Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
м выкладанні. Ён значна багацейшы ў жанравых адносінах і акрамя ірмасаў уключае святочныя песнапенні ўсяго царк. гадавога кола, у т.л. з Актоіха, Свят і Абіходу, выкладзеныя знаменным, кіеўскім, балгарскім і мясц. спевамі. Захавалася некалькі дзясяткаў бел. аднагалосых 1. 16—18 ст. і больш позніх. Яны вылучаюцца выкарыстаннем муз. сімволікі, імкненнем да індывідуалізацыі, часам выяўленчасцю мелодыі. Вядомы Супрасльскі I. (1598—1601), магілёўскія, віцебскія, віленскія, куцеінскія, жыровіцкія,
217
ІРМАС
слуцкія і інш. I. выкладзены нац. мясцовымі спевамі, што сведчыць пра існаванне ў тагачаснай Беларусі шматлікіх пеўчых школ. Адрозніваюць I. практычнай накіраванасці (простыя, без аздаблення) і святочныя (памастацку аформленыя, багата ўпрыгожаныя застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі і інш.).
ІРМАС (грэч. heirmos літаральна спляценне, сувязь), першапачаткова страфа, якая злучала біблейскую песню з хрысціянскімі гімнамі. 3 8 ст. — 1 я страфа кожнай з 9 песень канона, метрыка і напеў якой захаваліся ў трапарах (кароткіх прыпевах) гэтай песні. I. звязвае біблейскія песні, што не маюць дачынення да свята, і трапары, прысвечаныя выключна апошняму. I. падпарадкоўваюцца сістэма асмагласся, адпаведна якой яны размешчаны ў пеўчай кнізе Ірмалогій.
ІРОНІЯ (ад грэч. еігбпеіа прытворства), 1) філасофскаэстэтычная катэгорыя, якая характарызуе працэсы адмаўлення, разыходжанне памкненняў і вынікаў, задумы і аб’ектыўнага сэнсу. Бярэ свой пачатак з традыцый антычнай рыторыкі. Для Сакрата і інш. філосафаў з’яўлялася сродкам абвяржэння памылак шляхам няшчырай згоды з поглядамі апанента і давядзеннем іх да абсурду («сакратаўская I.»). Трагічны аспект I. («I. лёсу») выяўлены ў драматургіі Сафокла, Эўрыпіда, У.Шэкспіра, Ф.Шылера і інш. Тэарэтыкі і пісьменнікі рамантызму (Ф.Шлегель, А.Мюлер, Ф.Наваліс, Дж.Байран) разглядалі 1. як эстэтычную катэгорыю, шлях самасцвярджэння творцы і свабоды мастацтва, што выяўлялася ў эксперыменце з літ. формай («рамантычная I.»). I. рамантыкаў сцвярджала адноснасць існасці і памылкі, прыгожага і пачварнага, трагічнага і камічнага, рэальнага і ірэальнага. Гэты рэлятывізм у яшчэ большай ступені ўласцівы мадэрнісцкім кірункам у мастацтве. У іранічным стылі
выкананы працы мастакоў В.Губарава, Г.Сілівончык, В.Захарынскага. Прынцып I. ляжыць у аснове постмадэрнісцкай эстэтыкі. 2) Мастацкі троп, стылістычны прыём іншасказання, калі падтэкст супярэчыць самому выказванню і надае яму процілеглы змест. У адрозненне ад гумару і сатыры I. можна зразумець толькі кантэкстуальна. У лры і красамоўстве іранічныя адносіны рэалізуюцца з дапамогай гратэску, парадоксу, пародыі, гіпербалы, кантраста, антыфразіса, змяшэння розных маўленчых стыляў і інш. Калі іранічная насмешка становіцца злоснай, яе называюць сарказмам. I. можа вызначаць сабой стыль маст. твора («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы) ці спосаб арганізацыі вобразнай сістэмы («Мудрамер» М.Матукоўскага). У бел. маст. культуры першай арыгінальнай формай I. стаў нар. гратэск, які выявіўся ў шматлікіх жанрах фальклору (казкі чарадзейныя, анекдоты, прыказкі, прымаўкі, устойлівыя вобразныя параўнанні). Іранічныя па сваім складзе бел. інтэрмедыі, парадыйнагумарыст. ананімныя апавяданні 18—19 ст., паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», фалькл. вобраз іранічнай «прытворшчыцы» ў «Ідыліі» В.ДунінаМарцінкевіча. На традыцыях фальклору заснавана I. ў творах Ф.Багушэвіча: вершы «Дурны мужык, як варона», «Весяліся, рві з капыта», апавяданне «Дзядзіна», аўтаіронія ў прадмове да зб. «Смык беларускі» («Не раўня я Бурачку...»). Рамантычнай I. прасякнуты творы Я.Купалы (паэма «Сон на кургане», вершы «3 песень беларускага мужыка», «Янка і свабода» і інш.). У іранічным ключы вырашаны эпізоды раманаў «Віленскія камунары» М.Гарэцкага, «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» У.Караткевіча, аповесць «Бацька ў калоўроце» Р.Семашкевіча, творы К.Крапівы («Хто смяецца апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці»), А.Макаёнка («Выбачайце, калі ласка!», «Лявоніха на
арбіце», «Трыбунал»), А.Мрыя («Запіскі Самсона Самасуя») і інш.
ІРЫНІН (сапр. Б у р ш т ы н) Барыс Сяргеевіч (10.8.1893, в. Заплюссе Ленінградскай вобл., Расія — 4.4.1964), рускі паэтперакладчык. Скончыў Маскоўскі ўнт (1918). На рус. мову пераклаў паэму «Рыбакова хата» Я.Коласа (з С.Гарадзецкім і П.Сямыніным, 2е выд. 1949), асобныя творы М.Багдановіча, Я.Купалы (у кн. «Выбраныя вершы», 1940), П.Броўкі (у кн. «Выбранае», 1949), М.Танка (у кн. «Вершы. Казкі. Паэмы», 1953) і інш. Аўтар успамінаў пра Я.Купалу і Я.Коласа.
ІСАЁВІЧ Галіна Анатольеўна (30.1.1922, г. Віцебск — 26.5.1998), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1951). У 1957—85 гал. мастак Мінва прамсці буд. матэрыялаў Беларусі. Распрацавала больш за 200 узораў вырабаў са шкла і хрусталю, якія вылучаюцца тонкай каларыстычнай гамай і вытанчанасцю формы: дэкар. кампазіцыі «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), наборы «Лета» (1971), «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка», «Папарацькветка» (абодва 1982), вазы «Ураджайная», (1959) «Чырвоная кветка» (1960), туалетны набор «Фіялетавы» (1957), тэматычныя кампазіцыі «Кастрычнік» (1967), «Дружба народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982), «Слава гераічнаму Мінску» (1983). Аўтар жывапісных работ «Іслач», (1955), «Лясное возера» (1957), «Родная Беларусь» (1958) і інш. Г.А.Фатыхава.
ІСАЕНКА Уладзімір Фёдаравіч (15.12.1928, г. Горкі 30.6.2010), беларускі археолаг, гісторык, краязнавец. Канд. гіст. навук (1973). Скончыў Гомельскі пед. інт (1951). Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы ў в. Юравічы Калінкавіцкага рна, дзе стварыў мясц. музей. У
218
ІСАЁНАК
1964—92 у Інце гісторыі АН Беларусі, у 1997—2003 гал. археолаг пошукавага батальёна Мінва абароны Рэспублікі Беларусь. Вывучаў гісторыю першабытнага грамадства, першым абагульніў звесткі аб мезаліце Беларусі (1970), даследаваў помнікі неалітычных культур Палесся (нёманскай і днепраданецкай), распрацоўваў метадалагічныя праблемы археалогіі. У басейне р. Прыпяць выявіў больш за 400 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў, даследаваў 14 стаянак, у т.л. каля в. Камень Пінскага (пл. 11 тыс. м2) і в. Юравічы Калінкавіцкага (1,2 тыс. м2) раёнаў. Адзін з аўтараў і рэд. прац «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 1,1970), «Гісторыя БССР» (т. 1, 1972), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), «Беларуская археалогія. Дасягненні...» (1987), кніг серыі «Памяць», дапаможнікаў, краязнаўчых даведнікаў. Аўтар картаграфічных прац па археал. культурах, этнакульт. карт («Лексічны атлас Беларусі», т. 1, 1994; «Вялікі гістарычны атлас», т. 1, 2008), карт ваен. дзеянняў у Вял. Айч. вайну на тэр. Беларусі і інш.
Тв.: Археологнческая карта Белоруссші. Вып. 1. Памятннкн каменного века. Мннск, 1968; Археологнческая карта Белорусснн. Вып. 3. Памятннкн бронзового века. Мннск, 1976; Неолнт Прнпятского Полесья. Мннск, 1976.
А.Г.Калечыц.
ІСАЕЎ Аляксей Мікалаевіч (н. 1.2.1955, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.), беларускі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1997). Скончыў Краснаярскі інт мастацтваў (1986). У 1991—99 саліст Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. У 2001 — 10 дырэктар (з 2004 і маст. кіраўнік) Бел. дзярж. муз. тэатра. Mae прыгожы моцны голас. Сярод роляў: містэр Ікс, Эдвін, Тасіла («Прынцэса цырка», «Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), князь Арлоўскі («Лятучая мыш» І.Штрауса), Мікіта Батурын («Халопка» М.Стрэльнікава), Стэфана («Viva la Mammal, ці Пікантныя
А.М.Ісаеў.
кашмары тэатральнага жыцця» Г.Даніцэці).
ІСАЁНАК Марыя Іванаўна (н. 25.10.1949, в. Кісялі Гарадоцкага рна), беларускі жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1969). У 1974—76 мастакдэкаратар на к/студыі «Беларусьфільм». Працуе
М.Ісаёнак.
Яблынька і кветкі. 2004.
ў станковым жывапісе ў жанрах нацюрморта, лірычнага пейзажа, сюжэтнатэматычнай карціны. Імкнецца да адлюстравання гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем, пераходнага стану прыроды. Творчай манеры ўласцівы стрыманая колеравая гама, рамантычны настрой, узвышаная паэтычнасць. Сярод твораў: нацюрморты «У новай майстэрні» (1983), «Нацюрморт са шклом» (1989), «Нацюрморт з жоўтымі кветкамі» (1997), «Залаты спас» (1999), партрэты «Партрэт у інтэр’еры» (1997), «Вячэрняя мелодыя» (1999), «Дзяўчынка з коцікам» (2003), «Зачараваны вясной», «Дзяўчына ў саламяным капелюшы» (абодва 2004), пейзажы «Вясновыя бярозкі» (1974), «Стажкі» (1995), «Чарневічы. Вясновы вечар» (1996), «Сад» (1997), «Возера на Віцебшчыне» (2000), «Лета скончылася», «Сядзіба» (абодва 2001), серыі «Нацюрморт з вінаградам» (1995), «Вясенні ўраджай» (2000) і інш. Г.А. Фатыхава. ІСАЁНАК Мікалай Іосіфавіч (н. 21.3.1947, в. Чарневічы Барысаўска
219
ІСАКОЎСКІ
га рна), беларускі жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1973), Акадэмію мастацтваў СССР (1983). Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа, сюжетнатэматычнай карціны, нацюрморта. Творчасць I. вылучае тонкасць манеры пісьма, умелае выкарыстанне святлацені, смелыя фарбы. Сярод твораў: пейзажы «Беларускі краявід», «Касьба» (абодва 1982), «Лён Беларусі» (1983), «Браслаўскія прасторы» (1984), «Восеньскі парк у Міры» (1986), «Яшчэ адна вясна» (1989), «Лошыцкі парк» (1990), «Яблынька майго дзяцінства» (1992), «Вясна на Бярэзіне», «Дарога да храма», (абодва 1997), «У чаканні вясны» (1999), «Лясная дарога» (2000), «Сакавік у Чарневічах» (2001), «Сонейка садзіцца» (2003), «Браслаўская ідылія» (2005), нацюрморты «Сланечнікі» (1978), «Кветкі і пэндзлі» (1981), «Вясковы інтэр’ер» (1990), «Блакітныя кветкі» (2003), «Яблынька і кветкі», «Клямацісы» (абодва 2004), «Асцільба цвіце» (2008), «Белыя флоксы», «Хрызантэмы» (абодва 2010), «Званочкі» (2011), «Бэз цвіце» (2012), серыі «На зямлі Беларускай» (1990— 97), «Італьянскі эцюд», «Дворыкі» (абедзве 2002), «Парыў ветру» (2007).
Г.А. Фатыхава.
ІСАКОЎСКІ Міхаіл Васільевіч (19.1.1900, в. Глотаўка Смаленскай вобл., Расія — 20.7.1973), рускі паэт, перакладчык. Герой Сац. Працы (1970). Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Творчасць I. арганічна звязана з традыцыямі рус. класікі і нар. паэзіі, вызначаецца меладычнасцю, лірычнай напеўнасцю. Аўтар паэт. збкаў «Па ступенях часу» (1921), «Майстры зямлі» (1931), «Наказ сыну» (1943), паэмы «Чатырыста мільёнаў» (1921), вершаў папулярных песень «Кацюша», «1 хто яго ведае...», «Ворагі спалілі родную хату», «Ляцяць пералётныя птушкі» і інш. На рус. мову пераклаў многія вершы Я.Купалы, якія ўвайшлі ў збкі «Выбраныя вершы» (1937) і «Хлопчык і лётчык» (1951), паэму «Но
вая зямля» Я.Коласа, «Тры паэмы» (1946), «Вершы» (1947), «Выбранае» (1948), «Граніца: Беларуская хроніка» (1955) А.Куляшова, паэму «Шчаслівая дарога» (1953) А.Александровіча і інш. Быў цесна звязаны з бел. лрай, сябраваў з Я.Купалам, Я.Коласам, інш