Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ркавай сістэмы. У яе панараме эфектна ўспрымаюцца дамы з пераменнай павярховасцю секцый, што каскадамі спускаюцца па лініі забудовы. Высокія якасці жылога асяроддзя абумоўлены наяўнасцю развітой сеткі аб’ектаў грамадскага абслугоўвання і блізкасцю паркавых тэрас з разнастайнымі воднымі збудаваннямі. Г.А.Патаеў.
ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ, гл. Сёмуха.
ЗЯМКЁВІЧ Рамуальд Аляксандравіч (7.2.1881, Варшава 1943 ці 1944), беларускі і польскі бібліёграф, этнограф, гісторык бел. лры. Бацькі са Случчыны. Працаваў у архівах і бках Варшавы, Львова і інш. Збіраў фалькл.этнаграф. матэрыялы, у т.л. на Барысаўшчыне (1908) 1 Магілёўшчыне (1913—14). У 1915—17 жыў у Мінску. Даследаваў бел. бібліяграфію, этнаграфію, стараж. лру і лру 19 ст. Аўтар артыкулаў пра творчасць В.ДунінаМарцінкевіча, Я.Неслухоўскага (Янка Лучына) і інш. Пад псеўданімамі друкаваўся ў газ. «Наша ніва» (з 1909). Апублікаваў невядомыя рукапісы М.Багдановіча (1919), К.Каганца (1920), Я.Лучыны (1932), сабраў калекцыю рэдкіх кніг, рукапісаў бел. пісьменнікаў, этнаграф. эк
Да арт. «Зямля пад белымі крыламі». Фінальная песня ў выкананні ўдзельнікаў фестывалю. 2011.
спанатаў. У 1919 у час. «Беларускае жыццё» (№5) упершыню надрукаваў гравіраваны партрэт В.Цяпінскага 1516, адшукаў у бцы К.СвятаполкЗавадскага ў Крошыне. Рукапісы 3. захоўваюцца ў архівах і бках Мінска, СанктПецярбурга, Вільнюса, Варшавы.
7в.: Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік 19 сталецця. Вільня, 1911; Беларуская бібліяграфія: бел. кнігі 16— 18 ст.// Першы беларускі каляндар «Нашай нівы» на 1910 год. Вільня, 1910; Цукраварні на Беларусі. Мінск, 1918.
«ЗЯМЛЯ ПАД БЁЛЫМІ КРЬІЛАМІ», міжнародны фестываль юных талентаў. Праводзіцца з 1998 у г. Мазыр адзін раз у 2 гады. Арганізатары — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абл. і Мазырскі раённы выканаўчыя кты, мазырскі раённы Савет дэпутатаў, дзіцячы цэнтр «Палеская зорачка». Асн. мэты — папулярызацыя бел. нац. культуры, падтрымка і развіццё маладых талентаў, эстэтычнае выхаванне і шырокае далучэнне дзяцей да традыцый нар. маст. творчасці, умацаванне
Урачыстае адкрыццё фестывалю «Зямля пад белымі крылаліі». На сцэне прадстаўнікі краінудзельніц. 2011.
138
ЗЯРНЕННЕ
Выступленне юнага спевака А.Кунца і шоубалета «Алексіс» на фестывалі «Зямля пад белымі крыламі». 2011.
і пашырэнне міжнар. сувязей, знаёмства з нац. культурай краінудзельніц фестывалю, развіццё турыстычнай дзейнасці ў межах праекта «Залатое кола Гомельшчыны». У праграме фестывалю конкурсы па намінацыях «солавакал (эстр.)», «солавакал (нар.)», «вакальныя групы (эстр. спеваў)» ва ўзроставых групах 10—14 і 14—17 гадоў, «нар.сцэнічны танец» і «эстр. танец» ва ўзроставых групах 5—12 і 12—17 гадоў, майстаркласы. Уручаюцца дыпломы «За любоў да народнай песні», «За адданасць нацыянальным традыцыям», «За яркі сцэнічны вобраз», «За лепшую харэаграфічную пастаноўку» і інш. Мерапрыемствы праходзяць ва ўстановах культуры, на гар. пляцоўках г. Мазыр, у аграгарадках Мазырскага рна. Пачынаючы з 1998 у фестывалі прынялі удзел больш за 3000 выканаўцаў. Лаўрэатамі фестывалю сталі Я.Ваўчок, Л.Заблоцкая, А.Кунец, М.Ліла, В.Сацук, К.Сітнік, Я.Фарашчан і інш. Сярод краінудзельніц: Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Германія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Расія, Румынія, Славакія, Турцыя, Украіна, Францыя, Эстонія, Японія і інш. В.Р.ГудзейКаштальян.
ЗЯНЬКЁВГЧ Рамуальд Сямёнавіч (1.2.1811, Завілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Уценскі пав., Літва — 11.9.1868), беларускі этнограф, фалькларыст. Скончыў Віленскі ўнт (1830). Настаўнічаў. Вывучаў традыц. культуру Палесся. Апісаў каляндарныя святы, сямейныя абрады, запісаў і класіфікаваў некалькі соцен нар. песень. Аўтар прац «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне і перакладзеныя Р.Зянькевічам» (1847), «Пра курганы і гарадзішчы Ашмянскага павета» (1848), «Народныя песенькі пінскага народа» (1851), «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага народа, а таксама пра характар яго песні» (1852—53). Даследаваў археал. помнікі (курганы, гарадзішчы) Ашмяншчыны, стварыў археал. карту павета. Пісаў вершы (зб. «Рыфмаваныя спробы», 1856).
ЗЯНЬКбПАЧЫКбЎСКАЯ Сафія Сымонаўна (1892, в. Ласокіна Валожынскага рна — 7.7.1977), беларуская народная спявачка, казачніца. У аснове рэпертуару З.П. каляндарна і сямейнаабрадавыя песні. Выконвала таксама прыпеўкі, пацешкі з трапнымі нар. словамі 1 досціпам. Ад яе запісана каля 400 твораў бел. фальклору («Спадчына маёй маці»,
1993) . Песні З.П. увайшліўрэпертуар нар. ансамбля «Спадчына» (г. Маладзечна).
ЗЯРНЁННЕ, спосаб дэкаратыўнага аздаблення каванага металу. Са старажытнасці шырока ўжывалася для аздаблення зброі, ювелірных упрыгожанняў, рыз алтарных абразоў (Маці Божая Адзігітрыя Смаленская, 1774 г., Маці Божая з дзіцем, сярэдзіна 17 ст.), невял. каваных вырабаў, элементаў фурнітуры, мэблі, дэкар. накладак, вырабаў малых форм. Пры 3. аб’ёмных прадметаў выкарыстоўваюць спец. чаканы з раўнамернымі паралельнымі конуснымі паглыбленнямі на рабочым канце. Ад зубілаў яны адрозніваюцца больш затупленым рабочым кантам, які не рассякае метал, а ўціскае яго. Пры 3. чаканам у першую чаргу выціскаецца сярэдняя частка лініі, краі паступова згладжваюцца. Пры кожным удары вырабляецца фактура пляцоўкі на шырыню чакана. Пры стыкоўцы з наступнай лініяй утвараецца плаўны пераход. Часта выкарыстоўваюцца некалькі чаканаў розных памераў з рознай колькасцю размешчаных на іх зубчыкаў, якія з аднаго ўдару ўтвараюць фактурную плошчу вызначанага памеру. Больш працаёмкім з’яўляецца 3. чаканам, рабочая частка якога мае форму зваротнай паўсферы. Пасля апрацоўкі і лёгкай паліроўкі паверхні, апрацаванай чаканамі, яна пакрываецца шарападобнымі зярняткамі і набывае характэрную шурпатасць. У Беларусі ў цяперашні час тэхніка 3. выкарыстоўваецца пры аздабленні сцен 1 выконваецца 3 асн. спосабамі — вільготным, сухім і накаткай. Пры сухім на сцяну пэндзлем наносіцца паліва, потым на яе паверхні робяцца адбіткі тканіны. Пры вільготным 3. паліва наносіцца на сцяну пры дапамозе тканіны. Трэці спосаб — накатка — заключаецца ў пракатцы тканіны па паверхні палівы ў пэўным напрамку.
Д.А.Краўчанка.
139
I
#
I, дзясятая літара беларускага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай I («і дзесяцярычнае»), якое ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай I («ёта»). У старабел. графіцы ўжывалася ў некалькіх варыянтах, якія дапамагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Перад галоснымі часцей абазначала гук [і] і [й] («снній», «велнкій»). Мела лічбавае значэнне «дзесяць». Для абазначэння гука [і] паралельна выкарыстоўвалася літара «й» з «Н» («іжэ»), У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [і] пярэдняга раду верхняга пад’ёму і мяккасць папярэдняга зычнага («лісце» — «л’ісце»), а ў пачатку слова, пасля галосных, «ў», «ь» і апострафа — спалучэнне гукаў [йі] («іней» — «йіней», «вераб’іны» — «в’эрабйіны»),
ІААН, Іван, беларускі дойлід 12 ст., прадстаўнік Полацкай школы дойлідства. Па замове Ефрасінні Полацкай у сярэдзіне 12 ст. пабудаваў СпасаПраабражэнскую царкву як саборны храм Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра. Верагодна, удзельнічаў у стварэнні Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра, дзе ўзвёў 3 царквы.
ІААН ЗЛАТАВЎСТ, I a а н X р ыз а с т о м [сярэдзіна 4 ст., Антыёхія (сучасны г. Антак’я, Турцыя) — 14.9.407], візантыйскі пісьменнікпрапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Служыў прапаведнікам у мясц. кафедральным саборы. У 398—404 архіепіскап Канстанцінопаля, з 404 у выгнанні. AyTap павучальных пропаведзяў, багаслоўскапалемічных, панегірычных і выкрывальных «слоў», гамілетычных твораў, лістоў, каментарыяў да Бібліі і інш. (збераглося больш за 800). Акрамя багаслоўскіх пытанняў, закранаў праблемы грамадскага жыцця, адстойваў правы ніжэйшых саслоўяў. Творы 1.3. ў перакладах з грэч. на царк.слав. мову ў часы Кі
еўскай Русі бытавалі ў збках «Златавуст», «Златаструй», «Маргарыт» і інш. Вучнямі прапаведніка былі Кірыла Тураўскі і Грыгорый Цамблак. У Беларусі творы 1.3. выдаваліся і распаўсюджваліся ў рукапісах. Яму прыпісваеццалітургія, якая некалькі разоў выдавалася ў Вільні ў 16—17 ст. (у 1978 у Лондане апублікаваны адзін з яе спісаў паводле бел. рукапісу 17 ст.). Кананізаваны хрысціянскай царквой.
Тв:. Рус. пер. — Творення св. отца нашего Ноанна Златоуста... Т. 1—12. СанктПетербург, 1898—1906.
ІАНІЧНЫ ОРДАР. адзін з трох асноўных грэч. архіт. ордараў. Характарызуецца лёгкасцю форм, зграбнасцю прапорцый, значнай дэкаратыўнасцю. Калона мае ствол, аздоблены 24 канелюрамі, базу складанага профілю і багата ўпрыгожаную капітэль з 2 валютамі. Антаблемент складаецца з 3часткавага працяглага архітрава, фрыза, упрыгожанага дэкар. рэльефамі, і значна выступаючага карніза з дэнтыкуламі. Як памастацку выразная форма стоечнабэлечнай канструкцыі склаўся ў Стараж. Грэцыі ў 600—560 да н.э. У Беларусі І.о. выкарыстоўваўся ў палацавай, сядзібнапаркавай, грамадзянскай і культавай архітэктуры (порцікі ў Магілёўскім касцёле кармелітаў, Сноўскім палацы, Мінскай ратушы, жылым доме па вул. Леніна ў Віцебску, каланада і вежа ў Гомельскім палацавапаркавым ансамблі і інш.). І.о. больш вядомы ў мураваным дойлідстве, але яго элементы ўвасоблены і ў драўляных матэрыялах — разныя капітэлі ў Хальчанскім палацы. Выкарыстоўваўся ў сав. архітэктуры (Гомельскі палац культуры чыгуначнікаў, гал. корпус Віцебскага мед. ўнта і інш.). С.А. Сергачоў. ІАЎЧЎК Міхаіл Трыфанавіч (19.11. 1908, в Завужоўе Кобрынскага рна — 9.1.1990), філосаф, партыйны дзеяч. Чл.кар. AH СССР (1946). Др філас. навук (1946), праф. (1939). Скончыў Акадэмію Ka
140
ІВАН
муніст. выхавання (1931). 3 1936 заг. кафедрамі Маскоўскіх хімікатэхнал. інта і акадэміі. 3 1939 на парт. рабоце ў Выканкаме Камінтэрна, у 1941—47 ва ўпраўленні прапаганды і агітацыі ЦК ВКП(б), адначасова з 1943 заг. кафедры Маскоўскага ўнта (МДУ). 3 1947 сакратар ЦК КП(б)Б, адначасова працаваў у БДУ. 3 1949 на навук.выкладчыцкай рабоце ва Уральскім унце (заг. кафедры ў 1949—53), МДУ (заг. кафедры ў 1957—63), Інце філасофіі АН СССР. У 1970—77 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Даследаваў гісторыю рус. філасофіі, метадалагічныя праблемы гісторыі філасофіі. Адзін з заснавальнікаў свярдлоўскай філас. школы. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1947—50.
Тв.: Основные черты русской класснческой фнлософнн XIX века. 2е нзд. Мннск, 1949; Г.В.Плеханов н его труды по нсторнн фнлософвн. М., 1960; Леняннзм, фнлософскне траднцнн н современность. 2е нзд. М., 1982.
ІБСЕН (Ibsen) Генрык (20.3.1828, г. Шыен, Нарвегія — 23.5.1906), нарвежскі драматург і рэжысёр. Аўтар цыкла гісторыкарамант. драм «Курган волатаў» (1850), «Фру Інгер з Эстрата» (1854), «Ваяўнікі ў Хелыеландзе» (1857), «Барацьба за прастол» (1863), філас. драм «Бранд» (1866) і «Пер Гюнт» (1867). Рэаліст. сімволікай насычаны п’есы I. «Лялечны дом» («Нора», 1879), «Здані» (1881), «Вораг народа» (1882). Абагульненафілас. паказ жыцця, ускладненне падтэксту характэрны для позніх п’ес драматурга («Дзікая качка», 1884; «Росмерсхальм», 1886; «Жанчына з мора», 1888, і інш.). Драматургія I. была папулярная ў Беларусі ўжо ў пач. 20 ст. Яго паліт. погляды асвятляліся ў бел. перыяд. друку (газ. «Голос провннцнн», «Мннская речь» і інш.). Творчасць 1. даследавалі У.І.Самойла (1908), Е. А.Лявонава (2010 — 11). П’есы I. неаднаразова ставіліся на сцэнах бел. тэатраў. Першая пастаноўка яго твораў на бел. сцэне здзейснена Бел. тэатрам
імя Я.Коласа — п’еса «Здані» (1940), пад назвай «Грахі бацькоў» (2000); у 1983 п’еса была п