Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
2006.
С. В. Шамякіна.
КАЗКІ ДАКЎЧНЫЯ, своеасаблівая пародыя на класічныя фальк. казачныя творы, прычым на іх форму (традыц. формулы чарадзейных казак і інш.), а не на змест. У адказ на настойлівыя просьбы (дакучанне) дзяцей расказаць казку (адсюль назва жанру) ім паведамляюцца творы, якія можна падзяліць на 2 тыпы: звышлаканічныя К.д. («Жылібылі два гуся. Вось і казка ўся») і псеўдабясконцыя («Ішоў бай па сцяне ў чырвоным жупане. Баяцьдалей ці не? — Баяць. — I ты кажаш «баяць», і я кажу «баяць». Ішоў бай па сцяне...» і г.д.). У першым выпадкутвор пачынаеццаяктыповая казка, але за зачынам адразу ідзе нечаканы канец, асн. цэнтр. частка апускаецца. Другі тып К.д. арганізаваны на прыёмах, якія дазваляюць паўтараць адзін і той жа тэкст бясконца, пакуль слухачам не надакучыць. TaKia творы многія даследчыкі адносяць да падвіду рэкурсіўных казак (разам з кумулятыўнымі). Большасць К.д. уваходзіць у склад дзіцячага фальклору, яны блізкія да гульні. У бел. фальклоры ў параўнанні з рус. і ўкр. зафіксавана мала К.д.
Літ:. Бахтйна В.А. Сказка докучная // Восточнославянскйй фольклор: Слов. науч. й нар. термйнологйй. Мйнск, 1993.
С. В. Шамякіна.
КАЗКІ ЛЕГЕНДАРНЫЯ, казкіл е г е н д ы, спецыфічная разнавіднасць фальклорнай прозы, творы,
пераходныя паміж легендай і казкай. 3 аднаго боку, па сваім змесце нагадваюць апакрыфічныя, маральнаэтычныя легенды, героямі якіх з’яўляюцца персанажы хрысціянскай міфалогіі, а іх сюжэты распавядаюць пра вандроўкі Бога са святымі па зямлі, маральныя выпрабаванні імі людзей, пакаранне грэшнікаў, учынкі д’ябла, чарцей і г.д. 3 другога боку, К.л. падобныя і з рознымі жанрамі казкавай прозы. Так, у К.л. даецца большая, чым у легендах, устаноўка на вымысел, могуць назірацца тыпова казачныя матывы (напр. прыгоды спрытнага і хітрага чалавека, як у авантурнанавелістычных казках), крытыкуюцца і высмейваюцца сац. заганы (як у сац.быт. казках) і інш. Выкарыстанне рэліг.міфал. вобразаў і фантастыкі збліжае К.л. з чарадзейнафантастычнымі казкамі. Могуць мець як павучальнамаралізатарскую, так і сатыр. накіраванасць, прычым высмейваюцца і несумленныя ўчынкі святых. Творы распрацоўваюць хрысціянскую тэматыку, але часцей у апакрыфічным аспекце, даволі далёкім ад кананічнага царк. веравучэння.
Літ.: Б a р а г Л.Г. Сказка легендарная // Восточнославянскйй фольклор: Слов. науч. й нар. термчнологйй. Мйнск, 1993; Кабашчікаў К.П. Легендарныя казкі. Мінск, 2002.
С.В.Шамякіна.
КАЗКІ ПРААСІЛКАЎ, разнавіднасць чарадзейнафантастычных казак. Могуць вылучацца ў асобную групу на падставе асаблівасцей сюжэта і спецыфічнагатыпу гал. героя. Цэнтр. персанажы — людзі, надзеленыя звышнатуральнай фіз. сілай, вял. мужнасцю, часта падкрэсліваецца іх выдатны розум. Асн. мэта — перамога над праціўнікаміантаганістамі, у якасці якіх часцей за ўсё выступаюць фантаст. істоты (шматгаловы Змей ці Цмок, Кашчэй Бессмяротны). Найчасцей у бел. казках сустракаюцца героіасілкі: Івашка Мядзведжае вушка, Іван Кабылін (Сучкін) сын, Вячорка, Паўночнік і Зара
257
КАЗКІ
вы, Кацігарошак, Кірыла Кажамяка і інш., а таксама героі, якія паводле тыпажу пераклікаюцца з персанажамі былін (Ілья Мурамец і інш.). Для К.п.а. характэрны асаблівыя матывы: цудоўнае нараджэнне гал. героя, яго сталенне «не па днях, а па гадзінах», здабыванне багатырскага каня і зброі, здабытая ў баі перамога над з ворагам, выратаванне дзяўчыны і шлюб з ёю і інш. Верагодна, К. п. а. паходзяць ад гераічных міфаў, для якіх таксама характэрны многія ўказаныя матывы і героіволаты.
Літ.: Новнков Н.В. Образы восточнославянской волшебной сказкн. Ленннград, 1974; Кабашннков К.П. Сказка богатырская // Восточнославянскнй фольклор. Мннск, 1993.
С. В. Шамякіна.
К.АЗКІ ПРА ЖЫВЁЛ, жанравая разнавіднасць казачнага эпасу, у сістэме маст. вобразаў якога цэнтр. месца займаюць персанажы са свету жывёл: дзікія і свойскія жывёлы (ліса, воўк, мядзведзь, конь, карова, кот, заяц і інш.), арніталагічныя вобразы (воран, зязюля, сава, дрозд, арол, верабей і інш.), насякомыя (пчала, мураш і інш.). Узнікненне К.п.ж. звязваюцьз 2 тэорыямі: паляўнічай і татэмістычнай. Сустракаюцца ў казках экзатычныя для Беларусі жывёлы: леў і тыгр. Кожны з вобразаў з’яўляецца носьбітам пэўных якасцей, якія пераходзяць з твора ў твор і вызначаюць месца кожнага ў сац. іерархіі лесу: хітрая ліса, палахлівы заяц, разважлівы вожык, дужы мядзведзь і г.д. Значнае месца ў жывёльным казачным эпасе належыць чалавеку. Сітуацыі, якія раскрываюцца ў казках, адлюстроўваюць шырокі спектр чалавечых узаемаадносін, патрыярхальнага ўкладу жыцця, сцвярджаюць ідэі справядлівасці, ўзаемадапамогі, асуджаюць парушэнне маральных норм, выкрываюць заганныя якасці характару. Аднак у гэтых творах чалавек рэдка валодае якасцямі, якія паказваюць яго маральную перавагу. У многіх казках ён сам просіць дапамогі ў жывёл (напр., у казцы
«Дзяльба ўраджаю» выратавацца ад мядзведзя селяніну дапамагае ліса). У агульным фондзе бел. казачнага эпасу К.п.ж. займаюць даволі сціплае месца: толькі 12% ад агульнай колькасці твораў. Пераважная большасць сюжэтаў адносіцца да міжнар. Аднак шэраг іх сустракаецца толькі ў бел. казках («Чаму ваўкі званка баяцца», «Сава і дзяцел», «Бык і ваўкі», «Воўк жадае табакі» і інш.). Даследчыкі адзначаюць, што нац. спецыфіка ў большай ступені выяўляецца не праз арыгінальныя сюжэты, а праз адлюстраванне асаблівасцей нац. характару, нац. быту, абрадаў звычаяў, гісторыі. Сюжэт К.п.ж. можа разгортвацца ў межах лінейнай схемы (завязка—кульмінацыя—развязка), ці будавацца па кумулятыўным прынцыпе. Шырока распаўсюджана ў К.п.ж. кантамінацыя.
Літ:. Сравннтельный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка. Ленянград, 1979; Крук Н.й. Восточнославянскне сказкн о жнвотных. Мннск, 1989; Кабашннков К.П. Сказкн о жнвотных // Восточнославянскнй фольклор: Слов. науч. н нар. термннологнн. Мннск, 1993; Яго ж. Казкі абжывёлах// Народная проза. Мінск, 2002.
В.А.Вараб’ёва.
КАЗКІ САЦЫЯЛЬНЫЯ, жанр фальклорнай казачнай прозы, фантастычнасць якога засн. на паказе незвычайных, дзіўных падзей, якія могуць адбывацца ў жыцці. Дзеянне пабудавана на парадксальных сітуацыях і парушэнні звычайнай логікі. Звычайна ў К.с. звышнатуральныя сілы, магія адсутнічаюць. Большасць з іх мае выразна сатыр. ці гумарыст. змест, многія падобныя да анекдотаў. Гал. аб’ект насмешкі ў К.с. — сац. і маральнаэтычныя заганы саслоўнакласавага грамадства. Творы часта выконваюць павучальнавыхаваўчыя функцыі. Усіх персанажаў К.с. умоўна можна звесці да двух тыпаў: дурань і хітрэц. Тыповыя гал. героі (станоўчыя) — разумныя і хітрыя селянін, салдат, дзяўчына і інш. Сярод адмоўных персанажаў
дурныя і амаральныя пан, non, багацей, жонка і г.д. Гал. героі заўсёды перамагаюць. У вузкім сэнсе К.с. — жанравая разнавіднасць сац.быт. казкі з выразнай сац. праблематыкай, творы носяць антыпрыгонніцкі, антыклерыкальны характар.
Літ.: Гл. да арт. Казкі гумарыстычныя. С.В.Шамякіна.
КАЗКІ ЧАРАДЗЁЙНАФАНТАСТЬІЧНЫЯ, адзін з самых старажытных жанраў фалькл. казачнай прозы. Валодаюць асаблівай структурай сюжэта са стабільным наборам эпізодаў і функцый персанажаў, маюць вытокі ў архаічнай міфалогіі, звязаны з абрадам ініцыяцыі. У казках міфал. звесткі пададзены ў трансфармаваным выглядзе, прысутнічае ўстаноўка на свядомы вымысел. Для іх характэрна фантастычнасць: наяўнасць звышнатуральных, чароўных сіл. Асн. мэта гал. герояў — прайсці цераз выпрабаванні, каб вярнуць гармонію ў казачны свет. Тыповыя персанажы К.ч.ф.: фантаст. істоты (БабаЯга, Цмок, Кашчэй Бессмяротны і інш.), чароўныя памочнікі гал. герояў (коньасілак, Вярнігара і інш.), цары і царэўны, родзічы гал. герояў (браты, мачаха і г.д.) і г.д. Характэрныя рысы дадзенага жанру — наяўнасць вобразаў чароўных месцаў (Хатка на курыных лапах, Крышталёвая гара і інш.) і магічных прадметаў (дывансамалёт, шапканевідзімка і інш.), а таксама ўстойлівыя маўленчыя формулы («жылібылі», «ішоў ён доўга ці коратка» і інш.) і трохразовыя паўторы. Бел. фонд К.ч.ф. — адзін з самых багатых, у ім налічваецца каля 230 сюжэтных тыпаў — больш чым у інш. еўрап. народаў.
Літ.: Пропп В.Я. йсторнческне корнн волшебной сказкн. Ленннград, 1986; Кабашнікаў К.П. Чарадзейныя казкі // Народная проза. Мінск, 2002. Кн. 4.
С.В.Шамякіна.
КАЗЛОВА Алена Васілеўна (1888, в. Загор’е Светлагорскага рна — 1972), беларуская народная спявачка. З’яўлялася яркім носьбітам традыц. фальклору. Добра ведала тэксты
258
КАЗЛОВІЦКІ
і мелодыі вуснапаэт. твораў. Ад яе запісана больш за 200 песень, якія ўвайшлі ў зб. «Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць» (1989). Сярод песень (69 з нотамі): радзінныя, калыханкі, пацешкі, вясельныя, калядныя і інш. Яны вылучаюцца выразнай моўнай фактураю, яркай паэтычнасцю і вобразнасцю, драматызмам, сац. гучаннем. Ведала нар. абрады Радзін, Вяселля, Купалля, Зажынак, Дажынак, Дамалотак, Талакі і інш.
КАЗЛОВА Вікторыя Станіславаўна (н. 6.4.1936, г. Беразіно), беларускі рэжысёр. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1963). 3 1963 рэж.пастаноўшчык Дзярж. тэатра лялек Беларусі. Адначасова ў 1976—80 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. У 1983— 86 гал. рэж. Брэсцкага абл. тэатра лялек. Эксперыментавала ў галіне візуальнасці, пошуку новых форм сцэнічнага ўвасаблення драматургічных твораў. Сярод паст.: «Арэхавы пруток» Д.Шпалянскай і А.Барадзіна (1967), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1973), «Дзякуй, вялікі дзякуй» А. Вярцінскага (1974), «Іван — сялянскі сын» Б.Сударушкіна (1975), «Да трэціх пеўняў» В.Шукшына (1976), «Званы твайго лёсу» А.Вольскага і П.Макаля (1978), «Кошчын дом» С.Маршака (1980), «Гадзіннікз зязюляй» С.Пракоф’евай (1981), «Чортаў млын» паводле Я.Дрды (1982), «Хачу быць Богам, або Спакушэнне Гефеста» А.Вярцінскага (1983) і інш. AyTap п’ес і паст. спектакляў «Арэшак» Р.Аляксандравай (1977) і «Хлопчык з легенды» паводле Г.Васілеўскай (1984).
КАЗЛОВА Ніна Іванаўна (н. 3.5.1947, г. Магілёў), беларуская артыстка оперы (лірыкадраматычнае сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1984). Скончыла Бел. кансерваторыю (1972). 3 1972 салістка Дзярж. нар. аркестра Беларусі. 3 1977 салістка, з 2003 заг. опернай трупы Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета
Рэспублікі Беларусь. Валодае прыгожым голасам цёплага, кранальнага тэмбру. Артыстка вял. сцэнічнага тэмпераменту. Першая выканальніца партый у бел. операх: Клавы («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Ірыны («Сівая легенда» Д.Смольскага), Насты («Новая зямля» Ю.Семянякі), Паолы, Кобі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С.Картэса) і інш. Сярод інш. партый: Донна Анна, Керубіна, Папагена («Дон Жуан», «Вяселле Фігара», «Чарадзейная флейта» В.А.Моцарта), Берта («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Лізавета, Леанора, Аіда і Амнерыс, Амелія, Анна («Дон Карлас», «Трубадур», «Аіда», «Бальмаскарад», «Набука» Дж.Вердзі), ЧыаЧыасан («Мадам Батэрфляй» Дж.Пучыні), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), Джульета («Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха), Мерседэс («Кармэн» Ж.Бізэ), Шынка