Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
асна», «Да Міколы (22 мая) не сей грэчкі, не стрыжы авечкі», «Паміраць збірайся, а жыта сей», «На Бога спадзявайся, ды сам старайся» і г.д. Асаблівая ўвага ў сістэме прыкмет і павер’яў надавалася стараж. святам Дабравешчанню, Вялікадню, Юр ’ю, Міколу, Ушэсцю, Сёмусе. Згодна з павер’ем, да Дабравешчання нельга было трывожыць сон зямлі: забіваць калы, гарадзіць плот, капаць ці араць поле. Працэс сяўбы ўяўляў сабой цэлы комплекс нар. ведаў, феналагічных назіранняў, прыкмет, абрадаў (провідкі, заворванне, засеўкі). Нар. прыкметы і парады аптымальных тэрмінаў сяўбы амаль дакладна супадаюць з дадзенымі сучаснай агранамічнай навукі. Да Міколы ў асн. завяршалі сяўбу яравых. У ліку першых высявалі авёс і пшаніцу, з агародных — капусту і агуркі, пазней за інш. — лён і грэчку. Паводле прыкмет раілася сеяць авёс, калі з’явяцца камары, пшаніцу — калі цвіце чаромха, ячмень — у пару цвіцення каліны. Вясновы цыкл заканчваўся Сёмухай і Ерамеевым днём (13 чэрвеня. «Прыйшоў Ерамей — больш не сей»). Сяўбу азімых пачыналі пасля Спаса (19 жніўня). Восеньскі працоўны і ідэйнаабрадавы цыкл звязаны з уборкай ураджаю і заканчэннем палявых работ (гл. Зажынкі, Дажынкі, Жаніцьба светача, Пакровы, Асяніны). Восеньскія агр. святы 1 абрады неслі ў сабе важныя мабілізуючыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй працы і ўшанаваннем шчодрых дароў восені, што надавала чалавечаму існаванню новы эмацыянальны і маральны імпульс, стварала адпаведны настрой і надзею на бестурботную зіму і бязбеднае жыццё. Сучаснае 3. грунтуецца на найноўшых дасягненнях агратэхн. навукі, комплекснай механізацыі і электрыфікацыі з улікам нар. вопыту, традыц. аграно
112
ЗЁРНАВА
міі і экалогіі с.г. вытворчасці. Павышэнне ўрадлівасці глебы за кошт біятэхналогій, арганічных, мінеральных угнаенняў, мнагапольных севазваротаў, вывядзення новых сартоў раслін, энергаўзброенасці працы садзейнічала інтэнсіфікацыі 3., павелічэнню ўраджайнасці культур. Аднак роля 3. ў грамадскай вытворчасці і духоўнай культуры прыкметна знізілася. Сучасныя праблемы 3. звязаны з развіццём розных форм уласнасці і гаспадаркі, укараненнем лепшых дасягненняў навукі, рацыянальным выкарыстаннем наяўных рэсурсаў і біятэхналогій, ліквідацыяй вынікаў чарнобыльскай катастрофы і інш.
В.С.Цітоў.
«ЗЁМЯ» («Ziemia», «Зямля»), краязнаўчы ілюстраваны часопіс, орган Польск. краязнаўчага тва. Выдаваўся ў 191014, 191920 і 192250 у Варшаве на польск. мове. У 1912— 13 меў дадаткі. Друкаваў даследаванні па гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры польск., бел., рус., укр. і інш. народаў, нарысы, рэцэнзіі, справаздачы тваў і музеяў, апісанні палацазамкавых комплексаў і культавых збудаванняў здымкі помнікаў архітэктуры, узораў нац. адзення, партрэты дзеячаў навукі і культуры. У часопісе змешчаны матэрыялы пра Віцебск і Віцебшчыну (1912), пра калядаванне, бел. нар. тэатр, батлейку на Міншчыне (1913), нар. мастацтва (1931) і архітэктуру (1925) Навагрудчыны, па гісторыі Полацкага ваяводства (1913), Нясвіжа, Навагрудка, Слоніма (1925), Ліды (1931). У выданні супрацоўнічалі фалькларысты, этнографы і археолагі М.Федароўскі, Я.Булгак, З.Глогер, К.Машынскі, Ч.Пяткевіч, В.Шукевіч і інш.
ЗЁРНЕВАЯ ЯМА, сховішча для збожжа. Паводле этнаграф. матэрыялаў памеры, форма, месца размяшчэння З.я. прыкметна адрозніваліся паміж сабой. Звычайна іх капалі каля сядзібы на сухіх павышаных участках пажадана ў гліністым грунце на глыбіню 1—3 м. Сценкі
З.я. абпальвалі, абкладвалі бяростай ці саломай, што забяспечвала адпаведны мікраклімат для працяглага захавання збожжа. Верхняя больш вузкая частка закрывалася саламянымі матамі, драўляным насцілам, над якім ладзілася невял. стрэшка для стоку асадкаў З.я. выконвалі тыя ж функцыі, што і свірны, аднак будаўніцтва іх абыходзілася значна танней. Да таго ж частыя войны і міжусобіцы прымушалі жыхароў доўті час захоўваць збожжа на запас. З.я. эпізадычна сустракаліся яшчэ ў канцы 19 — пач. 20 ст. Некаторыя з іх былі пераабсталяваны ў скляпы (паграбы), у іх звычайна нарыхтоўвалі бульбу і караняплоды. У археал. знаходках З.я. сустракаюцца на ўсёй тэр. Беларусі 1 суседніх краін, дзе былі вядомы за шмат стагоддзяў да н.э.
В.С.Цітоў.
ЗЕРНЯЦЁРКА, старажытная прылада для расцірання зерня на муку або крупы. Складалася з 2 камянёў: больш масіўнага ніжняга, на паверхні якога рабілася авальнае паглыбленне для зерня, і адносна невял. верхняга — з выпуклай паверхняй, што прылягала да рабочай паверхні ніжняга каменя. Зерне засыпалі ў паглыбленне вял. каменя і расціралі (малолі) уручную з дапамогай малога каменя («цёрачніка»), На працягу некалькіх тысячагоддзяў 3. служыла ў якасці архаічных жорнаўі крупарушкі. Першыя знаходкі яе на тэр. Беларусі адносяцца да эпохі неаліту, што разам з наяўнасцю ганчарнага посуду сведчыць аб існаванні ў стараж. людзей пэўных кулінарных навыкаў і практыкі прыгатавання мучных і крупяных страў. Знаходкі 3. разам з каменнымі і рогавымі матыкамі і крамянёвымі сярпамі ўскосна сведчаць і аб пачатках стараж. земляробства (хоць гэта прылада магла выкарыстоўвацца і для апрацоўкі «дзікіх» злакаў). Шырокае распаўсюджанне 3. атрымала ў жалезным веку, на што паказваюць шматлікія знаходкі яе ў археал. пластах 7 ст. да н.э. — 8 ст., асабліва ў арэале рассялення пля
мён днепрадзвінскай і мілаградскай культур. У быт. кулыуры ранняга сярэдневякоўя саступіла месца жорнам і млынам. В. С. Цітоў. ЗЁЛАЎСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Зёлава Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1842 ў стылі позняга класіцызму. Складалася з 5 зрубаў. Вуглы цэнтр. квадратнага ў плане зруба пад масіўным гранёным купалам фланкіраваліся чацверыковымі вежачкамі, увянчанымі галоўкамі. Па восях сіметрыі да асн. аб’ёму прылягалі зрубы бабінца, апсіды і бакавыя, накрытыя 2схільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і гарызантальнай панэллю ўнізе і завершаны карнізам на кранштэйнах. Прамавугольныя аконныя праёмы размяшчаліся ў 2 ярусы чацверыковы аб’ём над асн. зрубам і хоры над бабінцам асвятляліся паўцыркульнымі вокнамі. Інтэр’ер быў 2светлавым. Зрубы бабінца і апсіды мелі аднолькавую вышыню столі з асн. аб’ёмам, бакавыя былі больш нізкія. Цагляныя калоны карынфскага ордара падтрымлівалі перамычкі прасветаў і хоры. Асобна перад храмам пастаўлена 3ярусная драўляная званіцабрама (19 ст.), вырашаная 3яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) вежай пад самкнутым паўсферычным купалам. Царква згарэла ў 2005. Тэр. б. храма і ўцалелая брамазваніца ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЗЁРНАВА Антаніна Сяргееўна (20.5.1883, г. Тула, Расія 24.4.1964), расійскі кнігазнавец. Канд. пед. навук (1941). Скончыла Маскоўскі ўнт (1916). 3 1923 у Аддзеле рэдкіх кніг Дзярж. бкі СССР імя Леніна. Адна з першых сав. даследчыкаў пачала вывучаць усх.слав. кірылічныя старадрукаваныя кнігі: распрацавала навук. методыку іх апісання, склала бібліяграфічныя дапаможнікі, каталог і альбомы арнаментыкі маскоў
113
ЗІЗАНІЙ
скіх старадрукаў, выявіла новыя старадрукаваныя выданні. У артыкулах пра П.Мсціслаўца, С.Собаля, друкарню Мамонічаў у Вільні даследавала бел. старадрукі, іх літ. і маст. асаблівасць, гісторыю кнігадрукавання ў Беларусі.
7в.: Тнпографня Мамоннчей в Внльно (XVII век) // Кннга. Нсследовання н матерналы. Сборннк 1. М., 1959; Первопечатнпк Петр Тнмофеевнч Мстнславец // Там жа. Сборннк 9. М., 1964; Белорусскнй печатннк Спнрндон Соболь // Кннга. Нсследовання н матерналы. Сборннк 10. М., 1965; Кннгопечатанне в Белорусснн XVI—XVII вв. // 400 лет русского кннгопечатання. Т. 1. М., 1941 (разам з Ц.С.Гарбуновым).
ЗІЗАНІЙ (Тустаноўскі) Лаўрэнцій (1550—60я гг. — каля 1634), беларускі педагог, перакладчык, царкоўны дзеяч. Брат С.Зізанія. Скончыў Астрожскую школу на Валыні. Выкладаў царк.слав. і грэч. мовы ў Львоўскай (1586—92), Брэсцкай (1592—95), Віленскай (1595— 97) праваслаўных брацкіх школах, працаваў хатнім настаўнікам у крычаўскага старасты Б.Саламярэцкага (1597—1600), кн. А.Астрожскага (1600—03) і Я.Карэцкага (1603—18). У 1596 у Вільні надрукаваў першы ў Беларусі і ва Украіне буквар — «Азбуку» («Наука ку чнтаню н розуменю пнсма словенскаго») з малюнкам у тэксце з выданняў Ф.Скарыны і «Лекснсам...» — тлумачальным слоўнікам (1061 слова), які аблягчаў разуменне стараслав. мовы, набліжаў навучанне да жывой мовы народа, утрымліваў звесткі па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўстве, а таксама «Грамматіку словенску сьвершенного нскуства осмн частій слова...», напісаную ў форме пытанняў і адказаў на царк.слав. і бел. мовах. 3 1619 у КіеваПячэрскай лаўры, быў перакладчыкам з грэч. мовы і рэд. выданняў вучонага гуртка. У 1626 у Маскве адбылося абмеркаванне духавенствам і свецкімі асобамі рукапісу яго. кн. «Катэхізіс», напісанай па даручэнні патрыярха Філарэта. У
перапрацаваным выглядзе яна была выдадзена ў 1627, перавыдадзена стараверамі ў Гродне ў 1783, 1787, 1788.
Літ.: Подокшнн С. Рацноналнстнческпе н гуманнстнческне нден во взглядах Стефання н Лаврентня Знзаннев // Вопросы фнлософскнх наук. Мннск, 1965; Ботвнн ннк М. Лаврентнй Знзанпй. Мннск, 1973.
ЗІЗАНІЙ (Ку к ал ь) Стафан (1550я гг. — 1600), беларускі педагог, пісьменнікпалеміст, царкоўны дзеяч. Брат Л.Зізанія. Выкладаў у Львоўскай (з 1586, з 1592 рэктар) і Віленскай (1593—99) брацкіх школах. У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на бел. і польск. мовах (не захаваўся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку асуджаны як ерэтычны. 3. пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы мітрапалітам Міхаілам Рагозам, прыхільнікам уніяцкай царквы. Апраўданы праваслаўным Брэсцкім царк. саборам 1596. У пропаведзях выступаў супраць каталіцкага і ўніяцкага духавенства, палемізаваў з езуітамі, уніятамі, іерархамі праваслаўнай царквы, імкнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету. 3 1599 у СвятаТроіцкім манастыры ў Вільні, адкуль уцёк ад праследавання ўніятаў. Далейшы лёс дакладна не вядомы, верагодна, быў забіты ў час паломніцтва.
У «Азбуцы» Л.Зізанія 1596 змешчаны твор 3. «Нзложеніе о православной вфрф» ў выглядзе катэхізіса. Аўтар рэліг.філас. твораў «Лнст Іеремен патріархн константннопольскаго напомнналный» (1596), «Казанье святого Кнрнлла патріарьхн іерусалнмьскаго...» (Вільня, 1596; перавыд. ў Маскве ў 1644 пад назвай «Кннга Кнрнллова» і ў Гродне стараверамі ў 1786, 1791 пад назвай «Кнрмллова кннга»),
Літ:. Алексютовнч Н.А. Культурнопросветнтельная деятельность братьев Знзаннев // йз нсторнн фнлософской н обшественнополнтнческой
мыслн Белорусснн. Мпнск, 1962; Под о к ш н н С.А. Реформацня н обшественная мысль Белорусснн н Лнтвы (Вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мннск, 1970; Старовойт О. Стефан Зізаній, Львів, 1996.
ЗІЛЬБЕРБЕРГСКЎПНІК Яўгенія Уладзіміраўна (1873? — ліпень 1942), беларуская піяністка, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1940). Скончыла Пецярбургскую і Венскую канс