Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ацуе ў Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. Актрыса шырокага творчага дыяпазону — выконвае ролі ад травесці да характарных. Маст. густ і адчуванне стылістыкі твору дазваляюць К. ствараць разнастайныя і адметныя вобразы, жывыя камедыйныя і драм. характары. Яе выкананне вызначаецца своеасаблівым гумарам і псіхал. дакладнасцю. Сярод роляў: казачныя — ЗайкаЗазнайка (аднайм. п’еса С.Міхалкова), Ліс («Рыгорка— ясная зорка» А.Вярцінскага), Шкляны чалавек («Петэр Мунк і яго каменнае сэрца» паводле В.Гаўфа), Асёл («Дарога на Віфлеем» С.Кавалёва), Гонзік, Маржэнка, Енік («Казачны домік» М.Стэгліка); хлопчыкіпадлеткі — Міколка («Міколкапаравоз» паводле М.Лынькова), Данілка («Партызанская зона» К.Губарэвіча), Сева («Як я быў вундэркіндам» А.Вольскага і У.Машкова), камедыйныя і драм. — Кацяры
235
КАВАЛЕЎСКАЯ
нка і Зоська («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Я.Купалы і М.Чарота), Святлана («Экзамен на восень» І.Шамякіна), Місіс Сноу («Паліяна» паводле Э.Портэра), Габі («Восем закаханых жанчын» Р.Тама), Папялушка («Падонкі» Я.Главацкага) і інш. Здымаецца ў кіно («Перад першым снегам», «На спіне ў чорнага ката» і інш.). Р.І.Баравік. КАВАЛЁЎСКАЯ Софія (1853, в. Малыя Бакшты Маладзечанскага рна— 22.2.1918), беларуская фалькларыстка, этнограф, пісьменніца. Даследавала матэрыяльную і духоўную культуру Маладзечаншчыны, творы мастацтва, сабрала калекцыю прадметаў нар. рамёстваў, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863— 64 на Міншчыне, якому прысвяціла некалькі артыкулаў: «Адзін з многіх» (1908), «1863 год на Міншчыне» (1917) і кн. «3 успамінаў выгнанца» (1911). У працы «Вясельныя ўрачыстасці ў Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» (1900), апісала вясельныя абрады, прывяла ўзоры вясельных песень, якія суправаджалі абрадавае афармленне шлюбу ў розныя перыяды.
КАВАЛЁВА Яўгенія Антонаўна (28.8.1924, г. Рагачоў— 31.10.2006), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1989). Скончыла студыю Бел. тэатра імя Я.Купалы (1949). У 1949—2006 працавала ў Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Стварыла шчырыя, праўдзівыя вобразы, напоўненыя нар. гумарам. Сярод роляў: Альжбета («Паўлінка» Я.Купалы), Ірына Радзівонаўна («Верачка» А.Макаёнка), Загуменная («Мудрамер» М.Матукоўскага), Ганна («Апошні журавель» А.Дударава і А.Жука), Акуліна («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Поля («Характары» паводле В.Шукшына), Даша («Цытадэль славы» К.Губарэвіча) і інш.
КАВАЛЁЎ Дзмітрый Міхайлавіч (17.6.1915, г. Ветка 5.3.1977), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве
(1957). 3 1958 у Маскве, працаваў у выдве «Маладая гвардыя», Літ. інце імя М.Горкага. Раннія вершы пісаў на бел. мове. Аўтар збкаў «Далёкія берагі» (1947), «Рабінавыя ночы» (1958), «Азіміна» (1968), «Каму што дорага» (1982), «Дарогі жыцця і кахання» (1987) і інш. На рус. мову пераклаў раман «Подых навальніцы» І.Мележа (1967), кн. «Я з вогненнай вёскі...» (1977), А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка, «Жменя сонечных промняў» (1968), «Вітраж» (1974), «Акраец хлеба» (1977) Я.Брыля, паасобныя вершы А.Грачанікава, А. Жаўрука, К.Кірэенкі, А.Куляшова, А.Лойкі, П.Панчанкі, М.Танка і інш.
КАВАЛЁЎ Павел Нічыпаравіч (18.11.1912, в. Склімін Клімавіцкага рна — 2.9.1995), беларускі пісьменнік, перакладчык. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Камуніст. інт журналістыкі імя Кірава (1936). 3 1955 рэд. час. «Вожык», у 1967—72 гал. рэд. час. «Полымя». Стыль К. вызначаюць дакументалізм, псіхалагізм у адлюстраванні характараў. Аўтар кн. апавяданняў «Прага бою» (1945), «Аповесці пра добрае сэрца» (1950), «Каб шчасліва жыць» (1953), збкаў гумарыст. апавяданняў «Пісьмо ў два адрасы» (1959), «Павер, кахаю...» (1969), «Як здароўе, доктар» (1972), дакумент. аповесці «Дзень першы, ноч апошняя» (1980), аднаактовых п’ес «Подзвіг. Родная кроў» (1945). Пісаў для дзяцей: аповесці «Андрэйка» (1948), «Лёнька Гром» (1961), «Чырвоны лядок» (1969), зб. апавяданняў «Згублены дзённік» (1954), «Намеснік бабулі» (1992) і інш. На бел. мову пераклаў раманы А.Гуляшкі «МТ станпыя» (1955), Ш.Рашыдава «Мацней за буру» (1963, з А.Кулакоўскім), аповесць С.Шляху «Таварыш Ваня» (1957), паасобныя апавяданні А.Аверчанкі, М.Горкага, І.Ле, А.Чэхава і інш.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1972; Пакінь нас, трывога. Мінск, 1982; Выбранае: аповесці, апавяданні. Мінск, 1987.
КАВАЛЁЎ Сяргей Валер’евіч (н. 20.6.1963, г. Магілёў), беларускі літаратуразнавец, драматург. Др філал. навук (2002). Скончыў БДУ (1985). У 1988—2004 выкладаў у ім. 3 2005 праф. Люблінскага ўнта (Польшча). Даследуе праблемы сучаснай бел. паэзіі («Якпакахацьружу», 1989; «Партрэт шкла», 1991), шматмоўную лру ВКЛ («Героікаэпічная паэзія Беларусі і Літвы канца 16 ст.», 1993; «Станаўленне польскамоўнай паэзіі ў полілінгвістычнай літаратуры Беларусі эпохі Рэнесансу», 2002; «Шматмоўная паэзія Вялікага княства Літоўскага эпохі Рэнесансу, 2010). Распрацаваў жанр герменеўтычнай драматургіі, літ. тэхналогію рымейка: п’есы «Драўляны рыцар» (паст. 1988), «Трышчан, або Блазны на пахаванні» (паст. 1995), «Стомлены д’ябал» (паст. 1997) і інш. Творчасці К. ўласціва грунтоўнасць, раскаванасць і нязмушанасць пісьма. Інсцэніраваў паэму «Тарас на Парнасе», творы С.Русецкай («Чатыры гісторыі Саламеі»), У.Караткевіча («Заяц варыць піва»). Піша для дзяцей: збкі казак «Мэва» (1988), «Шлях да Бэтлеему» (2009) 1 інш.
Тв.: Навука кахання. Мінск, 2004; Літаратура Беларусі позняга Рэнесансу: жанры, творы, асобы. Мінск, 2005; Сёстры Псіхеі. Мінск, 2011.
Літ.: Д рабеня Ф. Жанравыя асаблівасці драматургіі Сяргея Кавалёва // Веснік БДУ. Серыя 4. 2004. №3; Паміж Беларуссю і Польшчай: драматургія Сяргея Кавалёва. Мінск, 2009.
А.С.Буйко.
КАВАЛІ, народныя майстры, якія ў традыцыйнай культуры займаюцца ручной коўкай металу (гл. Кавальства). У старажытнасці адначасова былі гутнікамі — майстрамі па выплаўцы жалеза з балотнай ці азёрнай руды, з якога потым выкоўвалі прылады працы, зброю, хатняе начынне, упрыгожанні і інш. У 11—13 ст. К. адасобіліся ад гутнікаў, у 14—17 ст. дыферэнцыраваліся ў шэраг вузкіх спецыяльнасцей: мечнікаў, замочнікаў (клудачнікаў),
236
«КАВАЛІ»
пабрайцараў, рагатнікаў, лучнікаў нажоўшчыкаў і інш. Гар. К. належалі да саслоўя мяшчан, з 16 ст. мелі права аб’ядноўвацца ў цэхі рамеснікаў. У 2й пал. 17 ст. шмат К. з Беларусі працавала ў Маскоўскай дзяржаве. Навучанне кавальскаму рамяству працягвалася ад 3 да 7 гадоў пасля чаго вучні станавіліся чаляднікамі (падмайстрамі). Для атрымання статусу майстра К. павінны былі зрабіць «вандроўку» па вядомых рамесніцкіх цэнтрах (ці заплаціць за яе) і выкаваць пэўны выраб («зрабіць штуку»), Сельскія К. задавальнялі патрэбы навакольнага насельніцтва ў неабходных прадметах хатняга ўжытку, с.г. прыладах і інш. Перадача майстэрства адбывалася шляхам вучнёўства, часта ў сваіх бацькоў (калі рамяство было спадчынным) ці ў местачковых К. Да канца 19 ст. працавалі часова ці пастаянна па найме ў грамадскіх кузнях, пазней сталі набываць уласныя і ўсталёўваліся ў вёсках. У канцы 19 ст. ў кожным павеце налічвалася да 50 сельскіх К. Звычайна яны працавалі разам з памочнікамімалатабойцамі. Акрамя гарачай ці халоднай коўкі, выконвалі зварку, загартоўку, а таксама слясарныя, бляхарныя, паяльныя, з сярэдзіны 20 ст. — газаі электразварачныя работы. У Вял. Айч. вайну многія К. ў партызанскіх атрадах выраблялі і рамантавалі зброю, у пасляваен. часы працавалі ў калгасных і саўгасных майстэрнях, дзе рамантавалі с.г. тэхніку, выраблялі неабходныя прылады працы. У наш час К. працуюць у галіне коўкі мастацкай: выконваюць заказы па афармленні жыллёвых і грамадскіх пабудоў, займаюцца рэстаўрацыйнай дзейнасцю, ствараюць розныя вырабы ўтылітарнадэкар. і маст. характару, ладзяць кавальскія пленэры, святы, конкурсы, фестывалі. Сярод майстроў — А.Дубіна (г. Глыбокае), І.Дарожка (г. Віцебск), А.Адамчык, І.Макарчук, З.Сабко (г. Баранавічы), Ю.Круш, А.Вараб’ёў (г. Гродна) І ІНШ. Я.М.Сахута.
КАВАЛІ'. вёска ў Бабруйскім рне, на р. Беліца. За 22 км на ПдУ ад г. Бабруйск, чыг. ст. Цялуша на лініі Бабруйск—Жлобін, 88 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Бабруйск—Жлобін. 307 гаспадарак, 776 ж. (2012).
Вядомы з 1566 як сяло ў Бабруйскай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1621 у Бабруйскім старостве, 7 дымоў. У 1786 у маёнтку Міхалёва, 18 дымоў шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло ў Туркаўскай воласці, 39 двароў 556 ж., царква. У 1897 — 125 двароў 867 ж. У 1904 адкрыта школа. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Бабруйскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. У 1959 — 579 ж. У 1967 да вёскі далучана чыг. ст. Цялуша. У 1970 912 ж. У 1998 330 гаспадарак, 833 ж.
У 2012 дзіцячы сад, філіял Хімаўскай муз. школы, Дом культуры, бка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
«КАВАЛІ», «Каваль», «Кавал ё к », традыцыйны шматварыянтны харэаграфічны танец прац. тэматыкі ілюстрацыйнавыяўл. тыпу са свабоднай кампазіцыяй і імправізаванай лексікай. Бытуе як скокі (пляска), танец, песня. Зафіксаваны таксама і ў групе гульнёватанц. карагодаў. Пашыраны ў Беларусі пераважна ў гуртавых, а таксама ў парных і сольных формах. Выконваецца рознаўзроставымі групамі танцораў аднародным (у асн. мужчынскім) ці мяшаным складам з не рэгламентаванай колькасцю ўдзельнікаў. Будуецца на характэрных рухах, якія імітуюць адмысловую працу каваля: прыўзнятае калена, пастукванне кулаком аб кулак, палкаю аб
падлогу, прытупванне нагамі, рытмічныя нахілы корпуса, узмахі рукамі, плясканне ў далоні, прыстукванне абцасамі, акцэнтаваныя аднастайныя прысядкі і інш. Адзін з гуртавых варыянтаў (Гомельшчына) мае 2часткавую форму. Першая частка блізкая да тыпу «Проса»: шарэнгі мужчын і жанчын рухаюцца насустрач, мужчыны перыядычна б’юць кулаком па калене. У 2й частцы танцоры садзяцца на лаўкі адзін супраць аднаго і працягваюць біць па «накавальнях». Другі гуртавы варыянт К. уяўляе шматфігурны ўзор карагоднай традыцыі. Структурнаарганізуючым кампанентам кампазіцыі з’яўляюцца каманды вядучага, якія падаюцца на завяршэнні пэўнай фігуры і адпаведна якім выбудоўваюцца новыя фігуры: «сярпочкам», «лемяшочкам», «абручыкам», «падкоўкай», «замочкам», «ключыкам» і інш. Адзін з варыянтаў парнай формы (Мазыршчына) мае ўстойлівую кампазіцыю і выконваецца наступным чынам: хлопец і дзяўчына, злучыўшы паралельна рукі і стоячы на месцы, па чарзе прыбіваюць аб падлогу нагамі; завяршыўшы прыбіванне падскокам на дзвюх нагах, бяруцца пад сагнутыя ў локцях правыя рукі і, рытмічна прыбіваючы на паўпрысядках, дынамічна паварочваюцца на месцы па сонцы; затым дзяўчына тым жа крокам паварочваецца пад узнятымі ўгору і злучанымі з хлопцам правымі (левымі) рукамі; злучыўшы накрыж рукі, танцоры рухаюцца па коле то