• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    цыянальна звязаны з вырошчваннем і апрацоўкай лёну — культуры, якая ў побыце традыц. грамадства мела вял. значэнне. Жанравая прырода І.п. — лірычная; мелодыка вылучаецца глыбокім натуральным мінорам, зададзеным прыродай асенняй пары. Лірычная
    183
    ІЛЬЮШЫН
    гераіня песень — простая сялянская дзяўчына — выказвае свае думкі, перажыванні звычайна на палявым раздоллі — «пад гаем зялёненькім», дзе яна бярэ, сцеле лён. Песеннае дзеянне такім чынам лакалізуецца тыповым бел. краявідам. Тэматычны дыяпазон паэт. выказванняў лірычнай гераіні ў цэлым не вельмі шырокі. Яны звязаны ў асноўным з будучым замужжам, нараканнем на частыя сваты, якія «не даюць ні вырасці, ні касіцы выплесці». Дзяўчына адказвае прыезджаму казаку на яго просьбу паехаць з ім у яго багаты край. Пры гэтым зманлівы вобраз намаляванага залётнікам краю, дзе нібыта «стаяць горы залатыя, цякуць рэкі медавыя», развенчваецца бацькам дзяўчыны ды вяшчунняй лёсу — зязюляй. Драматычна гучыць матыў звароту дзяўчынысіраты да зямлі з просьбай узяць яе, як забрала бацьку і матулю. Зямля адмаўляе сіраціне і абяцае долю «хоць не таку як людскую, трэба даці сіроцкую». У сюжэце «браць лён можна толькі з мілым» тонка закранаецца тэма сямейных адносін. Вырашаецца яна праз кампазіцыйны прыём рэтардацыі: бранне лёну са свякроўю, свёкрам, дзеверам, залоўкай, ятроўкай трактуецца як гараванне і адмаўляецца. Толькі з мілым яно — «не бранне, мілаванне». У песні «Пасеялі дзеўкі лён» абагульнена паэтызуецца працэс вырошчвання і апрацоўкі лёну. Вобраз рэалій гэтай тэхн. культуры частотна ўтрымліваецца паэтыкай І.п., з’яўляецца іх маркёрам. Бытуюць І.п. ў паўн. Беларусі і ў зах. раёнах Паазер’я, дзе распаўсюджаны іх спецыфічныя напевы. На сучасным этапе яны жывуць у памяці носьбітаў традыцыі і іх узнаўленне магчыма толькі ва ўмовах фалькларызму — стылізацыях, рэстаўрацыях, рэканструкцыях фальклору.
    Літ.: Восеньскія і талочныя песні. Мінск, 1981; Каляндарнаабрадавая паэзія. Жанры, віды, паэтыка. Кн. 1. Мінск, 2001.
    А.С.Ліс.
    ІЛЬЮШЫН Іван Макаравіч (1.7.1903, в Прокшанічы Магілёўскага рна — 5.10.1997), беларускі філосаф і дзяржаўны дзеяч. Чл.кар. НАН Беларусі (1950). Скончыў БДУ (1930). 3 1937 заг. кафедры Бел. інта фіз. культуры і адначасова БДУ. У 1941—43 заг. кафедры Ташкенцкага фінансаваэканам. інта, заг. аддзела Бухарскага абкама Кампартыі Узбекістана. 3 1943 у ЦК КПБ. 3 1944 намеснік старшыні Савета Нар. Камісараў, гал. рэд. час. «Бальшавік Беларусі». 3 1947 дырэктар Інта філасофіі і права, гал. вучоны сакратар Прэзідыума АН Беларусі. 3 1951 міністр асветы БССР. У 1962— 75 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. інта. Навук. працы па праблемах тэорыі пазнання, нац. палітыкі, развіцця адукацыі ў Беларусі, дыялектыкі нац. і інтэрнац. ў вырашэнні нац. пытання. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССРу 194763.
    Тв:. Аб пралетарскім інтэрнацыяналізме ў нацыянальнакаланіяльным пытанні. Мінск, 1935 (разам з С.Я.Вальфсонам); Народное образованме в Белорусской ССР. Мннск, 1961 (сумесна з С.А.Умрэйка).
    ІЛЬЮШЫНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТЎР «ДРЎЖБА». Створаны ў 2001 у в. Ільюшына Ушацкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.У.Кемстач (з 2001), В.У.Лабецкая (з 2010). У складзе клуба 15 чал. ва ўзросце ад 13 да 60 гадоў (прадстаўнікі ўкр., казахскай, польск., башкірскай, рус. і бел. нацыянальнасцей). Асн. мэты дзейнасці — захаванне і распаўсюджванне традыцый нац. супольнасцей. У рэпертуары забаўляльныя і гульнявыя праграмы «Вянок дружбы», «Зямлю беларускую называю я любімаю», «Дару часцінку сэрца Беларусі», «Гульні розных народаў», аўтарскія і нар. песні, вершы, нар. танцы. Калектыў — лаўрэат абл. і рэсп. фестываляў нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Мёры, 2001, 2003, 2005, 2007, 2009, 2011; г. Гродна, 2002, 2004, 2012). І.М.Цэван.
    ІЛЬЯ, вёска ў Вілейскім рне, на р. Ілія. За 35 км на ПдУ ад г. Вілейка, 28 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск— Маладзечна, 75 км ад Мінска, на аўтадарозе Сосенка—Краснае. Цэнтр Ільянскага с/с. 475 гаспадарак, 1208 ж. (2012).
    Вядомаз 1473якмаёнтакмаршалка дворнага Б.Саковіча ў ВКЛ. 3 1564 мястэчка, уладанне Збаражскіх. 3 1565—66 у Мінскім павеце Мінскага ваяв. 3 1582 уласнасць Глябовічаў. У 1650 — 93 двары, 3 вуліцы, гандлёвая плошча, 10 корчмаў. 3 1754 цэнтр графства, уласнасць Радзівілаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1795 мястэчка, уласнасць Міхала Клеафаса Агінскага. У 1800— 361 ж., касцёл, царква, 2 штогадовыя кірмашы, сумесная ўласнасць М.І.Салтыкова і каталіцкай плябаніі. 3 1843 у Віленскай губ. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 у Вязынскай воласці, 197 двароў, 1431 ж., 2 царквы, 3 малітоўныя дамы, паштовае аддз., аптэка, 27 крам, шынок, 22 карчмы. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага павета Віленскага ваяв. У 1931 — 236 дамоў, 1333 ж. 3 1939 зноўу БССР. 3 15.1.1940 вёска, цэнтр раёна Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 адначасова цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 25.6.1941 да 3.7.1944 I. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія 17.3 і 6.4.1942 знішчылі тут 750 чал. У 1944 гітлераўцы спалілі вёску. Пасля вайны I. адноўлена. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 20.7.1957 у Вілейскім рне. 3 20.1.1960 у Мінскай вобл. У 1971 — 530 гаспадарак, 2179 ж. У 1995 — 600 гаспадарак, 1865 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, аграрны каледж, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі, 2 магазіны. Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Ільінская царква (1828), касцёл Сэрца Ісуса (1907—09).
    184
    ІЛЬЯНСКІ
    ІЛЬЯ, Ільін дзень, свята ў гонар Ільіпрарока, аднаго з самых шануемых у народзе святых. Адзначаецца 2 жн. (па н.ст.). Звычайна ад I. пачыналіся дажджы. У нар. уяўленні I. — суровы святы, які мог пакараць за грахі, але ён і вельмі шчодры, бо дараваў ўрадлівасць. I. распараджаўся самымі грознымі і адначасова самымі дабратворнымі сіламі прыроды: дажджом, громам, маланкай. На Ільін дзень не праводзілася значных абрадаў, але са святам звязана мноства міфал. уяўленняў вераванняў, прымхаў. Каб адвесці бяду, сяляне на I. не працавалі ў полі. Звычайна ў гэты дзень адбываліся малебны ад засухі. Гаспадыні пяклі хлеб з новага ўраджаю жыта, неслі яго асвячаць у царкву. 3 поля прыносілі сноп, які ставілі на покуці.
    Т.І.Шамякіна.
    ІЛЬЯ Куча (імя па бацьку Якімавіч; ?— пасля лют. 1579), дзеяч праваслаўнай царквы ВКЛ. Са шляхецкага роду. Падстараста пінскі ў 1563, кобрынскі ў 1566. Прыбліжаны мітрапаліта Іоны III. 23.9.1576 па хадайніцтве апошняга прызначаны каралём польск. і вял. кн. літоўскім Стафанам Баторыем кіраваць Кіеўскай мітраполіяй, дзякуючы каралю атрымаў сан епіскапа. Пасля смерці Іоны III — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (1577—79), на гэту пасаду па прадстаўленні Стафана Баторыя пастаўлены канстанцінопальскім патрыярхам.
    В.С.Пазднякоў.
    ІЛЬЯ МЎРАМЕЦ, герой рускіх былін і ўсходнеслав. казак. Да 33 гадоў не мог хадзіць, але быў вылечаны і надзелены неверагоднай сілай самім Богам і святымі, якія з’явіліся ў выглядзе падарожнікаў. Вядомы гал. чынам з рус. былін, укр. і бел. казак («Ілья Мурамец і Салавейразбойнік», «Сварка Ільі Мурамца з князем Уладзімірам», «Пра Іллюшку»). У вобразе І.М. ўвасоблены лепшыя рысы народа: мужнасць, смеласць, прастата, сціпласць. Месца нараджэння
    І	.М. і здзяйснення шэрагу яго подзвігаў (рус. г. Мурам, в. Карачарава) аспрэчваюцца ўкр. і ў апошні час бел. навукоўцамі (даследаванні М.Чубрыка на аснове бел. тапанімікі).
    Т.І.Шамякіна.
    ІЛЬЯ СВЯТЬІ (з яўр. «Бог — мая сіла»), біблейскі прарок 9 ст. да н.э, які нарадзіўся ў г. Фісвы (Стараж. Ізраіль). Згодна са Старым запаветам, быў шчырым прыхільнікам адзінабожжа і змагаўся з ідалапаклонніцтвам, у прыватнасці з культам Ваала. Зведаў рэпрэсіі з боку цара Ахава, але смела развенчваў яго слабадушнасць і прыхільнасць да язычніцтва. Прарок І.С., вуснамі якога нібыта гаварыў сам Бог, быў жывым узяты на неба. Ён раз’язджае па Млечным Шляху на калясніцы, запрэжанай белымі ці вогненнымі коньмі, ад чаго і бывае гром. Іўдзеі лічылі, што І.С. павінен зноў з’явіцца перад прышэсцем Месіі. У бел. пантэоне І.С. — адзін з самых папулярных святых.
    Літ.: Славянскне древностн. Этнолннгвнстнческнй словарь. В 5 т. Т. 2. М., 1999.
    Т.І.Шамякіна.
    ІЛЬЯНСКАЯ нарОдная стўдыя АЎТАРСКАЙ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ІМПЙТ». Створана ў 2000 у в. Ілья Вілейскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.В.Кутас. У складзе студыі вак. групы: падлеткавая — 4 чал. ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, жаночая — 4 чал. ва ўзросце ад 45 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя беларускамоўнай аўтарскай песні. У рэпертуары песні «Плынь пяшчоты» Л.Захлеўнага, «Жыві, Нясвіж» В.Шарапава, «Лазовых карункаў вальс», «Васільковы сон», «Каханне», «Давай памаўчым», «Не бывае шчасце вечна», «Мне не дрэмлецца» Г.Кутас і інш. Калектыў — дыпламант міжрэгіянальнага фестывалю аўтарскай песні і паэзіі «Песні сунічных бароў» (г.п. Ліёзна,
    2008), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011), абл. святаконкурсу майстроў лозапляцення «Лазовыя карункі» (г. Вілейка, 2008, 2011), рэгіянальнага фестывалюконкурсу выканаўцаў эстр. песні «Адна зямля» (г. Маладзечна, 2006; г. Астравец, 2011) і інш.
    Г.В.Кутас.
    ІЛЬЯНСКІ КАСЦЁЛ СЭРЦА ІСЎСА, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Ілья Вілейскага рна. Пабудаваны ў 1907—09 з цэглы і гранітных блокаў. У 1990я гг. рэстаўрыраваны. Прамавугольны ў плане аб’ём, да якога далучаны нізкая паўкруглая апсіда і крыло трансепта з боку паўд.ўсх. фасада, накрыты 2схільным дахам. У цэнтры фасада — уваходны арачны партал, над ім акнотрыфорыум, па баках арачныя аконныя праёмы. Фасад расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі на 3 праслы і завершаны 2гранным шчытом, над якім у канцы 20 ст. адноўлена драўляная 3ярусная 4гранная званіца пад спічастым шатром. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Архіт. дэкор выкананы чырвонацаглянай муроўкай, вылучанай на паліхромным фоне гранітных сцен. Алтар багата аздоблены абразамі. Касцёл дзейнічае.
    Ільянскі касцёл Сэрца Ісуса.
    185
    ІЛЮСТРАЦЫЙНА
    ІЛЮСТРАЦЬІЙНАВЫЯЎЛЁНЧЫЯ ТАНЦЫ, адзін з асноўных відаў народнай харэаграфіі. Маст. вобраз ствараецца сродкамі выяўл. пластыкі цела чалавека, яго жэстаў, мімікі, якія адлюстроўваюць прынады жывёл, птушак («Каза», «Зайчык», «Жораў», «Пеўнік», «Чмель» і інш.), з’явы прыроды («Мяцеліца», «Завейніца», «Чарот», «Дожджык» і інш.), прац. працэсы («Чобаты», «Цапы», «Каваль», «Касары» і інш.), асобныя рысы паводзін і характару людзей («Юрка», «Дударык», «Доктар», «Бахар» і інш.) Выконваюцца ў абрадах каляндарнага і сямейнародавага цыклаў, а таксама паза абрадамі. У І.в.т. вызначаецца цесная сувязь харэаграфіі і паэт. зместу песень, выкарыстоў