснасці. У кнігах «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (1974), «Санеты» (1982), «Ружовая чайка» (1985), «Светлацені» (1992) філас. роздум пра жыццё, час, каханне і смерць. Распрацоўваў цвёрдыя формы вершаў (вянок санетаў «Праўдзе веку», 1971). Аўтар кн. літ. партрэтаў
    105
    ЗВЫЧАЙ
    і ўспамінаў «Неспакойныя сэрцы» (1973), п’есы «Навальніца будзе» (паводле трылогіі «На ростанях» Я.Коласа, паст. 1959), сцэнарыяў навук.папулярных фільмаў «Якуб Колас» (1962), «Вобразы ідумы» (1965). Пераклаў на бел. мову апавяданні «Дуэль», «Іоныч» А.Чэхава (1931), раман «Апошні з Удэге» А.Фадзеева (1935), паэму «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (з М.Хведаровічам, 1966). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1954. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
    Тв.: Выбраныя творы Т. 1—2. Мінск, 1977; Сябрына: Выбраныя творы. Мінск, 1987.
    ЗВЬІЧАН, стэрэатыпныя спосабы паводзін у адпаведнасці з традыцыяй, якая склалася ў пэўным грамадстве або сац.этнічнай групе. Тэрмінам 3. абазначаюцца ўпарадкаваныя сац. дзеянні або прынятыя правілы паводзін у штодзённым жыцці, якія рэгулююцца нефармальна і адносяцца да адметных рыс пэўнай культуры. Яго часам атаясамліваюць з тэрмінамі «традыцыя», «абрад». У параўнанні са 3., які выступае як відавое паняцце, традыцыя — паняцце родавае. Рэгламентацыі 3. адносяцца толькі да штодзённых паводзін, пакідаючы «непадкантрольнымі» рытуальныя. Абрад у адпаведнасці з устаноўленым узорам выражае сувязь суб’екта з сістэмай каштоўнасцей, што вылучае яго ў асобую форму паводзін у параўнанні са штодзённымі дзеяннямі. Сац. прызнаныя ўзоры складваюцца ў 3., праз якія назапашаны вопыт перадаецца з пакалення ў пакаленне. Да 3. можна аднесці і традыц. працоўныя прыёмы. У яго ролі могуць выступаць вытворчыя навыкі, формы паводзін, жыццёвага ўкладу. На аснове 3. фарміравалася звычаёвае права. Фактары, якія садзейнічаюць фарміраванню і захаванню 3., у большасці выпадкаў носяць безасабовы характар і вызначаюцца асаблівасцямі грамадскіх адносін. У сучасным грамадстве значэнне 3. іс
    тотна памяншаецца. Гэта звязана з узрастаючым раздзяленнем працы, што прыводзіць да менш аднароднага грамадства, з распаўсюджваннем рацыяналістычнага светапогляду, са значэннем, якое ў сучасным грамадстве надаецца індывідуальнасці. Сярод фактараў, якія садзейнічаюць захаванню і ўзнаўленню 3., важнае месца займае рэлігія ў форме арганізаванай царквы і духавенства. 3. звязаны з ментальнымі структурамі свядомасці і выражаюць важныя асаблівасці нац. культуры.
    Літ.'. Байбурнн А.К. Рнтуал втраднцнонной культуре: Структурносемантяческнй аналнз восточнославянскнх обрядов. СанктПетербург, 1993; Сепнр Э. Обычай // Мзбранные труды по языкознанмю н культурологнн. М., 1993.
    В.М.Шарая.
    ЗВЫШФРАЗАВАЕ АДЗШСТВА, складанае сінтаксічнае цэл а е, мінімальная адзінка звязнага тэксту, у арганізацыі якой прымаюць удзел самаст. сказы або іх функцыянальныя аналагі. Структурным ядром З.а. з’яўляецца першы, стрыжнёвы, сказ. Ён, як правіла, аўтасемантычны: завершаны граматычна, заўсёды мае поўную або эліптычную форму, усе яго чл. выражаны лексічна паўназначнымі словамі. Стрыжнёвы сказ — гэта зачын разгорнутага паведамлення, якое раскрываецца зместам астатніх кампанентаў З.а. У пазіцыі такіх кампанентаў таксама выступаюць асобныя сказы або іх аналагі, але будуюцца яны не свабодна і заўсёды ўзгадняюць сваю структуру са структурай стрыжнёвага сказа, г.зн. з’яўляюцца сінсемантычнымі. Аўтасемантычныя і сінсемантычныя кампаненты З.а. толькі ў сукупнасці ўтвараюць адносна незалежнае ад кантэксту сэнсавае і структурнае адзінства, здольнае выражаць у звязнай мове закончаную думку інфарматара. З.а. — гэта полікамунікатыўная адзінка, у складзе якой асобныя кампаненты (камунікатыўныя адзінкі ў форме сказаў і іх аналагаў)
    аб’ядноўваюцца агульнасцю семантыкі, інтанацыйнага афармлення, адзінствам мадальнага плана, пэўнымі суадносінамі трывальначасавых форм. У залежнасці ад будовы кампанентаў і сродкаў іх сувязі ў З.а. ўстанаўліваюцца 2 віды міжфразнай сувязі — паралельная і ступеньчатая (ланцужковая). Паралельная сувязь служыць для прымацавання сказаў або іх аналагаў, якія маюць аднатыпную будову. Структурны паралелізм ствараецца асобным парадкам слоў, аднолькавымі мадальнымі планамі, а таксама аднатыпнымі формамі суадносных чл. кожнага з прымацаваных сказаў і іх аналагаў: Усё шумела ад дажджу. Ад ветру. (Э.Самуйлёнак); Гарэлі полымем гарачым асін пажоўклыя лісты. А з пералескаў і дуброў плылі вячэрнія туманы. (М.Танк); Мы спяваем. Яны маўчаць. (П.Пестрак). Ступеньчатая сувязь служыць для прымацавання сказаў або іх аналагаў, якія маюць разнатыпную будову. Структурная ступеньчатасць ствараецца разгортваннем адпаведнай часткі або ўсёй структуры стрыжнёвага сказа ў прымацаваных да яго сказах ці іх аналагах і знаходзіць сваё выражэнне ў розным парадку слоў, лексічным паўтарэнні асобных словаформ, a таксама ў мадальных планах і рознай функцыянальнасці суадносных чл. гэтых адзінак: У час жніва ніхто не сядзеў склаўшы рукі. А тым больш маці. (З.Бядуля); Цёмная ноч спавівала наваколле. I спакой яе быў чулым і глыбокім. (К.Чорны); Брыгадзір маўчаў. Бо на самай справе яму не было чаго сказаць. (Т.Хадкевіч). У шэрагу выпадкаў паралельная сувязь сумяшчаецца са ступеньчатай: Свяціла сонца. Павяваў лагодны ветрык. Гэта настройвала думкі на вясёлы лад. (Э.Самуйлёнак); Маці, бывала, сапраўды прысядзе на лаве ды пасядзіць. Нядоўга. Бо зноў работа нейкая знойдзецца. (Я.Брыль). Такія канструкцыі ўтрымліваюць максімальную інфармацыю і з’яўляюцца самымі аб’ёмнымі паводле
    106
    ЗГІРОЎСКІ
    структуры тыпамі З.а. Паколькі З.а. здольныя эканомна і трапна перадаць самыя тонкія сэнсавыя і эмацыянальнаэкспрэсіўныя адценні розных значэнняў, яны валодаюць багатымі маст.выяўл. магчымасцямі. І.Л.Бурак.
    «ЗВЯЗДА», грамадскапалітычная штодзённая газета. Заснавальнікі — Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нац. Сходу, CM Рэспублікі Беларусь. Першы нумар выйшаў 9.8.1917 у Мінску на рус. мове. 3 1925 друкуецца на бел. і рус. мовах, са жн. 1927 — на бел. мове. Спачатку выдавалася як орган Мінскага, з кастр. 1917 — Паўн.Зах. абл. кта РСДРП(б). Арганізатары і першыя рэд. В.Г.Кнорын, К.І.Ландэр, А.Ф.Мяснікоў, В.В.Фамін, М.В.Фрунзэ. Двойчы забаранялася Часовым урадам. У 1917 выходзіла пад назвамі «Молот», «Буревестннк», з 14.11.1917 — пад першапач. назвай «Звезда». 3 лют. 1918 выдавалася ў Смаленску як газ. Паўн.Зах. абл. і Смаленскага губернскага ктаў РКП(б). Са снеж. 1918 зноў пачала выходзіць у Мінску. 3 сак. 1919 — орган ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. 1—19.4.1919 выходзіла ў Вільні, з 1.5 да 8.8.1919 — зноў у Мінску. У час польск. акупацыі Беларусі з восені 1919 выдавалася ў Смаленску як штотыднёвік, з 8.8.1920 — у Мінску. У пач. Вял. Айч. вайны ў выніку акупацыі Мінска выходзіла ў Магілёве, Гомелі (да 13.8.1941). У MaiBep. 1942 друкавалася нелегальна як орган Мінскага падп. кта КП(б)Б (выйшлі 4 нумары), з 27.1.1943 да 1.7.1944 — у зоне дыслакацыі партыз. злучэнняў на Міншчыне як орган ЦК КП(б)Б і Мінскага абкама КП(б)Б (выйшлі 93 нумары). 3 10.7.1944 выдаецца ў Мінску, да жн. 1991 як орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета і CM БССР. Выходзіць 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадскапаліт., эканам., культ. і міжнар. жыцця, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь. Змяшчае
    матэрыялы інфармацыйнааналітычныя, па праблемах права, дзейнасці партый і грамадскіх рухаў, навукі, адукацыі і культуры, экалогіі, сац. праблемах, навіны спорту. Асн. рубрыкі: «Надзённае», «Парламенцкі дзённік», «На свае вочы», «Меркаванне», «Медыяпрастора», «Даты. Падзеі. Людзі», «Тэмадня», «Бліжэй да людзей», «Погляд», «Філасофія эканомікі», «Падрабязнасці», «Напрыканцы», «Геапалітыка», «Люстэрка», «Ігуменскі тракт», «Жырандоля». Выходзяць дадатк