• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    зажы «Возера» (1962), «Па родных прасторах» (1963), «Сож», «Чырвоныя скалы» (абодва 1967), «Вясна на Гомельшчыне» (1972), «Вясна на Палессі» (1976), «Пасля дажджу» (1977), «Прыпяць вясною» (1978), «Белыя ночы» (1979), «Блакітны красавік» (1980), «Нарач. Пасля дажджу» (1982), «Нацюрморт» (1984), кампазіцыі: «Працоўныя гады» (1974), «Юнацтва» (1977), «Над роднымі прасторамі» (1989), «Рэквіем» (1987), «Сенакосная пара» (1991). Дзярж. прэмія Беларусі 2000. Г.А.Фатыхава.
    КАЗАКОВА Ірына Валер’еўна (н. 1.7.1967, Мінск), беларуская фалькларыстка. Др філал. навук (2000). Скончыла БДУ (1989), выкладае ў ім. Стварыла фалькл. лабараторыю. Даследуе этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў, абрады і абрадавы фальклор, міфал. вобразы і магію, сімволіку і семантыку ўсходнеслав. міфалагем, паходжанне і спецыфіку нар. лірыкі, тэматычную адметнасць і разнастайнасць, паэтыку асн. жанраў бел. фальклору, іх значэнне ў духоўным жыцці беларусаў; бел. краязнаўства. Аналізуе адметнасць бел. вуснапаэт. спадчыны ў параўнанні з інш. слав. народамі. Аўтар манаграфій: «Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў» (1995), «Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры» (1997), «Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем» (на матэрыяле бел. фальклору,
    1999). Выдала дапаможнік «Беларускі фальклор: курс лекцый» (2003).
    А.М.Ненадавец.
    А.М.Казакоў.
    КАЗАКОЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 8.5.1958, г. Жлобін), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). 3 1979 у Бел. дзярж. тэатры лялек. Характарны акцёр, яму ўласціва абвостранае пачуццё камедыйнага— ад мяккага гумару да буфанады і гратэску. Сярод лепшых роляў: Сымон («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), Бармалей («Доктар Айбаліт» В. Карастылёва), Воўк («Чырвоная шапачка» Я.Шварца), Кракадзіл («Лясны барабан» Г.Сапгіра і Г.Цыферава), Сланяня («Тое самае сланяня» паводле Р.Кіплінга), Бонза («Салавей» Х.К.Андэрсена), Гапіт і Клікот («Прыгоды ў горадзе Гога» С.Грума) і інш.
    КАЗАКОЎ Барыс Іванавіч (30.5.1937, г. Балахна Ніжагародскай вобл. Расія — 2.4.2008), беларускі жывапісец, мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964), у 1969—73 выкладаў у ім. У 1964—69 мастак Бел. рэсп. тэатра юнага гледача. Працаваў у рэалістычнай манеры ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Творам К. ўласцівы кампазіцыйнае майстэрства, цікавыя колеравыя рашэнні. Сярод твораў: жывапісныя палотны «Яблыня» (1974), «Атака» (1979), «У Сяргеевічах» (1982), «Вяртанне дадому» (1983), «У вызваленым горадзе», «Карміцелька» (абодва 1985), «Хлеб» (1991), «У канцы стагоддзя» (1991—98); серыі «Поры го
    да» (1980—84), «Збор хлеба» (1988), «Зона. Прысвячэнне Чарнобылю» (198892), «Белая Русь» (2003), «Даліна ветравеяў. Ян» (2004); трыпціх «Дарогі, па якіх ніхто не ходзіць» (1987—91); нацюрморты «Нацюрморт з салам і часнаком» (1980), «Віно і рыбы» (2001). Аформіў спектаклі «Яны і мы» (1965), «Варшаўскі набат» (1966), «Зорка Венера» (1967), «Вялікі канспіратар» (1969), стварыў эскізы касцюмаў да спектакля «Ідыёт»(1969). Г.А.Фатыхава.
    КАЗАН, чыгунны (металічны) кацёл. Уяўляе сабой шырокую таўстасценную ёмістасць з паўкруглым дном для варкі розных страў. Бываюць К. стацыянарныя (умазаныя ў печ або пастаўленыя на камяні) і падвесныя — казанкі. Пры гатаванні ежы на пліце К. ставіцца на спецыяльную падстаўку — кальцо з трыножкам. На тэр. Беларусі К. карысталіся плытагоны, рыбакі, рабочыя лесу.
    КАЗАНЕ РЎСКЕ СХІЗМАТЬІЧНЭ, « К а з а н е руске с ы з м а т ы цке» («Kazanie ruskie syzmatyckie»), помнік беларускай літаратуры; ананімны празаічны сатырычны твор. Напісаны бел. лацінкай у 1й пал. 18 ст. Узнік у Віцебску або яго ваколіцах. Стылізаваны пад праваслаўнае казанне, вызначаецца вял. колькасцю лацінскіх слоў і выразаў. Аўтар параўноўвае рас. цара Пятра I з біблейскім Саламонам, у тэксце прасочваецца выразная антыпольск. аўтарская пазіцыя. Згадана ў творы і Паўн. вайна (1700—21), якая вымусіла людзей шукаць прытулку «у польскай зямлі». Іранічна апісваюцца амаральныя паводзіны мясц. феадалаў, асабліва Агаты, Скарынкавай жонкі, паказанай «прыстойнай», «дабрадзейнай» жанчынай. Арыгінальнасці твору дадаюць разважанні пра марнасць жыцця, славу, багацце. Рукапіс адшуканы ў 1974 А.Мальдзісам у бцы АН Літвы, дзе і захоўваецца.
    Літ.: М а л ьд з іс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980; Яго ж. Выбранае. Мінск, 2007.
    249
    КАЗАННЕ
    КАЗАННЕ, жанравая разнавіднасць прапаведніцкай старажытнарускай лры. Належыць да аратарскай прозы. Прысвячалася царк.рэліг. і маст.паліт. праблемам. У адрозненне ад жыція не мела жанравага канона, стваралася ў свабоднай форме. Адрозніваюць К. ўрачыстыя, дыдактычныя, пахавальныя. Класічныя ўзоры К. пакінулі раннехрысціянскія пісьменнікі Іаан Златавуст, Грыгорый Багаслоў, Васіль Вялікі, Яфрэм Сірын, якія развівалі традыцыі антычнай аратарскай прозы. Найб. яркі помнік урачыстага К. — паэтычныя, напоўненыя багатай эмацыянальнай вобразнасцю «словы» Кірылы Тураўскага. Традыцыі К. прадаўжалі Грыгорый Цамблак, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі і інш. Стыль К. характарызуецца стройнасцю кампазіцыі, багаццем вобразнапаэт. мовы, пераканальнасцю выкладу. Як вусная прамовапропаведзь К. бытуе і ў наш час, але сфера яго ўжывання больш вузкая.
    КАЗАНСКАЯ, прысвятак народнага календара, які адзначаецца праваслаўнымі беларусамі 4 ліст. У Беларусі захаваліся прыказкі і прыкметы адносна надвор’я: «Хто на Казанскую жаніхаецца, той не пакаецца», «На Казанскую пойдзе дождж», «Да Казанскай падымаюць лён», «Да Казанскай — не зіма, а пасля — не восень: зранку дождж, з вечара — снег», «на Казанскую дождж пойдзе — зіму прывядзе», «выязджай на Казанскую на калёсах, але палазы з сабой прыхапі», «Што Казанская пакажа, тое й зіма скажа». Бел. нар. каляндар, як і рус., нічога не згадвае пра гісторыю. У праваслаўным царк. календары К. — святкаванне Казанскага абраза Маці Божай (у памяць выратавання Масквы і Расіі ў 1612).
    Літ.: Лозка А. Каляндар нашага народа. Мінск, 1998; Яго ж. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002.
    А.Ю.Лозка.
    КАЗАНЦАЎ Барыс Дзмітрыевіч (30.1.1926, г. Рыбінск Яраслаўскай
    вобл., Расія — 15.3.1995), беларускі артыст оперы (драматычны барытон). Засл. артыст Беларусі (1980). Скончыў муз. вучылішча пры Ленінградскай кансерваторыі (1956), з 1956 стажор Вял. тэатра ў Маскве, з 1958 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1962 працаваў у тэатрах оперы і балета Новасібірска і Пярмі, у 1966—76 і 1983—95 — у Бел. філармоніі, у 1976—83 — на Бел. радыё. Валодаў голасам вял. дыяпазону, прыгожага тэмбру. Артыст яркага сцэнічнага тэмпераменту і вял. працаздольнасці. Упершыню выканаў партыі Сцяпана ў оперы А.Туранкова «Яснае світанне». Сярод інш. партый: Князь Курляцаў, Томскі і Ялецкі («Чарадзейка», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Князь Ігар (аднайм. опера А.Барадзіна), Ведзянецкі госць, Гразной («Садко», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Дэман (аднайм. опера А.Рубінштэйна), Рыгалета, Рэната, Аманасра («Рыгалета», «Бальмаскарад», «Аіда» Дж.Вердзі), Скарпія («Тоска» Дж.Пучыні), Сільвіа («Паяцы» Р.Леанкавала), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ). Меў вял. канцэртны рэпертуар. С.В.Русецкі.
    КАЗАХІ (саманазва казактар), нацыя, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Казахстан (11 млн. чал.). Агульная колькасць К. у свеце звыш 14,6 млн. чал. Жывуць у Кітаі (1,7 млн. чал.), Узбекістане (1,1 млн. чал.), Расіі (650 тыс. чал.), Манголіі (звыш 100 тыс. чал.), Туркменістане (да 40 тыс. чал.) і інш. Гавораць на казахскай мове цюркскай моўнай групы. Вернікі пераважна мусульманесуніты. Паводле перапісу 2009 у Рэспубліцы Беларусь пражывала 1355 грамадзян казахскай нацыянальнасці.
    У Беларусі К. вядомы пераважна з часоў Вял. Айч. вайны, дзе яны як грамадзяне агульнай краіны — СССР — удзельнічалі ў абароне і вызваленні Рэспублікі, у партыз. руху (усяго ў складзе партыз. атрадаў на тэр. БССР ваявала больш за 1,5 тыс. выхадцаў з Казахстана). У баях
    за Беларусь 80 з іх удастоены звання Героя Сав. Саюза, у т.л. І.Айтыкаў (бюст у г. Полацк), А.Жанзакаў (пахаваны ў в. Заскаркі Полацкага рна), А.Ібраеў (пахаваны ў в. Свіслач Гродзенскага рна), С.Іскаліеў (загінуў у Быхаўскім рне, надпіс у яго гонар на мемарыяле «Лудчыцкая вышыня»), Б.Ісханаў, Т.Каўмбаеў, Т.Кенжэбаеў, К.Мамутаў (ганаровы грамадзянін г. Рагачоў, помнік у мікрараёне Уручча ў Мінску), К.Нуржанаў (пахаваны ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна), С.Шакіраў і інш. Б.Бейксбаеў удастоены звання Героя Расіі. Помнікі і магілы землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, з’яўляюцца найб. значнымі і памятнымі месцамі для К. — грамадзян Беларусі. Мінскай школе № 143 прысвоена імя казахскага пісьменніка М.Аўэзава, а каля школы яму ўстаноўлены помнік.
    К. сталі пасяляцца на сталае жыхарства ў Беларусь у сярэдзіне 20 ст., дзе заставаліся пасля вучобы ці заканчэння службы ў Сав. Арміі, накіроўваліся на працу. К. Беларусі ў асноўным належаць да найб. адукаваных пластоў насельніцтва буйных гарадоў. Многія з іх жывуць у сталіцы Беларусі — Мінску, а таксама ў Брэсце, Гомелі, Магілёве, Гродне, Лідзе і інш. Для захавання сваёй культ. спадчыны яны ствараюць нац.кулы. аб’яднанні. Па ініцыятыве казахскай дыяспары ў 1999 было створана міжнар. грамадскае аб’яднанне «Елімай» («Бацькаўшчына»), у 2004 пераўтворанае ў міжнар. грамадскае аб’яднанне К. «Атамекен». Казахская дыяспара акрамя бел. свят адзначае і святы сваёй гіст. радзімы: 30 жн. — Дзень Канстытуцыі, 16 снеж. — Дзень незалежнасці Рэспублікі Казахстан, 1 снеж. — Дзень першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, 22 сак. — «Наўрыз» і інш. У бел. К. ёсць сваё неафіц. свята, якое адзначаецца ў ліп. — «Шанырак», што азначае «Купал юрты» (сімвалізуе сямейны ачаг).
    Казахстанскабел. супрацоўніцтва ў культ.гуманітарнай сферы ажыццяўляецца на аснове міжура
    250
    КАЗАЦКІЯ
    давага пагаднення «Аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, навукі і адукацыі» ад 1996 і «Пагаднення паміж Міністэрствам культуры, інфармацыі і грамадскай згоды Рэспублікі Казахстан і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва» ад 1999. У 2000я гг. стала больш інтэнсіўным культ. супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Казахстан і Рэспублікай Беларусь. У 2008—09 гг. у Беларусі і Казахстане праходзілі Дні культуры кожнага боку. У 2009—12 Беларусь наведалі розныя творчыя калектывы і майстры мастацтваў Казахстана, сярод якіх ансамбль «Гульдэр», скрыпач М.Бісенгаліеў, піяніст Ж.Аўбакірава, эстр. спявачка Р.Рымбаева, Нар. паэт Казахстана А.Сулейменаў і многія інш. Са свайго боку бел. майстроў культуры неаднаразова запрашалі ў Рэспубліку Казахстан. У Мінску пры Бел. нац. тэхн. унце дзейнічае Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая, а ў Астане пры Еўразійскім нац. унце імя Л.Гумілёва— Цэнтр бел. мовы і культуры. Таксама створаны навук.адукац. кансорцыум паміж ВНУ і НДІ Казахстана і Беларусі, у Праграму навук.тэхн. с