Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
08), калект. працы «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Беларусы: Сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009), «Хто жыве на Беларусі» (на рус. мове, 2012), «Беларусы ў Сібіры: захаванне і трансфармацыі этнічнай культуры» (на рус. мове, 2011), з удзелам супрацоўнікаў інта падрыхтавана энцыклапедыя «Этнаграфія Беларусі» (1989) і інш. У галіне фалькларыстыкі выдадзены тамы шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць» (з 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1986), «Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка» (кн. 1—6, 2001—04), калект. працы «Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян», «Усходнеславянскі фальклор: Слоўнік навуковай і народнай тэрміналогіі» (абедзве 1993), гіст.тэарэт. даследаванне «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967), манаграфіі А.У.Марозава «Фальклор у духоўнай культуры ўсходніх славян: ментальныя перадумовы функцыянавання» (2005), А.Г.Алфёравай «Усходнеславянскія і заходнеславянскія загадкі. Вобразнапаэтычная сістэма» (2008, з удзелам супрацоўнікаў інта пад
рыхтавана энцыклапедыя «Беларускі фальклор» (т. 1—2, 2005—06) і інш. У інце працавалі акадэмікі НАН Беларусі П.У.Глебка (у 1957—69 дырэктар), членыкарэспандэнты НАН Беларусі В.К.Бандарчык (у 1969—76 дырэктар), І.В.Гутараў, С.В.Марцэлеў (у 1976—94дырэктар), У.І.Няфёд; працуюць членыкарэспандэнты НАН Беларусі М.Ф.Піліпенка (у 1994— 2003 дырэктар), А.І.Лакотка (з 2004 дырэктар).
Літ.: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы (да пяцідзесяцігоддзя стварэння). Мінск, 2007.
А.І.Лакотка.
ІНСТЫТЎТ МОВЫ I ЛІТАРАТЎРЫ ІМЯ ЯКЎБА КОЛАСА I ЯНКІ КУПАЛЫ Нацыянальнай а к a дэміі навук Беларусі. Папярэднікамі інта былі Інт мовазнаўства імя Я.Коласа, створаны 2.11.1929 рашэннем Прэзідыума АН БССР на базе мовазнаўчых кафедр і камісій Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), і Інт лры імя Я.Купалы, засн. 29.3.1931 на базе кафедры лры Акадэміі навук як Інт лры і мастацтва. 3 ліп. 1935 у сувязі са змяненнем структуры АН БССР функцыянаваў аб’яднаны Інт лры, мастацтва і мовы. Дзейнасць інта была спынена ў сувязі з пачаткам Вял. Айч. вайны 1941—45 і акупацыяй Мінска ням.фаш. захопнікамі. У ліп. 1944 Інтлры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў складзе 3 сектараў: бел. лры, бел. мовы і мастацтва. У 1952 Інт мовазнаўства быў адноўлены як самаст. навук.даследчая ўстанова ў структуры АН БССР, з 1956 імя Я.Коласа. У 1952 самаст. аргцыяй стаў таксама Інт лры і мастацтва АН БССР, у 1957 з яго складу на базе аддзелаў мастацтвазнаўства быў вылучаны Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, а ін т атрымаў назву Інт лры імя Я.Купалы. У 2008 Інт мовазнаўства імя Я.Коласа 1 Інт лры імя Я.Купалы аб’ядналіся ў адзіны інт з сучаснай назвай. У складзе інта (2013) 10 аддзелаў (сучаснай бел. мовы, гісторыі
201
ІНСТЫТУТ
бел. мовы, дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, лексікалогіі і лексікаграфіі, бел.рус. моўных сувязей, славістыкі і тэорыі мовы, бел. лры 20—21 ст., тэорыі і гісторыі лры, узаемасувязей лр, выданняў і тэксталогіі), 2 сектары (этналінгвістыкі і гісторыі бел. лры). Аспірантура з 1931, дактарантура з 1986; дзейнічае савет па абароне дысертацый. Інт праводзіць сістэмныя даследаванні па актуальных праблемах бел. мовы і лры, распрацоўвае пытанні тэорыі слоўнага мастацтва, ажыццяўляе навук. выданні тэкстаў твораў класікаў бел. лры і літ. помнікаў, рыхтуе фундаментальныя слоўнікі (тлумачальныя, граматычныя, перакладныя, гіст. і інш.), лінгвістычныя атласы, а таксама рознага роду даведнікі, дапаможнікі, вывучае праблемы бел.рус. двухмоўя, узаемадзеяння з інш. слав. мовамі і лрамі. 3 2012 інт— філіял дзярж. навук. установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
У перадваен. гады ў інце былі выдадзены «Беларуская граматыка. Марфалогія» (1936), «Сінтаксіс беларускай мовы» (1939), «Курс сучаснай беларускай мовы: фанетыка, марфалогія, лексіка» (1940), «Рускабеларускі слоўнік» (1937). 3 канца 1930х гг. у друку пачалі з’яўляцца артыкулы літаратуразнаўцаў В.В.Барысенкі, М.Р.Ларчанкі, Ю.С.Пшыркова, В.У.Івашына, прысвечаныя розным праблемам гісторыі бел. лры 19 — пач. 20 ст., жыццю і творчасці В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, Я.Купалы, Я.Коласа. У пасляваен. перыяд у Інце мовазнаўства і Інце лры праведзены навук. даследаванні па шырокім коле актуальных праблем лінгвістыкі і літ.знаўства, якія засведчылі статус бел. мовы як высокаразвітой літ. мовы, якая можа паспяхова забяспечваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства, вызначылі месца і ролю бел. лры ў духоўным жыцці бел. народа і сусв. літ. працэ
се. Выдадзены «Рускабеларускі слоўнік» (10е выд., т. 1—3, 2012), «Беларускарускі слоўнік» (4е выд., т. 1—3, 2012), «Граматыка беларускай мовы» (т. 1—2, 1962—66), «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы», «Рускабеларускі слоўнік грамадскапалітычнай тэрміналогіі» (абодва 1970), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977— 84), «Беларуская граматыка» (ч. 1—2, 1985—86), нарматыўны «Слоўнік беларускай мовы» (1987), «Рускабеларускі слоўнік скарачэнняў» (т. 1—2, 1995—96), «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996), «Рускабеларускі політэхнічны слоўнік» (т. 1—2, 1997—98), a таксама «Граматычны слоўнік назоўніка» (2е выд. 2013), «Граматычны слоўнік дзеяслова» (2е выд. 2013), «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка і прыслоўя» (2009), «Слоўнік беларускай мовы» (2012), падрыхтаваныя ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008). Сярод фундаментальных прац па бел. дыялекталогіі: «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963, Дзярж. прэмія СССР 1971), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (ч. 1—2, 1968—69), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98, Дзярж. прэмія Беларусі 2000). Працягваецца выданне «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1 — 13, 1978—2012), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—33, 1982—2012), «Слоўніка мовы «Нашай нівы», 19061915» (т. 1, 2003; т. 2, 2007). Гэтыя працы не толькі ахопліваюць усе ўзроўні моўнай сістэмы ў гіст. дынаміцы яе функцыянавання, але і ў значнай ступені вызначаюць развіццё ўсёй мовазнаўчай навукі ў Беларусі, садзейнічаюць фарміраванню і станаўленню норм бел. літ. мовы.
Да найб. значных літ.знаўчых даследаванняў перыяду з канца 1950х гг. да нашага часу адносяцца:
«Беларуская літаратура: Даследаванні і публікацыі» (вып. 1—5, 1958— 63), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964—66), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (абодва на рус. мове, 1977, Дзярж. прэмія Беларусі 1980), цыкл прац «Скарына і беларуская культура» (1988—93, Дзярж. прэмія Беларусі 1994), серыя кніг, прысвечаных адлюстраванню ў бел. лры гераізму і трагедыі Вял. Айч. вайны, «Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік» (т. 1—6, 1992—95), «Нарысы па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей» (кн. 1—4, 1993—95), «Нарысы беларускаўкраінскіх літаратурных сувязей: культурнагістарычны і літаратурны аспекты праблемы» (2002), «Гісторыя беларускай літаратуры 20—21 стст.» (3е выд., т. 1—2, 2010). Працягваецца выданне «Псторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1—4, 1999—2003). Падрыхтаваны і выдадзены акадэмічныя навук. каментаваныя зборы твораў класікаў бел. лры М.Багдановіча, П.Броўкі, З.Бядулі, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Лынькова, А.Макаёнка, М.Танка, К.Чорнага і інш., працягваецца выданне збораў твораў І.Шамякіна і І.Навуменкі.
Вял. ўплыў на бел. гуманітарыстыку ў цэлым аказалі навук. працы М.В.Бірылы (цыкл даследаванняў па бел. граматыцы і антрапаніміі), А.М.Адамовіча («Беларускі раман: станаўленне жанру», 1961), А.І.Жураўскага («Гісторыя беларускай літаратурнай мовы», т.1, 1967), А.М.Булыкі («Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы», 1970), В.А.Каваленкі («Вытокі. Уплывы. Паскоранасць», 1975), А.І.Падлужнага («Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы», 1977), А.І.Мальдзіса («На скрыжаванні славянскіх традыцый», 1980), М.І.Мушынскага («Тэксталогія твораў Янкі
202
ІНСТЫТУТ
Купалы і Якуба Коласа», 2007), даследаванні інш. вучоных. У Інце лры працавалі акадэмікі НАН Беларусі В.В.Барысенка, У.В.Гніламёдаў (у 1998—2006 дырэктар), І.І.Замоцін, М.Ц.Лынькоў, В.А.Каваленка, І.Я.Навуменка, членыкарэспандэнты НАН Беларусі А.М.Адамовіч, М.І.Мушынскі, акадэмік Акадэміі пед. навук В.У.Івашын. У Інце мовазнаўства працавалі акадэмікі НАН Беларусі М.В.Бірыла, П.Ф.Глебка, М.М.Дурнаво, К.Крапіва (К.К.Атраховіч), І.Ю.Лёсік, С.М.Некрашэвіч, Ю.Ф.Мацкевіч, А.І.Падлужны (у 1994—2003 дырэктар), М.Р.Суднік, членыкарэспандэнты НАН Беларусі А.М.Булыка, А.І.Жураўскі.
Літ.: Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. 80 год (1929—2009 гг.). Мінск, 2009.
А.А.Лукашанец, С.Л.Гаранін.
ІНСТЫТЎТ ПАРЛАМЕНТАРЬІЗМУ I ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА, прыватная вышэйшая ўстанова адукацыі. Засн. ў 1993 у г. Мінск як Недзярж. акадэмія парламентарызму і прадпрымальніцтва, з 1998 інт. У 2012/13 навуч. годзе 2 фты: сац.эканам., завочнага навучання. Спецыяльнасці: паліталогія, бізнесадміністраванне, дакументазнаўства, фінансы і крэдыт, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт, эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве. Mae бку. Выдае навук.метадычны час. «Нппокрена» (з 2005). Супрацоўнічае з дзярж. і прыватнымі навуч. ўстановамі Расіі, Польшчы, міжнар. аргцыямі. Прымае ўдзел у навук. канферэнцыях і міжнар. праектах.
ІНСТЫТУТ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАН ДЗЁЙНАСЦІ, прыватная вышэйшая ўстанова адукацыі. Засн. ў 1992 у г. Мінск. У 2012/13 навуч. годзе 2 фты: знешнеэканам. дзейнасці і прадпрымальніцтва, эканомікі і бізнесу. Спецыяльнасці: эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве, маркетынг, бізнесадміністраванне, камерцыйная дзейнасць, эканоміка і кіраванне турысцкай інду
стрыяй. Mae бку. Выдае навук,практычны час. «Вестн йнстнтута предпрнннмательской деятельностн» (з 2009). Супрацоўнічае з навуч. ўстановамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, Германіі.
ІНСТЫТЎТ САЦЫЯЛОГІІ Нацыянальнай Акадэміі н a вук Беларусі. Засн. ў 1990 на ease 5 аддзелаў Інта філасофіі і права, 2 аддзелаў Інта эканомікі і лабараторыі Інтатэхн. кібернетыкі АН Беларусі. 3 2000 дзярж. навук. ўстанова з сучаснай назвай. У складзе інта (2013) 4 аддзелы (паліт. сацыялогіі і сацыялогіі права, сацыялогіі інавацый, сацыялогіі рэгіянальнага развіцця, эканам. сацыялогіі і сац. дэмаграфіі) і цэнтр маніторы