• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ац. абароны насельніцтва; 4 дашкольныя ўстановы, раённы Дом культуры, 2 бкі, кінатэатр, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі; царква ў імя Святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага (1995). Брацкія магілы сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — касцёл і кляштар бернардзінцаў (1600—33), сінагога (2я пал. 18 ст.), мячэць (1884).
    І'ЎЕЎСКАЯ МЯЧЭЦЬ, помнік драўлянага дойлідства. Пабудаванаў 1884 у г. Іўе. Прамавугольны ў плане будынак з 5граннай прыбудовайміхрабам (невял. апсіда), накрыты шатровым гонтавым дахам, у цэнтры якога 8гранны мінарэт, абнесены балконам і завершаны высокім шпілем. Спачатку гал. фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970я гг. заменена невысокім тамбурам). Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі з боку гал. фасада. Вял., амальквадратнаеўплане памяшканне для мужчын уздоўж унутранай сцяны мае балкон на 4 калонах. Памяшканне для жанчын — 2яруснае. Будынак мячэці ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Мячэць дзейнічае. С.А.Сергачоў.
    224
    ІЎЕЎСКІ
    ІЎЕЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў 1945 у г. Іўе. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі бк Іўеўскага рна стала цэнтр. для ўсіх бібліятэкфіліялаў сістэмы. Кніжны фонд (2012) каля 146 тыс. экз.; 4,6 тыс. чытачоў. Асн. кірункі работы: задавальненне інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, краязнаўства, захаванне і адраджэнне гіст. традыцый раёна, папулярызацыя творчай спадчыны знакамітых землякоў, прапаганда здаровага ладу жыцця, прававая адукацыя насельніцтва, патрыятычнае і маральнае выхаванне падрастаючага пакалення. Бка вядзе выдавецкую дзейнасць: брашура «Іўе: гісторыя, падзеі, людзі» (2012), зб. паэзіі і прозы «Іўеўшчына літаратурная» (2013) і інш. 3 2010 пры бцы працуе музей бібліятэчнай справы. Дзейнічаюць літ.муз. гасціная «Спадчына», аматарскае аб’яднанне «Іўеўчанка».
    С.А.Мірончык.
    ІЎЕЎСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ, помнік архітэктуры ранняга барока ў г. Іўе. Пабудаваны ў 1600—33 з цэглы. У 1631 мсціслаўскі ваявода М.Кішка заснаваў пры касцёле кляштар бернардзінцаў. У сярэдзіне 17 ст. будынкі спалены, потым адноўлены. У абарончых мэтах кляштар быў аддзелены ад б. мястэчка земляным насыпам. Комплекс уключае Петрапаўлаўскі касцёл і жылы корпус. К a сцёл — 3нефавы 2вежавы храм. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, больш нізкая пяцігранная апсіда — шматсхільным. Гал. фасад мае сіметрычную кампазіцыю, падзелены карнізам на 2 ч. У 2й пал. 18 ст. на гал. зах. фасадзе часткова зменены франтон і пабудаваны вежы, якія набылі выцягнутыя вертыкальныя прапорцыі і ўвянчаны фігурнымі галоўкамі. У 19 ст. да паўн. сцяны касцёла прыбудавана капліца. Цэнтр. ўваход вырашаны лучковым праёмам, над якім высокае паўцыркульнае акно хораў. Апсіда і вуглы асн. аб’ёму ўмацаваны магутнымі
    контрфорсамі. Унутраная прастора 4 слупамі падзелена на 3 крыжоваскляпеністыя нефы. У інтэр’еры 6 алтароў (гал. і 5 бакавых) 2й пал. 18 ст. Гал. алтар мураваны, 2ярусны, крапаваны калонамі і пілястрамі, размаляваны пад мармур, завершаны шырокім карнізным поясам з лучковым франтонам, аздоблены выявамі анёлаў, святых апосталаў Пятра і Паўла, Укрыжавання. Бакавыя драўляныя алтары дэкарыраваны скульптурай і арнаментальнай разьбой. Сцены і скляпенні размаляваны ў 1й пал. 20 ст. Каларыстычная гама — карычневатачырвоная і шэраблакітная. Касцёл дзейнічае. Ж ы лы корпус — 2  павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам, утварае прамавугольны ўнутраны двор з паўн. боку касцёла. Галерэяй, якая аб’ядноўвае келлі, корпус злучаны з апсідай. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны карнізам. Маст.дэкар. рэліквія будынка — печ 17 ст., пакрытая тэракотавай кафляй з раслінным і геаметрычным арнаментамі. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    І'ЎЕЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ЧАБАРбК». Створаны ў 1987 у г. Іўе пры раённым Доме культуры (з
    Іўеўскі касцёл і кляштар бернардзінцаў.
    2013 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.П.Чарняк (з 1987), Л.П.Журко (з 2005). У складзе ансамбля 2 групы: інструм. (8 чал.) і вак. (4 чал.). Узрост удзельнікаў ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. музыкі і песні, аўтарскіх фалькларызаваных твораў, захаванне і распаўсюджванне ўзораў нар. творчасці Іўеўшчыны. У рэпертуары ансамбля рэгіянальныя інструм. творы ў апрацоўцы Л.П.Журко: («Іўеўская полька», «Бараўская кадрыля», «Полька Жагуначка», «Вязанкі»), бел. нар. песні «А ты ехаў», «А ў лузе каліна», «Дзе бы я ні ехала», «Ехаў Ясь на кані», «Іванка», «Ночка цёмная», «У канцы грэблі шумяць вербы», «Цячэ рэчка», песні а капэла «Купалінка», «Ой, сівы конь бяжыць», «Пасею агурочкі», «Рэчанька» і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: абл. бел. фальклору (1989), абл. тура міжнар. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997 — 98), рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (2007, усе г. Гродна); дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Магілёў, 1991), рэгіянальнага нар. песні «Песні памежжа» (г.п. Астравец, 2008); удзельнік рэсп. фестываляў нар. творчасці чар
    225
    ІЎЕЎСКІ
    нобыльцаў, «Грай, гармонік» (абодва 1996), культуралагічнага праекта «Траецкі кірмаш» (2000, усе Мінск), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Масты, 1997, г. Ваўкавыск, 2004, г. Ліда, 2010) і інш. І.М.Цэван.
    І'ЎЕЎСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ КВАРТЭТ «ВАКАЛІЗ». Створаны ў 2000 у г. Іўе пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.М.Лук’янава (з 2000), Т.М.Якавец (з 2011), Н.Ю.Шукава (з 2012). Узрост удзельнікаў квартэта ад 22 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. музыкі эстр., духоўнага, класічнага, нар. кірункаў. У рэпертуары песні бел. і замежных кампазітараў: «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Добры вечар, дзяўчыначка» І.Лучанка, «Беларусь» М.Дабранравава, «Гэты свет» А.Зацэпіна, «Макі» Ю.Антонава, і інш. Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу патрыятычнай песні (г. Гродна, 2003); удзельнік рэгіянальных фестывалю, прысвечанага творчасці Ч.Немена (г. Шчучын, 2009), конкурсу калядных песень (г. Іўе, 2011 — 13), абл. фестывалю нар. творчасці «Фарбы творчасці Прынёманскага краю» (г. Гродна, 2012) іінш. І.М.Цэван.
    І'ЎЕЎСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1976 у г. Іўе пры раённым Доме культуры (з 2013 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Багушэвіч (з 1976), Р.Я.Шабановіч (з 1991), І.Г.Гуртавая (з 1998), М.П.Завадскі (з 2008). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда аматарскага тэатр. мастацтва, сцэнічнае ўвасабленне твораў нац. драматургіі. У складзе тэатра 12 чал. ва ўзросце ад 21 да 60 гадоў. У рэпертуары спектаклі «Парог» па п’есе А.Дударава (1987), «Жаніх па перапісцы» па п’есе А.Федарэнкі (1994), «Драўляны рыцар» па муз. казцы С.Кавалёва (1999), «Адвечная песня» па творах Я.Купалы і М.Трухана (2003), «Тры
    Акцёры Іўеўскага народнага драматычнага тэатра.
    бунал» па п’есе А.Макаёнка (2009), «Не розумам сцяміў, а сэрцам» па п’есе К.Вясёлага (2011), «Слуп» па п’есе В.Ткачова (2013) і інш. Калектыў— дыпламант абл. фестывалю нар. і ўзорных тэатр. калектываў «Лідскія тэатр. сустрэчы» (г. Ліда, 2009), удзельнік міжнар. фестывалю стараж. культуры «Гальшанскі замак» (в. Гальшаны Ашмянскага раёна, 2010), абл. аглядуконкурсу чытальнікаўвыканаўцаў размоўнага жанру (г. Гродна, 2012) і інш.
    I. М. Цэван.
    ІЎЕЎСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1984 у г. Іўе пры раённым Доме культуры (з 2013 Цэнтр культуры і вольнага часу). Кіраўнікі: І.В.Януковіч (з 1984), Т.В.Прыма (з 2012). У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Асн. мэты дзейнасці — выкананне нар. і аўтарскіх песень, папулярызацыя аматарскай харавой творчасці. У складзе хору 16 чал. ва ўзросце ад 19 да 70 гадоў. У рэпертуары песні бел., рус., польск. кампазітараў: «Слаўся, жытнёвае поле» В.Кручкова, «МаціАйчына» І.Раманчука, «Балада пра маці» І.Кузняцова, «Над акенцам месяц» М.Панова, нар. ў апрацоўцы В.Кручкова (бел. «Ізпад каменя», «Ой, у полі», «Аў Марусі хата на памосце», «А калі ж той вечар», польск. «Чаму ты дзяўчына?», «Чорна Мадонна»). Калектыў — лаўрэат усесаюзных агляду аматарскай маст. творчасці да 40годдзя Перамогі (Мінск, 1985), фестывалю нар. творчасці (Масква, 1987),
    абл. фестывалю нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (в. Абухава Гродзенскага рна, 2009, 2012); дыпламант рэсп. фестывалю нац. культур (Мінск, 1997); удзельнік рэгіянальнага фестывалю польск. песні «Артыстычныя сустрэчы Гродна—Беласток» (г. Гродна, 2000, 2001, 2002; г. Беласток, Польшча, 2003; г. Кашалін, Польшча, 2010) іінш. І.М.Цэван. ІЎЕЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Іўе. У складзе раёна г.п. Юрацішкі, 371 сельскі населены пункт, 10 сельсаветаў: Бакштаўскі, Геранёнскі, Іўеўскі, Лаздунскі, Ліпнішкаўскі, Лялюкінскі, Морынскі, Суботніцкі, Трабскі. Эйгердскі. Пл. тэр. 1,84 тыс. км2. Нас. 28,7 тыс. ж. (2012). Жывуць беларусы (79,6%), палякі (15,4%), рускія (2,4%), татары (1,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,8%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Ліда— Маладзечна, аўтадарогі Гродна—Мінск, Іўе—Навагрудак, Іўе—Гальшаны—Ашмяны, Іўе—Радунь.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 І.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Іўі і раёне 2,6 тыс. чал. Дзейнічалі Іўеўскія падп. райкамы КП(б)Б (11.7.1943— 6.7.1944) і ЛКСМБ (студз. 19436.7.1944), партыз. брыгады імя Кірава, «Уперад», імя Аляксандра Неўскага. Выдавалася падп. газ.
    226
    ІЎЕЎСКІ
    «Мстнтель». Вызвалены войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 8.1.1954 у Гродзенскай абласцях. 3 20.1.1960 далучаны г.п. Юрацішкі і 9 сельсаветаў скасаванага Юрацішкаўскага рна.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, харчовай і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне (2012) гімназія, школы: 4 сярэднія, базавая, 3 мастацтваў, вучэбнапедагагічныя комплексы: 6 сярэдняя школа—сад, 4 базавая школа—сад, 9 дашкольных устаноў, дапаможная школаінтэрнат, цэнтры: дашкольны развіцця дзіцяці, пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць 11 дамоў культуры, 5 клубаў, цэнтры: культуры і вольнага часу, рамёстваў, нар. творчасці, 21 бка, аўтаклуб, музей нац. культур. У сістэме аховы здароўя раёна 5 бальніц, 6 амбулаторый, 21 ФАП, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам ёсць 19 спарт. залаў, 3 стралковыя ціры, басейн, 11 аграсядзіб