• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     ў адзін, то ў другі бок, адначасова паварочваючыся па і супраць ходу танца пад паралельна злучанымі рукамі. Кожная фігура завяршаецца паваротамі пары на месцы па сонцы (рукі злучаны пад сагнутыя локці). У другім парным (мужчынскім) варыянце (Гродзеншчына) выканаўцы спачатку прытанцоўваюць, рухаючыся па коле. Затым, стоячы на месцы, свабоднымі рукамі рытмічна, з узмахам б’юць па кісцях злучаных накрыж рук. Перыядычна ўдзельнікі адначасова то набліжаюцца адзін да аднаго,
    237
    КАВАЛЬ
    згінаючы корпус і рукі, то аддаляюцца, пераносячы цяжар цела на другую нагу. Танец «К.» суправаджаецца рознымі прыпеўкамі: «Я ў кузню шла // Вугалёк найшла, //Любі мяне, кавалёк, // Дам табе вугалёк» ці «Кавакавакавалёк, // Падкуй сапажок. // За тваю работу // Заплачу ў суботу». Варыянты «К.» адноўлены ў любанскім фалькл. калектыве «Верабейкі» (харэограф С.Выскварка), мінскім гурце «Гуда» (харэограф М.Козенка).
    Літ.: Ч у р к о Ю. Белоруссккй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990; Козенка М. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура Беларусаў. У 6 т. Т. 2. Гомельскае Палессе і Падзвінне. Мінск, 2013.
    М.А.Козенка.
    КАВАЛЬ (сапр. К а в а л ё ў) Васіль Пятровіч (17.8.1907, в. Сава Горацкага рна — 29.10.1937), беларускі пісьменнік, перакладчык. Вучыўся ў БДУ (192627, 192829). 3 1925 чл. аб’яднання «Маладняк». У ранніх апавяданнях (збкі «Як вясну гукалі»; 1927, «Крыніца», 1929) дамінуюць рамантычнаўзнёслая вобразнасць, паэт.эмацыянальны стыль. Для пазнейшых твораў характэрны паглыблены псіхалагізм, рэаліст. адлюстраванне рэчаіснасці, канкрэтнарэаліст. лепка характараў (збкі «Дзень палымнее», 1931—32; «Ноч на моры», 1935; «Палескае апавяданне», 1935). Пісаў для дзяцей: «Санькасігналіст» (1934), «Следапыты» (1936). На бел. мову пераклаў паасобныя творы М.Горкага, М.Канапніцкай, Б.Лаўранёва, І.Ле, І.Мікітэнкі, К.Станюковіча, А.Чэхава і інш. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Тв.'. Выбраныя творы. Мінск, 1932; Выбранае. Мінск, 1959; Следапыты. Санькасігналіст. Мінск, 1961.
    Літ.: Казека Я. Васіль Каваль // КазекаЯ. Падарожжаўмаладосць. Мінск, 1984; Грамадчанка Т. Васіль Каваль // Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30х гг. Мінск, 1985; Ліўшыц У. Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля. Горкі, 1997.
    КАВАЛЬСКІЯ ІНСТРУМЁНТЫ, прылады і прыстасаванні, якія прымяняюцца ў кавальстве і знаходзяцца ў кузнях. Асн. кавальскія аперацыі выконваліся на кавадле (кавала, накавальня) — масіўнай жалезнай падстаўцы з гладкай паверхняй і паўкруглым конусным рогам (часам двума), звычайна са спец. адтулінамі з краю, куды ўстаўляецца маленькае кавадлачка (шпарак) для апрацоўкі дробных вырабаў, сякач (муслік, шротка) для рубкі прутоў ці дроту ці гладзілка (брусок з паўкруглай выемкай для адкоўвання восей). Для коўкі выкарыстоўваліся малат к і — вял. (аберучны) молат, т.зв. кувалда вагой 3—8 кг, сярэдні (аднаручак, 1—2 кг), малы (малаточак, 0,5—0,8 кг); абцугі (клешчы, абцэнгі) — абушныя (для кавання сякер), крычныя (для адкоўвання жалезных зліткаўкрыц) і кавальскія, з плоскімі, часам фігурнымі захопамі (губамі) для ўтрымання загатовак. Да варштата ці вушака дзвярэй мацавалі вінтавыя ц і с к і вертыкальнага тыпу (шубстак, шрубштак) для замацавання вырабаў пры іх апрацоўцы. Цвікі адкоўвалі з дапамогай гваздзельні — металічнага бруса з прамавугольнымі калібравальнымі адтулінамі. Для прабівання дзіракслужыўпрабойнік (друшляк, прабоіч) — тоўсты, завостраны на адным канцы сталёвы стрыжань (для халоднай загатоўкі), які замацоўвалі ў гнутай з дубу ці лазы ручцы (для разагрэтай загатоўкі). Дзіркі ўтонкіх загатоўках і драўляных вырабах свідравалі дрылем — свярдзёлкам з дыскаммахавіком, які раскручваўся пры дапамозе рукаяткі з сырамятным ці вяровачным прывадам. У пач. 20 ст. ў некаторых кузнях з’явілася спец. прылада для свідравання дзірак — бормашына. Для вырабу гаек служыў круглы сталёвы стрыжань з разьбой (вінтоўнік, метчык, мятчук), які ўстаўлялі ўтрымальн і к — металічную пласціну з дзіркамі і дзвюма рукаяткамі. Такая ж пласціна з разьбой у дзірках (вінта
    рэзка, шнайдэза, клубік, лерка) ужывалася для нарэзкі шрубаў. Для заточкі інструментаў прымянялася тачыла— цыліндрычны камень з пясчаніку, які мацаваўся ў драўляным станку з карытам для вады (для змочвання каменя ўчас работы) і прыводзіўся ў дзеянне пры дапамозе ручкі (корбы), замацаванай наглуха ў цэнтры каменя і свабодна ў бакавінах станка; пры заточцы сякер ужывалася спец. прылада — р о ж к і. У набор К.і. уваходзілі таксама напільнікі, ключы, зубілы, прылады для паяння, бляхарных, сталярных і інш. работ. Асн. частка К.і. выраблялася самімі кавалямі, з 2й пал. 20 ст. іх традыц. камплект дапоўніўся прыладамі і прыстасаваннямі прам. вытворчасці; многія з іх (дрыль, бормашына, тачыла) заменены адпаведнымі станкамі з электрапрыводам. Сучасныя кавалі, якія займаюцца коўкай мастацкай, карыстаюцца рознымі прыстасаваннямі і прыладамі для фасоннай і фігурнай апрацоўкі дэталей і кампанентаў вырабаў.
    Я.М.Сахута.
    КАВАЛЬСТВА, вытворчасць вырабаў з жалеза шляхам яго гарачага ці халоднага кавання; від металаапрацоўчага рамяства. У Беларусі вядома з часоў жал. веку (7—6 ст. да н. э.). Жалеза выплаўлялі з балотнай руды ў невял. паўшарападобных печах (домніцах), з атрыманых загатовак (крыц) выкоўвалі наканечнікі коп’яў, нажы, долаты, крэсівы, конскую вупраж, упрыгожанні і інш. Пашырэнне адбылося ў 11—13 ст., гал. чынам у гарадах. 3 жалеза выкоўвалі рэчы гасп. і быт. прызначэння: сякеры, долаты, нажы, нажніцы, свярдзёлкі, зубілы, шпоры, страмёны, коп’і, цвікі, крэсівы, замкі, ключы, спражкі, фібулы і інш. У 16 ст. ўзніклі кавальскія цэхі (Слуцк, Полацк, Магілёў, Віцебск і інш.), якія аб’ядноўваліся з інш. металаапрацоўчымі цэхамі ці вылучаліся ў самастойныя. Статуты кавальскіх цэхаў рэгламентавалі характар работы кавалёў: падкоўванне коней, акоўванне транспартных сродкаў,
    238
    КАВАЛЬЧУК
    выраб сякер, крукоў, шлемаў, якараў, ланцугоў, рашотак і інш. рэчаў, звязаных з гарачай апрацоўкай чорнага металу. Асаблівага развіцця К. дасягнула ў 17— 18 ст. У Віцебску, Полацку, Мінску, Магілёве, Пінску, Гродне працавалі дзясяткі кавалёў розных спецыяльнасцей: нажоўшчыкі, мечнікі, замочнікі, кацельшчыкі і інш. Значная частка гар. майстроў працавала ў сферы манумент. будаўніцтва: адкоўвала агароджы, вароты, балконы, лесвічныя парэнчы, алтарныя перагародкі, крыжы, флюгеры і інш. У 2й пал. 17 ст. многія бел. майстрыкавалі працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. 3 развіццём прамсці ў 19 ст. rap. К. заняпала, адначасова ўзрастала яго роля ў вёсцы, дзе яно задавальняла гал. чынам быт. і гасп. патрэбы навакольнага насельніцтва. Для кавальскіх работ будавалася асобнае памяшканне — кузня, у якой былі горан, неабходныя кавальскія інструменты і прыстасаванні. Вугаль (з лісцёвых парод дрэў) набывалі на смалакурнях ці выпальвалі самі, жалеза выкарыстоўвалася ў выглядзе заводскага фасоннага пракату (шыннае, падкоўнае і інш.) ці жал. лому. Сярод асн. відаў работ былі падкоўванне коней, акоўка транспартных сродкаў (калёс, саней, брычак, вазкоў), выраб с.г. інвентару (сярпоў, кос, сашнікоў, матык, драпашак), слясарнага і сталярнага інструменту (сякер, свярдзёлкаў, стругаў, долатаў, скобеляў), прылад хатняга ўжытку (секачоў, качэргаў, вілак, багроў, трыножнікаў, бязменаў, светачаў, крэсіваў), дэталей для аснашчэння збудаванняў і мэблі (завесаў, замкоў клямак, крукоў, зашчапак, крат) і інш. Для выкоўвання вырабу жал. загатоўку награвалі ў горане дачырвана (каб зрабіць метал пластычным) і, паклаўшы яе на кавадла, ударамі малатка надавалі ёй патрэбную форму. У залежнасці ад прызначэння выраб тэрмічна апрацоўвалі — цэментавалі (насычалі паверхневы слой вугляродам, што надавала вырабу павышаную цвё
    Святаконкурс кавальства «Залатая падкова». 2001.
    рдасць), загартоўвалі (награвалі і хутка ахалоджвалі ў вадзе для надання пругкасці і цвёрдасці), адпускалі (награвалі і паступова ахалоджвалі, што зніжала крохкасць і павышала пластычнасць матэрыялу). Асн. спосабам нераздымнага злучэння загатовак ці асобных іх частак у адзінае цэлае была кавальская зварка: канцы загатовак награвалі дабяла, пасыпалі іх рачным пяском (каб прадухіліць утварэнне акаліны) і злучалі ў адзінае цэлае моцнымі ўдарамі малатка. Зварка ўжывалася і для спалучэння жалеза са сталлю (пры вырабе нажоў, сярпоў кос, сякер, зубілаў і інш.): да жалезнай асновы (спінкі, абушка) прыварвалі стальное лязо ці ўварвалі (настальвалі) яго паміж дзвюх жал. пласцін, што надавала вастрыю ляза неабходную цвёрдасць, а яго крохкасць кампенсавалася пластычнасцю жал. спінкі ці бакавін. Нераздымныя злучэнні рабілі таксама кляпаннем: у прабітыя ці прасвідраваныя адтуліны ўстаўлялі металічны стрыжань (заклёпку), крыху даўжэйшы за агульную таўшчыню злучаемых частак, і расклёпвалі яго канцы, надзейна змацоўваючы дэталі. Пры вырабе рэчаў дэкар.прыкладнога характару звычайна прымянялася злучэнне хамуцікам: дзве дэ
    талі (напр., звёны агароджы) у месцы злучэння абкручвалі металічнай скобкай і ўдарамі малатка абціскалі вакол загатовак. Раздымныя злучэнні рабілі з дапамогай шрубаў. Існавалі інш. спосабы кавальскай апрацоўкі вырабаў: усадка — патаўшчэнне загатоўкі з адначасовым яе скарачэннем (малатком білі па адным канцы разагрэтай загатоўкі, пастаўленай другім канцом на кавадла); высадка — патаўшчэнне пэўнай часткі загатоўкі (выконвалася такім жа чынам, але дэталь награвалі не па ўсёй даўжыні, а толькі ў адпаведным месцы); тарсіраванне — скручванне гранёнага стрыжня вакол падоўжнай восі для атрымання вінтападобнай загатоўкі і інш. Разнастайнае спалучэнне тэхнал. прыёмаў дазваляла ствараць не толькі ўтылітарныя, але і дэкар.мастацкія вырабы складанай канструкцыі і малюнку (гл. Коўка мастацкая). У 1930—80я гг. К. ў сваім традыц. выглядзе бытавала пры калгасных і саўгасных майстэрнях як дапаможная металаапрацоўчая спецыяльнасць пры рамонце с.г. інвентару і для абслугоўвання бы