• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    упрацоўніцтва на 2012—13 увайшло 38 праектаў.
    М. Т.Лаўмулін.
    КАЗАЦКІЯ ЛЁТАПІСЫ, украінскія гістарычналітаратурныя творы, прысвечаныя гісторыі казацкага руху ва Украіне ў 17—1й пал. 18 ст. Найб. вядомыя і значныя К.л. Самавідца [укладзены ў канцы 17 — пач. 18 ст., як мяркуюць, святаром Р.РакушкаРаманоўскім (?—1703), які ў розны час служыў казацкім сотнікам, палкоўнікам, вайсковым падскарбіем], Р.Грабянкі (? — каля 1738; палкавы есаул, казацкі палкоўнік) і С.Вялічкі (?—пасля 1728; канцылярыст казацкага войска). Летапіс Самавідца, верагодна, завершаны ў Старадубе (цяпер у Бранскай вобл., Расія), горадзе на Севершчыне, дзе ў апошняй чвэрці 17 — пач. 18 ст. жыў аўтар. Твор ахоплівае падзеі 1648—
    1702. Арыгінальны паводле зместу, ён вылучаецца гіст. дакладнасцю і аб’ектыўнасцю выкладу. Напісаны ў пагадовай форме, дзелавым стылем бел.ўкр. літ. мовы эпохі Барока. У летапісе Грабянкі выкладзена гісторыя казацтва ад даўніх часоў да 1709 уключна. У творы кароткія запісы спалучаюцца з гіст. аповесцямі, напісанымі стылізаванай кніжнаслав. мовай. Шырокая панарама ваен.паліт. жыцця Украіны перыяду казацкіх войнаў раскрыта ў летапісе Вялічкі вял. гіст.літ. кампіляцыі, крыніцай для якой паслужылі папярэднія ўкр. летапісы і польск. хронікі, розныя дакум. матэрыялы і маст. творы (скончаны ў 1720). У К.л. намаляваны яркія вобразы казацкіх гетманаў, асабліва Б.Хмяльніцкага, які ў творах Р.Грабянкі і С.Вялічкі пададзены ва ўзнёсла паэт., панегірычным плане. Аўтары ўхваляюць далучэнне Украіны да Расіі, асуджаюць экспансіянісцкую палітыку Польшчы, Турцыі і Крымскай Арды на ўкр. землях. Падзеі апісаны з пазіцый праваслаўнай казацкай старшыны. З’яўляючыся важнай крыніцай па гісторыі Украіны і суседніх краін 17 — пач. 18 ст., асабліва Польшчы і Расіі, К.л. змяшчаюць каштоўныя звесткі з гісторыі Беларусі, асабліва Прыдняпроўя і Палесся.
    В.А. Чамярыцкі.
    КАЗАЦКІЯ ПЁСНІ, разнавіднасць сацыяльнабытавых песень. Узніклі, магчыма, у 16—17 ст. ў асяроддзі бел. сялян, якія вялі барацьбу супраць магнатаў і шляхты Рэчы Паспалітай разам з казакамі і сялянамі Украіны. У іх знайшла адлюстраванне нац,вызв. барацьба бел. і ўкр. народаў супраць феадалаў. У гіст. песнях бітва казакоў з ворагамі часта адбываецца на сінім Дунаі, які персаніфікуецца і расказвае пра жорсткі бой («Мяне замуцілі кулькі гарматныя і ў ваду ўдары частыя, чэраз Дунай лятаючы, у малайцоў лучаючы, з плеч галоўкі скідаючы, белы целы валяючы»), У некаторых песнях сустракаецца ўказанне на прыблізнае месца бою, гібелі ка
    зака: «Ой, у полі два дубочкі, // Трэці зеляненькі, // Памёр, памёр на Украіне // Казак маладзенькі». У той жа час маст. ўмоўнасць грунтуецца на дакладнасці, рэальнасці падзей (напр., у песні «Эй, у Слуцкугорадзе», дзе апавядаецца пра гібель маладога казака і пра спробу ваякоў штурмаваць Слуцкую крэпасць). Вял. колькасць песень прысвечана глыбокім інтымным пачуццям казака, які адыходзіць у паход, да жонкі ці каханай дзяўчыны: «Атаманыпаны, пусціце дадому, я пакінуў жану, ой, сам не знаю каму». Каханне маладога казака і дзяўчыны ў песнях часам даражэй за жыццё, даражэй за родных маці і бацьку. Так, у песні «Ой, вішанькачарэшанька» казак не вяртаецца дадому нават калі ведае, што памірае яго маці, аднак спяшаецца да дзяўчыны, якая памірае ад тугі па міламу і каханаму казакў. Вельмі папулярнымі былі ў народзе песні пра казакоў якія просяць дзяўчыну паехаць з імі: «Паедзь, Галя, з намі, з намі, казакамі, будзе табе лепей, як у свае мамы...» Паездка з казакамі заканчваецца для дзяўчыны трагічна: «Прывязалі Галю да сасны касыма, да бару вачыма // Запалілі сосну з верхам да карэння...» Многія К.п. раскрываюць смерць казака, вял. гора і пакуты блізкіх, асабліва маці, маюць складаную псіхал. сутнасць песні. У гэтых песнях адбіліся нар. перажыванні па герояхказаках, якія аддалі жыццё за свабоду і шчасце народа: «Налажылі на казака // Вышыту сарочку // Высыпалі казакові // Высоку магілу, // Пасадзілі казакові // Чырвону каліну». К.п. уласціва драматычнасць у развіцці сюжэта, якая праяўляецца ў наказах казака яго каню вараному, а праз апошняга — родным і блізкім. Гэтыя песні, нягледзячы натрагічную гібель героя, маюць жыццесцвярджальны характар дзякуючы шырокаму выкарыстанню ў іх метафар, псіхал. паралелізмаў, сімволікі і асабліва гіпербалізацыі ваен. падзей. Многія К.п. з’яўляюцца высокамаст. фалькл. творамі, вылучаюцца прыгожай ме
    251
    КАЗАЧКОЎ
    лодыяй, развітой гармоніяй, рытмікай, што дазваляе выконваць іх у сучаснай маст. практыцы.
    Літ.: Петровская Г. Белорусскне соцмальнобытовые песнн. Мннск, 1982; Я е ж. Казацкія песні // Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 3. Пазаабрадавая паэзія. Мінск, 2002.
    А.М.Аляхновіч.
    Э.А.Казачкоў.
    КАЗАЧКОЎ Эдуард Ашэравіч (н. 5.10.1933, г. Гомель), беларускі кампазітар, ваенны дырыжор. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1968). Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1985). Скончыў Маскоўскі інт ваен. дырыжораў (1957), Бел. кансерваторыю (1967). У 1957—67 ваен. дырыжор у г. Гродна. Адначасова з 1962 выкладчык муз. вучылішча ў г. Гродна. 3 1969 ваен. дырыжор у Цэнтр. групе войск у Чэхаславакіі, у 1974—87 нач. аркестравай службы ў Далёкаўсх. ваен. акрузе. 3 1994 у Ізраілі. 3 2002 заснавальнік і кіраўнік творчага калектыву «Осэ шалом» («Ствараю мір») і хору «Шырым шэлану». Для творчасці К. характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: кантаты «Мая Беларусь» (1967), «Беларуская бяроза» (1972), «Акварэлі» (1976), сюіты «Зімнія карцінкі» (1966), «Беларуская мазаіка» (1972), «Прыамур’е» (1974), харавая сюіта «Поры года» (1980), паэмы «Беларусь», «Зямля» (абедзве 1968), «Дванаццаць» (1970), араторыя «He! Nein! No passaran!» (1984), цыклы «Школьная кантата» (1974), «Думкі», «Маё шчасце» (абодва 1975), духавая музыка, музыка да драм. спектакляў («Я прысягаў Радзіме» А.Струніна, 1968; «Жужа з Будапешта» Л.Жухавіцкага, 1976), песні,
    рамансы, апрацоўкі бел. нар. песень і інш.
    КАЗАЧНІКІ, носьбіты казачнай традыцыі, таленавітыя расказчыкі казак. Існаванне прафес. казачнікаў засведчана ўжо з 11 ст.: у адной з выкрывальных пропаведзяў Кірылы Тураўскага ў ліку грэшнікаў, душа якіх павінна несці адказ пасля смерці, успамінаюцца тыя, што «баснп бають н в гуслн гудуть». Цікавасці да асобы К. спрыяла навук. публікацыя казаку 19ст. Збіральнікі казак (Е.Раманаў, М.Федароўскі, У.Дабравольскі, А.Сержпутоўскі) пакінулі няшмат звестак пра сваіх інфарматараў, але іх назіранні даюць уяўленні пра расказчыкаў і тэндэнцыі бытавання казак. Сярод К. М.Федароўскі вылучае «хатніх», месца якіх займаюць «дзяды», «бабы», якія бавяць казкамі ўнукаў і «вандроўных». Да апошніх належаць сляпцы, жабракі. Таленавітыя К., TaKin, як Рэдкі, Аземша (у А.Сержпутоўскага), Ян Дзежка, Т.Кавальчук, Д.Кукла (у М.Федароўскага), В.Міхайлаў (у У.Дабравольскага), не толькі зберагалі спадчыну, але 1 ўплывалі на казачны рэпертуар сваёй мясцовасці. Сучасныя К. найчасцей людзі старэйшыя, якім больш за 60 гадоў, пісьменныя, рэпертуар іх адносна ўстойлівы, з індывід. асаблівасцямі (Ф.Вяргун, Мазырскі рн). Сярод выканаўцаў казак больш жанчын, многія з іх добрыя спявачкі, што аказвае ўплыў на манеру выканання, спеўнае ўключэнне ў тэкст песенных уставак (С.Паўленкова, Гомельскі, К.Мельнікава Лоеўскі рны). Сярод сучасных К. вылучаюццатыпы паводле розных крытэрыяў: па характары рэпертуару, схільнасці да пэўных жанраў — казачнікіэпікі, навелісты, маралісты, універсалы; па ступені ўмяшальнасці ў тэкст— казачнікіімправізатары і традыцыяналісты. Апошнія строга прытрымліваюцца кананічных норм, парушэнне якіх магчыма толькі ў межах традыцыі. Спецыфічныя ўмовы жыцця нар. казкі, яе разлічанасць на слухача абумоўліваюць творчы падыход да
    перадачы тэксту, маст. імправізацыю. Ад К. залежыць не ў апошнюю чаргу захаванне і далейшае жыццё казак.
    Літ.: Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мінск. 1972; Пропп В.Я. Русская сказка. Ленннград, 1984; Кабашнікаў К.П., Барташэвіч Г.А. Сустрэчы з казкай, Мінск, 1984; Карскнй Е.Ф. Белорусы. Т. 3, Кн. 1. Мннск, 2007.
    Г.А.Барташэвіч.
    «КАЗАЧОК», « К а з а к » , беларускі традыцыйны імправізаваны танец. Муз. памер 2/4, хуткага тэмпу, уваходзіць у групу скокаў; зрэдку бытуе як танец з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай лексікай. Назва «К.» вызначае і тып пэўнай падгрупы танцаў. Mae слав. карані. Часам атаясамліваецца з танцамі «Рускі», «Гапак», «Барыня», «Камарыцкі». Пашыраны ў Беларусі (найб. у паўд. раёнах) пераважна ў сольных і парных формах. У розных мясц. традыцыях вызначаецца як мужчынскія ці жаночыя скокі. Нярэдка ў адной традыцыі «К.» мужчыны і жанчыны танцуюць паасобку, у другой — паасобку і разам. Выконваецца ў любы час. Mae прымеркаванасць да каляндарных і сямейнародавых свят. Так, у Гарадоцкім рне на вяселлі пасля першага застолля жаніх танцаваў з цешчай, дэманстраваў майстэрства і вынаходлівасць, імкнуўся здзівіць складанымі каленцамі; разам з гасцямі танцавала і маладая. Дзяўчаты дашлюбнага ўзросту выконвалі танец больш стрымана, сціпла, зрэдку ўздымаючы ўгору рукі і позірк. Скокі замужніх жанчын вызначаліся энергічным, жвавым, спрытным, імклівым выкананнем рухаў (падэбаск, пераскокі, прытупы, дробы, «вяровачка», павароты корпуса, уздымы рук у розных напрамках, плясканне ў ладкі, паўпрысяданні, поўныя прысяданні і інш.). У мужчынскай імправізацыі вызначальнымі з’яўляліся прысядкі (на месцы і з прасоўваннем наперад), скокі рознай амплітуды, падбіўкі («галубцы»). Кампазіцыя, малюнак танца, як і выбар і камбінаванне
    252
    КАЗЕЛКА
    элементаў лексікі, ствараюцца выканаўцамі спантанна. Танцорымужчыны імкнуцца насыціць свой танец разнастайнымі каленцамі (тэхнічна складанымі і адметнымі рухамі). Жанчыны ў сваю танц. імправізацыю часцей за мужчын устаўляюць праходкі. У парных і сольных скоках могуць прысутнічаць элементы сюжэтнасці. «К.» з устойлівай кампазіцыяй і рэгламентаванай лексікай уласцівы кантамінаваныя формы. Адзін з 3фігурных варыянтаў «К.» (в. Ляхаўцы Маларыцкага рна) выконваецца наступным чынам: злучыўшы ў пары правыя рукі над правым плячом дзяўчыны (левыя — паперадзе сябе), танцоры трохкрокам з прыстукам рухаюцца па коле супраць ходу сонца; павярнуўшыся тварам адзін да аднаго, яны спачатку разыходзяцца простымі крокамі ў спалучэнні з трохкрокам у розныя бакі, затым вяртаюцца адзін да аднаго і двойчы мяняюцца месцамі. Пасля гэт