• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    авання. Мінск, 2007; Яго ж. йдеологнческяе процессы в Беларусн. Мннск, 2010.
    Я. М. Бабосаў.
    ІДЭАЛЬНЫ ГЕРОЙ, персанаж, выразнік лепшых рыс свайго народа, чалавека як родавай істоты з пункту гледжання рэліг. і эстэтычнага ідэалаў пісьменніка. Паняцце І.г. мае вытокі ў міфалогіі, дзе ўласна героі — гэта сыны ці нашчадкі Бога, здольныя на неверагодныя, немагчымыя для звычайнага чалавека ўчынкі. Ужо на ўзроўні міфа І.г. яскрава выяўляе сваю гал. ўласцівасць — маральнасць. Ён дзейнічае ў імя інтарэсаў людзей, космасу, супраць сіл хаосу, пераадольваючы яго энтрапію. Такая ж функцыя з’яўляецца гал. і для літ. І.г.: ажыццяўленне выдатных па сваім грамадскім значэнні дзеянняў, накіраваных на інтарэсы народа, адбываецца ў імя справядлівасці і патрабуе ад чалавека мужнасці, смеласці, самаахвярнасці. У адрозненне ад міфалогіі І.г. у лры валодае не столькі фіз., колькі маральнай сілай, але пры гэтым не пазбаўлены некаторых чалавечых слабасцей. Выра
    зныя І.г. ў гераічным эпасе (Рама ў «Рамаяне» Вальмікі, Рустам у «Шахнамэ» Фірдаўсі), нар. хрысціянстве (Св. Мікалай), лры эпохі Адраджэння (Дон Кіхот М.Сервантэса), гэта рамантычныя літ. героі (Гусляр у паэме «Курган», Бандароўна ў аднайм. паэме Я.Купалы), вял. колькасць герояў у творах пра Вял. Айч. вайну, якія мелі прататыпаў (Аляксей Марэс’еў, генерал Карбышаў) ці з’яўляюцца прадуктам фантазіі аўтара на аснове супастаўлення ім вял. колькасці адпаведных фактаў (Сотнікаў з аднайм. аповесці В.Быкава). Герой узвышаецца да ідэалу не толькі ў ваен. подзвігу, але і ў працы (доктар Яраш з рамана «Сэрца на далоні» І.Шамякіна, Алімпіяда з аднайм. рамана І.Пташнікава). Паняцце «станоўчы герой» у параўнанні з І.г. звужанае, бо не валодае аспектам рэліг. ўзвышэння. І.г. у сучасным разуменні — гэта асоба, з якой варта браць прыклад у самавыхаванні, каб дасягнуць узвышэння душы.
    Т.І.Шамякіна.
    ІДЭЯ мастацкая, аддаленае ўяўленне аб мяркуемым вобразе; асн. думка маст. твора, якая выяўляецца ўсёй яго структурай, адзінствам і ўзаемадзеяннем элементаў зместу і формы і з’яўляецца адной з перадумоў нараджэння маст. вобраза. Фарміруецца на аснове тыповых для эпохі маст.эстэтычных катэгорый і авангардных маст.вобразных пошукаў, патрэб, запытаў, маст. і эстэтычных густаў грамадства. I. маст. адлюстроўваецца ў маст. задуме твора, увасабляецца з дапамогай сродкаў выразнасці, уласцівых пэўнаму віду мастацтва, і замацоўваецца ў кожным канкрэтным творы праз сімвалізацыю. Mae варыятыўны характар выяўлення, прадвызначаны відам, жанрам маст. творчасці, выбарам сродкаў выразнасці. Актуалізацыя маст. I. ў соцыуме вызначаецца грамадскай свядомасцю культ.гіст. эпохі (перыяду), кантэкстамі прасторы, часу, асяроддзя. Яна аб’ектывіруецца ў маст. форме.
    Ю. Ю.Захарына.
    174
    ІЗАБЕЛІНСКАЯ
    ІЕШЬІВА, ешыбот (ад стараж.яўр.), іўдзейская вышэйшая рэлігійная школа па падрыхтоўцы гал. чынам рабінаў. I. ўзніклі ў Вавілоніі, Палесціне, Егіпце ў перыяд фарміравання Талмуда. Былі асн. цэнтрамі іўдзейскай тэалагічнай думкі і месцам выхавання духоўнай і інтэлектуальнай эліты яўрэйства. У I. прымалі юнакоў з 13 гадоў, якія скончылі хедар (пачатковую школу). Утрымліваліся на ахвяраванні яўр. абшчын і прыватных асоб. Тэрмін навучання дакладна не быў вызначаны. Лекцыі чыталіся 2—3 разы на тыдзень, выкладчыкі давалі агульныя кірункі, тлумачылі асобныя месцы і палажэнні Талмуда, астатні час вучні займаліся самастойна. У Беларусі I. вядомы з 16 ст. Старэйшай лічыцца I. ў Брэсце (засн. ў 1530я гг.). Найб. вядомыя I. дзейнічалі ў Валожыне, Лідзе, Міры (Карэліцкі рн), Слоніме, Слуцку, Радуні (Воранаўскі рн). Існавалі да 1930—40х гг., некаторыя іх будынкі (напр., у Валожыне, Клецку, Міры) захаваліся. У I. Беларусі вучыліся бел. пісьменнік З.Бядуля, заснавальнік новай яўр. класічнай лры М.МайхерСфорым. На 1.1.2012 у Беларусі зарэгістравана адзіная I. — «Іешыва Гдола Дэмінск» (Мінск).
    ЙКА, вёска ў Вілейскім рне, на р. Нарач. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Вілейка на лініі Полацк—Маладзечна, 127 км ад Мінска, на аўтадарозе Вілейка—Свір. Цэнтр Іжскага с/с. 185 гаспадарак, 420 ж. (2012).
    Вядомаз 1443 у ВКЛ якуласнасць мядзельскага старасты А.Саковіча. У 1558 с. Іжаны ў Маркаўскай дзяржаве Віленскага ваяв. ВКЛ. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце. У 1638 войтаўства ў маёнтку Лоск, уласнасць віленскага капітула. У 1766 — 26 двароў, уласнасць біскупа жамойцкага Я.Лапацінскага. У 1789 у Маркаўскім старостве, 39 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. 3 1843 у Віленскай губ. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1880 сяло, цэнтр воласці, 41 двор, 615 ж., цар
    ква, заезны дом. У 1897 — 99 двароў, 630 ж., магазін, крама, млын, карчма. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага павета Навагрудскага, з 19.12.1925 Віленскага ваяводстваў. У 1923 — 93 двары, 513 ж. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 у Куранецкім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 I. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 5.7.1946 у Вілейскім рне. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. У 1959 600 ж. У 1988  214 гаспадарак, 491 ж. У 1997 — 223 гаспадаркі, 507 ж.
    У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—базавая школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін; Іосіфаўская царква (1922—29, рэканструявана ў пач. 21 ст.). Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архі’тэктуры — вадзяны млын (пач. 20 ст.).
    ІЗАБЁЛІН, вёска ў Ваўкавыскім рне. За 13 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, 115 км ад Гродна, на аўтадарозе Ваўкавыск—Ружаны. Цэнтр Ізабелінскага с/с. 229 гаспадарак, 608 ж. (2012).
    Вядомы з 1й пал. 16 ст. як маёнтак Петуховічы (пазней Петухова) у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. У 1690 мястэчка, 30 двароў млын, карчма, уладанне брэсцкага ваяводы С.Курча. У сярэдзіне 18 ст. падскарбі ВКЛ Я.Флемінг у гонар сваёй дачкі Ізабелы перайменаваў Петухова ў I. У канцы 1770х гг. Грабоўскія заснавалі тут кальвінскі збор. Пасля 3гападзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ваўкавыскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 619 ж., праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы, сінагога, малітоўны дом, багадзельня, суконная фабрыка, 4 крамы, 2 заезныя дамы, 4 штогадовыя кірмашы. У 1897— 105 двароў,
    820 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ваўкавыскім рне Беластоцкай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп.
    1944 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі 31 вяскоўца. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 195 гаспадарак, 527 ж. У 1997 — 260 гаспадарак, 727 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (1778) і Міхайлаўская царква (канец 18 ст.).
    ІЗАБЁЛІНСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Ізабелін Ваўкавыскага рна. Пабудавана з цэглы ў канцы 18 ст. як уніяцкая. Пасля 1863 перабудавана ў праваслаўную. Ад першапачатковага храма засталася падоўжная ва ўсх. частцы аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя, якая мае класіцыстычныя рысы (выкарыстанне ордарнай сістэмы, плоскія шырокія пілястры па Bymax і танейшыя ў прасценках, карніз нескладанага абрысу, трохвугольныя франтоны, лучковыя перамычкі
    Ізабелінская Міхайлаўская царква.
    175
    ІЗАБЕЛІНСКІ
    аконных праёмаў). Над зах. франтонам узведзена аднаярусная чацверыковая шатровая званіца, якая мае рысы рэтраспектыўнарус. стылю і завершана цыбулепадобнай галоўкай. У 1924 да гал. зах. фасада быў прыбудаваны нізкі драўляны бабінец. Сучасны бабінец выкананы з блокаў, што разам з прыбудовай да дзяканніка ўносіць значны дысананс. У інтэр’еры ўсталяваны хоры, якія раскрываюцца ў асн. аб’ём вял. лучковай перамычкай з балюстрадай. Уваход на іх ажыццяўляецца праз вузкі скляпеністы праём у сцяне. У інтэр’еры алтарная частка аддзелена ад асн. аб’ёму драўляным іканастасам з эклектычнай пластыкай. Царква дзейнічае.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    ІЗАБЁЛІНСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры з рысамі барока і класіцызму ў в. Ізабелін Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў 1778зцэглыяккальвінскізбор. 3 1887 дзейнічаў як касцёл. У 1988 рэстаўрыраваны. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае паўцыркульная апсіда. Гал. фасад аднавежавы, падкрэслены нізкім прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном над ім. Васьмігранная вежазваніца ўзвышаецца над трапецападобным франтонам, дэкарыраваным
    Ізабелінскі Петрапаўлаўскі касцёл.
    панэлямі, разеткамі, крыжовымі і прамавугольнымі нішамі. Плоскасці сцен бакавых фасадаў расчлянёны пілястрамі і лучковымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры плоская столь, пазбаўленая архіт. пластыкі. Пры ўваходзе — 2 масіўныя калоны, якія падтрымліваюць хоры. Перад калонамі знаходзіцца невял. тамбур, перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Абапал тамбура размешчаны службовыя памяшканні. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ІЗАГРАФІЯ (ад грэч. isos роўны + ... графія), дакладнае ўзнаўленне або факсіміліраванне старадрукаў ці твораў выяўл. мастацтва; калекцыя здымкаў з сапраўдных пісьмаў, рукапісаў, подпісаў знакамітых людзей. У Стараж. Русі паняцце «I.» выкарыстоўвалася ў значэнні «жывапіс», «іканапіс». У Беларусі сістэматычную рэгістрацыю спец. выданняў па выяўл. мастацтве вядзе з 1955 Кніжная палата Беларусі ў «Летапісе друку Беларусі», дзе з 1965 улічваюцца таксама рэпрадукцыі, змешчаныя ў бел. ілюстраваных часопісах. Звесткі пра рэпрадукцыі твораў жывапісу за 1946—65 зафіксаваны ў бібліяграфічным даведніку «Беларускае мастацтва» (1965). Выдадзены даведнік «Мастакі Савецкай Беларусі» (1976), каталогі выставак і калекцый, сярод якіх «Памятныя медалі Савецкай Беларусі» (1972), «В.К.БялыніцкіБіруля» (1974), «Беларуская савецкая скульптура. Са збораў Дзяржаўнага мастацкага музея БССР» (1978), «Беларускія народныя тканіны ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР» (1979), «Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна» (1981), «Музей старажытнабеларускай культуры» (1983) і інш. У 1990х—2000я гг. ажыццёўлены выпуск шэрагу факсімільных выданняў выдатных помнікаў культуры і мастацтва, звязаных з рознымі эпохамі і перыядамі бел. гісторыі: «Статут Вялікага Княства Літоўскага
    1588 г.» (1989), «Біблія Скарыны»