Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
. бел. пісьменнікамі. Прыязджаў у Беларусь, прысвяціў ёй шэраг вершаў («Імяніны», «Восень 1939 года», «Беларуская песня» і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв:. Собр. соч. Т. 1—5. М., 1981—82; Бел. пер. — Выбраныятворы. Мінск, 1952.
ІСАЧАНКА Уладзімір Рыгоравіч (16.5.1925, г. Гомель 30.10.2011), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1998). Скончыў Бел. політэхн. інт (1958). 3 1964 гал. архітэктар Гродзенскай вобл., з 1974 у БелНДШгорадабудаўніцтва. Сярод асн. работ (усе ў аўтарскім калектыве): адм. будынак на Цэнтральнай пл. г. Барысаў (1957), дамы культуры і клубы ў Лідзе (1956), Баранавічах (1960), Гродне (1965, 1974), Мазыры (1969), лёгкаатлетычны манеж у Мінску (1976), прафілакторый у Наваполацку (1982), генпланы гарадоў Ліда, Ваўкавыск, Жлобін, Клічаў, Слонім, Тураў Жыткавіцкага рна, Шчучын (1991—98), Гродна (2003),
У.Р.Ісачанка.
Аўгустоўскага канала (Гродзенскі рн, 2004), канцэпцыі і схемы тэр. арганізацыі Гродзенскай вобл. (1998), зоны заказніка «Свіцязянскі» (Навагрудскі рн, 2000), Гродзенскага рна (2004), план ахоўных зон гіст.культ. цэнтра «Аўгустоўскі канал» (2005).
ІСАЧОЎ Аляксандр Анатолевіч (11.1.1955, г.п. Азарычы Калінкавіцкага рна — 5.12.1987), беларускіжывапісец. Прафес. маст. адукацыі не атрымаў. Працаваў у сюррэалістычнай манеры. Аўтар карцін на біблейскія: «Рахіль», «Майсей» (абедзве 1976), «Укрыжаванне» (1977), «Андрэй Першазваны» (1980), «Ісус Хрыстос» (1983), «Іакаў» (1985), «Прарок» (1987) і міфал.: «Персефона» (1984—85), «Дрыяда» (1985—87), сюжэты: «Аўтапартрэта» (1986—87), нацюрморта «Нацюрморт з люстэркам» з серыі «Магія» (1982) і інш. Работам уласцівы лесіровачная манера пісьма, скрупулёзная прапрацоўка дэталей, імкненне да сімвалічнасці і метафарычнасці («Маленне прачашу», 1981; «Магія», 1983; «Алегорыя мастацтва», 1983—87; «Ля крыніцы», 1987). У 1988 на к/студыі «Беларусьфільм» пра 1. зняты фільм «Не плачце па мне» (рэж. А.Алай).
Літ.: Алай А.Н. Встречн на всю жнзнь: Запнскн кннооператора. Мннск, 1989.
ГСЕРНА, вёска ў Слуцкім рне, на р. Случ (прыток р. Прыпяць), за 20 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Слуцк, 118 км ад Мінска, каля аўтадарогі Слуцк—Пагост1. Цэнтр Ісернскага с/с. 158 гаспадарак, 415 ж. (2012).
Вядома з 1566 як сяло ў маёнтку Пагост Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ, 20 валок, шляхецкая ўласнасць. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 34 двары, 189 ж., карчма, уладанне Радзівілаў. У 1858 — 128 душ мужчынскага полу, уладанне кн. Вітгенштэйна. У 1897 вёска ў Пагосцкай вол., 67 двароў, 618 ж., вятрак,
220
«НСКУССТВО»
магазін, фальварак (37 ж.). У 1911 адкрыта нар. вучылішча. У 1917 — 112 двароў, 721 ж. 3 1919 у БССР. У пач. 1920х гг. адкрыта 4гадовая школа. 3 17.7.1924 у Слуцкім рне Слуцкай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926— 138 двароў, 767 жыхароў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў у Слуцкай акругах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 30.6.1944 I. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 мая 1942 да вер. 1943 у вёсцы дзейнічала антыфаш. падп. група (кіраўнік М.Д.Бялько). У вер. 1943 група перайшла да партызан, на яе базе быў створаны атрад імя 14ці слуцкіх партызан 64й брыгады імя В.П.Чкалава. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. У 1959 — 597 ж. У 1986 — 171 гаспадарка, 463 ж. У 1997— 177 гаспадарак, 436 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ІСІДОР, Сідар (?, Фесалонікі, цяпер г. Салонікі, Грэцыя — 27.4.1463), праваслаўны, пазней уніяцкі царкоўны дзеяч у Маскоўскай дзяржаве і ВКЛ. Архімандрыт манастыра Св. Дзімітрыя ў Канстанцінопалі, пазней памочнік ілірыйскага архіепіскапа. Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (1436—41) з рэзідэнцыяй у Маскве. 8.9.1437 I. узначаліў вял. пасольства на ФерарскаФларэнційскі сабор, дзе абмяркоўвалася пытанне аб уніі паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. 6.7.1439 падпісаў хартыю аб аб’яднанні рымскай і грэчаскай цэркваў. 16.9.1439 прызначаны легатам папы Яўгена IV да Польшчы, Літвы і Лівоніі, з 18.12.1439 кардыналпрэсвітар. У Будзе (Венгрыя) I. разаслаў пасланні аб аднаўленні адзінства царквы і раўнапраўі каталіцкага і праваслаўнага абрадаў. 19.3.1441 I. прыбыў у Маскву
і правёў літургію ва Успенскім саборы, пасля чаго была зачытана пастанова аб уніі. Вял кн. Васіль II, праваслаўныя епіскапы і баярская рада прызналі акты Фларэнційскага сабору некананічнымі і не адпаведнымі праваслаўнаму веравызнанню. I. быў заключаны ў Чудаў манастыр (Масква), адкуль у вер. 1441 уцёк у Цвер, потым у Навагрудак. У 1445—46 і з 1448 жыў у Рыме, у 1450—51 кіраваў уласнай маёмасцю і фінансамі калегіі кардыналаў. 12.12.1452 у Сафійскім саборы ў Канстанцінопалі абвясціў аб саюзе каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. У 1453 трапіў у турэцкі палон. У 1454 пасля пабегу прыбыў у Венецыю, потым у Рым. 3 1456 архіепіскап Нікасіі на Кіпры. 20.4.1458 атрымаў тытулярны сан патрыярха (уніяцкага). У кастр. 1458 адрокся ад Кіеўскай мітраполіі на карысць Грыгорыя Балгарына. 8.10.1461 пазначаны дэканам калегіі кардыналаў. Аўтар апісання аблогі і заваявання Канстанцінопаля туркамі, а таксама каментарыяў да Евангелля паводле Лукі.
Літ:. А к м ш н н С.Ю. Мнтрополнт Мсндор Кневскнй н проблема церковной уннн в поздней Внзантнн // Вестннк Екатерннбургской духовной семннарнн. 2011. Вып. 11.
«І'СКРА», газета рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 10—27.6.1925 (аднадзёнка «I.» выйшла 31.5.1925) у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец М.Германовіч. Друкавала матэрыялы на актуальныя тэмы з паліт. жыцця Польшчы, пра важнейшыя падзеі ў краіне і за мяжой, змяшчала хроніку, карэспандэнцыі з розных мясцін Зах. Беларусі. Асаблівую ўвагу звяртала на зямельную рэформу, яе вырашэнне ў сейме. Выкрывала сац. і паліт. сутнасць закона аб парцэляцыі і асадніцтве. Аналізавала знешнюю і ўнутраную палітыку польск. ўрада. На старонках газеты змешчаны выступленні ў сейме дэпутатаў Бел. пасольскага клуба Б.Тарашкевіча, Ф.Ярэміча, сенатара А.Назарэўскага,
інтэрпеляцыі бел. паслоў з выпадку злоўжыванняў польск. адміністрацыі на зах.бел. землях, пастановы III з’езда Камуніст. партыі Польшчы, разгорнутыя прапановы сенатара А.Уласава ў фінансавабюджэтную камісію сената ў абарону інтарэсаў насельніцтва Зах. Беларусі. Апублікавала фрагменты з паэмы Я.Купалы «Безназоўнае» і рэцэнзію А.Навіны (А.Луцкевіча) на яе, падборку з лірыкі А.Гурло. Выйшла 7 нумароў, з іх 2 канфіскаваны.
«ЙСКРА», расійскі сатырычны ілюстраванычасопіс. Выдаваўсяў 1859— 73 штотыднёва ў СанктПецярбургу В.С.Курачкіным і М.А.Сцяпанавым (да 1864). Рэв.дэмакр. выданне, выступала супраць прыгонніцтва і лібералізму. Прынцыповасць у пастаноўцы важнейшых грамадскапаліт. пытанняў, інфармаванасць, дасціпная форма літ. тэкстаў і карыкатур здабылі «Н.» вял. папулярнасць. Матэрыялы з Беларусі друкаваліся ў аддзелах «Нам пішуць» і «Хроніка прагрэсу». Каб абысці цэнзуру, аўтары карысталіся ўмоўнымі сатыр. найменнямі некаторых гарадоў і асоб [Мінск— «Глухінск», «Глухамінск»; Гродна — «Зуброўск»; Мазыр — «Пузыр»; мінскі губернатар Э.Ф.Келер— «Ферфлюхтэр» (ням. «пракляты»); віцэгубернатар А.В.Лучынскі — «Лупільскі»]. Закрыта ўрадам за «шкодны кірунак».
«ІСКРЫ ІЛЫЧА», назва час. «Бярозка» з кастр. 1929 да крас. 1941.
«НСКУССТВО», часопіс пададдзела мастацтва аддзела нар. асветы Віцебскага губвыканкама і Саюза работнікаў мастацтва Віцебска. Выдаваўся ў 1921 у Віцебску на рус. мове (выйшла 6 нумароў тыражом 500 экз.). Часопіс публікаваў артыкулы пра маст., тэатр., муз. жыццё Віцебска. На яго старонках выступалі мастакі К.Малевіч, М.Кунін, крытыкі А.Ром, П.Мядзведзеў, дырыжор М.Малько, паэт М.Пустынін і інш. У 1922 аб’яднаны з час. «Работнмк просветенмя», выходзіў пад назвай
221
ІСЛАМ
«Работннк просвешення н нскусства».
ІСЛАМ (араб. літаральна адданне сябе волі Бога), мусульманства, адна з сусветных рэлігій разам з будызмам і хрысціянствам. I. узнікуАравіі ў пач. 7 ст. Веравызнанне 1. выкладзена ў свяшчэннай кнізе Каране, які паводле мусульманскага падання быў пасланы Алахам прароку Мухамеду праз архангела Джыбрыля (біблейскага Гаўрыіла). Яно грунтуецца на 7 догматах: веры ў адзінага Бога — Алаха;уанёлаў; ваўсе кнігі Гасподнія; ва ўсіх пасланнікаў Алаха, якія прызнаюцца папярэднікамі Мухамеда; у прадвызначэнне; у канец свету і судны дзень; уваскрэсенне памерлых. Культ 1. абапіраецца на 5 «слупоў веры», сярод якіх спавяданне веры — абвяшчэнне, што «няма бога акрамя Алаха, і Мухамед — пасланнік божы» (шахада); штодзённая 5разовая малітва (салят); падатак у суме 1/40 ад гадавога прыбытку (для асоб, якія валодаюць пэўным мінімумам маёмасці) на карысць бедных (закят); пост саум у месяц рамадан; паломніцтва ў свяшчэнны горад Мекку (хадж). Акрамя Карана мусульмане прызнаюць Суну, свяшчэннае паданне 1., выкладзенае ў апавяданнях (хадзісах) аб жыцці і дзеяннях прарока Мухамеда. На Каране і Суне грунтуецца шарыят — збор норм мусульманскага права. Сучасны I. падзяляецца на 2 асн. кірункі: сунізм (лічыцца артадаксальным кірункам) і шыізм (у ім Суна прызнаецца толькі часткова). Духавенства ў I. (мулы, імамы, муфтыі і інш.) выбіраецца вернікамі і не мае такой складанай іерархіі, як хрысціянскае, няма пасвячэння і ступеняў свяшчэнства. Паслядоўнікі I. складаюць большую частку насельніцтва многіх краін Азіі і Афрыкі. У краінах СНД I. пашыраны ў шэрагу народаў Расіі, у краінах Сярэдняй Азіі і Азербайджане, у татар Крыма (Украіна). У Беларусі 1. традыцыйна вызнае мясц. татарскае насельніцтва. Упершынютатары з’явіліся тут, верагодна, у 13 ст., калі яшчэ былі языч
нікамі. Масавае пранікненне татараўмусульман пачалося ў канцы 14 ст., калі вял. кн. ВКЛ Вітаўт запрасіў іх на вайсковую службу. Яны рассяліліся каля Вільні, Ліды, Навагрудка і інш. Тады ж з’явіліся ў Беларусі першыя мячэці. Мусульманам гарантавалася свабода веравызнання, a таму шмат татараў з Залатой Арды, а пазней з Крымскага ханства. ратуючыся адусобіц, перасяліласяў ВКЛ. Асядалі тут і паланёныя ў час войнаў мусульмане. Верацярпімасць, якая панавала ў ВКЛ, дазваляла татарам будаваць мячэці на дадзеных ім землях, выбіраць мулаў, ствараць татарскія школы. У 1591 у Рэчы Паспалітай пражывала каля 100 тыс. татараў, якія мелі амаль 400 мячэцяў. Пабудаваная ў 1557 мячэць каля в. Да