• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рыстоўвалі драўляныя ложкі. Паступова зніклі палаці. Каля кутняй сцяны ставілі куфар, які замяніў сабой традыц. кубел. Значную ролю ў маст. афармленні I. адыгрывалі прадметы ўзорнага ткацтва (посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі). Сцены хат у Зах. і Цэнтр. Беларусі нярэдка склюдавалі знутры, што давала магчымасць больш поўна выявіць натуральную фактуру дрэва і яго дэкар. ўласцівасці, у Панямонні і на Палессі — звычайна бялілі вапнай, часам толькі столь і верхнюю частку сцен, а асн. плошча захоўвала свой натуральны выгляд; эстэтычнае і практычнае спалучалася тут у розных варыянтах. У Падняпроўі і Паазер’і хаты, як і раней, будавалі з круглых бярвён, якія знутры на
    209
    ІНТЭРЛЮДЫЯ
    стыках уздоўж пазоў замазвалі глінай або тынкавалі па ўсёй плошчы. Мэбліроўка і размяшчэнне разнастайных прадметаў ужытку ў хаце ў многім залежалі ад памераў і структуры жылля і яго суадносін з падсобнымі памяшканнямі — сенцамі, каморай, клеццю, варыўнёй. У пяцісценцы (тыпу хата+хата+сенцы) печ і гасп. вугал аддзялялі ад параднага памяшкання, дзе размяшчаліся традыц. покуць, шафа ці куфар з чыстым аддзеннем і бялізнай, стаялі ложкі, услоны, простыя крэслы. Арганізацыя I. хаты ў трохкамерным жыллі (тыпу хата+сенцы+хата) ішла як па шляху функцыянальнага размежавання на больш чыстае і звычайнае будзённае памяшканні, так і ў выніку сямейных падзелаў, калі no634 праз сенцы прыкладна ў аднолькавых умовах жылі 2 самаст. сям’і. Ва ўсіх выпадках I. у значнай ступені адлюстроўваў сац. становішча гаспадароў, іх сямейныя традыцыі і індывід. густы. У наш час I. сялянскай хаты зазнаў прыкметныя змены, якія адлюстроўваюць зрухі ў сац.эканам. і культ.быт. укладзе бел. насельніцтва. Аднак індустрыяльныя метады будаўніцтва, прам. тыпізацыя канструкцый і абсталявання не пазбаўляюць нар. жыллё індывід. хараства і маст. выразнасці. I. сучаснага жылля сінтэзуе ў сабе дасягненні культуры і вытворчасці, якія спалучаюцца з выпрабаванымі ў мінулым спосабамі мэбліроўкі і ўбранства, засн. на самадзейным мастацтве і лепшых традыцыях мясц. промыслаў.
    Увыяўленчым мастацтве I. — жанр, які адлюстроўвае прастору грамадскіх, культавых, жылых, прам. і інш. памяшканняў. Звязаны з адпаведным стылем эпохі, характарам жылля, спосабам жыцця гаспадара. Часта спалучаецца з інш. жанрамі мастацтва як элемент вобразнага свету (быт. і гіст. жанры). У бел. мастацтве фрагменты I. трапляюцца ў фрэсках і абразах 16—18 ст., партрэтах і мініяцюрах 16—17 ст. Як самаст. жанр упершыню сустракаец
    ца ў гравюрах канца 16 ст., пабудаваных па законах перспектывы. Найб. пашырэнне атрымаўу 19 ст. У творах І.Хруцкага, С.Жукоўскага, Ф.Гарэцкага, Б.Залескага асн. месца займае камерны, хатні 1. з адлюстраваннем жылых пакояў («рэтраспектыўны» I.), які вылучаецца агульным настроем сумнага любавання мінулым, вытанчанасцю маст. стылю. У бел.м астацтве 20 ст. I. вял. пашырэння не меў і часта ператвараўся ў рэчавапрасторавы дадатак да кампазіцыі. Новы рост цікавасці да I. пачаўся з 1970х гг. Ён становіцца ўсё больш разнастайным па жывапіснай арганізацыі і тэматыцы, вызначаецца імкненнем да эмацыянальнасці і перадачы настрою. Пашыраны т.зв. канцэптуальны I., які вылучаецца дэталёва распрацаванай арх. прасторай. У жанры I. працавалі І.Бархаткоў, М.Бут, П.Данелія, А.Казак, Я.Красоўскі, У.Сулкоўскі, У.Ткачэнка і інш.
    Я.М.Сахута (архітэктура), В. С.Цітоў (этнаграфія), М.Л.Цыбульскі (выяўленчае мастацтва).
    ІНТЭРЛКЭДЫЯ (ад лац. inter паміж + Indus ігра), 1) устаўная інструментальная ці вакальнаінструментальная п’еса паміж актамі драм. або муз. спектакля. Часцей наз. інтэрмедыяй. 2) Невял. п’еса спачатку рэліг. або фарсавага характару, якая падзяляе або звязвае асн. часткі муз. твора. Сустракаецца ў муз.сцэнічных («Рамэа і Джульета» С.Пракофьева), цыклічных («Ігра тонаў» П.Хіндэміта) творах, як частка сюіты («Мадрыгал» для голасу з фп. М.Мяскоўскага), a таксама ў фугах, паміж строфамі харала. Тэрмін «I.» часам ужываюць у значэнні інтэрмецца.
    ІНТЭРМЁДЫЯ (ад лац. intermedins тое, што знаходзіцца пасярэдзіне), першапачаткова невялікая сцэнка, звычайна камічнага характару, якая ставілася паміж дзеямі асн. п’есы. Узнікла ў 15 ст. ў выглядзе быт. сцэнакфарсаў, якія ўстаўляліся ў тэкст містэрый, пазней драм і опер. Атрымала папулярнасць у Зах. Еўропе ў
    16—	17 ст. У Іспаніі існавала як самаст. жанр нар. тэатра, засн. на быт. сатыр. матэрыяле. У Італіі ўяўляла сабой галантнапастаральныя сцэны, затым маленькія оперы. У Англіі атрымала назву інтэрлюдыі. У Беларусі вядома з канца 16 ст. Асн. від лры на бел. мове ў 17—18 ст. Шырока распаўсюдзілася ў школьнай драме ў езуіцкіх калегіумах і праваслаўных брацкіх школах. Устаўкі напісаны на лац., радзей польск. і стараслав. мовах (I. да п’есы «Цімон Гардзілюд» К. Пянткоўскага, 1584; I. «Чорт Асмалейка», 1я пал. 17 ст.). Захавалася каля 20 I. на бел. мове. Іх змест звычайна складалі займальныя гісторыі анекдатычнага характару, цікавыя апавяданні (сцэнкі «Селянін і яўрэй», «Сляпы, кульгавы, потым пан і селянін», «Селянін у касцёле», «Селянін на споведзі»). Нярэдка рэпертуар нар. тэатра батлейка амаль поўнасцю складаўся з I. («Мацей і доктар», «Антон з казой і Антоніха», «Цыган і цыганка», «Паніч і паненка»), На аснове I. створана «Камедыя» К.Марашэўскага (паст. 1787), опера «Агатка» Я.Д.Голанда (паст. 1784). I. выкарыстоўваліся ў п’есах Е.Міровіча («Машэка», «Кавальваявода») і В.Вольскага («Несцерка»), У тэорыі лры часам I. разумеюцца ў шырокім сэнсе слова як пазасюжэтныя элементы твора ці кампазіцыйныя ўстаўкі ў ім рознага тыпу (прытчы, навелы, апавяданні).
    Літ.: Усікаў Я. Беларуская камедыя. Мінск, 1964; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980.
    ТІ.Шамякіна.
    ІНТЭРМЁЦЦА (ад лац. intermedins прамежкавы), 1) маленькая «ўстаўная» опера або кантрасная сцэна ў сярэдзіне опернага дзеяння. 3 17 ст. ў Італіі I. выконвалася паміж опернымі актамі для пераключэння ўвагі публікі і не была звязана з асн. сюжэтам. Італьян. камічная операбуфа (напр., «Служанкапані» Дж.Пергалезі) першапачаткова служыла 1. ў «сур’ёзнай» оперысерыі. У рус. оперы
    210
    «ІНТЭРФАКСЗАХАД»
    I. часта перакладалася як інтэрмедыя і ўяўляла сабой асобныя аркестравы і аркестравахаравы эпізоды. 2) Невял. характарнае інструм. сачыненне, заснавальнікам якога быў Р.Шуман (1832, I. для фп.). У бел. музыцы створаны 1. для розных інструментаў у т.л. і розных інструм. саставаў: для фп,— В.Іванова, Д.Камінскага; для скрыпкііфп. — Л.Абеліёвіча; для кларнета і фп. — Я.Глебава; для баяна — М.Васючкова; для секстэта домраў — Д.Камінскага. Існуюць аркестравыя I. для розных саставаў: для эстр. аркестра— Л.Абеліёвіча, Р.Суруса; для аркестра бел. нар. інструментаў — Д.Камінскага. 3) Частка, раздзел, пераважна лірычны ці жартаўлівы па характары, які ў інструм. цыкле кантрастуе з суседнімі эпізодамі. Упершыню ўведзены Р.Шуманам (Саната № 1). У бел. музыцы I. ўключанаўсюіту для фп. Я.Касалапава, «Пяць п’ес для фартэпіяна» А.Мдывані, «Адзінаццаць п’ес для фартэпіяна» і «Чатыры п’есы для флейты і фартэпіяна» В.Дарохіна. У гэтых прыкладах I. супадае па значэнні з інтэрмедыяй і інтэрлюдыяй, часцей за ўсё ствараецца ў 2або 3часткавай форме.
    Літ.: С п ос о б н н 14. Музыкальная форма. М., 1984; Мдывані Т., Серг і е н к a Р. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    ІНТЭРНАЦЫЯНАЛі'ЗМЫ, і н т э р нацыянальная лексіка, словы, якія функцыянуюць у некалькіх няроднасных літ. мовах (не менш, чым у трох) у адным і тым жа значэнні, маюць блізкую гукавую форму і ўзыходзяць да адной і той жа мовыасновы. Напр.: бел. спорт, франц. sport, ням. sport, англ. sport. Інтэрнацыянальную лексіку пераважна складаюць тэрміны навукі, палітыкі, культуры, мастацтва, спорту. Большасць I. паходзіць з лац. і грэч. моў, а таксама слоў, утвораных з выкарыстаннем словаўтваральных элементаў гэтых моў. У складзе інтэрнацыянальнай лексікі сустракаюцца і словы арабскай мовы:
    «алгебра», «алгарытм», «азімут», «адмірал» і інш. У бел. мову I. пачалі актыўна пранікаць непасрэдна з моўкрыніц або праз пасрэдніцтва польск. у 16—17 ст. Пасля заняпаду старабел. мовы ў 18 — пач. 19 ст. працэс засваення I. адноўлены пад уплывам рус. мовы ў 20 ст. Зараз колькасць I. пашыраецца, яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях сучаснай бел. літ. мовы, што звязана з узмацненнем інтэрнацыяналізацыі сац. эканам. працэсаў, навук.тэхн. прагрэсам, павелічэннем міжнар. навук. і культ. абмену.
    Літ.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мінск, 1970; Булыка А. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—І8стст. Мінск, 1980.
    Н. П. Цяслюк.
    ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ (ад лац. interpretation тлумачэнне, пасрэдніцтва) у літаратуры, вытлумачэнне мастацкага твора, яго ўнутранага свету, зместу, канцэпцыі, вобразнай сістэмы, тропікі ў звязку з патрэбамі часу, уяўленнямі пра сутнасць, мэты і функцыі творчасці, жыццё грамадства. Уяўляе сабой зручны, шырока даступны спосаб раскадзіравання знакавай сістэмы маст. твора, дапускае элементы варыябельнасці і суб’ектыўнасці, мае крэатыўны характар, моманты сутворчасці. У сучасным літ. працэсе 1. найчасцей ужываецца ў галіне герменеўтыкі, літ.маст. крытыкі, эсэістыкі. Прынцыпы I. не заўсёды супадаюць з нормамі акадэмічнага літ.знаўства. Прадметам I. найчасцей з’яўляюцца класічныя творы, змест якіх у кожную гіст. эпоху раскрываецца пановаму, актуалізуецца. Бел. лра мае залаты фонд твораў, змест якіх дае падставу для перманентнай 1.: паэмы, паэт. збкі і п’есы Я.Купалы, паэмы Я.Коласа «Сымонмузыка» і «Новая зямля», зб. вершаў М.Багдановіча «Вянок», творы М.Гарэцкага, К.Чорнага, В.Быкава, У.Караткевіча, М.Стральцова, А.Разанава і інш. Да твораўшыфраў, змест якіх немагчыма вытлумачыць, абмінаючы спо
    сабы I., належаць драм. паэма Я.Купалы «Сон на кургане», кн. Я.Коласа «Казкі жыцця», паэт. зб. А.Разанава «Шлях 360» і інш. Сярод інтэрпрэтатараў бел. лры А.Бабарэка, І.Замоцін, Р.Бярозкін, А.Адамовіч, І.Навуменка, В.Каваленка, М.Мушынскі, УГніламёдаў В.Жураўлёў, М.Тычына і інш. П.В.Васючэнка.
    ІНТЭРТЭКСТУАЛЬНАСЦЬ (ад лац. inter паміж + textum будова), агульная ўласцівасць тэксту, якая выяўляецца ў наяўнасці сувязей, з дапамогай якіх тэксты спасылаюцца адзін на другі. Тэрмін «I.» уведзены ў 1967 франц. даследчыкам лры Ю.Крысцевай. I. — зыходны прынцып стварэння постмадэрнісцкага тэксту, які прадугледжвае неабходнасць яго ўзаемадзеяння з інш. тэкстамі і семіятычнакульт. асяроддзем як умовай сэнсастварэння і тэкстаструктуравання. Франц. літаратуразнавец Ж.Жэнет прапанаваў пяцічленную класіфікацыю тыпаў міжтэкставых узаемадзея