Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
т. патрэб насельніцтва; звычайна спалучалася з газа і электразваркай. У наш час К. адраджаецца і набывае пашырэнне ручное маст. К. для аздаблення жылых і грамадскіх інтэр’ераў, рэстаўрацыі старой забудовы і інш. У музейным комплексе «Дудуткі» (Пухавіцкі рн) праводзіцца рэсп. святаконкурс К. «Залатая падкова» (2001, 2013).
Літ.'. Беларусы: У 8 т. Т. I. Прамысловыя і рамесныя заняткі. Мінск, 1995; Сахута Я.М. Беларускае народнае мастацкае кавальства. Мінск, 1990.
Я.М.Сахута.
КАВАЛЬЧЎК Васіль Васільевіч (н. 1.1.1944, г. Радамышль Валынскай вобл., Украіна), беларускі артыст оперы (бас). Нар. артыст Беларусі (2013). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1977). 3 1977 саліст Львоўскага тэатра оперы і балета, з 1979 — ансамбля песні і танца Паўд. групы войск у Венгрыі, з 1985 — ансамбля
239
КАВАЛЬЧУК
В.В.Кавальчук.
песні і танца БВА, з 1989 — Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Артыст вял. творчага дыяпазону, валодае моцным пластычным голасам. Сярод лепшых партый на бел. опернай сцэне: Дон Бартала і Фігара, Лепарэла («Вяселле Фігара», «Дон Жуан» В.А.Моцарта), Дон Базіліа («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Уладзімір Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Варлаам, Дасіфей («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Барыс Цімафеевіч («Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д.Шастаковіча), Папрышчын a La Кароль Іспаніі Фердынанд VIII («Запіскі вар’ята» В.Кузняцова). Сярод інш. партый: Захарыя, Мантэроне, Феранда, Філіп II і Вялікі інквізітар, Рамфіс («Набука», «Рыгалета», «Трубадур», «Дон Карлас», «Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія і Анжэлоці, Бонза, Сімоне, Цімур («Тоска», «Мадам Батэрфляй», «Джані Скікі», «Турандот» Дж.Пучыні), Цуніга («Кармэн» Ж. Бізэ), Грэмін, Кароль Рэнэ («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Малюта Скуратаў («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Стары цыган («Алека» С.Рахманінава), Паліцэйскі («Візіт дамы» С.Картэса), Чалаэк («Сіняя Барада і яго жонкі» В.Капыцько) і інш.
С. В. Русецкі.
КАВАЛЬЧЎК Уладзімір Мікалаевіч (н. 2.2.1929, г. Гомель), беларускі спявак (бас). Засл. артыст Беларусі (1968). Творчую дзейнасць пачаў у маст. самадзейнасці. У 1952—96 саліст Дзярж. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Ціто
віча. Валодае прыгожым, моцным, ад прыроды пастаўленым голасам. Першы выканаўца шматлікіх песень бел. кампазітараў, адзін з лепшых выканаўцаў «Песні пра Нёман» Н.Сакалоўскага.
КАВАЛЬЧЫК Міхаіл Станіслававіч (н. 12.8.1943, в. Падлясейкі Баранавіцкага рна), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (2001). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). У 1971—75 рэж. Брэсцкага абл. драм. тэатра, у 1976—82 — Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі, у 1982—88 гал. рэж. Магілёўскага абл. тэатра драмы і камедыі ў Бабруйску. 3 2003 выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Творчасці К ўласцівы псіхал. распрацоўка сцэнічных характараў, глыбокае раскрыццё ідэі твора. Сярод пастановак: «На бойкім месцы» А.Астроўскага (1972), «Жанчына з зялёнымі дзвярамі» Р.Ібрагімбекава (1973), «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1974), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава (1979), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1981), «Цені» М.СалтыковаШчадрына (1986), «Як цары жылі» А.Кудраўцава (1988) і інш.
КАВАЛЮК Аўгіння (Яўгенія Трафімаўна; 8.4.1935, в. Стральцы Гродзенскага рна — 9.10.2007), беларуская пісьменніца. Скончыла Гродзенскі пед. інт (1959). Настаўнічала. У 1978—80 працавала ў Міжгаліновым інце павышэння кваліфікацыі спецыялістаў нар. гаспадаркі Латвіі. Аўтар збкаў «Маўклівыя скарбы» (1966), «Кропля бурштыну» (1974), «Імгненняў след» (1987). Асн. матывы творчасці—
свет юнацкіх імкненняў, драматызм чалавечых узаемаадносін, мацярынства, любоў да роднай зямлі. Пісала для дзяцей (зб. «Беларускае дзіва»,1964). Перакладала на бел. мову латышскую паэзію.
Тв:. Тры грацыі. Мінск, 2002; Акварэлі памяці: абразкі, апавяданні, успаміны. Мінск, 2005; Адклікаюцца рэхам гады. Мінск, 2005.
Літ.'. Панізнік С. Аўгіння Кавалюк // Крывіцкія руны: беларускія пісьменнікі Латвіі. Мінск, 2003.
КАВАЦІНА (cavata выказванне, абагульненне), невялікая лірычная оперная арыя. Адрозніваецца ад звычайнай арыі больш простым выкладаннем, пазбягае паўтораўу тэксце, складаных каларатур і вытрымана ў адным тэмпе. Часцей за ўсё складае самаст. нумар, першапачаткова сустракалася таксама ў выглядзе лірычнага заключэння рэчытатыву. 3 канца 18 ст. К. часта замяняла выхадную арыю ў оперы (К. Фігара з оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта). Па характары К. падраздзяляюцца на віртуозныя (К. Разіны з оперы «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), сузіральныя ва ўмеранапавольным тэмпе з песеннай мелодыкай (К. Галькі з аднайм. оперы С.Манюшкі). Могуць прадстаўляць сабой разгорнутыя вак. нумары (К. Канчакоўны і Уладзіміра Ігаравіча з оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна; К. Мікіты з оперы «Кветка шчасця» А.Туранкова). Часам К. называюць пявучыя інструм. п’есы Л.Алебіёвіча, Я.Глебава, Э.Тырманда, У.Чараднічэнкі.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАВЕЦКАЯ Аляўціна Ягораўна (2.4.1929, в. Васільеўка Самарскай вобл., Расія — 1.3.1998), беларускі мастак па касцюмах. Скончыла Адэскае тэатр.маст. вучылішча (1957). 3 1961 працавала на Нац. к/студыі «Беларусьфільм». Сярод работ касцюмы да фільмаў: маст. «Увага! У горадзе чараўнік!» (1963), «Рагаты бастыён» (1964), «Горад майстроў», «Альпійская балада» (абодва
240
КАГАДЗЕЕЎ
1965), «Іду шукаць» (1966), «Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка» (1967), «Я, Францыск Скарына...», «Мы з Вулканам» (абодва 1969), «Крушэнне імперыі» (1970), «Міравы хлопец», «Магілальва» (абодва 1971), «Полымя» (1974), тэлевізійных «ЧасНеЧакае» (1975), «Узбочына» (1978), «Родная справа» (1979), «Дзяржаўная граніца» (1980, фільм 1ы «Мы наш, мы новы», фільм 2і «Мірнае лета 21го года...»), «Ветразі майго дзяцінства» (1981) і інш. Д.А.Краўчанка. КАВЁЦКІ Барыс Фёдаравіч (29.1. 1923, г. Краснаярск, Расія — 23.1.2004), беларускі мастак кіно і тэлебачання. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1953). У 196064 і 196772 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». У 1973—83 на Бел. тэлебачанні. Мастакпастаноўшчык тэлефільмаў «Дзень прыезду — дзень ад’езду» (1966), «Дзень маіх сыноў», «Вашынгтонскі карэспандэнт» (абодва 1972), «Восеньскія яблыкі» (1976), «Атланты і карыятыды», «Песня пра зубра», «Бусляня» (усе 1980); тэлеспектакляў «Лісце каштанаў» (1981), «Чужая бацькаўшчына» (1983).
Г.А. Фатыхава.
КАВЯЗІН Мікалай Аляксандравіч (15.9.1898, г. Жлобін — 9.3.1950), беларускі рэжысёр, педагог, мастак, тэатр. дзеяч. Засл. артыст Беларусі (1949). Скончыў Мінскае камерцыйнае вучылішча. 3 1922 акцёр, тэатр. мастак і рэж. Другой вандроўнай трупы Галоўпалітасветы. У 1923— 28 выкладаў маляванне і чарчэнне ў Мінску. У 1931—37 маст. кіраўнік Тэатра юнага гледача БССР, у 1939—41 — Белдзяржэстрады, з 1944 Палескага, з 1945 — Бабруйскага, з 1947— Гродзенскага абл. драм. тэатраў. Перыядычна працаваў у Бабруйскім і Полацкім калгаснасаўгасных тэатрах. Спектаклі К. вызначаліся тэатральнасцю, глыбінёй раскрыцця сутнасці жыццёвых з’яў і чалавечых характараў. Сярод пастановак: «На штурм» Я.Маўра (1931),
«Наш» М.Зныка (1932), «Вінтоўка № 492116» А.Крона (1933), «Мікола Гоман» В.Сташэўскага, «Ная» М.Зарэцкага (абедзве 1936), «Казка пра цара Салтана» паводле А.Пушкіна (1937, з Б.Дольскім), «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага (1945), «Даманевідзімка» П.Кальдэрона (1946), «Вялікая сіла» Б.Рамашова (1948), «Шчасце» паводле П.Паўленкі, «Ракавая спадчына» Л.Шэйніна (абедзве 1949), «На дне» М.Горкага (1950).
Літ.: Кавязнна С. Воспомннання о Н.Кавязнне. Мннск, 1986; Нефёд В. Ннколай Кавязнн: Жнзнь н творчество. Мпнск, 1990. Р.І.Баравік.
КАВЯЗІНА(дзявочае Заборская) Марыя Уладзіміраўна (25.10.1911, Мінск — 12.4.1975), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1956). Удзельнічала ў драм. гуртку, якім кіраваў МА.Кавязін. У 1931 — 41 працавала ў Тэатры юнага гледача БССР. 3 1945 у Палескім, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—69 у Гродзенскім абл. драм. тэатрах. Валодала высокім майстэрствам і вял. сцэнічнай культурай, шырокім творчым дыяпазонам — выконвала ролі ад вострахарактарных, драм. да камедыйнасатыр., імкнулася раскрыць сваіх гераінь. Сярод роляў: Паўлік («Наш» М.Зныка), Ірад («Вінтоўка №492116» А.Крона), Арына Радзівонаўна («Казка пра цара Салтана» паводле А. Пушкіна), Маці («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Сялянка («Мікола Гоман» В.Сташэўскага), Эдзі («Лісічкі» Л.Хелман), Стафанія («Год здзяйсненняў» П. Васілеўскага) і інш.
Літ.: Калбушкіна В. Марыя Кавязіна // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978.
КАВЯРЗНІ', коверзні, лыкавыя лапці з закрытымі насамі. Першая згадка пра іх сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» (XII ст.). Плялі К. з мокрай кары (лыка) ліставых дрэў: ліпы, бярозы, лазы, вяза, дуба і інш. Прывязваліся да ног шнуркамі, скру
чанымі з таго ж лыка. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы К.: прамога (пашыраны паўсюдна) і косага (на У Беларусі) пляцення. Выраб К. быў пераважна мужчынскім заняткам (плялі ў вольны ад работы час, у зімовыя вечары).
КАВЯЧЬІНСКІ Мацей (канец 1520х гг.—1я пал. 1572), беларускі кнігавыдавец, перакладчык, рэфармацыйны дзеяч. У 1540я гг. вучыўся ў Вітэнбергскім унце, з канца 1550х гг. жыў у Беларусі. Нясвіжскі намеснік М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнік кальвінісцкага, пазней арыянскага руху ў Беларусі, Літве, Польшчы. Разам з С.Будным і Л.Крышкоўскім у 1561—62 заснаваў Нясвіжскую друкарню, якая ў 1562 надрукавала першыя на тэр. Беларусі выданні на бел. мове. — «Катэхізіс» і «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» С.Буднага. Аўтар прадмоў да некаторых нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці намагаўся, пад значным уплывам С.Буднага, распаўсюджваць выданні сярод «рускага» (бел., укр.) насельніцтва. Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, друкарню купіў Я.Кішка.
А.П.Кагадзееў.
КАГАДЗЁЕЎ Аляксей Пятровіч (7.4.1926, пас. гар. тыпу Альхаватка Данецкай вобл., Украіна — 23.7.1997), беларускі харавы дырыжор, педагог. Нар. артыст Беларусі (1971). Скончыў Мінскае муз. вучылішча па класах нар. інструментаў (1950) і музыка
241
КАГАНЕЦ
знаўства (1951), Бел. кансерваторыю (1955, клас Г.Зелянковай). У 1955—58 хормайстарасістэнт Ленінградскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С.М.Кірава. 3 1959 хормайстар, у 1960—93 гал. хормайстар Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова з 1958 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. Творчасць К. значна паўплывала на развіццё харавога мастацтва Беларусі, істотна ўмацавала прафесіяналізм опернага хору, вызначыла кірункі яго развіцця. Сярод оперных спектакляў, пастаўленых з удзелам К.: «Арэстэя» С.Танеева, «Атэла» Дж.Вердзі (абодва 1963), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1967), «Хаваншчына» (1970) і «Барыс Гадуноў» (1974) М.Мусаргскага, «Міндыя» А.Тактакішвілі (1973), «Лаэнгрын» Р.Вагнера і «Джардана Бруна» С.Картэса (абодва 1977), «Новая зямля» Ю.Семянякі (1982), «Іван Сусанін» М.Глінкі (1984), «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992), вак.харэагр. прадстаўленне «Карміна Бурана» на музыку К.Орфа (1983). Выступаў як опернасімф. дырыжор. Аўтар вучэбнаметадычных работ, у т.л. «У дапамогу дырыжору хору» (1967), «Тэхніка харавога дырыжыравання» (1968). С.В.Русецкі. КАГАНЁЦ, старажытнае прыстасаванне для асвятлення памяшкання; гліняная, часам металічная пасудзіна з к