Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
. I. папулярныя і ў сучаснай кніжнай графіцы (I. ў кнігах «Беларускі фальклор», 2005; «Зямля сілы. Белавежская пушча», 2009).
ІНКРУСТАЦЫЯ (лац. incrustatio ад incrusto пакрываю чымнебудзь), спосаб дэкарыравання вырабаў узорамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі з кавалачкаў дрэва, косці, металу, перламутру, якія ўразаюцца ў іх паверхню і адрозніваюцца ад яе колерам ці матэрыялам; творы, выкананыя ў гэтай тэхніцы. Пашырана I. дрэвам па дрэве (інтарсія), металам па метале (насечка), каменем па камені. I. выкарыстоўвалі ў скульптуры і рэчах дэкар.прыкладнога мастацтва Стараж. Усходу і антычнасці, у аздабленні зах.еўрап. мэблі Адраджэння і барока. У Беларусі ў 12—13 ст. была распаўсюджана I. залатымі і сярэбранымі пласцінкамі па жалезе і медзі, косцю па дрэве (наканечнік кап’я 12 ст., інкруставаны серабром, знойдзены на Мінскім замчышчы). Часам насечка спалучалася з чарненнем (зброя, посуд). У 17—18 ст. I. аздаблялі мэблю, посуд, зброю, літургічнае начынне і інш. Бел. майстрыінкрустатары працавалі ў Маскоўскай дзяржаве пры царскім двары і ў Аружэйнай палаце, дзе выраблялі мэблю, інкруставалі перламутрам ці насякалі золатам і серабром шаблі, мячы, пішчалі і інш. зброю. У 18—19 ст. 1. упрыгожвалі мэблю для панскіх сядзіб і палацаў. У 20 ст. I. стала галіной дэкар.пры
Працэс стварэння інкрустацыі.
кладнога мастацтва. У наш час у гэтай тэхніцы працуюць некаторыя самадзейныя мастакі і нар. майстры. 1. часта выкарыстоўваецца ў ювелірным мастацтве.
Я. М. Сахута.
ІНКУЛЬТУРАЦЫЯ. працэс і вынік паступовага засваення людзьмі традыцый, звычаяў спосабаў мыслення, каштоўнасцей і маральнаэтычных норм, уласцівых пэўнай нац. культуры. I. пачынаецца ў раннім дзяцінстве і працягваецца амаль усё жыццё індывіда, калі дарослыя людзі перадаюць набытыя веды моладзі і адначасова самі засвойваюць новыя маст. і духоўныя феномены, ідэалы. Непарыўна звязана з сацыялізацыяй, аднак у адрозненне ад апошняй (скіраванай найперш на засваенне чалавекам сац. навыкаў уменняў) канчатковым вынікам I. з’яўляецца фарміраванне індывіда як высокаадукаванай, выхаванай і духоўна багатай асобы. Адбываецца найперш у працэсе хатняга выхавання, фармальных і нефармальных зносін з інш. людзьмі (сябрамі, калегамі, сваякамі), а таксама падчас навучання ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафес,тэхн., сярэдняй спец., вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, грамадскай і творчай дзейнасці, падарожжаў, наведвання ўстаноў культуры (музеі, тэатры, кінатэатры, клубныя ўстановы, бкі), прагляду тэлеперадач, чытання кніг, часопісаў, газет, азнаямлення з разнастайнымі інтэрнэтрэсурсамі 1 інш. Э.СДубянецкі.
ІНКУНАБУЛЫ (ад лац. incunabula калыска, пачатак), друкаваныя выданні, выпушчаныя ў ранні перыяд кнігадрукавання; умоўна — кнігі, выдадзеныя ад першых спроб І.Гутэнберга ў 1440я гг. да 1.1.1501. Упершыню тэрмін «I.» быў ужыты Б. Малінкротам у 17 ст., замацаваўся ў 18 ст. У 2й пал. 15 ст. ў Зах. і Цэнтр. Еўропе ў 246 гарадах дзейнічала 1099 друкарняў, якія выдалі каля 12 млн. кніг сярэднім тыражом — 300, асобных 1000 і больш экз. Першапа
Да арт. Інкунабулы. «Гербарый». 1484.
чатковыя I. па знешнім выглядзе нагадвалі рукапісныя кнігі зза адсутнасці тытульнага ліста, размяшчэння выхадных звестак у канцы тэксту ўкалафоне, рукапіснага афармлення ініцыялаў, рубрыкзаставак. Паступова яны набылі рысы друкаванай кнігі. Друкавалі I. пераважна гатычным шрыфтам. Для выданняў антычных аўтараў і пісьменнікаўгуманістаў карысталіся лац. алфавітнай сістэмай, у 1480—90я гг. — таксама глаголіцай і кірыліцай. I. — адна з асн. крыніцдля вывучэння культуры адстаражытнасці да 15 ст. Зберагаюцца ў буйнейшых навуковых кнігазборах свету, у дзярж., акад., універсітэцкіх бках. Наладжаны іх міжнар. ўлік і апісанне, выдадзены «Зводны каталог інкунабулаў» у 8 т. (1925—76), выходзяць нац. каталогі I.
195
ІНСІТНАЕ
У Беларусі I. вядомы з 2й пал. 15 ст. Прывозілі іх звьгчайна бел. студэнты з Кракава, Лейпцыга, Падуі, Балонні і інш. Паводле каталогаў 16—18 ст., I. меліся ў бках манастыроў, навуч. устаноў, кнігазборах прыватных асоб. Захаваліся 1. з бкі Радзівілаў (11 у бцы Pac. АН), бкі Храптовічаў у Шчорсах (3). У бках Вільнюса захоўваецца больш за 100 I. з розных гарадоў Беларусі, у т.л. з Гродна (з бк кляштараў дамініканцаў і кармелітаў, езуіцкага калегіума), Нясвіжа, Слоніма, в. Дзярэчын Зэльвенскага рна, Жыровіцкага манастыра базыльян (Слонімскі рн), манастыроў Полацка, Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі і інш. Шмат I. зберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў. Па падліках даследчыкаў агульны фонд выдадзеных I. налічвае 13 тыс. адзінак (прыкладна 4 млн. экз.). У Цэнтр. навук. бцы НАН Беларусі зберагаюцца 4 экз., у Нац. бцы Беларусі — 42 экз. Падрыхтаваны іх бібліяграфічныя апісанні.
Літ.: Указателн н каталогн ннкунабулов. М., 1979; Саверчанка Н. Калекцыя інкунабулаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі // Беларускі археаграфічны штогоднік. Мінск, 2005. Вып. 6.
ІНСІТНАЕ МАСТАЦТВА, гл. Наіўнае мастацтва.
ІНСТАЛЯЦЫЯ (ад англ. installation размяшчэнне), прасторавая кампазіцыя, створаная з розных плоскасных і аб’ёмных элементаў, што ўтвараюць маст. цэлае; від сучаснага мастацтва. Мэта I. — стварэнне ў вызначаным аб’ёме памастацку асэнсаванай прасторы, пабудаванай на неардынарным спалучэнні быт. прадметаў, напоўненых новым сэнсавым значэннем і пачуццёвымі якасцямі. Маст. прасторай I. могуць стаць музей або галерэя, прыватная студыя, дом, буд. ўчастак. Трапляючы ў такую прастору, глядач не проста сузірае яе з боку, як карціну, а непасрэдна ўзаемадзейнічае з ёй. Прастора I. можа ўключаць любыя віды прадметаў і выяў (карціны, малюнкі, фата
Да арт. Інсталяцыя. Ж.Грак. Аб’ёмныя плоскасці 2006.
графіі, тэксты, відэа і кінафільмы, магнітафонныя запісы і інш.). Аднак I. не дэманструе існуючыя сувязі паміж прадметамі, а, наадварот, дае магчымасць напоўніць рэчы і вобразы абсалютна новым сэнсавым гучаннем. Некаторыя I. набліжаюцца да скульптуры, але адрозніваюцца ад апошняй тым, што іх не лепяць ці выразаюць, а кампануюць з разнастайных матэрыялаў часта прам. паходжання. I. можна ахарактарызаваць як самацэнную сімвалічную дэкарацыю, якая ствараецца ў канкрэтны час пад канкрэтна акрэсленай назвай. Гісторыя I. бярэ свае вытокі ў мастацтве авангарда пач. 20 ст. Су
Да арт. Інсталяцыя. А.Кл і н а ў. «Тайная вячэра». 2011.
светна вядомымі майстрамі I. з’яўляюцца М.Дзюшан, І.Бойс, Э.Кінхольц і інш. У Беларусі I. ствараюцца з 1989, выстаўляюцца ў залах галерэі Палаца мастацтваў, Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», музеях сучаснага выяўл. мастацтва і гісторыі бел. кіно і інш.). Сярод мастакоўінсталятараў: А.Андрэеў, Г.Балаш, В.Вараб’ёў, Ж.Гладко, Ж.Грак, Г.Драздоў, А.Клінаў, Н.Макеева, А.Марачкін, Д.Парнюк, А.Сураў, Я.Шунейка і інш.
Д.А.Краўчанка.
ІНСТРУМЕНТАЗНАЎСТВА, вобласць музыказнаўства, якая вывучае паходжанне, развіццё, класіфікацыю і будову муз. інструментаў, іх выразныя магчымасці, тэмбравыя і акустычныя ўласцівасці, a таксама сістэматызуе інструменты сімф., эстр., нар. аркестраў (розных складаў). Цесна звязана з акустыкай, фалькларыстыкай, этналогіяй, гісторыяй муз. культуры. У I. існуюць 2 падыходы да даследавання інструментаў: м у з ы казнаўчы: звязаны з разгляданнем муз. інструментаў як сродкаў рэпрадуцыравання муз. матэрыялу ў кантэксце кампазітарскай творчасці, выканальніцкага мастацтва, іх ролі ў грамадскім і культ. жыцці, і арганалагічны (арганаграфічны) — накіраваны на вывучэнне канструкцыі інструментаў у іх эва
196
ІНСТРУМЕНТОЎКА
люцыйным развіцці. На аб’яднанні абодвух падыходаў засн. сістэма I. як навукі. Сярод задач: сістэматызацыя інструментаў, апісанне канструкцыі, спосабу вырабу, строю і гукарада, характарыстыка прыёмаў музіцыравання на іх, а таксама выяўленне іх індывід. уласцівасцей і якасцей. Развіццё інструментаў знаходзіцца ў цеснай сувязі з эмацыянальным зместам музыкі, кампазітарскай тэхнікай, эстэтычнымі патрабаваннямі соцыуму. Стварэнне новых муз. інструментаў і змяненне іх канструкцыі адкрываюць перад кампазітарам новыя муз.тэхн. магчымасці. Першую навуковую класіфікацыю муз. інструментаў абгрунтаваў В.Маіён (1888), які ўпершыню падзяліў іх на 4 групы, узяўшы за аснову прыкмету гучальнага цела: аўтафонныя, духавыя, струнныя і мембранныя. Э.Хорнбосталь і К.Закс увялі ў навук. ўжытак 2 прыкметы: выток гука і спосаб яго атрымання. Яна выкарыстоўваецца і ў наш час.
Найб. раннія звесткі пра нар. муз. інструменты ў Беларусі даюць пісьмовыя помнікі 11 — 15 ст., падрабязнае іх апісанне (дуды, скрыпкі, ліры і інш.) з’явілася ў 19 ст. (першы агляд зроблены М.Прывалавым, 1928). Грунтоўна нац. муз. інструментарый (цымбалы, жалейка, духавыя інструменты) вывучалі даследчыкі М.Нікіфароўскі (1892), В.Бяляеў (1941), І.Жыновіч (1958), Я.Гладкоў (1974), Б.Нічкоў (1981), А.Капілаў (1982). У 20 ст. з’явіліся новыя электронныя муз. інструменты, якія адносяцца да класа сінтэзатараў. Некаторыя з іх засн. на імітацыі традыц. інструментаў (напр., электраарган, электрагітара і г.д.), іншыя з’яўляюцца носьбітамі новага тэмбру і тыпу гучання. Акадэмічная музыка сучаснасці апелюе да інструментаў, якія склаліся ў еўрап. кампазітарскай практыцы. Аднак ёсць прыклады ўжывання сродкаў муз. электронікі (напр., электрагітары ў 9й сімфоніі Д.Смольскага). Значны ўклад у развіццё бел. 1. зрабіла І.Назіна, якая
распрацавала сістэмны падыход да вывучэння бел. інструм. культуры.
Літ.: Назнна Н. Белорусскпе народные музыкальные ннструменты: Самозвучашне, ударные, духовые. Мннск, 1979; Яе ж. Белорусскне народные музыкальные ннструменты: струнные. Мннск, 1982.
Т.Г.Мдывані.
ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МЎЗЫКА. музыка, створаная для выканання на розных муз. інструментах. Першапачаткова суправаджала вакальную музыку. Ствараецца ва ўсіх муз. формах (перыяд, варыяцыі, ронда, санатная і песенная формы). Найб. пашырэнне атрымалі наступныя жанры І.м. л ’еса, фантазія, варыяцыі, парафраз, папуры, накцюрн, фуга, парціта, гумарэскі, інтэрмеццаіінш. І.м. падзяляюць паводле складу інструментаў на сольную (для аднаго інструмента з акампанементам або без яго; «Маналог для габоя сола» В.Кузняцова); камернаансамблевую («Лебедзь, рак і шчупак» для скрыпкі, фагота і кларнета В.Кур’яна), аркестравую («Сімфонія № 4» для аркестра і скрыпкі Д.Смольскага) музыку; м у зычнага складу т в о р а ў — гетэрафонную («Гетэрафонія» для габоя, скрыпкі і альта В.Кузняцова), гамафоннаг