• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    іцыі суадносяцца па прынцыпе паралельнааўтаномнага існавання. Муз. перыяды і паўторы кален ці фігур танца часам не адпавядаюць адно аднаму: заканчэнне харэагр. часткі можа не супадаць з муз. (найгрыш перапыняецца раней, чым завяршаецца танец). Рэгіянальныя адметнасці «К.» вызначаюцца сукупнасцю прыкмет, сярод якіх наяўнасць тых ці інш. кален, парадак іх выканання, структура кампазіцыі, мелодыі, колькасць пар, танц. лексіка. Складанасць кампазіцыі «К.», працягласць яе выканання і масавы характар адлюстраваны ў мясц. вызначэннях гэтага танца як «мудрагелістага», «фігуровага», «даўгога», «ч савага», «які танцавалі звечара да рання». Назвы некаторых «К.» суадносяцца з назвамі населеных пунктаў дзе бытуюць: «Мяркулавіцкая», «Залеская», «Дэмбраўская», «Целяпунская», «Прудкоўская», «Засінцаўская» і інш. Часта «К.» маюць арыгінальныя назвы: «3 пятага», «Люстэрка», «Лянцей» і інш.
    JJim.: Алексютовнч Л. Белорусскне народные танцы, хороводы, нгры.
    Мннск, 1978; Чурко Ю. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990.
    М.А.Козенка.
    КАДЎК, у беларускай народнай міфалогіі самы старэйшы нядобры дух балот. Ён нібыта жыве ў самым цёмным лесе, у самым багністым балоце. Здалёк падобны на капу сена ці кучу моху, якая можа напалохаць чалавека сваім вонкавым выглядам або нязвыклымі для людзей рухамі. Паводле інш. ўяўленняў, К. больш нагадвае звера з вялізнай калматай галавой і шырокай аж да самых вушэй пашчай. Стараж. беларусы верылі, што К. з’ядае малых дзяцей, якіх носяць яму падначаленыя духі. К. рэдка сам выходзіць з балота, бо вечна заняты, даючы шматлікія распараджэнні, робячы расправы і выдумляючы шкоды супраць людзей. К. пакідае сваё жытло і выпраўляецца да людзей толькі тады, калі падначалены дух не здолее выканаць яго даручэнне.
    КАДЎШКА, кадзь, кадка, бандарная, радзей выдзеўбаная пасудзіна розных памераў у форме ўсечанага конуса, звужаная кверху. Выраблялася звычайна без вушак. Выкарыстоўвалася для захоўвання прадуктаў — квашанай капусты і буракоў, салёных агуркоў, грыбоў соку, квасу і інш. У К. вялікіх памераў— кадзі (1,5—1,6 м у вышыню) захоўвалі збожжа і муку. Часам яе замацоўвалі стацыянарна на гліняным падмурку ў свірнах ці клецях. На тэр. Беларусі К. пашырана ў хатнім по
    Кадушка.
    244
    КАЖАНГАРАДОЦКАЯ
    быце са стараж. часоў, захавалася да нашага часу. В. С. Цітоў. КАЖАДЎБ Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч; н. 27.9.1952, г. Ганцавічы), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1974), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1985). Настаўнічаў. 3 1975 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1977 рэд. літ.драм. праграм Бел. тэлебачання, у 1981—83 у час. «Маладосць». 3 1992 нам. гал. рэд. час. «Слово» (Масква). 3 1993 у выдве «Советскнй пмсатель» (у 1999—2011 гал. рэдактар). Адначасова з 2002 шэфрэд., з 2012 нам. гал. рэд. бел. дадатка «Лад» да «Лнтературной газеты» і з 2006 — час. «Подмосковье. Культурная реальность». Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Гарадок» (1980), «Лесавік» (1987), «Ваўкі на Мугуне» (2000) і інш. Гіст. тэматыку распрацоўвае ў збках «Святы калодзеж» (1994), «Магіла для дырэктара могілак» (1997), «Палёт у мінулае» (2005), «Без настальгіі» (2008), «Дарога на Маскву» (2012).
    Тв:. Высоко солнышко, высоко: повестн, рассказы. Мннск, 1989; Размова: аповесці і апавяданні. Мінск, 1985; Дарога на замчышча: аповесці. Мінск, 1990; Тост за Россню: рассказы. М., 2002; йная Русь. М., 2009; Русь н Лнтва: нсторнческне мнннатюры. Мннск, 2011.
    Літ.: Вороннна О. Оставьте место чуду // Московскнй лнтератор. 2001. № 13; Жуков А. Река воды жнвой // Слово. 2002. № 1.
    КАЖАМЯКІ, рымары, рамеснікі па апрацоўцы сырамятнай скуры для вырабу вупражы.
    КАЖАНГАРАДОК. вёскаўЛунінецкім рне, на р. Цна. За 18 км на ПдУ ад г. Лунінец, 7 км ад чыг. ст. Лахва на лініі Лунінец—Калінкавічы, 257 км ад Брэста, на аўтадарозе Лунінец— Мікашэвічы. Цэнтр Гарадоцкага с/с. 704 гаспадаркі, 1776 ж. (2012).
    Вядомы з 1493 як с. Гарадзец у маёнтку Лахва Троцкага ваяв. ВКЛ, уласнасць троцкага ваяводы П.Мантыгірдавіча. 3 1565—66 у Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. У
    1599 мястэчка, уласнасць Кішкаў. У 1613 цэнтр воласці, 116 дамоў, 33 валокі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1863 адкрыта 2класная царк.прыходская школа. У 1870 цэнтр воласці, 245 дамоў, 1764 ж., царква, малітоўны дом, 2 млыны. У 1897 — 3894 ж., царква, сінагога, 2 малітоўныя дамы, каталіцкая капліца, 5 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны (да 1928) Лунінецкага павета Палескага ваяв. У 1923 — 465 двароў, 2706 ж. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Лунінецкім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К.Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 4.9.1942 спалілі 152 двары, загубілі большасць яўр. насельніцтва — 975 чал. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1971 — 656 гаспадарак, 2416 ж. У 1997 — 702 гаспадаркі, 1968 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк». Магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (1818). Археал. помнікі— 2 гарадзішчы і селішча (6—7 ст.).
    КажанГарадоцкая Мікалаеўская царква.
    КАЖАНГАРАДОЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага долідства з элементамі позняга барока ў в. КажанГарадок Лунінецкага рна. Пабудавана ў 1814—18 як уніяцкая. Mae 5зрубавую крыжовацэнтрычную кампазіцыю. Ад першапачатковай пабудовы застаўся васьмерыковы асн. аб’ём з 2яруснай (васьмярык на чацверыку) надбудовай. У канцы 19 — пач. 20 ст. да асн. аб’ёму з зах. боку прыбудаваны бабінец і 3ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках) з тамбурам, да ўсх. сцяны — прамавугольная алтарная апсіда з рызніцай і ахвярнікам, абапал — магчыма, прыдзелы. Усе познія будовы былі завершаны чацверыковымі надбудовамі з невысокімі шатровымі дахамі і гранёнымі цыбулепадобнымі галоўкамі на 8гранных шыйках. Сцены звонку гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамісцяжкамі. У інтэр’еры дамінуе 3светлавы аб’ём. Храм мае 3 алтары, багата аздоблены паліхромнай драўлянай скульптурай і разьбой, зробленай у пач. 19 ст. майстрам І.Астапчыкам. Двух’ярусны пазалочаны іканастас выкананы ў тэхніцы накладной арнаментаванай разьбы. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    245
    КАЖАНГАРАДОЦКІ
    КАЖАНГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1977 у в. КажанГарадок Лунінецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.Ф.Веляскевіч (з 1977), А.Д.Гурбановіч (з 2010). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 36 да 86 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя этнакульт. традыцый Лунінеччыны — традыц. свят, абрадаў, узораў фальклору, дыялектаў, касцюмаў. Удзельнікамі адноўлены нар. абрады «Зажынкі», «Дажынкі», «Калядкі», «Купалле», «Тройца», «Стрэчанне», «Вялікдзень», створаны сцэнічныя праграмы «Запрашаем на вячоркі», «Уваходзіны», «Радзіны». У рэпертуары калектыву традыц. песні Лунінеччыны: калядныя «А ўчора з вэчора», «Нова радосць стала», «Ой, дзіўное народжэнье Божого сына», веснавыя «Вол бушуе, вол бушуе», «Заеньковыліваенько», вербная «Вэрба б’е», купальская «Цепэр Купайло», вясельныя «Коровайночкі п’яны», «Выйдзі, выйдзі, мамочко з свечамі», лірычныя «Вецёр з поля, хвіля з мора», «За дзеўчыной ухажваў тры годы», «Кохаў дзеўчыну на лічко бялу», жартоўныя «А выпіці — тото я», «Ожэніўса стары дзед», «Сёмушкі», прыпеўкі «Ешце, госцечкі, капусточку», «I грыміць, і гудзе», «Пэндзіў, пэндзіў— не допэндзіў», калыханкі «Бусько, бусько, кінь колоду», «Дзячэ, дзячэ, чого дзіця плачэ?», «Дожджык, дожджык, пэрэстань!», «Ой, люлі, дзіцяточко, люлі», песні аўтарскія «Прывітальная», «Песня аб КажанГарадку», «Над вадою вярба», «Запрашальная», «Цячэ рака», «Квітней, Беларусь», «Сухая трава», «Над белаю бярозаю», «Ой, кумочак дарагі», «Раніца на Палессі» (словы і музыка А.Гурбановіча), легенды і паданні «Хутар Бабы», «Возера Омх— астатак мора», «Легенда аб пясчанай гары», «Рэчка Юдаліха», казкі «Мужувужу», «Гаршчай і печаная бульбіна»,
    «Як цыган кабылу карміў» і інш. Калектыў — дыпламант абл. свята фалькл.этнаграф. мастацтва «Мелодыі роднага краю» (г. Брэст, 1986), удзельнік рэсп. фестывалю этнакульт. традьшый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2012), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бяроза, 1998) і інш.
    І.М.Цэван.
    КАЖЎХ, верхняе мужчынскае 1 жаночае адзенне з аўчын. Вылучаецца высокім семіятычным статусам. Яго рытуальнае выкарыстанне пачыналася з першых хвілін жыцця челавека і працягвалася да самай смерці. На К. клалі народжанае дзіця, садзілі яго ў час першага пострыгу, адымання ад грудзей, у чорны К. захітвалі парадзіху або клалі толькі што памерлага чалавека. Нават у гарачае надвор’е К. апраналі маладыя, сядзелі на ім за вясельным сталом. Усё гэта сведчыць пра наяўнасць у К. глыбокага сімвалічнага зместу. У казках ёсць эпізоды, калі герой зашываў сябе ў авечую шкуру, каб трапіць на «той» свет. К. адыгрывае ролю сімвала, што ўвасабляе будучы дабрабыт, багацце і плоднасць. Ідэю багацця заканамерна атаясамлівала наяўнасць густой поўсці (на вяселлі зычылі: «Каб жаніх быў багаты, як кажух валахаты»), У каляндарнай і аказіянальнай абраднасці апрананне К., часцей вывернутага, сімвалізавала прысутнасць у
    Жыхар г. Заслаўе Мінскага рна ў беларускім традыцыйным кажусе. 2013.
    рытуальнай прасторы таго свету ці намер уступіць у кантакт — калядныя пераапрананні дэманстравалі прысутнасць продкаў сярод жывых. К. ужываўся ў рытуалах ахвярапрынашэння і нар. медыцыне. Лічылася, што апранаючы на Дзяды К. поўсцю наверх, чалавек мог убачыць душы продкаў. У такім самым выглядзе запрашалі на калядную куццю Мароза, ваўкоў і інш. Матыў вывернутасці звязаны з устаноўкай на свядомыя антыпаводзіны, а далучэнне К. да атрыбутаў прадстаўнікоў таго свету стасавалася з уяўленнямі пра аднолькавую калматасць К. і Чорта (напр., у выслоўі «Чорт кашлаты»). Маніпуляцыі з К. у нар. мед. рытуалах арыентаваны найперш на сімвалізацыю ім пераходнай зоны — паклаўшы дзіця на чорны К., накрыж выстрыгалі з яго пасмачку поўсці і падкурвалі. На К. дзіця «мерьші» ад пуду, выбіралі сцень і інш. У асобных кантэкстах К. адс