Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
. Аляксандрам, 10.5.1500 — патрыярхам Канстанцінопальскім Іаакімам I. Быў прыхільнікам далучэння праваслаўнай царквы да Фларэнційскай уніі 1439. Угаворваў прыняць унію жонку вял. кн. ВКЛ Аляксандра вял. княгіню Алену Іванаўну, ві
215
ЮСІФ
ленскіх мяшчан і інш. I. I накіраваў ліст папе рымскаму Аляксандру VI з прызнаннем яго вяршэнства, праз паслоў агаворваў умовы уніі (захавання грэч. абраду, прызнання сапраўднасці праваслаўнага хрышчэння, дазвол будаваць мураваныя цэрквы і інш.), аднак атрымаў фактычную адмову.
Літ.: Флоря Б.Н. Попытка осушествлення церковной уннн в Велнком княжестве Лятовском в последней четвертн XV — начале XVI века // Славяне н нх соседн. М., 1999. Вып. 7.
ібСІФ II Солтан (? — 1522), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Паходзіў са знатнага шляхецкага роду Солтанаў. У пач. 16 ст. епіскап смаленскі. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1500—03 захаваў пры асадзе Смаленска вернасць вял. кн. ВКЛ і каралю польск. Аляксандру. За гэта атрымаў ад апошняга 3 маёнткі ў Бельскім пав.: Тапілец, Бацюты і Пышчава, у 1507 ад караля Жыгімонта I Старога— с. Капусцінскае. 3 1507 мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі, у 1509 зацверджаны на мітраполіі канстанцінопальскім патрыярхам Пахоміем. 25.12.1509 склікаў у Вільні, дзе знаходзілася яго рэзідэнцыя, сабор духавенства Кіеўскай мітраполіі, на якім былі прыняты 15 правіл, якія абмяжоўвалі ўплыў свецкай ўлады на царк. справы. У прыватнасці, забаранялася прадаваць епіскапскія кафедры, ставіць свецкіх асоб на епіскапскія пасады. Аднак гэтыя пастановы і ў далейшым парушаліся велікакняжацкай уладай. У 1511 I. II пры дапамозе гетмана кн. К.Астрожскага атрымаў у Жыгімонта I грамату з пацвярджэннем ранейшых прывілеяў праваслаўным. У 1514 склікаў новы сабор, на якім было ўстаноўлена свята прападобнага Елісея Лаўрышаўскага (заснавальніка Лаўрышаўскага манастыра ў 13 ст.). Пры I. II манастыры і цэрквы ў Вільні, Віцебску, Гродне, Кіеве, Кобрыне, Мінску, Мсціславе, Навагрудку, Пінску, Смаленску, Тураве і інш. атрымалі ад буйных свецкіх феадалаў шэ
раг маёнткаў і інш. ахвяраванняў. У 1521 I. II разам з К.Астрожскім дамогся ад Жыгімонта I пастановы аб паляпшэнні становішча праваслаўнага насельніцтва Галіцыі (у складзе Польск. каралеўства). Перадсмерцю I. II завяшчаў К.Астрожскаму апеку над усёй мітрапаліцкай маёмасцю да абрання новага мітрапаліта.
Літ.: Гл. да арт. Іона /I.
Ю.В.Бажэнаў.
ІОСІФ III (7—1534), дзеяч праваслаўнай царквы ВКЛ. Паходзіў са шляхецкага роду. У 1516 архіепіскап полацкі. У 1522—34 мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі. Правіў ва ўмовах вострай барацьбы каталіцкіх і праваслаўных феадалаў за ўплыў на вял. князя літоўскага і караля польск. Жыгімонта I. Пры дапамозе гетмана К.Астрожскага дамогся ад Жыгімонта I прывілеяў для праваслаўных цэркваў і манастыроў у Віцебску, Кіеве, Мінску, Пінску, Троках і інш.
ЮСІФАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч (н. 22.10.1965, Мінск), беларускі і расійскі кінаакцёр. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1986), Бел. тэатр.маст. інт (1996). У 1986—92 працаваў у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Сярод роляў у фільмах на к/студыі «Беларусьфільм»: Бураціна («Прыгоды Бураціна», 1975), Ваўчаня («Пра Чырвоную шапачку. Працяг старой казкі», 1977), Сцяпан Камароў («Капітан Схлусігалава», 1979), Хлопчыккалідорны («Прададзены смех», 1981), Сяміглазаў («Як я быў вундэркіндам», 1983), Радавы Сівавол («Юрка — сын камандзіра», 1984), Ударнік групы «Астранаўт» («Летнія ўражанні пра планету «Зэт», 1986), Сівы прынц («Казка пра закаханага маляра», 1987) і інш.
ІПАЛІТ (Старац), разьбяр па дрэве 2й пал. 17 ст. Манах Аршанскага Куцеінскага манастыра. 3 1661 працаваў у палаце разьбяных і сталярных спраў Маскоўскага Крамля. У 1679 выканаў з кіпарысу рэльефнае распяцце для Галгофы ў царкве Уваскрэсення Славушчага і ма
люнкі кафляных упрыгожванняў купалоў Верхняспаскага сабора Маскоўскага Крамля. 3 вучнямі Яфімам Анціп’евым, Ларкам Юр’евым, Данілам Грыгор’евым, упрыгожваў царскія карэты разнымі вуглавымі слупкамі і дзярж. гербамі, рабіў іканастасы і клірасы, рызніцы, ракі для мошчаў, куфры, укладкі, цацкі для царэвічаў і інш.
Літ:. Высоцкая Н.Ф. Скульптуран резьба Беларусн. XII—ХШ вв. Мннск, 1998.
Г.А.Фатыхава.
ІПАЛІТАЎІВАНАЎ Міхаіл Міхайлавіч (19.11.1859, г. Гатчына Ленінградскай вол., Расія— 28.1.1935), рускі кампазітар, дырыжор. Нар. артыст Рэспублікі Беларусь (1922). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1882, клас М.РымскагаКорсакава). 3 1893 праф. Маскоўскай кансерваторыі (у 1919—22 рэктар), з 1925 дырыжор Вял. тэатра ў Маскве. У 1923—24 узначальваў Бел. песенную камісію. AyTap опер «Ася» (1900), «Здрада» (1909), сімф. твораў, у т.л. сюіт «Каўказскія эскізы» (1894), «Інверсія» (1895), паэмы «Мцыры» (1924), камернаінстр. ансамбляў, рамансаў. Апрацаваў шэраг бел. нар. песень, прадэманстраваўшы ўдумлівае, беражлівае стаўленне да фалькл. матэрыялу; шырока выкарыстоўваў прыёмы класічнай поліфаніі і нар. шматгалосся. Яго апрацоўкі апубл. ў зб. «Беларускія народныя песні. Сольныя і харавыя з акампанементам фартэпіяна» (1928).
ІПАСТАСА (ад грэч. hypostasis замена), і п остасa , у антычнай метрыцы вершаскладання замена адной стапы другой, з аднолькавым долевым аб’ёмам. Напр., антычны дактыль (— UU) у гекзаметры іпастасуецца (замяняецца) спандэічнай стапой (), харэй (— U) — тры
брахіем (U U U). У метрычным вершы ўспрымаецца як рытмічная мадыфікацыя. У бел. паэзіі для ўзбагачэння паэтыкі да традыцый антычнага вершаскладання звярталіся М.Багдановіч, А.Дудар, У.Дубоўка, М.Танк, Л.Рублеўская і інш.
216
ІРМАЛОГІЙ
ІПАТАВА Волыа Міхайлаўна (н. 1.1.1945, г.п. Мір Карэліцкага рна), беларуская пісьменніца. Скончыла БДУ (1967). 3 1965 на камсамольскай рабоце, з 1968 на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў рэдакцыях рэсп. газет. У 1985—89 гал. рэд. літ.драм. перадач Бел. тэлебачання. 3 1989 заг. аддзела, з 1990 намеснік гал. рэд. час. «Спадчына». У 1991 — 95 гал. рэд. газ. «Культура». Аўтар збкаў лірыкі «Раніца» (1969), «Ліпеньскія навальніцы» (1973), «Парасткі» (1976), «Задарожжа» (2004). Яе аповесці і апавяданні склалі збкі прозы «Вецер над стромай» (1977), «Дваццаць хвілін з Немезідай» (1981), «Перакат» (1984), «За морам Хвалынскім» (1989). Гіст. мінуламу прысвяціла аповесці «Прадслава» (1971), «Агонь у жылах крэменю» (1989), трылогію «Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна», «Альгердава дзіда» (выдадзена ў кн. «Альгердава дзіда», 2002). Піша для дзяцей: «Снягурка» (1974), «Казка пра Паўліна» (1983). Аўтар беларусазнаўчай кн. «Паміж Масквой і Варшавай» (1996, на бел. і ням. мовах), тэлеп’есы «Давыд Гарадзенскі» (паст. 1988), лібрэта оперы «Князь Наваградскі» (паст. 1992). Паводле аповесці «Вузялок Святагора» (1968) рэж. А.Карпаў паставіў маст. фільм «Гамункулус» (1998).
Тв:. Знак вялікага магістра. Мінск, 2009.
ІПАЦЬЕЎСКІ ЛЁТАПІС, старажытнарускі летапісны звод канца 13 ст. Захаваўся ў 7 спісах, найб. даўні з іх (15 ст.) быў знойдзены М.Карамзіным у бцы Іпацьеўскага манастыра (каля г. Кастрама, Расія). Складаўся з 3 асн. летапісных асн. помнікаў: «Аповесці мінулых гадоў» (звесткі ад легендарных часоў да 1117), Кіеўскага (1118—99) і ГаліцкаВалынскага (1201—92) летапісаў, якія вылучаюцца багаццем зместу, гіст. дакладнасцю і літ. дасканаласцю выкладу. Важная крыніца ведаў пра далёкую мінуўшчыну ўсх. славян, змяшчае каштоўныя звесткі
з гісторыі Кіеўскага, Полацкага, ГаліцкаВалынскага княстваў, ранняга перыяду станаўлення ВКЛ, дзейнасці стараж.рус., полацкіх, першых літоўскіх князёў. Паводле жанравай формы спалучае гіст. паданні, пагадовыя дакум.дзелавыя запісы і белетрызаваныя апавяданні, пераважна пра паліт. падзеі на ўсх.слав. землях у эпоху ранняга сярэдневякоўя. Быў добра вядомы ў Беларусі, паслужыў літ. узорам і адной з крыніц «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца» і хронікі М.Стрыйкоўскага. Тэкст І.л. неаднаразова выдаваўся ў Расіі і Украіне. Найб. значныя звесткі, што датычаць бел. гісторыі, былі надрукаваны ў зб. «Беларускія летапісы і хронікі» (1997) у перакладзе на бел. мову. В.А. Чамярыцкі.
ІРАЦЫЯНАЛІЗМ (ад лац. irrationalis неразумны), 1) філасофская плынь, якая абмяжоўвае або адмаўляе магчымасці розуму, мыслення ў працэсе пазнання, а асновай пазнання прызнае інтуіцыю, пачуццё, інстынкт. 1. не тоесны агнастыцызму, прадстаўнікі якога ў метадалагічным плане зыходзяць з прынцыповай немагчымасці пазнання свету. У вузкім сэнсе да 1. адносяцьфілас. плыні 18—19 ст., якія выступалі антыподамі філасофіі Асветніцтва і Новага часу («філасофія пачуцця і веры» Ф.Г.Якобі, «філасофія адкрыцця» Ф.Шэлінга, валюнтарысцкія канцэпцыі А.Шапенгаўэра і Ф.Ніцшэ, тэалагічныя вучэнні С.К’еркегора, «філасофія бессвядомага» Э.Гартмана і інш.), a таксама канца 19 — 20 ст. («філасофія жыцця» В.Дзільтэя, «інтуітывізм» А.Бергсона, «філасофія існавання» М.Хайдэгера, неатамісцкія канцэпцыі Ж.Марытэна і Э.Жыльсона і інш.). У Беларусі I. знайшоў адлюстраванне ў схаластычнай філасофіі канца 17 — пач. 18 ст., вядомым прадстаўніком якой быў прафесар Віленскага ўнта В.Тылкоўскі. У сярэдзіне 19 ст. прынцыпы рацыяналізму Р.Дэкарта і Ф.Бэкана спрабаваў абвергнуць М.Якубовіч. 2) У
этыцы L— метадалагічны прынцып тлумачэння прыроды маральнасці, які аб’ядноўвае шэраг школ (экзістэнцыялізм, неапратэстантызм, «гуманістычная» этыка, этыка самарэалізацыі і інш.). Лічыцца, што «сапраўдная» мараль, як і быццё чалавека ўвогуле, не паддаюцца ніякім вызначэнням і абагульненням, знаходзяцца паза законамі прыроды і грамадства; у ёй чалавек сцвярджае сябе як абсалютна свабодная істота.
Літ.: Нстнна в науках н фнлософнн. М., 2010; Лекторскнй В.А. Фнлософня, познанне, культура. М., 2012; Степ н н В.С. Научное познанне в соцнальном контексте: мзбранные труды. Мннск, 2012. Т.І.Адула. ІРМАЛОГІЙ, і р м а л а г і ё н, ірмалой, ермалой, зборнік ірмасаў праваслаўнага богаслужэння. Склаўся ў 10 ст. ў Візантыі як аднажанравая пеўчая кніга. У рус. традыцыі існуюць 2 віды I. — богаслужэбны з поўнымі слоўнымі тэкстамі канонаў і пеўчы, які ўключае толькі ірмасы нядзельных і святочных канонаў, сядмічных службаў Актоіха і інш. Структура I. падпарадкавана сістэме асмагласся; унутры кожнага гласа ірмасы размешчаны ў паслядоўнасці 9 песень канона, выкладзеных знаменным спевам. Поўны I. уключае каля 1050 ірмасаў. Першыя друкаваныя збкі — «Ірмалагіён» (1700, Львоў) і «Ірмалогій нотнага спеву» (1772). У канцы 16 ст. ў Беларусі і Украіне склаўся тып паўд.зах. I. ў ноталінейн