• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    няў: уласна I. як сумяшчэнне ў адным тэксце 2 ці больш розных тэкстаў (цытата, алюзія, рэмінісцэнцыя і інш.); паратэкстуальнасць як адносіны тэксту да сваёй цытатнай часткі (да эпіграфа, загалоўка, устаўной навелы); метатэкстуальнасць як крытычная адсылка тэксту да сваіх перадтэкстаў; гіпертэкстуальнасць як парадыйныя суадносіны тэксту з прафаніруемымі ім самім тэкстамі; архітэкстуальнасць як сувязь жанраў у тэксце. I. рэалізуецца ў навук. і маст. тэкстах. У бел. лры па прынцыпах 1. пабудаваны раманы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіча, «Вёска» А.Федарэнкі, «Імя грушы» С.Балахонава. I. шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. паэзіі ў лірыцы А.Галубовіча, П.Макаля, М.Стральцова, Э.Акуліна, А.Разанава і інш.
    «ІНТЭРФАКСЗАХАД», прыватнае інфармацыйнае агенцтва. Заснавальнік — ЗАТ «ІнтэрфаксЗахад». Засн. ў крас. 1994 у Мінску ў складзе міжнар. інфармацыйнай групы Interfax
    211
    ІНФАРМАЦЫЙНА
    Information Services. У структуры аддзелы: паліт. і эканам. інфармацыі, інфармацыйных тэхналогій, маркетынгу, піяркамунікацый. Працуе ў рэжыме рэальнага часу. Прадастаўляе шырокі спектр паліт. і эканам. навін, аналітычныя даследаванні, спецыялізаваныя сэрвісы, якія ахопліваюць асн. сегменты фінансавага рынку і інш. галін эканомікі. Выпускае 9 спецыялізаваных інфармацыйных выданняў на рус. і англ. мовах. 3 2004 рэалізуе праект у сетцы інтэрнэт — інфармацыйнадаведачны інтэрнэтпартал. В.А.Трызна.
    ІНФАРМАЦЬІЙНААНАЛІТЬІЧНЫ ЦЭНТР ПРЫ АДМІНІСТРАЦЫІ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПЎБЛІКІ БЕЛАРЎСЬ. Засн. ў 1953 у Мінску як Рэсп. дом тэхнікі пры Мінве мясц. і паліўнай прамсці БССР. 3 1956 — Рэсп. дом навук.тэхн. прапаганды пры Дзяржплане БССР. 3 1959 — Інт навук. тэхн. інфармацыі і прапаганды пры Дзяржплане БССР. 3 1968 — Бел. навук.даследчы інт навук.тэхн. інфармацыі і тэхн.эканам. даследаванняў Дзяржплана БССР, з 1993 — Бел. інт навук.тэхн. інфармацыі і прагнозу CM Рэспублікі Беларусь. Са студз. 1995 — Бел. інт інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Белінфармпрагноз). У вер. 1996 адбылося размежаванне функцый установы: навук.тэхн. блок пераўтвораны ў асобны Інт сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навук.тэхн. сферы пры Мінве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, з 1997 — пры Дзярж. кце па навуцы і тэхналогіях. Адначасова Бел. інт інфармацыі і прагнозу рэарганізаваны ў Інт сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 3 2006 рэарганізаваны ва ўстанову з сучаснай назвай. Выконвае задачы інфармацыйнааналітычнага забеспячэння дзейнасці Кіраўніка дзяржавы і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стратэгічных напрамках паліт., сац. і духоўнага жыцця грамадства. А.В.Базанаў.
    ІНФАРМАЦЬІЙНАЕ АГЁНЦТВА, арганізацыя, якая ажыццяўляе збор, падрыхтоўку, захоўванне інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў, іх распаўсюджванне ў СМІ і адначасова мае статус юрыд. асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдагавання сродку масавай інфармацыі і распаўсюджвальніка яго прадукцыі. І.а. спецыялізуюцца на падрыхтоўцы і распаўсюджванні аператыўнай навіннай і аналітычнай інфармацыі з галін палітыкі, эканомікі, бізнесу, грамадскага жыцця, культуры, навукі і г.д. Паводле тэматыкі інфармацыі І.а. падзяляюцца на масавапаліт., вытворчапрактычныя, інфармацыйнааналітычныя, даведачныя, для арганізацыі вольнага часу і г.д. Формы ўласнасці: дзярж. (заснавальнікі дзярж. структуры) і недзярж. (заснавальнікі недзярж. прадпрыемстваў і аргцый, а таксама фіз. асобы). У Беларусі на 1.1.2013 зарэгістраваны 9 І.а.: Беларускае прыватнае агенцтва навін (БелаПАН), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), «ІнтэрфаксЗахад», «Інфармацыйнае агенцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы», «Агенцтва Уладзіміра Граўцова», Агенцтва «Мінскнавіны», «ПраймТАСС», «Экапрэс», «ЭльРэй».
    «ІНФАРМАЦЬІЙНАЕ АГЁНЦТВА БЕЛАРЎСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЬІ», Інфармагенцтва Б П Ц, некамерцыйная арганізацыя ў сістэме СМІ. Заснавальнік — Бел. праваслаўная царква. Створана ў 2003 у Мінску па рашэнні Сінода БПЦ. Асн. задачы — аб’ектыўнае інфармаванне аб падзеях царк. і грамадскага жыцця, стане маральнасці ў грамадстве, каардынацыя патокаў інфармацыі для свецкіх CM1, цэнтралізацыя і аб’яднанне праваслаўных СМІ у Рэспубліцы Беларусь. Ажыццяўляе вытворчасць і дэманстрацыю відэафільмаў запіс, выпуск і распаўсюджванне на тэр. Беларусі і за яе межамі аўдыязапісаў, радыё і тэлевізійных праграм. Удзельнічае ў дабрачынных прагра
    мах і мерапрыемствах, рэліг.асветнай і місіянерскай дзейнасці.
    Е. С. Наследышава.
    ІНФАРМАЦЬІЙНАЕ ГРАМАДСТВА, канцэпцыя постындустрыяльнага грамадства; новая гіст. фаза развіцця цывілізацыі, у якой гал. прадуктамі вытворчасці з’яўляюцца інфармацыя і веды. Тэорыя І.г. ўзнікла ў 1970я гг., калі тэхнал. рэвалюцыя, усеагульныя камп’ютарызацыя і інфарматызацыя грамадства прывялі да глабальных змен у навук., тэхн., сац., духоўнай і інш. сферах яго жыццядзейнасці. Такое грамадства ў розных тэарэт. канцэпцыях (Д.Бел, З.Бжазінскі, А.Кінг, Э.Тофлер, У.Марцін) разглядаецца як адна з разнавіднасцей ці як своеасаблівы новы этап у развіцці постындустрыяльнага грамадства («развітое постындустрыяльнае грамадства») або як якасна новая ступень грамадскага прагрэсу, якая прыходзіць на змену постындустрыялізму. Асн. рысы І.г.: камп’ютарызацыя, шырокае развіццё інфармацыйных тэхналогій і інфраструктур; нарастаючая інфарматызацыя грамадства з выкарыстаннем мікраэлектронікі, тэлефаніі, радыё, тэлебачання, сеткі інтэрнэт, а таксама традыц. і электронных СМІ; паглыбленне працэсаў інтэрнацыяналізацыі і фарміраванне наднац. эканам., сацыякульт. і паліт. структур; стварэнне глабальнай інфармацыйнай прасторы, якая забяспечвае свабодны абмен інфармацыяй, эфектыўнае інфармацыйнае ўзаемадзеянне людзей, іх доступ да сусв. інфармацыйных рэсурсаў і задавальненне патрэб у інфармацыйных прадуктах і паслугах. У 2010 CM Рэспублікі Беларусь зацвердзіў стратэгію развіцця І.г. ў Беларусі, якая прадугледжвае да 2015 завяршэнне работ па стварэнні і развіцці базавых кампанентаў інфармацыйнакамунікацыйнай інфраструктуры для развіцця дзярж. сістэмы аказання электронных паслуг. Тэмпы росту айчыннага рынку інфармацыйна
    212
    ІНФРАСТРУКТУРА
    камунікацыйных тэхналогій павінны перавысіць рост сярэдніх паказчыкаў па эканоміцы ў 2—3 разы і гэтая галіна стане адной з вядучых. Развіццё І.г. з’яўляецца адным з нац. прыярытэтаў краіны і разглядаецца як агульнанац. задача, якая патрабуе аб’яднання намаганняў дзяржавы, бізнесу і грамадзян.
    Літ.: Стратегня формнровання ннформацнонного обшества в Республнке Беларусь. Мннск, 2003; Грядушее ннформацнонное обшество. Мннск, 2006; Ковалёв М., Кардаш Т. Плюс ннформатнзацня всей страны // Бел. думка. 2010. № 11. С.Ф.Дубянецкі.
    ІНФАРМАЦЫЯ (ад лац. informatio выкладанне, тлумачэнне, перадача), звесткі, якія перадаюцца людзьмі вусна, пісьмова або інш. спосабам, а таксама сам працэс атрымання ці перадачы такіх звестак; сукупнасць ведаў аб навакольным свеце. Навук. аналіз I. звязаны з узнікненем у канцы 1940х гг. тэорыі I. — аднаго з раздзелаў кібернетыкі, які вывучае працэс захоўвання, пераўтварэння і перадачы I. У сучасных умовах паняцце 1. і інфармацыйныя метады даследавання шырока выкарыстоўваюцца ў інфарматыцы, лінгвістыцы, семантыцы, генетыцы, псіхалогіі, педагогіцы, мастацтвазнаўстве і інш. Класіфікацыя I. ажыццяўляецца ў залежнасці ад яе зместу, спосабаў атрымання, пастаўленых мэт і задач. I. аб стане і ўзаемадзеянні розных інтаў грамадства і аб сувязі рэальнай дзейнасці людзей з развіццём іх свядомасці, неабходную для ўстойлівага функцыянавання сац. арганізма, называюць сацыяльнай. У масавай I. адрозніваюць грамадскапаліт. як сукупнасць звестак пра актуальныя праблемы ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы, міжнар. жыцця; звычайную, асн. задача якой — арыентаванне і рэгламентацыя паводзін членаў грамадства ў сац. асяроддзі; эстэтычную, якая ўздзейнічае на эмацыянальную сферу чалавека з дапамогай маст. вобразаў. У спец. I. вылучаюць навук.тэхн.
    (па розных кірунках прыродазнаўчых і грамадскіх навук, галінах нар. гаспадаркі), эканам. (сукупнасць звестак аб працэсах вытворчасці і кіравання эканомікай), сацыялагічную, якая атрымана ў ходзе сацыялагічнага даследавання і на аснове якой робяцца высновы і прапановы для навукі і практыкі. Асн. ўласцівасці любой I. — аператыўнасць, дакладнасць, аптымальнасць, пераканаўчасць, агульнадаступнасць, лагічнасць, навізна, выразнасць і інш. На аснове інфармацыйных сістэм ажыццяўляецца працэс інфарматызацыі грамадства, што мае на мэце ўдасканаленне і павышэнне эфектыўнасці ўсіх сфер яго жыццядзейнасці, інтэлектуальных і творчых здольнасцей чалавека (гл. Інфармацыйнае грамадства).
    Літ.: Кузьмініч Т.В. Інфармацыйная культура асобы. Мінск, 2002; Ннформацнонный ресурс Беларусн. Мннск, 2004; Лазаревнч А.А. Глобальное коммуннкацнонное обшество. Мннск, 2008. С.Ф.Дубянецкі. ІНФІНІТЫЎ, нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне ці стан, не ўказваючы на асобу лік, час. Лічыцца зыходнай, пачатковай формай дзеяслова; мае граматычныя формы трывання («будаваць— пабудаваць», «чытаць—прачытаць», «жаць—зжаць») і стану («абмяркоўваць—абмяркоўваецца», «прыносіць—прыносіцца», «разгортваць— разгортвацца»). I. таксама можа быць пераходным («правяраць сшыткі») і непераходным («плысці па рацэ»), незваротным ці зваротным («весяліць—весяліцца», «спаткаць—спаткацца»), У сучаснай бел. мове I. звычайна ўтвараецца ад асновы прошлага часу («пісаў—пісаць», «гаварыў—гаварыць») з дапамогай суфіксаў «ць», «ці», «чы». Будучы дзеяслоўнай словаформай, I. захоўвае тое ж кіраванне, што і астатнія формы дзеяслова. Можа выконваць ролю любога чл. сказа, у т.л. дзейніка: «У дружбе ж ы ц ь — такая воля, такі закон спрадвеку ў нас» (Прыка
    зка); выказніка: «Кветкам к р a с a вацца, гарэцьагнём чырвоным» (П.Броўка); дапаўнення: «Туравец загадаў з а л е г ч ы ўсім пры дарозе» (І.Мележ); азначэння: «Адзін Міхал і грэў імкненне д а в е с ц і справу да сканчэння» (Я.Колас); акалічнасці: «Прыехалі знаёміцца новыя суседзі» (І.Шамякін); а таксама часткай састаўнога выказніка: «Сілівон наважыўся ўжо і с ц і дахаты, але не сцярпеў, запытаў» (М.Лынькоў).
    Т. Ф.Рослік.
    «ННФОРМАЦНбННЫЙ БЮЛЛЕТЁНЬ АДМНННСГРАЦНЙ ПРЕЗНДЁНТА РЕСПЎБЛНКН БЕЛАРЎСЬ», афіцыйнае выданне. Заснавальнік — Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з чэрв. 1996 у г. Мінск на рус. мове. Прызначаны для цэнтр. і мясц. органаў кіруючай вертыкалі краіны. Дасылаецца таксама сілавым структурам і вышэйшым навуч. установам. Гал. ўвага ў бюлетэні надаецца дзейнасці Кіраўніка дзяржавы. Публікуе канцэптуальныя заўвагі, асн. палажэнні і фрагменты выступленняў Прэзід