Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ўбучкі (Смаргонскі рн) была адной з самых старых драўляных мячэцяў у Еўропе (праіснавалада 1992). Пачаўшыўжываць бел. мову, татары пакінулі на ёй рэліг. рукапісныя помнікі: кітабы, тэджвіды, тэфсіры, хамаілы. У 17 ст. мусульмане Рэчы Паспалітай трапілі пад уціск каталіцкай царквы, у выніку шмат татараў выехала ў Крым і Турцыю або прыняло хрысціянства. 3 гэтых прычын колькасць мусульман да пач. 18 ст. зменшылася да 30 тыс. Працэс адыходу ад I. і асіміляцыі бел. татараў працягваўся і ў наступным стагоддзі. Паводле перапісу 1897, у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губ. пражывала 13 877 мусульман. Пасля польск.сав вайны 1919—20 большасць бел. татараў апынулася на тэр. Зах. Беларусі, якая ў 1921—39 уваходзіла ў склад Польшчы. У 1925 у Вільні яны стварылі Муфтыят на чале з Я.Шынкевічам і абвясцілі аўтакефалію I. [дагэтуль мусульмане Беларусі былі падначалены таўрычаскаму (крымскаму) муфтыю]. У гэты час выдаваліся час. «Przeglad islamski» («Ісламскі агляд») і «Zycie tatarskie («Татарскае жыццё»), выйшла каля 500 прац па гісторыі, культуры і рэлігіі бел. татараў. У 1939 у Зах. Беларусі налічвалася 17 мячэцяў і 2 малітоўныя дамы. Пас
ля Вял. Айч. вайны мячэці закрываліся сав. ўладамі, доўгі час у БССР дзейнічала адзіная мячэць у Іўі. У 1980я гг. пачалося ажыўленне рэліг. і грамадскакульт. дзейнасці сярод татараў. У 1989 у Гродне і Мінску створаны гар. культ. аб’яднанні татараўмусульман «Алькітаб», у 1991 — Бел. згуртаванне татараўмусульман «Алькітаб». Традыцыйна большасць мусульман Беларусі лічыць сябе сунітамі. На 1.1.2012 у Беларусі зарэгістраваны 2 рэліг. аб’яднанні [«Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь» (з 1994) і «Духоўнае ўпраўленне мусульман у Рэспубліцы Беларусь» (з 2002)], дзейнічалі 24 мусульманскія рэліг. абшчыны суніцкага кірунку і 1 шыіцкага, 6 мячэцяў.
ІСТОПКА, в а р ы ў н я , тып гаспадарчай пабудовы ў Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам гасп. прылад. Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2 або 4схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі I. і без вокнаў); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі. Ацяплялі I. курной печчу або гарачым вуголлем. У 19— пач. 20 ст. на ПдЗ Беларусі I. часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя 1., якія мелі сенцы, каморы і інш. памяшканні (г. ДавыдГарадок Столінскага, г.п. Урэчча Любанскага, в. Дубае Пінскага рнаў і інш.).
«НСТОРЙЧЕСКНЙ ВЁСТЙЙК», расійскі штомесячны гісторыкалітаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1880—1917 у Пецярбургу. Меў кансерватыўнаманархісцкі кірунак, які асабліва ўзмацніўся пасля рэвалюцыі 1905—07. Друкаваў пераважна навук.папулярныя і публіцыст. артыкулы па гісторыі Расіі, рус. лры, а таксама гіст. белетрыстыку, успаміны, дзённікі; змяшчаў шмат выяўл. матэрыялаў. Сярод публікацый
222
ІЎЕ
успаміны Я.Буткоўскага пра падзеі ў Віцебскай, Мінскай, Ковенскай губернях у час Паўстання 1863—64 (1883, т. 14), І.Захар’іна пра службу ў Беларусіў 1864—70 (1884, т. 15),успаміны пра віленскіх ген.губернатараў У.І.Назімава (1891, т. 43), М.М.Мураўёва (1892, т. 50). Рэгулярна змяшчаў рэцэнзіі на даследаванні і збкі дакументаў па гісторыі Беларусі, інфармаваў аб дзейнасці Віленскай археаграфічнай і Віцебскай вучонай архіўнай камісій і інш. устаноў, друкаваў фотаздымкі і малюнкі гіст. помнікаў Беларусі.
ІЎДАІЗМ, рэлігійны, нацыянальны і этычны светапогляд яўр. народа. У больш вузкім сэнсе — нац. яўр. рэлігія, дзярж. рэлігія Ізраіля. Узнік у 2м тыс. да н.э. ў Палесціне. Гал. крыніцай веравучэння I. з’яўляецца Біблія (прызнаецца толькі Стары Запавет), асн. догмы выкладзены ў яе першых 5 кнігах, аб’яднаныху Тору (Пяцікніжжа Майсеева). Яўр. монатэізм адыграў вырашальную ролю ў стварэнні і фарміраванні тэалогіі і культу хрысціянства і ісламу. Асн. законы I. засяроджаны ў Галасе (сукупнасць прадпісанняў якія развіваюць і дапаўняюць Біблію). Да 5 ст. склалася другая па значэнні крыніца I. — Талмуд, у якім сабраны ўсе дагматычныя, рэліг.этычныя і прававыя палажэнні I., рэгламентуюцца складаная абраднасць і нормы паводзін кожнага верніка. 3 распаўсюджаннем хрысціянства (з 4 ст. — дзярж. рэлігія Рымскай імперыі) і ісламу (7 ст.), якія бяруць свой пачатак у I., узнік іх канфлікт з I.: яўрэйства адмовілася прызнаць прэтэнзіі гэтых рэлігій быць адзінымі носьбітамі ісціны і разглядала іх як скажэнне I.; тыя, са свайго боку, ставіліся да I. як да нейкага гіст. рудымента і богаадступніцтва. Змены ў гіст. і сац. умовах не прывялі да сур’ёзнай перапрацоўкі Галахі, якая на працягу многіх стагоддзяў заставалася асновай жыццёвага ўкладу яўрэяў, a выкананне яе прадпісанняў вызначала прыналежнасць да яўрэйства,
садзейнічала ізаляванасці ў іншаэтнічным і іншаканфесіянальным асяроддзі. У сувязі з эмансіпацыяй яўрэяў (ураўнаванне ў правах з астатнім насельніцтвам) у 19 ст. ў шэрагу зах.еўрап. краін узнікла супярэчлівая сітуацыя паміж неабходнасцю захавання вернасці I. і інтэграцыяй у навакольнае культ. асяроддзе. Вынікам гэтага стала з’яўленне новых кірункаў 1., адрозненне паміж якімі вызначаецца адносінамі да Галахі: выкананне яе патрабаванняў абвяшчае артадаксальны L; за сінтэз традыцыі з паступовымі рэформамі, якія не супярэчаць асновам Галахі, выступае кансерватыўны I.; адмаўленне ад прызнання бясспрэчнасці законаў Галахі і выкананне толькі асобных яе палажэнняў характарызуе рэфармісцкі (прагрэсіўны) I.
Першыя дакладныя звесткі аб пасяленні яўрэяўіўдаістаў на тэр. Беларусі вядомы з 14 ст. Акты аб прывілеях 1388—89 вял. кн. Вітаўта дадзены 5 яўр. абшчынам ВКЛ: у Троках, Брэсце, Гродне, Луцку, УладзімірыВалынскім. У цэнтр. і ўсх. Беларусі яўрэі рассяліліся ў 16 ст. Тады пачалося будаўніцтва мураваных і драўляных сінагог, якія былі ў кожным мястэчку і па некалькі ў кожным горадзе. Акрамя сінагогу многіх нас. пунктах існавалі і невял. малітоўныя дамы. 3 16 ст. ў Беларусі вядомы вышэйшыя іўдзейскія рэліг. навуч. ўстановы — ешыботы (іешывы), старэйшы з якіх засн. ў Брэсце (не пазней за 1539). У 18 ст. з Валыні на бел. землі пачала пранікаць новая містычная рэліг. плынь — хасідызм. Хасідскія лідары — цадзікі (святыя, праведнікі) — у адрозненне ад рабінаў лічыліся пасрэднікамі паміж вернікамі і Богам, цудатворцамі і празорцамі. У Беларусі хасідызм меў больш рацыянальны, чым ва Украіне характар і атрымаў мясц. самабытную форму — хабад. Паміж хасідамі і прыхільнікамі артадаксальнага рабінскага I. (іх хасіды называлі мітнагдым — «апаненты») разгарнулася актыўная палеміка ў форме
памфлетаў, адлучэння хасідаў ад сінагогі (херэм), узаемных даносаў уладам. Хасідскаму містыцызму мітнагдым супрацьпастаўлялі рабінскую вучонасць, дзеля чаго была значна пашырана сетка ешыботаў. Неафіц. прымірэнне паміж бакамі ў 19 ст. тлумачылася гал. чынам агульнай барацьбой супраць хаскалы (гаскалы, літаральна «асвета») — яўр. інтэлігенцкага руху, удзельнікі якога імкнуліся да авалодання еўрап. свецкімі ведамі і грэбавалі абраднасцю I. Большасць іўдзейскіх абшчын Беларусі заставалася пад уплывам рабінаў. Пасля 1917 значэнне I. ў жыцці яўрэяў у БССР у выніку рэв. пераўтварэнняў, нац. эмансіпацыі, развіцця свецкай адукацыі, антырэліг. прапаганды і інш. моцна скарацілася. Іешывы і пачатковыя рэліг. школы (хедэры) былі закрыты, сінагогі выкарыстоўваліся для свецкіх патрэб. У Зах. Беларусі ў 1921—39 I. захоўваўсвае пазіцыі. У час Вял. Айч. вайны ням.фаш. захопнікі ў ходзе генацыду яўр. народа знішчалі і помнікі культуры 1. (спалены ўсе драўляныя сінагогі Беларусі). У 1980я гг. пачалося адраджэнне яўр. нац.культ. і рэліг. жыцця. На 1.1.2013 у 3 іўдзейскіх рэліг. аб’яднаннях, зарэгістраваных на тэр. Рэспублікі Беларусь («Іўдзейскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб’яднанне іўдзейскіх рэлігійных абшчын у Рэспубліцы Беларусь», «Рэлігійнае аб’яднанне абшчын прагрэсіўнага іўдаізму ў Рэспубліцы Беларусь»), налічвалася 53 абшчыны (з іх 17 прагрэсіўнага I.), дзейнічала 7 сінагог.
Я.З.Басін, Ю.В.Бажэнаў.
ІЎЕ, горад у Гродзенскай вобласці, цэнтр Іўеўскага рна, на р. Івенка. За 158 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Гаўя на лініі Ліда—Маладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. 8,1 тыс. ж. (2012).
Вядома ў 1й пал. 15 ст. як велікакняжацкі двор у Ашмянскай воласці ВКЛ. 3 1444 уладанне П.Мантыгірдавіча, які ў канцы 15 ст. заснаваў
223
ІЎЕЎСКАЯ
тут касцёл. У 1й пал. 16 ст. належала князям Забярэзінскім, у 1558— 1654— Кішкам. У 2й пал. 16 ст. мястэчка, арыянскія друкарні і школа. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 1631 тут засн. кляштар бернардзінцаў. У 1634 — 180 двароў, 3 вуліцы, рынак. У сярэдзіне 17 — 1й пал. 19 ст. ўладальнікамі I. былі Слушкі, Глябовічы, Жажэмскія, Агінскія, Сапегі, Тызенгаўзы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1897 цэнтр воласці, 387 двароў, 2828 ж., касцёл, сінагога, капліца, 3 малітоўныя дамы, мячэць, нар. вучылішча, аптэка, млын, 17 крам, 4 карчмы, 5 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага, з 1926 Лідскага паветаў Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 29.6.1941 да 8.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў I. і раёне 2,6 тыс. чал. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 5 тыс. ж. У 1999 — 8,8 тыс. ж. 3 2000 горад.
Горад падзелены ракой на зах. і ўсх. часткі, у зах. пераважае аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу. Адм. і гандлёвы цэнтр размешчаны на пл. Кастрычніцкая (б. Гандлёвая). Тут знаходзяцца 1—2павярховыя мураваныя жылыя дамы пач. 20 ст., з багата аздобленымі фасадамі, сквер. Паводле генплана 1975
і праекта падрабязнай планіроўкі цэнтра 1980 на вул. 50 Год Кастрычніка створаны мікрараён, забудаваны 3—5павярховымі жылымі дамамі. Прам. зона размешчана на Пн горада. Зона адпачынку ўключае возера, на левабярэжжы — стары парк з сажалкамі. У 2009—13 праведзены рэканструкцыя будынкаў пракуратуры, падатковай інспекцыі, дзіцячай школы мастацтваў, мадэрнізацыя набярэжнай і парку, вул. К.Маркса. На пл. Камсамольская ўсталяваны (2012) памятны знак «У гонар сяброўства і згоды канфесій Іўеўшчыны».
У 2012 гімназія, школы: сярэдняя, інтэрнат, муз., ДЮСШ, цэнтры: пазашкольнай работы, развіцця дзіцяці, карэкцыйнаразвіваючага на
Іўеўская мячэць.
вучання, гігіены і эпідэміялогіі,