Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
а, І.Мележа, П.Панчанкі, А.Пысіна, Я. Скрыгана, М.Танка, М.Ткачова, І.Шамякіна і інш. Аўтар успамінаў «Янка Купалаў Пецярбургу» (1957).
7в.: Говорят мом друзья. Мннск, 1971.
КАБІІІІЧАНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ГАСПАДЬІНЬКА». Створана ў 2000 у в. Кабішча Гарадоцкага рна пры сельскім Доме культуры У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Лехман (з 2000), Н.С.Пыцько (з 2012). У складзе аб'яднання 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне, захаванне і прапаганда традыцый бел. кухні, нар. свят, песеннай творчасці. У рэпер
233
КАБІШЧАР
туары бел. нар. песні, рэцэпты страў бел. кухні, гульні, забавы. Рэгулярна праводзіць святы «Вясковая хата гасцямі багата», «Запрашаем гасцей з розных валасцей», кірмашы «KipMam шуміць, таварамі вабіць», «Вясковы кірмаш запрашае вас», клубныя вячоркі «Беларускі панадворак», «Гатуіше беларускае», конкурс «Бульбяны пір на ўвесь свет» і інш. Калектыў — удзельнік Міжнар. фестывалю музыкі і песні «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2011).
Л. М. Пракоф ’ева.
КАБІШЧАР Барыс Яфімавіч (сапр. Борух Хаймавіч; 21.7.1906, г. Віцебск — 11.8.1959), беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1956). Працаваў дырэктарам цыркаў: Віцебскага (1931—33), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—41), Омскага, Новасібірскага, Цюменскага, Свярдлоўскага (1941—47), Мінскага (1939— 59). У 1937—40 адначасова дырэктар Гар. тэатра ў Віцебску. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. цыркавога мастацтва.
«КАБЫЛА», «конь», «кабылка», «вадзіць кабылу», беларускі народны звычай у старажытным калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцавароту. Найб. пашыраны быў на Палессі, дзе захаваўся і ў наш час як элемент калядавання. «К.» ўспрымалася ўдзельнікамі і гледачамі як вясёлы тэатралізаваны паказ, святочная забава. Часам вельмі нагадвала «Казу», але замест «дзеда» тут прысутнічаў «цыган» у падраным каптане, з размаляваным сажаю тварам, з пугаю ў руцэ. Сцэнка складалася з «муштроўкі», «смерці» і «ўваскрасення» кабылкі. Існавалі малая і вял. «К.»: малую звычайна вадзіў «цыган», у вял. удзельнічалі і інш. персанажы — «селянін», «сялянка», «мужык», «дзед», «баба», «афіцэр», «барыня», «улан», музыкант і пеўчыя (каля 10—12 чал.). Гульня пачынала
ся ў хаце (з дазволу гаспадара на паказ) віншавальнай калядкай пеўчых, танцамі спадарожнікаў «К». Цэнтр. была сцэна абмену коней (торг «цыгана» з «дзедам» ці гаспадаром хаты), развіццё і працягласць якой залежалі ад імправізацыйных здольнасцей выканаўцы ролі «цыгана» і актыўнасці гледачоўудзельнікаў. Элементы «К.» ўвайшлі таксама ў паказы нар. тэатра (напр., у нар. драме «Цар Максімілян» разыгрывалася сцэна абмену коней). Самарэкамендацыя «цыгана», апавяданне пра яго прыгоды зафіксаваны ў паказах нар. драмы і батлейкі.
Літ.: Кухаронак Т. MacKi ў каляндарнай абраднасці беларусаў. Мінск, 2001.
С.Г.Выскварка.
«КАБЫЛА», « каб ы л кa », « ко н ь», маскаперсанаж у старажытным усходнеславянскім нар. каляндарным абрадзе. «К.» выяўлена ў 1980 у час фалькл. экспедыцыі пад кіраўніцтвам Ю.Чурко ў в. Вялікія Арлы Столінскага рна. Навук. даследаваннеапісанне ажыццявіла Т.І.Кухаронак. «К.» рабілі з 2 рэшатаў, якія замацоўвалі на канцах палкі, спераду прыладжвалі галаву з вушамі, ззаду — хвост. Інш. варыянт (апісаны на Магілёўшчыне А.Дамбавецкім): з пруткоў ці сцёблаў лазы плялі каркас маскі, з палатна шылі галаву, якую напіхвалі саломай, грыву і хвост рабілі з пянькі. «К.» мела выгляд вершніка. Паміж рашот ці ў «рэбры» плеценай канструкцыі (на Тураўшчыне выкарыстоўвалі 2 вял. кашалі, замацаваныя спераду і ззаду) улазіў хлопец, якога накрывалі старой світкай ці посцілкай, каб не было відаць ног. У Гомельскім павеце месцамі на галаву «К.» накідвалі аброць, на шыю вешалі званочак. Маска выкарыстоўвалася ў час калядавання як дадатковы, а інш. разам асн. вясёлы персанаж, з якім звязвалася цэлая тэатралізаванаядзея. С.Г.Выскварка.
«КАБЬІЛА», «Кабылка», «Конь», шматфункйыянальны танец трады
цыйнай беларускай культуры. Пашыраны ў калядным («Ваджэнне К.», «Віншаванне з канём», аднатыпны з тэатралізаванай дзеяй «Ваджэнне казы» ў суправаджэнні «цыганоў», механошы, музыкантаў), вясельным абрадах. Бытуе паза абрадам у мностве варыянтаў. Выконваецца ў розных узроставых групах. Харэагр. ўзор «К.» адносіцца да жанру ілюстрацыйнавыяўл. танцаў ці танцаўгульняў. Варыянт «К.» каляднай прымеркаванасці (Гродзеншчына) выконваюць 3 чал. Утварыўшы «К.», выканаўцы крокампрытупам рухаюцца пераважна па коле пад песню: «А Васіль дарог не знае, / У кабылкі пытае. / А кабылка пад масток, / А ён яе за хвасток. / Стой! Тпру, мая міла, / Каб ты воза не пабіла». Па загадзе «цыганоў» «кабылка» то прыпадае на пярэднія ногі, то падкідвае заднія ў розныя бакі, то, выконваючы розныя танц. рухі, перамяшчаецца па пляцоўцы. У адным з варыянтаў пад назваю «Конік» (Віцебшчына) выканаўцы (дзеці) становяцца ў калону адзін за адным, бяруцца «за хвасты» (ніз кашулі ці спаднічкі паперадзе стаячага). Рухаюцца натуральнымі крокамі (старэйшыя дзеці подбегам, уздымаючы калені ўгору) па коле супраць ходу сонца і спяваюць: «А цу (ну), конік, да вады, // Шаўковыя павады. // Конік не напіўся, // Калодай накрыўся...» У адной з пазаабрадавых парных версій хлопчык і дзяўчынка (ці толькі хлопчыкі або толькі дзяўчынкі) становяцца адзін за адным. Першы ўдзельнік адводзіць рукі назад, другі бярэ яго за рукі. У гэтай паставе, пераскокваючы з нагі на нагу (бег у роўным і сінкапіраваным рытмах), яны свабодна рухаюцца па пляцоўцы. Часам б’юць ножкай аб зямлю, паварочваюцца на месцы. Могуць выконваць інш. рухі.
Літ.: Беларускія народныя танцы, карагоды, гульні. Мінск, 1989; Козенка М. Танцавальны фальклор // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне. Мінск, 2004.
М.А.Козенка.
234
КАВАЛЕРАВА
КАВАЛЁНКА Віктар Антонавіч (21.7.1929, в. Сакаўшчына Валожынскага рна — 17.8.2001), беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Чл.кар. НАН Беларусі (1984). Др філал. навук (1978). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1981). Скончыў Мінскі пед. інт (1953). Настаўнічаў. 3 1958 у Інце лры НАН Беларусі (у 1982—97 дырэктар). Даследаваў творчасць З.Бядулі, І.Шамякіна, гуманіст. традыцыі ў бел. лры, працэс паскоранасці ў развіцці бел. лры 19—20 ст., сувязь міфапаэт. матываў з літ. творчасцю, іх значэнне для ўмацавання традыцый народнасці ў бел. лры. Аўтар манаграфій «Пошукі і здзяйсненні» (1963), «Голас чалавечнасці» (1970), «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць» (1975), «Іван Шамякін» (1980), «Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры» (1981). Тэарэт. асэнсаванню крытыкі як спецыфічнай галіны літ. дзейнасці прысвяціў кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977). Сучасны літ. працэс разглядаў у кн. «3 пазіцый сучаснасці» (2е выд. 1982). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1, 1965), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), кн. «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (1972) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
7в.: Давер. Мінск, 1967; Прага духоўнасці. Мінск, 1975; Падвышанае неба. Мінск, 1975; Жывое аблічча дзён. Мінск, 1979; Обшность судеб н сердец: Белорусская проза о Велнкой Отечественной войне в контексте русской н другнх лнтератур. Мннск, 1985; Покліч жыцця. Мінск, 1987.
КАВАЛЁНЯ Аляксандр Аляксандравіч (н. 14.3.1946, г. Капыль), беларускі гісторык і педагог. Др гіст. навук (2000), праф. (2004). Скончыў Мінскі пед. інт (1975). 3 1975 працаваў у Бел. пед. унце (з 1996 заг. кафедры). 3 2004дырэктар Інта гісторыі НАН Беларусі. 3 2010 акадэміксакратар Аддз. гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.
Даследуе пытанні барацьбы бел. народа на акупіраванай тэр. Беларусі ў Вял. Айч. вайну, маладзёжных рухаў у 20 ст. Адзін з аўтараў кніг «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства» (1999), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый» (ч. 1—2), «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1941 — 1945» (2005), «Вялікая перамога: Да 60й гадавіны разгрому нацысцкай Германіі» (2006), «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час» (2009), «1941 год. Краіна ў агні» (кн. 1—2, 2011), «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XXI ст.» (кн. 1—2, 2011—2012). Аўтар навук. праграм і курсаў лекцый для ВНУ, вучэбных дапаможнікаў 1 падручнікаў.
Тв.: Беларусь у гады другой сусветнай вайны (1939—1945). Мінск, 1996; «Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі, 1941 — 1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць. Мінск, 1999; Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939—1945 гг.). Мінск, 2001; Беларусь, 1939—1945 гг.: Война н полнтнка. Мннск, 2001.
КАВАЛЁНЯ Аляксандр Дзмітрыевіч (5.3.1895, в. Кашніцы Гродзенскага павета — 27.8.1937), беларускі археолаг. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1915), БДУ (1929). Настаўнічаў. У 1926—28 арганізаваў 4 археал. экспедыцыі: на Тураўшчыну, у басейн р. Свіслач, у Дубровенскі і Ушацкі рны. Супрацоўнічаў з археал. ўстановамі Інбелкульта, Бел. Акадэміі навук, удзельнічаў у раскопках стараж. Мінска, гарадзішча Банцараўшчына, курганоў у Заслаўі, Бердыжскай стаянкі. У 1932—37 у Інце гісторыі АН Беларуі. Вывучаў гісторыю насельніцтва басейнаў рэк Зах. Дзвіна і Ловаць у жалезным веку, збіраў матэрыялы для археал. карты Беларусі. Адзін з аўтараў працы «Нарысы па гісторыі патрыярхальнародавага грамадства ў Беларусі». Даследаванні К. паклалі пачатак вывучэнню мілаградскай, зарубінецкай і пражскай
культур у Беларусі, а таксама стараж. Турава. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958.
Літ.: Вяргей В.С. А.Д.Каваленя і даследаванні Палесся эпохі жалеза і ранняга сярэднявечча // Гіст.археал. зборнік. 2006. № 21; Шадыра В., Кушнір А. Археалагічныя росшукі А. Кавалені ў басейне Зах. Дзвіны і сучасны стан даследаванняў// Там жа;Рассадзін С.Я. Каваленя А.Д. «Дневннкза 1936е р. Сожяк навуковая крыніца»//Та м ж а.
В.С.Вяргей.
В.І.Кавалерава.
КАВАЛЁРАВА Вера Ільінічна (н. 13.7.1951, Мінск), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1991). Скончыла Мінскі інт культуры (1989). У 197078 і з 1985 п