• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    скай губ. У 1917 — 26 двароў, 281 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Глускім рне (з 20.8.1924 вёска ў Чыжылеўскім, з вер. 1925 у Казловіцкім сельсаветах), да 26.7.1930 вёска Бабруйскай акругі. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 З.У. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Бабруйскім рне. У 1970 — 163 ж. У 1986 — 59 гаспадарак, 162 ж. У 2002 — 88 гаспадарак, 269 ж. 3 2004 цэнтр сельсавета.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    ЗАСЦЁНКІ, вёска ў Дубровенскім рне. За 20 км на ПнУ ад г. Дуброўна, 7 км ад чыг. ст. Краснае на лініі Орша—Смаленск (Расія), 112 км ад Віцебска, каля аўтадарогі Масква— Брэст. Цэнтр Засценкаўскага с/с. 86 гаспадарак, 182 ж. (2012).
    У канцы 19 ст. вёска ў Новатухінскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. У 1897 — 42 двары, 307 ж. У 1909 — 40 двароў, 319 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 11.11.1920 уВіцебскай губ. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Дубровенскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 у Чарнаручанскім с/с. У 1926 — 54 двары, 299 ж. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1940 — 46 двароў, 215 ж. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да канца ліст. 1943 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў кастр. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны 3. адбудаваны. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у
    Аршанскім рне. У 1963 — 46 двароў, 181 ж. У 1996 — 115 гаспадарак, 301 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекс базавая школа—сад, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    В.М.Князева.
    ЗАТАЎКАНЮК (Zatovkanuk) Мікалаш (21.9.1919, в. Палонкі Валынскай вобл., Украіна — 17.9.2001), чэшскі мовазнавец. Др філасофіі (1952), канд. філал. навук (1966). Скончыў Тбіліскі ўнт (1947). У 1947—49 вывучаў славістыку ў Карлавым унце (Прага), выкладаў у ім курс «Уводзіны ў беларускую мову». Даследаваў у параўнальнасупастаўляльным аспекце ўсх.слав. мовы і іх узаемасувязі з зах.слав. мовамі, тыпалагічныя праблемы блізкароднасных моў, некаторыя псіхалінгв. і сацыялінгв. пытанні. Апублікаваў манаграфію «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), арт. «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973), «Проціпастаўленне форм а / у роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду ва ўкраінскай 1 беларускай мовах (на ўсходнеславянскім фоне)» (1971), «Трылатэральнае супастаўляльнае вывучэнне назоўнікаў (на матэрыяле ўсходнеславянскіх моў)» (1978), «Аб граматычных функцыях зваротных дзеясловаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1988) і інш. Прапагандаваў асн. дасягненні беларусістыкі ў арт. «Беларуская лексікалогія за пяцігоддзе 1965—1970» (1972), «Беларуская лексікаграфія ў 1971—1980 гг.» (1981), «Над старонкамі дзесяці штогоднікаў «Беларуская лінгвістыка» (1979).
    П.А.Міхайлаў.
    ЗАТОР, бандарны інструмент для нарэзкі ў бандарных ці даўбёжных пасудзінах утор (пазоў, у якія ўстаўлялася днішча). У некаторых мясцовасцях пашыраны назвы ўторыч,
    закрой, прудавік. Знешне нагадваў 3—5зубковую пілку з драўлянай ручкай, на якую быў насаджаны хамуток (для рэгулярнага ўторнага паза). Форма 3. мела лакальныя асаблівасці.
    ЗАХАР Дзмітрый Андрэевіч (8.11. 1898, Мінск — 8.6.1951), беларускі дырыжор, выканаўцаінструменталіст, рэжысёр, кампазітар. У 1920— 24 рэжысёр і акцёр трупы пры Палітаддзеле Зах. фронту. У 1928—35 стваральнік, маст. кіраўнік і дырыжор Бел. ансамбля нар. інструментаў (з 2003 Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча), у 1928—32 адначасова выкладаў у Бел. муз. тэхнікуме. У 1920—40я гг. выступаў з канцэртамі як віртуозбалалаечнік, іграў на цымбалах, домры, гітары, дудцы, кларнеце. Удзельнічаў у рэканструкцыі нац. муз. інструментаў: зрабіў гукарад ліры храматычным, па яго чарцяжах былі ўдасканалены цымбалы, створаны іх аркестравыя разнавіднасці і інш. Аўтар апрацовак бел. нар. песень і танцаў, арыгінальных п’ес, аранжыровак твораў В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, Р.Шумана. Паставіў оперу «Тапельніца» М.Лысенкі, п’есу «Сватанне на Ганчароўцы» Р.КвіткіАснаўяненкі і інш.
    ЗАХАРАВА Вольга Сцяпанаўна (11.7. 1908, г. Яршоў Саратаўскай вобл., Расія — 6.6.1981), беларуская і расійская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1932). Працавала ў тэатрах Расіі. 3 1949 у Брэсцкім абл. драм. тэатры, у 1958—69 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Творчай манеры 3. уласцівы высокая сцэнічная культура, дакладнасць унутр. і знешняга малюнка ролі, народнасць, імкненне да жыццёвай праўдзівасці, прастаты. Сярод роляў: Каліберава («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Антонаўна («Дзеці сонца» М.Горкага), Марыя («Любоў Яравая»
    77
    ЗАХАРАЎ
    К.Транёва), Ганна Ліхта («Змова асуджаных» М.Вірты) і інш.
    ЗАХАРАЎ Аляксандр Раманавіч (н. 14.4.1925, в. Парылава Краснадарскага краю, Расія), беларускі графік. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1962). У 1958—67 у абл. газ. «Гродзенская праўда». Працуе ў станковай графіцы. Творчасці 3. ўласцівы прадуманасць кампазіцыі, дакладнасць, выразнасць ліній, свабодны ўпэўнены штрых, метафарычнасць вобразнага ладу. Сярод твораў у станковай графіцы (лінагравюра, афорт): «Стары Гродна» (1962), «Раніца. Ускраіны» (1963), «Народжанаму — мір» (1964), «Бабіналета» (1965—68), «Хвіліна маўчання» (1966), «Балада пра маці» (1967), «Маці чалавечая» (1969), «Пераемнасць» (1977), «Сям’я» (1978), «Палёт» (1981), жывапісных «Бессмяротнасць загінуўшых» (1965), «Любіць, не любіць» (1967), «Свеціцьмесяц» (1968), «Першая арбіта» (1970), «Графічная саната» (1971), «Нараджэнне формы» (1972), «Летаўвёсцы» (1975), «Спроба крылаў» (1981), «Набат Хатыні» (1986), «Памінанне» (1987), «Зорка Венера» (1988), «Крушэнне ідэа
    А.Захараў. Бабіна лета. 1965—68.
    лаў», «Пенсіянеры», «Пакаянне» (усе 1992), «Экалогія духу», «Белая варона», «Манумент куміру», «Неперспектыўная вёска», «Уцёкі з цемры» (усе 1995), «Пейзаж з адзінокім дрэвам» (1997), «Храм вечнасці» (1998).
    Г.А. Фатыхава.
    ЗАХАРАЎ Веньямін Міхайлавіч (н. 22.1.1969, Мінск), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (1994). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1987). У 1987—2002 саліст Нац. акадэмічнага Вял. тэатра балета Рэспублікі Беларусь. Танц. манера вылучаецца тэмпераментам, пластычнай выразнасцю, высокім скачком, што дазваляе ствараць яркія вобразы ў класічных і сучасных творах. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Крас, Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Тарэра, Хазэ («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Меркуцыа, Рамэа («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Алі і Конрад, Альберт («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1996. І.У.Пілатава.
    ЗАХАРАЎ Пётр Сяргеевіч (5.8.1936, в. Карпавічы Светлагорскага рна — 24.2.2013), беларускі мастак тэатра. Скончыў Віцебскае маст.графічнае вучылішча (1958). У 1960—91 у Мазырскім нар. тэатры, адначасова з 1975 на Гомельскім камбінаце «Мастацтва» Маст. фонду Беларусі. 3 1999 гал. мастак Мазырскага драм. тэатра імя І.Мележа. Сцэнаграфіі 3. ўласціва рэаліст. дакладнасць у спалучэнні з колераваграфічнай выразнасцю. Сярод аформленых спектакляў: «Раскіданае гняздо» (1967), «Паўлінка» (1982), «Прымакі» (1990) Я.Купалы, «Партызаны» (1968), «Брама неўміручасці» (1978) К.Крапівы, «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1970), «Трыбунал» А.Макаёнка (1971), «Люцікікветачкі» Г.Марчука (1975), «Несцерка» В.Вольскага (1992), «Купальская ноч» Ю.Куліка (1994), «Снежная каралева» Я.Шварца (1997), «Ветрагоны» У.Галубка (1998), «Каханне Ганны Чарнушкі» А.Петрашкевіча паводле «Палескай хронікі» І.Мележа (2000), «Страсці пад вязамі» Ю.О’Ніла (2002), «Любоў у стылі барока» Я.Стэльмаха (2003), «Жаніцьба» М.Гогаля, «Трыбунал» А.Макаёнка, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава (усе 2004), «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (2005), «Дарагая Памела» Д.Патрыка (2007) і інш. Працаваў ў жывапісе.
    Р.І.Баравік.
    ЗАХАРЬІНСКІ ВячаслаўАдамавіч (н. 14.10.1950, г.п. Глуск), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1978). Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Сярод твораў: жывапісныя работы «Блакітны дзень» (1977), «Любімая зямля» (1978), «Прыпяць» і «Успаміны абдарозе» (абодва 1981), «Край майго маленства» (1983), цыклы: «Ефрасіння Полацкая» з цыкла «Святыя» (1990) «Пацукі» (198789), «Фарысеі» (1989—90), «Грэшнікі», «Святыя» (абодва 1990—91), «Мой сябар Феліні» (199293), «Ню» (199295),
    78
    ЗАХЛЕЎНЫ
    В.Захарынскі. Кароль. 2005—06.
    «Архідэі» (1995—96), трыпціхі «Цыганскія страсці» (2004—06), «Кароль» (2005—06), «Любові, здароў’я і багацця», «Народжаная прыгажосцю. Міс Сірыі Эвілін Обейт» (абодва 2011) і інш., партрэты рэж. Г.І.Герасіменкі (1977), мастака М.Чэпіка (1980), лётчыка А.К.Гараўца (1984). Для цыклаў «XX стагоддзе», «Аварыя» (абодва 1988) характэрна спалучэнне рэаліст. і фармальнаабстрактных форм.
    Г.А. Фатыхава.
    ЗАХАР^ВІЧ Марыя Георгіеўна (н. 26.11.1936, в. Навасёлкі Мядзельскага рна), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1977). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1957). 3 1957 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасова з 1995 выкладае ў Бел. унце культуры і мастацтваў (з 1999 праф.). Актрыса лірыкадрам. плана. 3. уласціва падрабязная распрацоўка псіхал. малюнка ролі і глыбокае спасціжэнне жаночага характару: Ганна («Людзі на балоце» І.Мележа), Зося Савіч, Наталля Фадзееўна («Сэрца на далоні», «I змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ганна («Вечар» А.Дударава), Паліна Іванаўна («Апошні шанц» В.Быкава), Кучарыха («Не мой» паводле А.Адамовіча), Нястранская («Лістапад. Андэрсен» А.Паповай), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава