• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    маўляць) у мовазнаўстве, сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы як адзінага цэлага і выражэння розных суб’ектыўнамадальных значэнняў; адзін з важнейшых сродкаў сэнсавай і эмацыянальнай выразнасці ў вершаванай мове. Фанетычнымі сродкамі I. з’яўляюцца мелодыка, інтэнсіўнасць, тэмбр, тэмп маўлення, пэўнае размяшчэнне паўз. 3 дапамогай I. маўленне падзяляецца на адрэзкі, якія з’яўляюцца пэўным фанетычным, сінтаксічным і сэнсавым адзінствам. Падзел выказвання на часткі дапамагае яго лепшаму ўспрыманню, дае магчымасць пазбегнуць двухсэнсавасці. I. проціпастаўляе сказы па мэце выказвання, дэталізуе разнастайныя сэнсавыя суадносіны ўнутры іх, удзельнічае ў перадачы эмоцый. Сродкамі I. выражаецца значэнне закончанасці ці незакончанасці выказвання, яго апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя і інш. аспекты. У сучаснай бел. мове вядомы розныя тыпы інтанацыйных канструкцый, кожнаму з якіх уласцівы свая фанетычная якасць і здольнасць перадаваць сэнсавыя адрозненні сказаў з аднолькавым сінтаксічным і лексічным складам
    («Снег ішоў з раніцы да палудня? — Снег ішоў з раніцы да палудня. — Снег ішоў з раніцы да палудня!»). Цэнтрам інтанацыйнай канструкцыі з’яўляецца лагічны націск. Параўнанне I. бел. фраз з адпаведнымі фразамі роднасных слав. моў вылучае яе тыпалагічныя і спецыфічныя рысы, адзначае больш павольны тэмп бел. маўлення, асаблівы характар інтэнсіўнасці ў апавядальных фразах. На пісьме I. перадаецца з дапамогай знакаў прыпынку і інш. графічнымі сродкамі (падкрэсліванне слоў, ужыванне розныхшрыфтоў). Т.Ф.Рослік.
    ІНТАНАЦЫЯ ў м у з ы ц ы, гукавое ўвасабленне музычнай думкі, якое трактуецца як праява ўсведамлення гістарычна змяняемай і грамадска абумоўленай дзейнасці музыканта (кампазітара, выканаўцы). I. з’яўляецца канструктыўнай і выразнасэнсавай асновай музыкі, якая мае інтанацыйную прыроду. Існуюць некалькі значэнняў тэрміна «I.»: 1) высотная арганізацыя (у суадносінах і сувязях) муз. тонаў у гарызантальным напрамку з канкрэтным рытмічным афармленнем (адзінства I. і рытму стварае мелодыю); 2) найменшая адзінка муз. мовы, якая мае адносна самаст. выразнае значэнне і семантыку і можа складацца з 1—3 гукаў ; 3) манера, тонус муз. выказвання, якія характарызуюцца сукупнасцю элементаў муз. формы (высотных, рытмічных, тэмбравых, артыкуляцыйных і г.д.), накіраваных на дасягненне душэўнага настрою музыкі, адпаведнага кампазітарскай задуме (напр., гераічная, павольная, радасная I.). 4) распеў псальмоў, прыстасаваны да антыфонаў, інакш — псалмадычная I., у якой улічваецца структура (пачатак, сярэдзіна, канец); 5) у грыгарыянскім харале пачатковы меладычны напеў, які потым выконваецца ўсім хорам (у шматгалосых
    205
    ІНТАРСІЯ
    магніфікатах, у частках ардынарыя імшы).
    Муз. I. ўзнікае з I. мовы, якая потым пераводзіцца ў сферу ладу ці танальнасці. Муз. I. мае пазнавальнае значэнне, паколькі адкрывае шырокія шляхі да пазнання свету душы чалавека праз ператварэнне гукаў яго голасу (вак. музыка) і дае магчымасць выражаць нац., сац., узроставыя асаблівасці мовы кожнага народа. Своеасаблівасць абрадаў, звычаяў вераванняў і побыту, мовы і менталітэту, а таксама паходжанне народаў робіць іх фалькл. традыцыі інтанацыйна разнастайнымі, рознабаковымі. I. бел. нар. музыкі стала асновай многіх твораў нац. кампазітараў: напр., у А.Багатырова (хары а капэла), І.Жыновіча («П’есы для цымбальнага ансамбля»), М.Чуркіна («Сімфаніета»), Ю.Семянякі (песенная і оперная творчасць), Я.Цікоцкага (музыка да спектакля «Паўлінка», опера «Міхась Падгорны»), Р.Пукста (музыка да спектакля «Пяюць жаваранкі»), А.Туранкова (опера «Кветка шчасця»), Я.Глебава (п’есы для нар. і эстр. аркестраў), А.Мдывані (п’есы для аркестра бел. нар. інструментаў), Д.Смольскага (канцэрты для цымбалаў і аркестра бел. нар. інструментаў). Кампазітары робяць апрацоўкі нар. песень, ствараюць аўтарскія мелодыі, прасякнутыя інтанацыйным строем бел. нар. меласу (Л.Захлеўны, В.Кузняцоў А.Мдывані).
    Літ.: Acаф ье в Б. Музыкальная формакакпроцесс. Кн. 1—2. М., 1930—1947, Ленннград, 1971; Медушевскнй В. Ннтонацнонная форма музыкн. М., 1993.
    Т.Г.Мдывані.
    ІНТАРСІЯ (ад італьян. intarsio інкрустацыя), спосаб дэкарыравання драўляных вырабаў (мэблі, пано, куфэркаў, сувенірных вырабаў і інш.) арнаментам або сюжэтнымі выявамі шляхам урэзвання ў іх паверхню кавалачкаў дрэва іншых па фактуры і колеры; від інкрустацыі. Вядома са старажытнасці. Мела пашырэнне ў краінах Зах. Еўропы пры выра
    бе мэблі. У 18—19 ст. бел. майстры аздаблялі гэтым спосабам мэблю для замкаў, палацаў, сядзіб (у Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца гасціны гарнітур сярэдзіны 19 ст., упрыгожаны I.). У 2й пал. 20 ст. папулярнай была I. з драўніннага шпону розных колераў і гатункаў, пры дапамозе гэтай тэхнікі дэкарыравалі пано, талеркі, скарбонкі з сюжэтнатэматычнымі, партрэтнымі, расліннымі, пейзажнымі выявамі. Некаторыя мэблевыя прадпрыемствы Беларусі выпускалі мэблю, аздобленую I. па матывах бел. нар. арнаменту. У тэхніцы працуюць прафес. і самадзейныя мастакі І.Кудзі, А.Прышчэпа, У.Яцкевіч і інш.
    Я. М. Сахута.
    ІНТРАДЎКЦЫЯ (ад лац. introductio увядзенне) у м у з ы ц ы , 1) кароткая пачатковая частка муз. твора, якая выконвае функцыю ўводзін да 1й ч. твора, фіналаў сімфоній, дывертысментаў квінтэтаў квартэтаў трыа, санат (I. да 2й ч. санаты для фп. Л.Бетховена), канцэртных п’ес. Калі I. ўнесена ў назву твора, яна можа выконвацца самастойна (I. і танец у гітарнай музыцы «Ліцвінскія фантазіі» В.Жывалеўскага, з класічных — I. і рондакапрычыёза К.СенСанса, 1.1 паланэз Ф.Шапэна, I. і варыяцыі для скрыпкі і фп. мі мінор Ф.Шуберта, I. і алегра М.Равеля і інш.). 2) Род опернай або балетнай уверцюры з муз. матэрыялам, які потым сустракаецца ў сцэн. дзеянні [I. да опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага, да балета «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, у I. да балета «Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані гучыць тэма Рагвалодавічаў Звычайна мае свабодную форму. Сустракаюцца I. і да актаў оперы («Фідэліа» Л.Бетховена). 3) Хор або вак. ансамбль, які ідзе пасля ўверцюры і адкрывае опернае дзеянне (опера «Маргер» К.Горскага, дзе ў аркестравай I. гукапіснага характару малюецца вобраз Нёмана, адвечная плынь якога разносіць рэха стараж. легенд і дум). Памеры I. бываюць
    розныя. Звычайна яна падрыхтоўвае гал. тэму, танальнасць, стварае агульны эмацыянальны настрой сцэнічнага твора і знаходзіцца ў цеснай сувязі зсюжэтам. Т.Г.Мдывані.
    ІНТРЬІГА (франц. intrigue ад лац. intrico заблытваю), спосаб пабудовы фабулы ў эпічных творах на складаных перыпетыях дзеяння. Ствараецца імкненнем аднаго з персанажаў здзейсніць сваю лінію паводзін праз барацьбу з супрацьдзеючымі гэтай лініі персанажамі. У шырокім сэнсе I. — спосаб дасягнення асобай якойнебудзь мэты шляхам маніпуляцыі людзьмі. Звычайна завяршаецца развязкай. Творам з выкарыстаннем I. ўласцівы заблытаныя сюжэты з дамінаваннем прычыннавыніковых сувязей, у якіх вядучае месца адведзена героям авантурнага складу. 3 пункту гледжання ўзаемаадносін дзеючых асоб вылучаюць I. любоўную, паліт., прыгодніцкую і інш. I. прысутнічае ў псіхал.аналітычных раманах «Трэцяе пакаленне», «Люба Лук’янская» К.Чорнага, аповесці «Сотнікаў» В.Быкава і інш., актыўна выкарыстоўваецца ў прыгодніцкай і дэтэктыўнай лры («Чорны замак Альшанскі» У.Караткевіча, «Шчарбаты талер» А.Федарэнкі, «Літоўскі воўк» А.Наварыча, «Імя грушы» С.Балахонава і інш.).
    ІНТЬІМНАЯ ЛІ'РЫКА. асаблівая форма (жанр) лірыкі як роду лры. Перадае пачуцці і перажыванні суб’екта ў сферы асабістага жыцця, кахання, сяброўства. Саманазіранне, яскрава выражаная асабістая трактоўка перажывання з’яўляюцца ў І.л. асноўным сродкам маст. выразнасці. Гал. ролю ў творах І.л. адыгрывае глыбіня паэт. светапогляду аўтара. У іх адсутнічаюць разгорнуты сюжэт, закончаныя характары, учынкі персанажаў апісанні. У І.л. заключаны агульначалавечы сэнс: патэнцыяльна вобразыперажыванні як уласныя можа «пазнаць» любы чытач, паколькі кола чалавечых эмоцый пры ўсёй непадобнасці светапо
    206
    ІНТЭР’ЕР
    гляду людзей розных эпох дастаткова ўстойлівае. Шэдэўрамі І.л. ў бел. лры з’яўляюцца вершы «Абнімі...» Я.Купалы, «Зорка Венера» М.Багдановіча, «Ave Maria» М.Танка, «Алеся» А.Куляшова і інш.
    Літ:. Гн н збу р г Л.Я. О лнрнке. М., 1994; Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. У 4т. 5 кн. Т. 1—4. Мінск, 1999.
    Т. I. Шамякіна.
    ІНТЭГРАЦЫЯ КУЛЬТЎРНАЯ, працэс і вынік паглыблення культурных узаемаўплываў паміж рэгіёнамі свету, дзяржавамі, нац.культ. групамі і гіст.культ. абласцямі. Ахоплівае сферу ўзгодненага ўзаемадзеяння паміж рознымі відамі і тыпамі культуры (найперш масавая і элітарная, нар. і прафес. культуры), творцамі і спажывальнікамі культ. артэфактаў, маральнадухоўных каштоўнасцей, культ. практыкамі, інтамі і ўстановамі, традыцыямі і г.д. У выніку І.к. элементы, часткі, рысы культуры (напр., розныя віды мастацтва, святы, абрады, звычаі, традыцыі і навацыі) зза пэўнай блізкасці і падабенства спачатку паступова змешваюцца, а затым аб’ядноўваюцца ў адзіную, інтэгратыўнацэласную культ. сістэму. У сучаснай Беларусі працэсы І.к. праяўляюцца на ўзроўні больш ці менш актыўнагаўзаемадзеяння паміж рознымі дзярж. ўстановамі культуры (навуч. ўстановы, музеі, бкі, дамы творчасці, маст. гурткі, студыі і інш.), творчымі аб’яднаннямі, твамі і асацыяцыямі, асобнымі творцамі, правядзення рэгіянальных, рэсп. і міжнар. фестываляў, конкурсаў, свят, канцэртаў, канферэнцый, выставак, a таксама ў галіне міждзярж. культ. кантактаў з краінамі замежжа.
    Э. С.Дубянецкі.
    ІНТЭРВ’Ю (ад англ. interview размова, сустрэча), 1) від апытання, мэтанакіраванае суразмоўе даследчыка (інтэрв’юера) і апытваемага (рэспандэнта); метад сацыялагічнага даследавання. Спачатку I. выкарыстоўвалася ў псіхатэрапіі і псіхатэхніцы, што прывяло да
    стварэння псіхал. кансультацый. 3 развіццём эмпірычных сацыялагічных даследаванняў адзін з асн. спосабаў збору інфармацыі разам з анкетаваннем. Вылучаюць I. індывід. і групавое, аднаразовае і шматразовае, свабоднае стандартызаванае і інш. Як метад даследавання выкарыстоўваецца ў псіхалогіі, медыцыне, крыміналістыцы. 2) Суразмоўе журналіста (карэспандэнта) з адной або некалькімі асобамі па надзённых грамадскіх пытаннях, прызначанае для СМІ; жанр публіцыстыкі. Адрозніваюць І.паведамленне (пераважна інфармацыйныя звесткі, факты, навіны) і І.думку (каменціраванне, ацэнка пэўных фактаў і падзей).
    ІНТЭР’ЁР (ад франц. interieur унутраны) у архітэктуры, унутраная прастора будынка або па