Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
каў» (абедзве 2004), «Дыстанцыйнае навучанне замежным мовам» (2005), «Інфармацыйныя тэхналогіі ў навучанні рускай мове як замежнай», «Методыка прымянення інфармацыйных тэхналогій у навучанні замежным мовам» (абедзве 2009), «Параджэнне тэксту камп’ютарам» (2012) і інш. Выдаў кн. «Усю страснасць душы...» (2001), «Імгненні вялікага жыцця: сачыненні» (2006). П.А.Міхайлаў.
ЗЎБАЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1972 у в. Зубава Аршанскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.А.Някрасаў. У складзе хору 18 чал. ва ўзросце ад 24 да 74 гадоў. Mae жаночую і мужчынскую вак.
Зубаўскі народны хор.
групы. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё вак.харавога мастацтва. У рэпертуары нар. бел., укр., рус. і аўтарскія песні: «Прывітальная», «Не пытайся, маці», «Із далёкіх із краёў» у аранжыроўцы М.Някрасава і інш. Калектыў — удзельнік рэгіянальнага «Фэсту фальклору» (г. Дуброўна, 2011—12 ), абл. «Фестывалю хароў ветэранаў» (г. Віцебск, 2012), раённага фестывалю «Іграй, гармонік» (г. Полацк, 2010) і інш. Д.А.Кітаёў. ЗЎБЕЛЬ, пчалярская прылада для падкурвання пчол. Гл. арт. Дымакур.
ЗУБКІ, вёска ў Клецкім рне, на р. Цапра. За 10 км на У ад горада і чыг. ст. Клецк на лініі Асіповічы—Баранавічы, 137 км ад Мінска, на аўтадарозе Клецк—Смалічы. Цэнтр Зубкаўскага с/с. 230 гаспадарак, 582 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як маёнтак у Навагрудскіх павеце і ваяв. ВКЛ, уладанне Зубкоў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 сяло ў Клецкай воласці, 11 двароў, 62 ж., царква, млын, вінакурня. У 1884 адкрыта царк.прыходская школа. У 1886 — 11 двароў, 126 ж. У 1909 сяло, 37 двароў, 255 ж. У 1912 адкрыта нар. вучылішча. 3
128
ЗУБРЫЧ
1919 у БССР. 3 29.7.1920 у Нясвіжскім павеце. 3 1921 у Польшчы, у Клецкай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Клецкім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 4.7.1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1959 — 394 ж. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Нясвіжскім рне. У 1970 453 ж. У 1997 250 гаспадарак, 700 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. Сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЗУБКО Антоній (1797, в. Белае Полацкага рна — 1884), беларускі рэлігійны дзеяч. Магістр багаслоўя (1822). Скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію са ступенню канд. філасофіі, семінарыю пры Віленскім унце (1822). Выкладаў у Полацкай семінарыі логіку, рыторыку, царк. і ўсеагульную гісторыю, маральнае багаслоўе. У 1824 святар Полацкага ўніяцкага кафедральнага сабора. 3 1828 першы рэктар засн. ім Жыровіцкай семінарыі. У 1834 епіскап брэсцкі, вікарый Літоўскай уніяцкай епархіі. Блізка пазнаёміўшыся з \.Сямашкам, стаў яго прыхільнікам і дзейсным памочнікам па далучэнні ўніятаў да праваслаўя. На Полацкім царкоўным саборы 1839 падпісаў акт пра аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай. У 1840 праваслаўны мінскі епіскап, з 1841 архіепіскап. У 1848 адпраўлены па ўласнай просьбе на спачынак, жыў у Мінску, потым у Жыровіцкім Успенскім манастыры і Пажайскім Успенскім манастыры (Літва), дзе і памёр. Аўтар гіст. працы «Аб грэкаўніяцкай царкве ў Заходнім краі» (1864).
ЗУБКЙВА Зінаіда Пятроўна (н. 3.11.1938, пас. Ульянаўка Ленінградскай вобл., Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі
(1989). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1960). 3 1960 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Выконвае характарныя ролі. Унутраны свет гераінь 3. прасякнуты духоўным багаццем, прываблівае знешняй выразнасцю. Сярод лепшых роляў: Уршуля («Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча), Соня, Наташа, Зіна («Лявоніха на арбіце», «Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка), Каця, Света («Начное дзяжурства», «Выклік багам» А.Дзялендзіка), Мануэла («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Зіна Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Варвара («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ганна («Вечар» А.Дударава), Бежанка («Не мой» паводле А.Адамовіча), Нявеста Дашачка («Вяселле» А.Чэхава), Аграфена Кандрацьеўна («Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага), Верачка («Перад вячэрай» В.Розава), Зоя («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Наташа («104 старонкі пра каханне» Э.Радзінскага), Сіпрыена («Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго), Ніколь («Мешчанін у дваранах» Мальера), Мелія («Месье Амількар, або Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Мэры («Гаральд 1 Мод» К.Хігінса і Ж.К.Кар’ера) і інш. Здымаецца ў кіно («Ціхі цэнтр», «Талаш», «Сеціўная пагроза»). Дзярж. прэмія Беларусі 1984. Р.І.Баравік.
ЗУБЛЁННЕ, тое, што і абкіданне.
ЗУБРЬІЦКІ Анатоль Віктаравіч (16.9.1936, г. Ташкент — 6.1.2001), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1963). У 1971—2000 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ фільмы: тэлевізійныя «Тайна Фенімора» (1977), «Ціхія троечнікі» (1980), «Яго адпачынак» (1981, з Л.Пякарскім), «Іван» (1982), «Глядзіце на траву» (1984), «Асабісты інтарэс» (1986), «Сцяпан Сяргеевіч» (1990); маст. «Свечка» (1991), «Без доказаў» (1992), «Тры О» (2000, з Ю.Ялховым і С.Мілешкіным) і інш.
ЗЎБРЫЧ Андрэй Дзмітрыевіч (н. 3.6.1964, Мінск), беларускі кампазітар, рокмузыкант. Скончыў Бел. кансерваторыю (1989). 3 2005 супрацоўнічае з Нац. акадэмічным тэатрам імя Я.Купалы і інш. тэатрамі Беларусі. Працуе пераважна ў галіне эстр., тэатр. і кінамузыкі. Для музыкі 3. характэрны яркасць вобразаў, сінтэз акадэм., эстр. і рокстылістыкі. Актыўна эксперыментуе з муз. формамі, жанрамі і інструм. саставамі. Сярод твораў: рокапрацоўка оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана, містэрыя «Сымонмузыка» паводле Я.Коласа (абодва 2005), рэквіем «Вечар» да п’есы А.Дударава (2006), мюзікл «Ноч на Каляды» (2009), зонгопера «Сон у летнюю ноч» (2011), музыка да спектакляў «Пінская шляхта» паводле В.ДунінаМарцінкевіча (2008), «Translations» (2009), «Ноч на Каляды», «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» (абодва 2011) і інш.
Ю.В. Тарануха.
ЗЎБРЫЧ Дзмітрый Іванавіч (1.6.1922, г. Дзергачы Харкаўскай вобл., Украіна — 1.10.1968), беларускі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1952). 3 1954саліст Бел. філармоніі. Выканаў больш за 400 партый (песні нар. і бел. кампазітараў, арыі з опер, рамансы Э.Грыга, М. Мусаргскага, Г.Свірыдава, Ф.Шуберта і інш.). У трактоўках 3. высакародная мужнасць спалучалася з мяккай паэтычнасцю.
ЗЎБРЫЧ Іна Ігараўна (н. 15.9.1934, г. Пенза, Расія), беларускі музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1957), у 1959—60 выкладала ў ёй. У 1955—57 выкладчык Мінскага муз. вучылішча, з 1962 лектармузыказнавец Бел. філармоніі. Даследуе гісторыю бел. музыкі, нац. муз. мастацтва. Аўтар кн.: «Уладзімір Алоўнікаў» (1970), «Ігар Лучанок, Кім Цесакоў» (1973). Падрыхтавала лекцыіканцэрты «Беларусь мая сінявокая», «Песня матулі», тэле і радыёпера
129
ЗУБРЭВІЧЫ
дачы «Каля раскрытай партытуры», «Камертон», «Хронікі музычнага жыцця», юбілейных канцэртаў кампазітараў М.Аладава, А.Багатырова, Я.Глебава, І.Лучанка, паэтаў А.Русака, М.Ясеня і інш. Выступае як муз. крытык. Ю.В.Тарануха. ЗУБРЙВІЧЫ, вёска ў Аршанскім рне, на р. Ульянаўка. За 30 км на ПдЗ ад г. Орша, 10 км ад чыг. ст. Копысь на лініі Орша—Магілёў, 110 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Оршай. Цэнтр Зубрэвіцкага с/с. 206 гаспадарак, 432 ж. (2012).
Вядомы з 15 ст. як маёнтак, уладанне кн. Дзмітрыя Зубрэвіцкага (Друцкага). У 16 ст. мястэчка ў Аршанскім павеце ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Бараньскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губ. У 177796, 1802—61 у Копыскім павеце. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1861 у Горацкім павеце. У 1879 сяло ў Пугляеўскай воласці, 30 двароў царква, магазін, карчма, млын, кузня. У 1881 адкрыта нар. вучылішча. У 1909 — 46 двароў, 255 ж. 3 8.4.1919 у Аршанскім павеце. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 18.11.1920 у Віцебскай губ. 3 15.2.1923 зноўу Бараньскай воласці. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Копыскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 уДубраўскім с/с. 3 8.7.1931 у Аршанскім рне. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 27.6.1944 3. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1963 цэнтр Дубраўскага (з 2004 Зубрэвіцкага) с/с. У 1997 — 209 гаспадарак,446 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, фізкульт.аздараўленчы комплекс, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
Д.В.Кашавар, М.І.Рэменіца.
ЗУЁНАК Васіль (Васіль Васільевіч; н. 3.6.1935, в. Мачулішчы Крупскага рна), беларускі паэт, празаік, пе
ракладчык, крытык, літ.знавец. Канд. філал. навук (1973). Скончыў БДУ (1959). Працаваў у газ. «Рабочае юнацтва», «Піянер Беларусі». У 1966—72 намеснік, у 1978—82 гал. рэд. час. «Маладосць». У 1972— 78 гал. рэд. час. «Бярозка». У 1982— 89 сакратар, у 1990—98 старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэт. збкаў «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Жніўны дзень» (1985), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995) і інш. Выдаў кнігу літ.крыт. артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983). Піша для дзяцей («Вясёлы калаўрот», 1965; «Жылібылі пад вадой», 1969; «Сонечны клубочак», 1972; «Будзем сілы набірацца», 1974; «Хата, поўная гасцей», 1987, і інш.). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1996—98; Выбр. творы. Мінск, 2010; JieTa трывожных дажджоў: вершы. Мінск, 1999; Рэха: вершы, загадкі, пацешкі. Мінск, 2003; Паміж небам і зямлёй: літ,лінгвістычныя эсэ, эцюды, падарожныя нататкі. Мінск, 2009.
Літ.: Гніламёдаў У. Праўда зерня: Творчы партрэт В. Зуёнка. Мінск, 1992; Заяц Н. «Мы заўжды на пачатку дарог...»: штрыхі да партрэта В. Зуёнка // Роднае слова. 2010. №6. В./.Еўмянькоў. ЗЫСЛАЎ, мемарыяльны комплекс; філіял Любанскага музея народнай славы. Размешчаны ваўрочышчы Зыслаў востраў каля в. Старасек Любанскага рна. Тут у гады Вял. Айч. вайны знаходзілася адна з гал. баз партыз. руху ў Мінскай вобл.: дзейнічалі мінскія падп. абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штабы Мінскага партыз. злучэння і 25й партыз. брыгады імя П.К.Панамарэнкі, рэдакцыі падп. газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «К