Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
), Тан
кабіке («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Жонка Яўхіма П’яных («Характары» В.Шукшына), Нэці («Я не пакіну цябе» М.Саймана) і інш. Рэж.пастаноўшчык спектакляў «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1977), «Характары» В.Шукшына (2000), «Я не пакіну цябе» М.Саймана (2003). Здымаецца ў кіно («Руіны страляюць ва ўпор», «Нядзельная ноч», «Чужая бацькаўшчына»,
М.Г.Захарэвіч.
«Я, Францыск Скарына», «Літары на мармуры», «Зімародак», «Паводка», «Ясь і Яніна», «Хам» і інш.). Пра 3. зняты дакум. фільмы «Маналог прадаўжаецца» (1991, рэж. М.Мялешка), «Аб чым баліць душа» (2007, рэж. С.Лук’янчыкаў). Яе творчасці прысвечана кн. «Нарачанская Чай
М.Захарэвіч (злева) у ролі Нэці.
ка» У.Ліпскага (2006). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Літ.: Макарцоў М.Ф.«Тваеролі — твая доля» // Слова пра творцаў. Мінск, 1998; Мяснікоў А.Ф. Святло і цяпло «зоркі» Марыі Захарэвіч // Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка: дыялогі, эсэ. Мінск, 2000; С о х а р Ю. «Несці людзям веру і надзею...»: штрыхі да творчага партрэта М.Захарэвіч // Полымя. 2006. №11.
Р.І.Баравік.
ЗАХЛЁЎНЫ Леанід Канстанцінавіч (н. 16.1.1947, г. Гродна), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1985). Нар. артыст Беларусі (1998). Скончыў Бел. кансерваторыю (1972, клас А.Багатырова). 3 1972 выкладаў у Мазырскім, з 1976 — у Мінскім муз. вучылішчах. 3 1978 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1990 маст. кіраўнік засл. ансамбля нар. музыкі «Бяседа». Значнае месца ў творчасці 3. займае вак. і харавая музыка. Маст. стылю кампазітара ўласцівы нац. адметны меладыйны дар, тонкае адчуванне паэт. слова і тэмбравага каларыту. Сярод твораў: сімфоніі (1971, 1975), саната для габоя і фп., варыяцыі для фп. (абедзве 1971), апрацоўкі бел. нар. песень, музыка да мульт і к/фільмаў, дакум.
79
ЗАХОДНЕПАЛЕСКІЯ
фільмаў і драм. спектакляў, рамансы і вак. цыклы на вершы М.Багдановіча, К.Буйло, Н.Гілевіча, Л.ДранькоМайсюка, зб. песень для дзяцей «Ве
Л. К. Захлеўны.
раснёвы вальс» (1994) і інш. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Літ.: Мдывані Т, Сергіенка Р. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997; Бунцэвіч Н. Загадкі творчасці кампазітара Леаніда Захлеўнага // Роднае слова. 2007. № 1. Ю.В. Тарануха.
ЗАХОДНЕПАЛЁСКІЯ ГАВбРКІ, брэсцкапінскія, загародскія, дыялектная група, супрацьпастаўленая адметнымі моўнымі асаблівасцямі асн. масіву гаворак бел. дыялектнай мовы. Пашыраны ў Зах. (БрэсцкаПінскім) Палессі на Пд і 3 ад умоўнай лініі Шарашова, Пружаны, Бяроза, Белаазёрск, Целяханы, Лагішын, Лунінец, Столін. Асн. асаблівасці З.г.: оканне («болбто», «коровай», «вэсна», «сэлб»); адсутнасць дзекання і цекання («д’ат’ко», «д’івчына», «т’ашко», «т’омный»); вымаўленне галоснага гука [і] на месцы стараж. «ь» («л’іс», «с’н’іг», «на руц’і», «с’м’іх»); цвёрдыя губныя і пярэднеязычныя перад этымалагічнымі «э», «і» («бэрог», «вэрос», «мыска», «родыты», «розбыты»); вымаўленне галоснага [і] на месцы спрадвечных «о», «э» ў закрытых складах пры захаванні гэтых гукаў [о], [э] ў адкрытых складах («к’ін’», «п’іч», але «кбны», «пэчы»); наяўнасць мяккіх этымалагічных шыпячых, «ц» і «р» («ж’аба», «на корч’і», «у кош’і», «конэц’», «р’ізаты»); ад
сутнасць «ў» («ловл’ў», «вовк», «забўв», «кьінув»); спалучэнне «мн’» на месцы мяккага губнога [м’] у пазіцыі перад [а] («мн’ата», «мн’асо»); звонкія зычныя на канцы слова не аглушаюцца («грыб», «пор’іг», «огород», «н’іж», «мороз»); назоўнікі мужчынскага і ніякага роду ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчатак ов’і (овы) («братовы», «тыл’атовы», «на кон’бвы», «на дўбовы»); у родным склоне множнага ліку назоўнікаў жаночага і ніякага роду ўжываецца канчатак эй («хатэй», «оз’орэй», «очэй»); прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчатакому («нбвому», «у хорбшому»); наяўнасць формы інфінітыва дзеяслова на ты («нысты», «спаты», «убыратыс’а»); пры ўтварэнні форм 1й асобы адзіночнага ліку і 3й асобы множнага ліку дзеясловаў 2га спражэння з асновай на губны ўзнікаюць у аснове гукі [л’] або [й] («купл’у», «зловл’у», «купл’ат’», «зловл’ат’»); наяўнасць наступных лексічных рэгіяналізмаў («клўн’а», «кл’ўн’а» ‘гумно’, «повал» ‘столь’, «прач» ‘пранік’, «ш’іпка» ‘павець’, «шытык» ‘папруга, рэмень’, «судосьіты» ‘сустрэць’, «натўрлывый» ‘наравісты (пра каня)’, «пас», «пасок» ‘шрам на скуры жывёлы’, «вбло» ‘валлё’, «сокорыты» ‘сакатаць (пра курэй)’, «пойн’аты» ‘злавіць’, «дурньій» ‘шалёны (пра сабаку)’, «волос’анка» ‘пліска’, «блох» ‘блыха’, «уздрб» ‘ніжняя частка снапа’, «снытый» ‘галаўня ў ячмені, пшаніцы, просе’, «в’эйа», «в’эйка» ‘павека’, «шыхл’а», «шэхл’а» ‘трасца’, «коц’уба» ‘качарга’, «удвбйэ» ‘у дзве столкі’ і інш.
Разам з тым адзначаная моўная агульнасць З.г. даволі ўмоўная. Як сведчаць шматлікія спец. дыялекталагічныя даследаванні гэтай тэр., яны, у адрозненне ад асн. масіву бел. дыялектнай мовы, вылучаюцца значнай стракатасцю моўных рыс і іх узаемнага тэр. размяшчэн
ня. Тут выяўлена спалучэнне розных па велічыні і адрозных па асаблівасцях тыпаў зах.палескага маўлення. Найб. дэталёва даследавана фанетычная структура З.г., у выніку чаго на гэтай тэр. вылучаны 4 асобныя тыпы гаворак: сярэднезагародскі, паўн.загародскі, паўд.загародскі і тараканскі (Ф.Д.Клімчук; гл. карту 1). Гэтыя тыпы характарызуюцца агульнасцю асн. моўных асаблівасцей і супрацьпастаўляюцца адзін аднаму толькі некаторымі арыгінальнымі фанетычнымі рысамі.
Найб. характэрны і пашыраны тып зах.палескага маўлення — сярэднезагародскі, якому ўласцівы практычна ўсе пералічаныя вышэй асн. фанетычныя асаблівасці З.г. Паўн.загародскі (паўн.ўсх. загародскі) тып вылучаецца фанетычнымі рысамі: вымаўленне гука [у] на месцы этымалагічнага [о] ў новых закрытых складах («вуз», «кун’», «нус», «стул»); ацвярдзенне этымалагічна мяккіх шыпячых, [ц] і [р]; цвёрды зычны [с] у постфіксе ск і інш. Для паўд.загародскага тыпу маўлення характэрна: вымаўленне гука [э] на месцы этымалагічных [e], [‘а] пасля мяккіх зычных («гл’эну», «йэмка», «з’эт’», «ш’эпка»); у паслянаціскных закрытых складах назоўнікі і лічэбнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку на месцы стараж. «е», «ь», «е» выступае гук [ы] («хлопыц’», «хлопыц», «камын’», «д’івыр», «дэвыт’») і інш. Тараканскі тып маўлення не мае значнага кампактнага арэала, а ўключае шэраг тэрытарыяльна абмежаваных астраўных гаворак, яркай адметнасцю якіх з’яўляюцца: вымаўленне ў націскной пазіцыі пасля мяккіх зычных гука [э] на месцы этымалагічных «$», «'а» («йэблыко», «ж’эба», «з’эт’», «кач’эты»); на месцы стараж. «ы», «і» ўжываецца [э] («сэн», «ходэв»); на месцы этымалагічных «е», «ь» пасля цвёрдых зычных пад націскам выступае [а] («дан’» ‘дзень’, «дварэ» ‘дзверы’, «мад» ‘мёд’, «т’іпар» ‘ця
80
ЗАХОДНЕПАЛЕСКІЯ
Маштаб 1 : 1 5 00 000
81
ЗАХОДНЕПАЛЕСКІЯ
ЗАХОДНЕПАЛЕСКІЯ ГАВОРКІ
82
ЗАХОДНЕРУСІЗМ
пер’); у паслянаціскных закрытых складах назоўнікі і лічэбнікі ў назоўным склоне адзіночнага ліку на месцы этымалагічных «е», «ь», «$» маюць гук [і] («гос’ін’», «кам’ін’», «пал’іц», «хлбп’іц») і інш. Пры гэтым тараканскае маўленне ў складзе З.г. вылучаецца і шэрагам лексічных рэгіяналізмаў: «букач» ‘птушка бугай’, «залога» ‘каўнер у кажуху’, «кеп» ‘кепка’, «нарўччэ» ‘абярэмак’, «пасмо» ‘пласт сена’, «пасмоватэ» ‘пластаваць сена’, «п’ілка» ‘кош’, «сайэн» ‘андарак’, «ш’энка» ‘невялікі мяшок’ і інш. Акрамя таго, на памежжы З.г. і асн. масіву гаворак бел. дыялектнай мовы было вылучана яшчэ 9 тыпаў мясц. маўлення, якія ўяўляюць сабой т.зв. пераходныя гаворкі ад аднаго да другога з вышэйназваных тэр.моўных масіваў: паўн.брэсцкі, верхняясельдскі, малецкі, паўд.целяханскі, паўн,лагішынскі, бобрыкскі, лунінскі, беражноўскі і сярэднепагарынскі. Нягледзячы на выразную зах.палескую моўную аснову, кожная з іх у складзе сваёй сістэмы мае асобныя рысы гаворак асн. масіву бел. дыялектнай мовы.
У канцы 20 — пач. 21 ст. дзякуючы шэрагу ўдала ажыццёўленых лінгвагеагр. праектаў (Л.В.Леванцэвіч, А.А.Босак, Я.Р.Самуйлік, Ю.В.Чарнякевіч і інш.) групоўка З.г. была значна ўдакладнена і яшчэ больш дэталізавана, што стварыла істотныя цяжкасці для выразнага сістэмнага ўяўлення пра дыялектны ландшафт зах.палескага рэгіёна і даследавання пытанняў генезісу выяўленых шматлікіхтэр.моўныхадзінак. Таму апошнім часам прапанавана ўніфікаваць класіфікацыю З.г. і вылучыць усяго 8 тыпаў маўлення: гараднянскі, стрыгінскі, верхняясельдскі, беражноўскі, малецкі, паўд.палескі (уласна загародскі), паўн.палескі і сярэднебел. (Ф.Д.Клімчук; гл. карту 2). Але як і папярэдняя тыпалогія, яна таксама заснавана выключна на паасобных фанетычных рысах і не ахоплівае ўсе ўзроўні моўнай сіс
тэмы. Напр., гараднянскі тып вылучаны асобна толькі на падставе наяўнасці т.зв. паўмяккіх зычных «д», «т», «з», «с», «н» (цвёрдыя невелярызаваныя гукі) перад [е], [ы], вымаўлення [ё] на месцы «ь», адсутнасці дзекання і цекання; стрыгінскі тып адрозніваецца ад інш. тым, што зычныя «д», «т», «з», «с», «н» перад [э] вымаўляюцца цвёрда, а перад [і] — мякка, на месцы «ь» гучаць [э] або [ё], адсутнічае дзеканне і цеканне і г.д. Астатнія моўныя асаблівасці гэтых гаворак супадаюць з усім зах.палескім моўным арэалам. Таму і апошняя тыпалогія З.г. не можа ў поўнай меры задаволіць навук. патрэбы і вымагае далейшай лінгв. дапрацоўкі. Фарміраванне сучаснага дастаткова стракатага дыялектнага ландшафту ў Зах. Палессі адбывалася пад уплывам не толькі лінгв., але і экстралінгв. фактараў (напр., кантакты з суседнімі стараж. плямёнамі, міграцыі насельніцтва, розныя тэр,адм. падзелы і інш.). П.А.Міхайлаў.
ЗАХОДНЕРУСІЗМ. кірунак гістарыяграфіі і палітычная канцэпцыя, засн. на пастулаце аб генетычна абумоўленым адзінстве рускіх (велікарусаў), беларусаў і ўкраінцаў (маларусаў) у складзе адзінага рус. народа, на прызнанні рэлігіі асн. культураўтваральнай дэтэрмінантай, на супрацьпастаўленні праваслаўя як пазітыўнага фактару і цывілізацыйнай асновы развіцця Беларусі, Украіны і Паўд.Зах. Літвы, а каталіцызму — як негатыўнага. 3. вызначаецца таксама як форма этнічнай самасвядомасці пэўных пластоў насельніцтва рэгіёна ў перыяд знаходжання ў арэале сферы рас. дзярж.паліт. і моўнакульт. ўплыву ці як комплекс правінцыялізму сярод часткі грамадства, абумоўлены доўгім знаходжаннем бел. і ўкр. зямель у складзе Рас. імперыі.
Як гістарыяграфічны кірунак 3. пачаў афармляцца ў сярэдзіне 19 ст. Найбольш яскрава яго сутнасць адлюстравана ў працах М.В.Каяловіча. У пач. 20 ст. ўяўляў сабой цэласную канцэпцыю гісто
рыі і культуры беларусаў, распрацаваную ў работах К.А.Гаворскага, М.В.Каяловіча, П.М.Жуковіча, К.В.Харламповіча, П.Д.Бранцава, Я.Ф.Карскага і інш. У дачыненні да аналагічнай плыні ўкр. гістарыяграфіі ў 2й пал. 19 ст. часцей прымянялася паняцце «маларасійства». Сучасныя даследчыкі, якія найб. бліз