• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    . Выдаецца раённая газ. «Іўеўскі край». Дзейнічаюць 18 рэліг. абшчын, з іх 9 каталіцкіх, 7 праваслаўных, 1 пратэстанцкая, 1 мусульманская. Археал. помнікі: стаянкі Мікалаева, Морына, Трабы. Помнікі архітэктуры — руіны замка (15— 16 ст.), Мікалаеўскі касцёл (1529) у в. Геранёны, Мікалаеўская царква (1532) у г.п. Юрацішкі, Петрапаўлаўская царква (1764), касцёл Раства Багародзіцы (пач. 20 ст.) у в. Трабы, Варварынская царква (1766) у в. Чапунь, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1772) у в. Дуды, Троіцкі касцёл (2я пал. 18 ст.) у в. Сурвілішкі, Троіцкая царква (1856) у в. Морына, сядзіба (1870я гг.) у в. Жамыслаўль, Пакроўская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Мікалаева, капліца (канец 19 ст.), Казіміраўскі касцёл (пач. 20 ст.) у в. Ліпнішкі, касцёл Святых Сымона і Тадэвуша (1904) у в. Лаздуны, Уладзіслаўскі касцёл (1907) у в. Суботнікі.
    Брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Бакшты, Барава, Жамыслаўль, Ліпнішкі, Чапунь і інш. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Белы Бераг, Косці, Пятровічы, Стоневічы, Ятаўтовічы. Помнік у гонар Лідскага міжраённага падп. антыфаш. цэнтра КП(б)Б і партызанам у Бакштах.
    І'ЎЕЎСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВОЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 1970 у г. Іўе як раённы Дом культуры, з 2013 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1700 м2, у т.л. глядзельнай залы на 344 месцы — 365,9 м2, танц. залы — 170 м2. Дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў, з іх 3 маюць ганаровае званне «народны» (ансамбль музыкі і песні «Чабарок», хор і драм. тэатр). Калектывы Дома культуры актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных культ. мерапрыемствах, у ліку якіх фестывалі міжнар. музыкі, мастацтва і фальклору (г. Беласток, Польшча, 2012), рэсп. нац. культур (2012), абл. рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (г. Гродна, 2011), маст. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (гарады Іўе, Ваўкавыск, абодва 2011), нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім
    Да арт. Іўеўскі раённы цэнтр рамёстваў: выставачны куток.
    Нёманам» (в. Абухава Гродзенскага рна, 2012); рэгіянальныя фестываль эстр. песні і конкурс вядучых канцэртных праграм «...I вечная вясна» (г. Шчучын, 2012), нар. песні «Песні памежжа» (г. Астравец, 2012), польскай песні «Артыстычныя сустрэчы Гродна—Беласток» (г. Гродна, 2012), свята майстроў нар. творчасці «Траецкі кірмаш» (Мінск, 2010).
    ІЎЕЎСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2004 у г. Іўе. Пл. памяшкання 50,8 м2. Дзейнічаюць 4 гурткі для дзяцей малодшага і старэйшага ўзросту: «Залатая саломка», «Спадчына» (саломапляценне), «Чароўныя ўзоры», «У краіне творчасці» (бел. лялька, мяккая цацка, лепка з цеста, вышыўка, выцінанка, работы з пластыкам 1 скурай). Калектывы актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных культ. мерапрыемствах, сярод якіх фестывалі міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2010—12), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2010, 2012), фестывалькірмаш «Дажынкі» (г. Ліда, 2010, г. Маладзечна, 2011), выстаўкікірмашы нар. умельцаў «Казюкі» (г. Гродна, 2010, 2011), нар. рамёстваў і промыслаў «Камарова — кола дзён» (в. Кама
    227
    ІЎЕЎСКІЯ
    1
    2
    рова Мядзельскага рна, 2010—12), экалагічны форум (г. Гродна, 2010), вясенні злёт майстроў (Мінск, 2010— 12), праект Агульнац. тэлебачання і Карэліцкага райвыканкама «Музычныя вечары ў Мірскім замку» (2011— 12) і інш. 3 2007 дзейнічае філіял у в. Геранёны Іўеўскага рна, які мае 2 памяшканні (агульная пл. 48,25 м2).
    І.Р.Смірнова.
    ІЎЕЎСКІЯ СЯДЗІБЫ. Існавалі ў 1й пал. 17— 19 ст. ў г. Іўе. Сядзіба 1  й п а л. 17 с т. ўключала драўляны палац, 2 сады (пладовы і т.зв.
    Да арт. Іўеўскі раённы цэнтр раліёстваў: 1 — са/іомаплеценыя вырабы;
    2 — вышыўкі маладых майстроў.
    італьян. лабірынтамі і мураваным гротам) і гасп. комплекс (жылыя дамы работнікаў, гумно з 2 такамі, абора, адрына, стайні і інш.). У будаўніцтве ўдзельнічалі мясц. майстры з в. Дайліды Іўеўскага рна: Валенты, Адам і Марцін Стасевічы, ЮркаТамковіч, Стась Самшэвіч, Пётр і Адам Сузыновічы, Сцяпан і Андрэй Рудыя, Сцяпан Капайла, СтасьЛянцэвіч, Ян Банаюс. Двухпавярховы на мураваным падмурку палац з мезанінам у цэнтры быў завершаны трохвугольным шчытом з акном, накрыты гонтавым дахам. Фасады вылучаліся ганкамі і балконамі, аформленымі точанымі балясамі. Планіроўка анфіладная, інтэр’еры багата дэкарыраваны разьбой, размалёўкай, скульптурай. 3 боку гал. ўезда ў сядзібу стаяла 4ярусная брамавежа з гадзіннікам, завершаная 3 купаламі, праезд зачыняўся герсай. 3 1752 існавала сядзіба Агінскіх. Складалася з панскага двара, парку і гасп. пабудоў. У цэнтры падвор’я стаяў мураваны палац у стылі барока, фланкіраваны па баках жылым флігелем і кухняй. Сцены і скляпенні пакояў былі размаляваны, аздоблены палатнянымі і папяровымі шпалерамі і дамаскам. Адзін з пакояў (т.зв. залаты) быў аформлены скуранымі шпалерамі з залатым цісненнем. Побач з будынкам знаходзіўся
    высокі слуп, на якім мацаваліся герб Агінскіх і флюгер. За палацам быў разбіты парк з аранжарэямі, зарыбленай сажалкай, млыном, мураванай скарбніцай (уключала каморы і капліцу з пазалочанай скульптурай у алтары), аформленай на гал. фасадзе галерэяй. Комплексы не зберагліся. Часткова захаваўся парк сядзібы Агінскіх.
    28.2.1946, г. Баку), беларускі архітэктар. Скончыў Бел. політэхн. інт (1969). У 1968—81 у інце «Белдзяржпраект», у 1983—91 гал. мастак, намеснік гал. архітэктара г. Мінска. 3 1991 дырэктар УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва». Асн. работы (кіраўнік і аўтар праектаў у складзе калектываў): міжнар. маладзёжны цэнтр «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1977); Палац юных тэхнікаў (1980), ст. метро «Інстытут культуры» (1984), будынак Ген. консульства Польшчы (1989), жылыя дамы «Алімпійскай вёскі» па прце Пераможцаў (2002, усе ў Мінску); схема комплекснай тэр. арганізацыі Беларусі, праект развіцця прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы (абодва 1999); архіт.манумент. ансамбль забудовы цэнтра з помнікам кн. Давыду ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна (2001), пагранічны пераход «Варшаўскі мост» у Брэсце, генпланы Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва (усе 2003). Прымаў удзел у рэканструкцыі пл. Перамогі ў Мінску (1984), будынка абл. драм. тэатра ў Гомелі (1980). Дзярж. прэмія Беларусі 2003.
    228
    ІШЧАЛНАЎСКІ
    ІЎРЬІТ, адна з семіцкіх моў. Сфарміравалася паміж 13 і 7 ст. да н.э. У гісторыі развіцця I. вылучаюцца перыяды: біблейскі, паслябіблейскі, талмудычны, сярэдневяковы, эпоха Хаскалы і сучасны. Стараж. форма I. — традыц. мова іўдаізму, сучасны I. (уведзены ў маўленчую практыку ў канцы 19 ст. пасля перапынку, які доўжыўся 18 стагоддзяў) разам з арабскай з’яўляецца афіц. мовай Ізраіля. Характарызуеццца адсутнасцю дыялектаў, мае 3 фанетычныя стылі. У I. назіраецца дыферэнцыяцыя літ. і размоўнай мовы. Арфаэпія базіруецца на сефардскай традыцыі. Адсутнічаюць дыфтангізацыя стараж. доўгіх галосных і супрацьпастаўленне гукаў па прыкмеце даўгаты, страчаны спецыфічныя семіцкія зычныя. Існуюць 2 формы пісьма: неагласаванае (адзначаюцца толькі зычныя) і агласаванае (над і падрадковымі знакамі абазначаюцца галосныя). Напрамак пісьма — справа налева. Сучасны I. характарызуецца развітой сістэмай словаўтварэння і словазмянення. Вылучаюцца знамянальныя і службовыя часціны мовы, выклічнікі. Для сучаснага 1. характэрны сінтаксіс біблейскай мовы і мовы Мішны (зводу законаў іўдаізму), але назіраюцца тэндэнцыя да аналітызму сінтаксічных канструкцый і змены парадку слоў.
    Літ.: Айхенвальд А.Ю. Современныйнврнт. Москва, 1990; Рагаўцоў В.І. Энцыклапедыя моў. Магілёў, 2009.
    С.У.Шахоўская.
    ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч (н. 28.6.1962 в. Хадынічы Кобрынскага рна), беларускі мовазнавец. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1985). Доктар філал. навук (2004), праф. (2005). 3 1989 у БДУ (з 1996 заг. кафедры). Даследуе праблемы маўленчай камунікацыі, арфаграфіі, стылі пісьменнікаў У.Караткевіча і Ю.Казакова «Лінгвастылістычная арганізацыя тэксту: у творчай лабараторыі У.Караткевіча», «Лінгвастылістыка тропаў Юрыя Казакова», абедзве 2002. Заснавальнік бел. навук. школы ды
    скурснага аналізу СМІ. Паклаў пачатак фарміраванню лінгвістыкі публіцыст. тэксту як самаст. навук. кірунку ў галіне мовазнаўства і журналістыкі («Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту», 2003). Аўтар метадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
    Тв.: Глагольное сказуемое: методнческне рекомендацнн. Ммнск, 1992; Сучасная беларуская мова. Арфаграфія. Графіка. Лексікалогія (фразеалогія). Мінск, 2001.
    І'ШКАЛДСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры готыкі ў в. Ішкалдзь Баранавіцкага рна. Пабудаваны ў 2й пал. 15 ст. з цэглы М.Неміровічам. У 1й пал. 16 ст. пры М.Радзівіле Чорным стаў кальвінскім зборам. 3 1641 абсталяваны пад касцёл. У 1868 пераасвячоны ў Троіцкую царкву. У 1918 вернуты католікам. У 1970я гг. праведзена рэстаўрацыя. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём накрыты высокім 2схільным дахам. Выцягнутая 5гранная апсіда, да якой з паўд. боку прымыкаюць 2павярховая сакрысція і паўкруглы аб’ём з вінтавой лесвіцай, завершана дахам з вальмамі на гал. зах. фасадзе шчытом з фігурным ступеньчатым контурам. Асн. дэкар. элементы фасада — плоскія нішы (круглыя і з паўцыркульным завяршэннем). Над стральчатым парталам, на паўд. фасадзе і апсідзе размешчаны вузкія вокны.
    Ішкалдскі Троіцкі касцёл.
    Паўн. сцяна глухая. Сцены ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. У інтэр’еры драўляны алтар у стылі неаготыкі. У зах. частцы зала хоры з невял. арганам і фісгармоніяй позняй работы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    І'ШЧАЛНАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 18—19 ст. у в. Ішчална Шчучынскага рна. Упершыню згадваецца ў 15 ст. як маёнтак Давойнавічаў. 3 17 ст. належала Лімантам, Вішнявецкім, Палупятам, РадзімінскімФранцкевічам, СкарбекВажнінскім. Сядзібны дом не захаваўся. Пейзажны парк у выглядзе 4 прамавугольных тэрас. Дамінуючым элементам у кампазіцыі былі сажалкі, размешчаныя на паўд. ускраіне сядзібы. Растуць ліпа буйналістная, глог, бэз венгерскі, таполя. 3 паўн.зах. боку да парку прылягалі пладовыя сады. Захаваліся свіран, стайня, дом для рабочых, фрагменты парку.
    І'ШЧАЛНАЎСКІ ТРОІЦКІКАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Ішчална Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1755—58 з цэглы на месцы драўлянага храма 1670—78. Аднанефавая 2вежавая базіліка з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Архіт. кампазіцыя мае выцягнутую па вертыкалі аб’ёмную будову. Вуз
    229
    ІЯЎЛЕВІЧ
    Ішчалнаўскі Троіцкі касцёл.
    кую цэнтр. плоскасць гал. фасада завяршае фігурны франтон, фланкіруюць 4гранныя вежы, ярусы якіх вылучаны карнізамі, расчлянёны прамавугольнымі панэлямі, прарэзаны лучковымі і паўцыркульнымі прасветамі. Бакавыя фасады завершаны карнізам і расчлянёны ў верхняй частцы 2 радамі