Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
лае ўдзельнікаў абраду да вобраза мядзведзя. Менавіта «мядзведзіцай» у бел. вёсках называлі маладую (напр., у вясельнай песні «А прывязалі мядзведзіцу саплівую, хрыплівую»). Этыялагічныя легенды звязваюць першага мядзведзя з чалавекам, які, апрануўшы К., хацеў напалохаць Бога і быў за тое пакараны. Праз сімволіку К. выразна прасочваюцца элементы татэмічнай свядомасці нашых продкаў. Сімволіка багацця і дабрабыту ў К. рэалізавалася ў абрадах уваходзін, калі сямейнікі ўпаўзалі ў новую хату па пасланым поўсцю ўверх К. Паўсюль праз К. вялі ў хлеў купленую карову і выганялі першы раз вясной у поле. На Лепельшчыне на Грамніцы прыносілі ў хату гусака і кармілі яго на стале, засланым К.
Літ.: Бяздоннае багацце: Легенды, паданні, сказы. Мінск, 1993; Валодзін a Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне. Мінск, 1999.
Т.В.Валодзіна.
КАЖЬІНСКІ (Kazynski) Мацей (1767—29.3.1823), польскі спявак (бас), акцёр, рэжысёр, антрэпрэнёр; стваральнік першага пастаяннага
246
«КАЗА»
польскамоўнага тэатра ў Мінску. Працаваў у трупах В.Багуслаўскага ў Любліне (1786, выступаў з С.Дэшнер) у Любліне і Д.Мараўскага ў Гродне (1793). Антрэпрэнёр, рэж. і акцёр Мінскага (1797—1801, 1802— 05) і Віленскага (1801—02, 1805— 19) тэатраў. У 1801 стварыў у Гродне опернадрам. трупу, з якой у пач. 1802 пераехаў у Мінск. Выконваў камедыйныя ролі ў тэатры (няўдачлівыя інтрыганы, шляхетныя ветрагоны, свавольнікі, палюбоўнікі, рэзанёры), спяваў у операх. Сярод партый: у тэатры — Моргал («Уяўны цуд, або Кракавяне і горцы» Я.Стэфані), Даміні («Тачка воцатніка» Л.Мерсье); у оперы — Буцэфал («Сельскія спявачкі» В.Ф’ёраванці), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Аксур («Аксур, цар Армуза» А.Сальеры) і інш. Сярод пастановак К. ў Мінску: «Уяўны цуд, або Кракавяне і горцы» Я.Стэфані, «Фраскатана» Дж.Паізіела, «Вясковая радасць» Дж.Сарці, «Школа раўнівых» А.Сальеры, «Уяўны дурань па каханні» А.Сакіні і інш. Аўтар п’есы «Бацьку Айчыны яго ўдзячныя дзеці».
КАЗА, алегарычны персанаж казак пра жывёл. Mae амбівалентную прыроду: з’яўляецца сімвалам урадлівасці і ў той жа час валодае негатыўнай семантыкай, лічыцца «нячыстай» жывёлінай, у вобразе якой выяўляецца дэманічны пачатак. У казках можа выступаць, з аднаго боку, добрай клапатлівай маці («Воўк і казляняты»), з другога — агрэсіўнай, ілжывай, непаслухмянай жывёлінай, якая займае чужое жыллё («Каза лупленая»). У некаторых сюжэтах мае розную колькасць вачэй, што якраз і сведчыць пра яе інфернальную сутнасць.
Літ:. Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі. Мінск, 1971. Т.І.Шамякіна.
КАЗА, 1) прыстасаванне для начной лоўлі рыбы восцямі. Мела выгляд плеценага з дроту кошыка, на якім распальвалі агонь і падвешвалі на канцы жэрдкі, устаноўленай на носе
лодкі або чоўна. К. рабілі са скляпаных паміж сабой металічных пласцінак, якія прымацоўвалі да жэрдкі ўтулкай. На ПнЗ Беларусі сустракаліся К. з металічных пласцін у выглядзе жолаба. Называлася таксама светач, накра, гаганец. 2) Сажань, драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў.
«КАЗА», маскаперсанаж у старажытным усходнеславянскім нар. каляндарным абрадзе, звязаным з аграрнай магіяй. Часцей выкарыстоўвалася на свята Купалля, сёння з’яўляецца элементам гульні. «К.» — чалавек у вывернутым кажусе і масцы, якую робяць з дрэва, саломы, лазы, інш. матэрыялу. Часам «К.» насаджваюць у выглядзе своеасаблівай лялькі на кій. Яна абавязкова ўваходзіць у гурт калядоўшчыкаў і іграе адну з гал. роляў імітуючы сюжэт спец. песні (прыкідваецца мёртвай, што сімвалізуе паміранне прыроды і яе адраджэнне пасля дня зімовага сонцастаяння).
Калядная маска «Каза».
Літ:. Славянскяе древностн. Этнолннгвнстнческнй словарь. В 5 т. Т. 2. М., 1999. Т.І.Шамякіна.
«КАЗА», «Казёл», «Козачка», шматфункцыянальны танец, які бытаваў у розных відах і жанрах бел. нар. традыц. мастацтва (тэатр. паст., TaHeu, гульня, карагод, скокі). Пашыраны ў абрадах народнага календара (Каляды, жніво), сямейнародавага цыкла (вяселле, хрэсьбіны), выконваецца таксама паза абрадам (на вечарынках, падчас адпачынку на сенакосе, пры капанні бульбы і інш.). Паўсюдна бытуе ў розных тыпах, харэагр. формах (сольных, парных, гуртавых), муз. памерах (2/4, 3/4), мностве паэт. варыянтаў. «К.» выконваецца ў розных узроставых групах. Скокам «К.» ўласцівы свабодная кампазіцыя, імправізаваная лексіка (выкарыстоўваюцца элементы розных груп, пераважае ілюстрац.выяўл. пластыка, лейтматывам скокаў, танцаў выступаюць пераймальныя, імітацыйныя рухі жывёлы). «К.» суправаджаецца песняй пад акампанемент гармоніка ці інструм. ансамбля. Найб. пашырана ў розных версіях калядная «К.», якая выконваецца пад варыянты песні: «Гогого, каза, // Гогого, шэра, // Дзе ж ты, козанька, // Рожкі падзела?...» У першым выпадку — гэта цэлае харэагр.тэатр. прадстаўленне, у якім прымаюць удзел розныя персанажы: Каза, Воўк, Заяц, Ліса. Разам з імі — праважатыя: музыкант, цыганы, механоша, мужчыны, жанчыны. Да танца «К.» пачаргова далучаюцца іншыя персанажы. Пасля таго як гаспадары адораць гасцей, пачынаюцца агульныя танцы: «Полька», «Лявоніха» і інш. У друтім выпадку «К.» выконвае адзін чалавек, які адлюстроўвае рухамі ўсе словы песні. Праважатыя падбухторваюць «К.», спяваючы ёй. Адметны тып «К.» мае прымеркаванасць да Каляд, жніва, вяселля. Выконваецца дзвюма найб. сталымі жанчынамі: жанчыны стаяць адна насупраць адной, 1я жанчына нахіляецца і абдымае далонямі
247
КАЗАЗАЕЎ
галёнкі 2й, апошняя кладзецца жыватом першай на спіну і збірае ў руку ніз яе спадніцы. Затым яны па чарзе падкідваюць адна адну ўгору. Сэнс гэтай гульні ў калядны час — гумар, весялосць, у час жніва жанчыны такім чынам здымаюць напружанасць пэўных груп мышц, на вяселлі — гэта адзін са шматлікіх намёкаў на будучыя сексуальныя адносіны мужа і жонкі. Адзін з вясельных варыянтаў (Іванаўскі рн) з яўным эратычным зместам выконваецца як сольнагуртавы танец. Гал. дзеючыя асобы — Казёл і Козачка. Казёл, прытанцоўваючы (пастуквае нагой аб падлогу), туліцца то да адной Казы, то да другой, коле іх рожкамі), выбірае сабе Козачку. Козы характэрнымі рухамі рэагуюць на яго дзеянні. Раптам з карагода выбягае шустрая, жвавая Козачка, трасе галавою, бокам падчэплівае Казла, трэцца аб яго... Казёл усім тулавам налягае на Козачку, пасля чаго тая прытанцоўвае рознымі «манерамі». Козы навокал мырчаць, бэкаюць. Блізкія варыянты пашыраны і ў інш. рэгіёнах (напр., на Міншчыне — у Чэрвеньскім, Барысаўскім, Капыльскім і інш. рнах). На Віцебшчыне (Ушаччына) існуе двухчасткавы (1я — наборны танец, 2я — танец карагодам) варыянт Казла, які ўваходзіць у групу «танцаўгульняў», выконваецца на вечарынцы ці ў інш. час. Казёл, прыставіўшы рукі да лба (накштал рагоў) у такт песні «Ішоў казёл дарогаю...» рухаецца па хаце і выбірае сабе Казу. На муз. паўзе ён двойчы падскоквае перад сваёй абранніцай, пасля чаго Kasa становіцца ўперадзе і, утварыўшы рожкі, пад песеннае суправаджэнне выбірае сабе Казла. Абраўшы, запрашае яго на танец. Танцоры, якія перадаюць сваю ролю новаму танцору, становяцца ззаду і абдымаюць яго (яе) за талію. Такім чынам у танец паступова ўключаюцца ўсе ўдзельнікі вечарыны. Утварыўшы карагод і злучыўшы рукі, яны пад песню рухаюцца па коле то ў адзін бок, то ў другі і да цэнтра. Пластычна адлюстроўваючы
словы, карагоднікі пераскокваюць з нагі на нагу тупаюцьдрыгаюць нагамі, падкідваюць іх у розных напрамках. У паўн. Панямонні (Астравецкі рн) бытуе варыянт «К.» наборнага тыпу 2часткавай формы пад назваю «Полька з рожкамі». Танец выконваецца на мелодыю полькітрасухі (можа мець іншы найгрыш), распачынае яго вядучы (Казёл, Каза). Зымітаваўшы Казу прыцісканнем да галавы рукрожак, вядучы, а затым інш. ўдзельнікі, якія пераймаюць гэтую ролю, арганізуюць набор танцораў (выкарыстоўваецца прынцып папярэдняга ўзору). Кожны з далучаных да гурта, утварыўшы рожкі, рухаецца за інш. ўдзельнікамі па агульным коле. На муз. паўзе танцоры становяцца ў пары. Крокам полькітрасухі кожная пара стварае кампазіцыю самаст., незалежна ад інш. На Гродзеншчыне, Міншчыне распаўсюджаны танец пад назваю «Козачка» («Казаў бацька: казудам», «Амой бацькадобры быў») з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай лексікай. Танцоры, утварыўшы пары і злучыўшы паралельна рукі, пад песню («А мой бацька добры быў, // Мне ён козку падарыў, // А та козка белая // Па гародзі бегае. // Буду козаньку лавіць // I на пашаньку вадзіць...») рухаюцца бакавымі пераступамі то ў адзін, то ў другі бок; паўпаварочваюцца на
месцы трайнымі пераступамі ўправаўлева; затым дзяўчына тым жа рухам круціцца пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі і, узяўшыся пад сагнутыя ў локці правыя рукі, танцоры, бегучы, паварочваюцца на месцы вакол сваёй восі. Танец «К.» ўваходзіць у рэпертуар аматарскіх дзіцячых фальк. калектываў «Берагіня» (Барысаўшчына), «Мілавіца» (Мінск).
М.А.Козенка.
КАЗАЗАЕЎ Анатоль Васільевіч (н. 27.8.1950, г. СанктПецярбург, Расія), беларускі аператар. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1982). 3 1978 на к/студыі «Беларусьфільм». Працуе ў жанры дакум. кіно. Сярод фільмаў: «Дарагі мой сябар і брат» (1979), «Бярэсце. Сустрэчы з мінулым» (1983, з Ю.Ялховым), «Карані і кроны» (1987), «Шлях паэта» (1988), «Віцебская справа» (1989—91), «Гетман найвышэйшы», «Невядомая вайна» (абодва 1992), «Слёзы блуднага сына» (1994), «Забытыя нябёсы» (1996), «Прызнанне» (1997), «Беларусь бьша яго лёсам» (1998), «Андрэевы камяні» (1999), «Чорнае і белае», «Андрэй Грамыка» (абодва 2001), «Салдаты Італіі» (2002), «Афіцэры. Выбар шляху», «Шахта» (абодва 2003), «За два крокі ад гільяціны», «Няскончаная песня. Міхаіл Пташук», «Сталін і Геля» (усе
М.Казакевіч.
Нацюрморт. 1984.
248
КАЗАНЕ
2004), «Цяпло», «Кінааматар. Восеньскі сон», «Любча. Восем дзён лета» (усе 2012) і інш. Д.М.Гіргель.
КАЗАКЁВІЧ Мікалай Канстанцінавіч (н. 5.5.1934, в. Дулебы Бярэзінскага рна), беларускі мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1961). Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах лірычнага краявіду, фігуратыўнай карціны. Творчасці К. ўласціва шчодрасць паэт. апавядання, эмацыянальнасць. Творы вылучаюцца багаццем і насычанасцю колеравай гамы. Сярод работ: пе