Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
аецца розная атрыбутыка (у т.л. маскі), элементы нар. тэатралізацыі, гульняў, пантамімы. Сярод рухаў простыя, шаркаючыя крокі, трохкрокі, бег, прытупы, пераступанні і інш. Існуюць у 3 выканаўчастылявых падгрупах: сольных (вобразны сэнс раскрываецца праз імправізаваныя рухі, што імітуюць з’явы акаляючага свету), парных (характэрны дыялог паміж удзельнікамі, у працэсе якога разгортваецца кампазіцыя танца і ствараецца яго маст. вобраз), гуртавых (пераважна імітуюць працоўныя дзеянні і з’явы прыроды, маюць складаную кампазіцыю, спецыфічныя спалучэнні прасторавых малюнкаў — «кола», «лінія», «крыжык» і інш.) танцах. Выконваюцца пад песеннае, інструм.песеннае, інструм. суправаджэнне, часам з выгукамі, якія імітуюць характэрныя гукавыя паводзіны жывёл, птушак, шумы прац. працэсаў ці падштурхоўваюць выканаўцаў да пэўных дзеянняў. М.А.Козенка.
ІЛЮСТРАЦЫЯ (ад лац. illustratio наглядная выява) у мастацтве, выява, якая выкарыстоўваецца для суправаджэння, дапаўнення і дэкарыравання тэксту кнігі, часопіса, газеты (малюнкі, гравюры, фотаздымкі, рэпрадукцыі, карты, схе
мы і г.д.), перадачы эмацыянальнай атмасферы маст. твора, візуалізацыі вобразаў герояў апавядання, дэманстрацыі аб’ектаў, апісваемых у кнізе, адлюстравання пакрокавых інструкцый у тэхн. дакументацыі. Да I. адносяцца творы, прызначаныя для ўспрьшання ў вызначаным адзінстве з тэкстам. Мэта I. — забяспечыць лёгкасць успрымання кніжнага матэрыялу на друкаваным носьбіце. У Беларусі I. бярэ пачатак ад мініяцюр, рукапісаў (Тураўскае евангелле, Мсціжскае евангелле, Шарашоўскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле). У 15—16 ст. I. набыла акрэсленую рэаліст. манеру (Радзівілаўскі летапіс, Часаслоў, Трэфалагіён). У 16 ст. Ф.Скарына ўпершыню ў Беларусі стварыў I., выкарыстаўшы кніжны дрэварыт («Малая падарожная кніжка», «Псалтыр». Яго працу прадоўжылі друкарні Брэста, Вільны, Куцейны, Магілёва, Нясвіжа. У 16—18 ст. з’явіліся і актыўна распаўсюджваліся I., створаныя пры дапамозе абразнога дрэварыту, медзярыту і афорта (творы Ф.Ангілейкі, М. 1 В. Вашчанкаў, А. і Л. Тарасевічаў).
Ілюстрацыя да кнігі «Рыцары і дойліды Гародні» А.Краўцэвіча. Мастак П. Татарнікаў. 2009.
I. гэтага часу маюць рысы ням., візант. і мясц. традыцый. У 19 ст. пануючым кірункам стаў рамантызм, пашырыліся рэпрадукцыйная гравюра і літаграфія (творы Л.Вілатца, К.Гётке, Л.Кршчановіча, Д.Пельцэльда, Л.Тарасевіча, Г.Шнопэ). Забарона царскім урадам бел. мовы і кнігадрукавання прывяла да часовага заняпаду мастацтва I. Наступны ўздым творчага працэсу звязаны з нац.вызваленчым рухам (пач. 20 ст.), калі былі закладзены асновы сучаснай нац. школы I. Найб. яркімі прадстаўнікамі мастацтва I. ў 1920я гг. з’яўляліся Я.Горыд, П.Гуткоўскі, В.Дваракоўскі, Я.Драздовіч, Г.Змудзінскі, К.Каганец, А.Тычына, М.Філіповіч. У 1930—40я гг. I. стваралі Б.Басалаў A. і В. Волкавы, В.Літко, Я.Мінін і інш. У Вял. Айч. вайну значнае развіццё і пашырэнне атрымала сатыр. I. (І.Букаты, Я.Зайцаў, Б.Звінагроскі, В.Козак, Д.Красільнікаў, Я.Красоўскі, М.Філіповіч, А.Шаўчэнка і інш.). У 1950—80я гг. значны ўклад у афармленне кніжных выданняў унеслі Л.Асецкі, А.Кашкурэвіч, А.Лось, І.Немагай, Г.Паплаў
186
ІМІТАЦЫЯ
скі, А.Паслядовіч, В.Шаранговіч. У сярэдзіне 1990— пач. 2000х гг. бел. I. пачалі ствараць маладыя аўтары — выпускнікі Бел. акадэміі мастацтваў Ю.Алісевіч, А.Басалыга, Р.Сустаў, П.Татарнікаў, П.Чартапалохаў, Ю.Якавенка і інш. Актыўна працуюць прадстаўнікі старэйшага пакалення У.Вішнеўскі, М.Казлоў, М.Купава, У.Савіч, В.Слаук, Р.Сітніца і інш. У сучаснай бел. I. значна пашыраецца жанрававідавы і тэхн. спектр (ад танчэйшых акварэльных работ да шаўкаграфіі, ад гуашу і пастэлі, малюнка пяром да выразкі нажом на цялячым пергаменце), шырока выкарыстоўваецца эксперыментальная фотаграфіка, калаж, змешаныя тэхнікі, сродкі камп’ютарнай графікі.
У музыцы — форма рэпрэзентацыі музыкі ці муз. твора (або яго часткі) і муз. выканальніцтва. Існуе ў выглядзе муз. прыкладу, муз. суправаджэння, праграм, складзеных з муз. твораў ці невял. урыўкаў. Муз. прыклад з’яўляецца доказам думкі музыказнаўца аб стылі кампазітара [стыль старажытнаслав. песнапенняў харавога фіналу балета «Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], прыёмах кампазітарскай тэхнікі (санорная акордыка ў араторыі «Попел» С.Картэса), манеры ігры або спявання выканаўцы (выразнае бельканта З.Бабія, віртуозны піянізм І.Алоўнікава). Выконваюцца непасрэдна музыкантам(і) або існуюць у запісе (вінілавыя пласцінкі, магнітафонныя стужкі, кампактдыскі і інш.). У Беларусі муз. I. існуе таксама ў выглядзе праграм, складзеных з муз. твораў, або імправізацый, з дапамогай якіх піяністыілюстратары, ансамблі ці аркестры (у вял. кінатэатрах) суправаджаюць паказ нямога кіно [кінапраграма «Дэманічны экран», прысвечаная шэдэўрам класічнага нямога кіно ў мінскім кінатэатры «Перамога» ў суправаджэнні жывой музыкі, 2010; бел. нямыя к/ фільмы «Прастытутка» (1926, імправізацыя польск. гурта «Іла і сябры»), «Кастусь Каліноўскі» (1927, імпра
візацыя С.Пукста), «У агні народжаная» (1929, імправізацыя бел. гурта «Рэлікт», які стварыў псіхал. твор з цытатамі Ф.Шапэна) у Мінску, усе 2012]. I. звычайна з’яўляецца асновай, на якой будуецца ўся перадача. Як I. можна разглядаць муз. суправаджэнне тэлевізійных і радыёперадач, канцэртаўнарысаў, а таксама муз.адукац., біягр. тэле і радыёнарысаў прысвечаных жыццю музыкантаў (цыкл радыёперадач «Дыялогі пра культуру» на Бел. радыёстанцыі «Культура», 2004—06). Да I. адносяцца таксама I. невял. ўрыўкаў муз. твораў (часам некалькі тактаў), што сустракаюцца ва ўсіх спец. кнігах па музыцы — падручніках па гісторыі музыкі, гармоніі, поліфаніі, муз. форме, інструментоўцы, а таксама ў навук. даследаваннях.
Літ.: Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка, 1917—1941. Мінск, 1978; Шматаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мінск, 1979; Доўнар Л.І., Лукоўская М.А., Матульскі Р.С., Нікалаеў М.В. Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т.: Кніжнасць новай Беларусі. XIX—XX стст.: Мінск, 2011.
Д.А.Краўчанка (выяўленчае мастацтва). Т. Т.Мдывані (музыка).
ІМАЖЫНІЗМ (ад франц. image вобраз), плынь у рускай паэзіі 1920х гг., якую прадстаўляла аб’яднанне «Імажыністы» (тэарэтыкі А.Марыенгоф, Р.Іўнеў, В.Шэршэневіч, А.Кусікаў, С.Ясенін, мастакі Б.Эрдман, Г.Якулаў). Сфарміравалася ў 1919. Імажыністы выступалі супраць паліт. накіраванасці футурызму; дэкламавалі самакаштоўнасць у маст. творы словавобраза, не звязанага з рэальнасцю; фатальную непазбежнасць антаганізму мастацтва і дзяржавы; актыўна займаліся фармальнымі пошукамі. Абапіраліся на тэорыю «ўнутранай формы слова» лінгвіста А.Патабні. У многім яны абнавілі паэтыку, аднак, дамагаючыся аб’ёмнасці, шматпланавасці кожнага слова, адмаўлялі ідэю цэласнасці маст. твора. I. аказаў пэўны ўплыў на раннюю творчасць бел. паэтаў Я.Пушчы,
Т.Кляшторнага, прозу А.Бабарэкі і інш. чл. літ. аб’яднання «Маладняк».
Літ.: Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. У 4 т., 5 кн. Т. 1. Мінск, 1999.
Т.І.Шамякіна.
ІМБРЬІЧАК, чайнік, гліняная пасудзіна для заваркі чаю; ганчарны выраб. Рабілі з накрыўкай, носікам і ручкай; палівалі. У Беларусі вытворчасць I. была пашырана ў канцы 19— пач. 20 ст. пераважна ў гар. і местачковых ганчарных цэнтрах пад уплывам аналагічных форм фабрычнага посуду (у параўнанні з імі саматужныя вырабы былі больш танныя).
ІМІТАЦЫЯ (ад лац. imitatio перайманне), 1) падробка чагон. пад штон. (каштоўных парод дрэва, камянёў, мармуру і інш.); рэч, выкананая з матэрыялузаменніка. 2) Перайманне, прыпадабненне камун., чамун., дакладнае ўзнаўленне. Выкарыстоўваецца ў тэатры, кіно, цырку і інш. для стварэння ілюзіі рэальнасці: I. гукаў, рухаў і стану персанажаў прыродных з’яў (вецер, навальніца, пажар) якоган. асяроддзя, прадметаў, якімі карыстаюцца ў спектаклях замест сапраўных (гл. Бутафорыя).
У выяўленчым м а с т а ц т в е I. — передача аб’ектаў прыроды; таму некаторыя яго віды (жывапіс, скульптура) носяць назву імітацыйныя мастацтвы. I. таксама называюць наследаванне творам, выкананым інш. майстрамі. У эпоху Адраджэння эцюды і наследаванне рабоце майстра («studio»), перадача прыроды («ingenio») бьілі асновай навучання жывапісу. У шырокім сэнсе 1. — копія, падробка подпісу, паціны, кракелюру і інш. на творах мастацтва.
У музыцы I,— прыём контрапунктычнай (поліфанійнай) кампазітарскай тэхнікі (ва ўмовах шматгалоснай фактуры). Сутнасць яго заключаецца ў паўтарэнні (разам з непасрэдным пераносам) тэмы або выразнага матыву (прапосты, лац. Р) з аднаго голасу ў інш. (рыспо
187
ІМПЕРЫЯЛ
сты, лац. R). Адзін з тыпаў абмену галасоў, муз. развіцця. Правядзенне тэмы ў розных галасах поліфанійнага твора будуецца на падставе пэўных правіл, дзе гал. з’яўляюцца: прытрымліванне інтэрвалу I. (уступу галасоў — I. ва ўнісон, або ў прыму, таксама квінту, кварту, тэрцыю і г.д.), адлегласць (паміж прапостай і рыспостай, дзе кропкай адліку з’яўляецца працягласць прапосты) і напрамак руху галасоў [вышэй або ніжэй гукавой вышыні прапосты, інакш — вышэй ці ніжэй прапосты (напр., у ніжнюю квінту, у верхнюю кварту і г.д.)]. Існуюць I.: простая, калі рыспоста — паўтарэнне толькі аднагалоснай часткі прапосты (напр., у 6й сімф. А.Мдывані), кананічная (канон), або непарыўная I., у якой рэпрадукуюцца тэма і кантрапункт да яе, рыспоста ў такіх выпадках ёсць поўнае паўтарэнне прапосты (напр., у Санаце для флейты Д.Смольскага), строгая (тэма праводзіцца ў інш. галасах без змяненняў), свабодная (імітуючы голас мае толькі агульныя рысы меладычнага малюнка, найб. характэрны рытм або характэрныя рысы рытмутэмы), рэальная, калітэма дакладна транспануецца ў танальнасць дамінанты, танальная, калі тэма ўзнаўляецца з некаторымі пэўнымі змяненнямі з мэтай захаваць танальнае адзінства, с т р э тная — са скарочаным уступам галасоў (у параўнанні з першапачатковым правядзеннем або з экспазіцыяй), I. ре r arsin et thesin, г.зн. I. праводзіцца з перамяшчэннем моцных доляў такта на слабыя і наадварот, што ствараецца за кошт перанясення тэмы на паўтакт у складаным размеры пазаметрычнага рахунку. I. бываюць у прамым напрамку (лац. Р, або прыма), у абарачэнні (лац. I — inversa, або інверсія) — г.зн. кожны інтэрвал у прапосце бяр