• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     двароў, 52 ж., царква, школа. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 15.2.1923 у Велікасельскай воласці Аршанскага павета. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Багушэўскім рне, да 26.7.1930 Аршанскай акругі. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Аршанскім, з 12.3.1935 зноў у Багушэўскім раёнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Сенненскім рне. У 1997 — 197 гаспадарак, 393 ж.
    У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны.
    КАЛАВЎРАВІЧЫ, вёска ў Пінскім рне. За 39 км на У ад горада і 43 км ад чыг. ст. Пінск, 225 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Пінскам. Цэ
    нтр Калавуравіцкага с/с. 73 гаспадаркі, 198 ж. (2012).
    Вядомы з 1524 як вотчына роду Калавураў у Пінскім старостве ВКЛ. 3 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1905 вёска ў Лемяшэвіцкай воласці, 44 двары, 224 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Лемяшэвіцкай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Пінскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 у Біжаравіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 1960 у Качановіцкім с/с. У 1971 — 83 гаспадаркі, 319 ж. 3 16.4.1973 цэнтр сельсавета. У 1998 — 104 гаспадаркі, 264 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
    КАЛАДЗІНСКІ Міхаіл Аляксандравіч (19.11.1937, в. Дубічы Ваўкавыскага рна— 17.4.1997), беларускі акцёр, педагог, тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1972). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). Канд. мастацтвазнаўства (1972). 3 1956 акцёр Дзярж. тэатра лялек Беларусі. У 1972—82 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. Адначасова ў 1979—97 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Выконваў характарныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся пластычнасцю і разнастайнасцю акцёрскіх фарбаў: Цар («Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай), Кот («Кот у ботах» Г.Уладычынай), Пан і Поп («Дзед і Жораў» В.Вольскага), Вярнідуб («Каваль Вярнідуб» паводле А.Якімовіча), Кароль («Сярэбраная табакерка» паводле З.Бядулі), Васільцарэвіч («Іванцарэвіч і Шэры воўк» А.Бычкова), Айбаліт («Доктар Айбаліт» В.Карастылёва), Люцыус («Чортаў млын» паводле Я.Дрды), Пігмаліён («Цудоўная Галатэя» Б.Гадара і
    266
    КАЛАЙДОВІЧ
    С.Дарваша) і інш. Даследаваў фалькл. вытокі тэатра лялек, яго гісторыю і дыялектыку. Аўтар манаграфіі «Тэатр лялек Савецкай Беларусі» (1976), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага тэатра» (т. 1, 3, кн. 2, 1983—87). Укладальнік, ayTap уступнага артыкула і каментарыяў да кн. «Народны тэатр» (1983). Выступаў з артыкуламі ў перыяд. друку.	Р.І.Баравік,
    Т. Я. Гаробчанка.
    КАЛАЖ (франц. collage наклейванне) у выяўленчым м а с т а ц тве, тэхнічны прыём у стварэнні выяўленчых ці графічных твораў, які заключаецца ў наклейванні на якуюнебудзь аснову розных па сваёй прыродзе, фактуры і колеры матэрыялаў; твор мастацтва, выкананы ў гэтай тэхніцы. Выкарыстоўваецца для дасягнення эфекту незвычайнасці суадносін рознафактурных матэрыялаў, эмацыянальнай выразнасці і вастрыні ўспрыняцця ў графіцы, фотамастацтве, жывапісе. Тэхніка К. вядома з сярэдневякоўя. Выкарыстоўвалася ў творах некаторых мастакоў эпохі Адраджэння (манускрыпт Леанарда да Вінчы), зах.еўрап. і рус. мастакоў 18—19 ст. Тэхніка К. як від маст. дзейнасці і творчы метад стала адным з гал. прынцыпаў мастацтва авангарда і пашырылася ў творчасці прадстаўнікоў футурызму, дадаізму (К.Швітэрс, Ж.Грос), супрэматызму, канструктывізму і ўнізму (К.Малевіч, Эль Лісіцкі, У. Татлін, У. Страмінскі і інш.), сюррэалізму, попарту (Б.Гамільтан, Дж.Дайн), постмадэрнізму і інш. Сярод тэхнік, падобных да К., вылучаюць інкрустацыю і асамбляж. У бел. мастацтве тэхніка К. выкарыстана ў жывапісных творах М.Данцыга («Мой Мінск», 1967), У.Мудрогіна («Планета Зямля», 1971), М.Селешчука («У майстэрні мастакалялечніка», 1978), плакатах В.Смаляка («Муж і жонка здымуць пакой», 1982), Л.Кальмаевай (афіша да спектакля «Рэвізор» М.Гогаля ў Бел. тэатры імя Я.Купалы, 1983) і інш. У сучасным бел. мастацтве тэх
    ніку К. актыўна выкарыстоўваюць у артдызайне (У.Цеслер), сцэнаграфіі (Д.Мохаў), фотаграфіцы (І.Саўчанка, М.Баразна), жывапісе (А.Канавалаў, З.Луцэвіч, АШвядкова), попартычных інсталяцыях (А.Клінаў) і інш. К. дазваляе дасягнуць неабмежаванай вобразнай сувязі з рознымі з’явамі жыцця і пашырае наватарскія пошукі ў розных відах мастацтва, што тлумачыцца яго неаслабнай запатрабаванасцю ў сучаснай творчасці.
    У музыцы К. 1) прыём полістылістыкі, які характарызуецца асобай формай злучэння без папярэдняй падрыхтоўкі стылістычна і жанрава разнастайных муз. урыўкаў (сустракаецца і спалучэнне гаворкі і музыкі). 2) Укараненне ў тканіну ўласнага муз. твора стылістычна чужых фрагментаў (другога кампазітара, аўтарскіх, напісаных раней ці інш. твораў кампазітара). Тэрмін быў узяты з практыкі выяўл. мастацтва. К. выкарыстоўваецца гал. чынам з мэтай стварэння эфекту нечаканасці, парадаксальнай несумяшчальнасці гучання ад спалучэння разнастайных тэм або матываў і з мэтай павышэння эмацыянаннай насычанасці і вастрыні пачуццяў. К. шырока выкарыстоўваўся ў творчасці кампазітараў 20 ст. Л.Берно, Э.Дзянісава, Дж.Крама, Э.Пярта, А.Шнітке, П.Чайкоўскага. У бел. музыцы да яго звяртаў
    ся А.Мдывані (канцэрт для аркестра «Расініяне»). К. сістэматычна выкарыстоўвае і праграмна артыкулюе ў якасці творчага метаду Д.Смольскі (канцэрт для аркестра «Расініяна», сімфоніі №8—15). К. прынцыпова адрозніваецца ад прыёму цытавання чужых тэм, а таксама ад пасціча, папуры, мазаікі, дзе кампазітары імкнуцца да асіміляцыі ўласнага і чужога муз. матэрыялу. Да К. адносіцца таксама мантаж («склейванне») фрагментаў у канкрэтнай і электроннай музыцы.
    Я.Ф.Шунейка (выяўленчае мастацтва), Т.Г.Мдывані (музыка).
    КАЛАЙДОВІЧ Канстанцін Фёдаравіч (1.6.1792, г. Ялец Ліпецкай вобл., Расія — 1.5.1832), рускі гісторык, археограф, філолаг. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1825). Скончыў Маскоўскі ўнт (1810). Чл. тва гісторыі і старажытнасцей расійскіх (з 1811). Працаваў выкладчыкам гімназіі пры Маскоўскім унце, з 1817 у архіве калегіі Мінва замежных спраў. У 1813 працаваў у Беларусі, вывучаў мову і побыт беларусаў. Збіраў і даследаваў стараж. ўсх.слав. помнікі («Слова аб палку Ігаравым» і інш.), распрацаваў навук. прынцыпы іх выдання. У 1817—18 з П.Строевым адшукаў «Ізборнік Святаслава, 1073», апісаў старадрукі Ф.Скарыны, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца, выдаў творы Кірылы Тураўскага ў «Пом
    267
    КАЛАМАЖКА
    ніках расійскай славеснасці XII ст.» (1821). Вывучаў гісторыю слав. моў, у т.л. бел. Склаў кароткі слоўнік бел. мовы і апублікаваў яго ў працы «Пра беларускую гаворку» (у кн. «Творы ў прозе і вершах», 1822, ч.І).
    Літ.: Немйровскйй Е.Л. Путешествне к йстокам русского кнйгопечатання. М., 1991.
    КАЛАМАЖКА, выязны чатырохколавы экіпаж для коннай запрэжкі, прыстасаваны для камфортнай язды пасажыраў. Тое, што і брычка.
    КАЛАМБЎР (франц. calembour), невялікі (часцей у 2 ці 4 радкі) самастойны гумарыстычны верш, пабудаваны на аманімічных ці амаграфічных рыфмах (або на тых і другіх адначасова). Напр.:
    Стараўся браць на мушку Малюсенькую мушку.
    (П.Шыбут. «Крытык»)
    У маст. лры ўжываецца як стыліст. прыём для стварэння камічнага эфекту шляхам сутыкнення фразеалагізма і свабоднага словазлучэння, праз наўмыснае пераасэнсаванне ці разбурэнне ўстойлівых словазлучэнняў. Асобную кн. К. «Абы здароўе» (1979) выдаў І.Курбека. Актыўна выкарыстоўваюць К. ў сваёй творчасці А.Зэкаў, А.Хадановіч, В.Жыбуль.
    КАЛАМБЎРНАЯ РЫФМА, від дакладнай састаўной рыфмы, якая ствараецца амонімамі, амафонамі, амографамі і спалучэннямі інш. слоў. Выкарыстоўваецца звычайна для стварэння камічнага эфекту. Узнікла і спарадычна выкарыстоўвалася ў вуснай нар. творчасці. Асаблівае распаўсюджанне К.р. набыла ў 20 ст. Часта ўжываецца ў вершах для дзяцей:
    Вам, цяляткі, мала кавы,
    Вельмі мала чаю —
    Выпіце лепш малака вы, З’ешце малачаю.
    А траву пакашу —
    Дам вам сена па кашу.
    (В.Вітка)
    К.р. — галоўная структурная адзінка такога віду верша, як каламбур. Часам К.р. арганізуе і вялікі па аб’ёме вершаваны твор («Былі каралі» М.Лужаніна, «Балада аб клянах» Р.Барадуліна).
    В. П. Рагойша.
    КАЛАМЁЙЦАЎ Юрый Афанасьевіч (н. 4.3.1939, г. Бугульма, Татарстан, Расія), беларускі псіхолаг. Др псіхал. навук (2003), праф. (2006). Скончыў Карагандзінскі пед. інт (1964). 3 1973 у Бел. акадэміі фіз. культуры. 3 2002 заг. кафедры Бел. пед. ўнта. 3 2009 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы міжасобасных зносін, стыляў кіравання, канфліктаў і прычын іх узнікнення і інш.
    Тв:. Соцйальная псйхологйя спорта. Мйнск, 2005; Роль соцйальнопсйхологнческой совместямостй в достйжснйй спортчвных результатов // Вестнйк Чернйговского нац.пед. унта. Вып. 98. Т. 4. Серйя «Педагогнческйе наукй», 2012; Механнзм формйрованйя командного отношенйя к тренйровочной й соревновательной деятельностн // Медйкосоц. экологйя лйчностй: состоянйе й перспектйвы. Мйнск, 2013.
    КАЛАМІЙЦАВА Таццяна Міхайлаўна (2.8.1914, г. СанктПецярбург — 28.3.1994), беларускі дырыжор. Нар. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1936, клас І.Прыбіка). У 1937—39 дырыжорасістэнт Дзярж. сімф. аркестра СССР, у 1941—43 педагог Паўн.Асецінскай опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. У 1944—46 і 1952—93 дырыжор Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі, у 1946—52— сімф. аркестра Бел. філармоніі. Выканальніцкую манеру К.дырыжора вызначалі высокая прафес. культура, вял. экспрэсія і тэмперамент. Садзейнічала значнаму ўзбагачэнню бел. опернабалетнага рэпертуару: упершыню на сав. сцэне паставіла оперу «Арэстэя» С.Танеева (1963). Муз. кіраўнік пастановак бел. балетаў «Аповесць пра каханне»
    (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова, «Падстаўная нявеста» (1958) Г.Вагнера, «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969) і «Тыль Уленшпігель» (1974) Я.Глебава. Сярод інш. значных спектакляў, у якіх дырыжыравала К.: «Фауст» Ш.Гуно (1950), «Маладая гвардыя» Ю.Мейтуса (1954), «Яўген Анегін» (1954), «Пікавая дама» (1960 і 1972) і «Лебядзі